Вяртанне з апраметнай
Віктар Праўдзін
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 397с.
Мінск 2011
— Удвух яны былі, —• усё больш пераконваючыся ў сваёй праваце, працягвала Лапцёнак. — Другі тыцкаў пасведчанне, не наш ён, нейкі камісар нейкай паліцыі. Адным словам, выканала я просьбу Шаўцова.
Адначасова пачуццё трывогі і радасці ўскалыхнула Астроўскага. Усе сумненні наконт капітана Бусла зніклі. Тое, што калега жывы, надало рашучасці, не такім важным здалося і знікненне сшытка. Маёр быў перакананы, што рана ці позна прачытае яго.
Ён так і не змог сказаць праўды пра Шаўцова гэтай гаротнай жанчыне.
"А раптам памылка? — цёпла пазіраючы на хлапчука, думаў Астроўскі. — Лепш дачакацца афіцыйна праведзенай экспертызы".
Развітанне было цяжкім. Жанчына, быццам прадчуваючы найгоршае, моўчкі прыціскала да грудзей сына і глядзела на Астроўскага панура і холадна. У нейкі момант маёру стала ніякавата, ён адчуў сябе ў нечым вінаватым... Падобнае пачуццё заўсёды ўзнікала, калі бачыў жабракоў, асабліва старых ці жанчын, якія прасілі грошай на лячэнне дзяцей.
Апынуўшыся на вуліцы, Астроўскі нейкі час стаяў ля пад'езда і з задавальненнем на поўныя грудзі ўдыхаў халоднае сырое паветра. Непадалёк, у суседнім двары, убачыў жоўтыя "Жыгулі", па лабавым шкле сноўдалі туды-сюды дворнікі. Сумненняў не было: там, у машыне, за ім назірае Бусел...
Цяпер маёр не спяшаўся. Пачакаў, пакуль паўз яго пройдзе крыкліва-яршыстая чародка расчырванелых хлапчукоў з футболыіым мячом. Апошнім у гурце сунуўся доўгі худы хлопец гадоў дванаццаці і, ваўкавата азіраючыся, смаліў заціснутую ў кулак цыгарэту. Убачыўшы Астроўскага, ён, хаваючыся, мацней заціснуў кулак, скрозь зубы цвіркнуў слінай і джгануў усярэдзіну гурта. Хтосьці, незадаволены тым, як "курэц" расштурхоўвае ўсіх рукамі, схапіў з ягонай галавы стракатую вязаную шапачку і кінуў у непралазныя кусты бэзу. Адразу завязалася валтузня, якая пагражала перарасці ў бойку, і Астроўскаму нічога не заставалася, як выцягнуць свісток. Нечаканы разкавата-пералівісты свіст перапыніў крыклівую валтузню, і гаманлівы рой з гіканнем знік за вуглом дома.
Астроўскі няспейіна наўпрасткі крочыў да жоўтага "жыгулёнка". Дворнікі на лабавым шкле машыны тузануліся раз-другі і стаіліся. Дзверцы на задняе сядзенне прачыніліся. Маёра і сапраўды тут чакалі.
14
Апошнія дні Калеснік быў на ўзводзе, як кажуць, акунуўся з галавой у родную стыхію. Ён планаваў пераправіць за акіян, у Амерыку, партыю наркотыкаў. Справа для яго не такая ўжо і новая, але галоўная задача ўскладвалася на Караленю, і гэта патрабавала дадатковых высілкаў. А па вялікім рахунку нават не Караленя запаланіў думкі авантурыста, a зусім іншае — новы сінтэтычны наркотык, які Калеснік ласкава назваў — "феня".
Рызыкоўнасць плануемай аперацыі ўздымала Калеснікаву годнасць, цешыла самалюбства. У такіх сітуацыях ён рабіўся да неверагоднасці прадбачлівым і хітрым, у сваёй гульні соўгаў, перастаўляў людзей, як фігуры на шахматнай дошцы, і абавязкова, каб прадбачыць на некалькі хадоў уперад. Ува ўсіх хадах угледжвалася авантурыстычная дзёрзкасць, яна напаўняла жыццё адрэналінам, нараджала новыя ідэі, узвышала ў асабістых вачах.
За два апошнія месяцы Калеснік не пераправіў у Нью-Йорк ніводнага грама какаіну, і партнёры,
I
відавочна, былі незадаволеныя. А дакладней, ён атрымаў папярэджанне і разумеў, што з гульні, у якую ўвязаўся, па жаданні не выходзяць, не партыя аматараў піва... Праўда, у Калесніка і ў думках не было пазбаўляць сябе прыбытку, хоць і рызыкоўнага, які атрымоўваў ад наркабізнесу. Асабліва цяпер, калі справа скранулася і пробная партыя фенцыклідыну — "фені" — добра пайшла ў Нью-Йорку. Сто грамаў гэтага бязважкага парашку прыносілі дваццаць тысяч долараў даходу. Грошы плылі ў рукі, і Калеснік дзейнічаў, ён не меў права на памылку.
У свой час шмат энергіі і сіл было патрачана на прафесара Сухога, доктара навук, чалавека, які не без падстаў лічыў сябе "бацькам" "фені". Вынік дзейнасці Калесніка — пяць кілаграмаў парашку цяпер ляжалі, расфасаваныя ў цэлафанавыя пакеты, цешылі вока, выклікалі пачуццё гонару, стабільнасці і дабрабыту.
Сухі ў свой час працаваў, як казалі, на абаронку і вёў сакрэтныя распрацоўкі асабліва моцных наркатычных сродкаў. Прафесар быў моцны арэшак, але ў Калесніка "зубы" аказаліся мацнейшымі, і формула наркотыку з класа фенцыклідыну трапіла ў рукі наркадзялка. Заставалася падабраць людзей, стварыць лабараторыю і запусціць вытворчасць.
! зноў дапамог Сухі, а дакладней, ягонае хобі. Прафесар, як высветлілася, меў непераадольную слабасць — азартныя гульні. Ён за некалькі дзён прайграў у карты, вядома, не без дапамогі Калеснікавых сяброў, усе грошы, якія атрымаў за формулу "фені". Стратэг Калеснік пераплюнуў самога сябе. Ён засадзіў Сухога ў такую даўгавую яму, што прафесару нічога не заставалася, як прыйсці да яго ж пазычаць. Вось тут і пагаварылі як належыць.
Сухі нядоўга пярэчыў, прыняў прапанову Калесніка, пагадзіўся ўзначаліць лабараторыю на фармацэўтычнай фабрыцы, падабраць спецыялістаў. Але, адчуўшы смак "шалёнага рубля", не ўтрымаўся, спакусіўся на дробязь, вырашыў употайкі ад Калесніка вырабляць і морфій. На гэтым і пагарэў. Забіты Кузаўкоў — ягоны чалавек. Вытворчасць "фені" была на грані зрыву, і ўсё ж Калесніку ўдалося выправіць сітуацыю. Праўда, за гэта заплацілі сваімі жыццямі шафёр Кузаўкоў і капітан Бусел. Трэцяга, таго, хто "стукнуў" менту, ён нават не лічыў
за чалавека, і гэтая пагарда дорага каштавала.
У адносінах да трэцяга — Шаўцова, Калеснік зрабіў непрабачальную памылку. Ён не ўяўляў, што Шаўцоў, "здзвінуты па фазе", будзе зводзіць рахункі з былой жонкай.
У сваю чаргу Шаўцоў адразу здагадаўся, адкуль дзьме вецер, і дзейнічаў надзіва канспіратыўна. Праз Ядзю Купрэйчык хутка выйшаў на Калесніка, а потым і на Сухога. А ўладкаваўшыся на фармацэўтычную фабрыку, завёў сяброўства з Кузаўковым, які таксама патроху гандляваў прафесарскім морфіем, і ланцужок замкнуўся. Гэтага, па разуменні Шаўцова, было дастаткова, каб звесці рахункі, надоўга ўпячы за краты былую жонку, а заадно і віноўніка ўсіх ягоных нягод — Калесніка.
У той час, як Бусел арыштоўваў Кузаўкова, Калеснік атрымаў "зялёны свет" на пастаўку ў НьюЙорк "фені", і канечне, прафесар Сухі быў патрэбен. Гэта і ўратавала прафесара, бо наладзіць вытворчасць наркотыку ў іншым месцы ў сціслы тэрмін было немагчыма. Ратуючы справу, а заадно і Сухога, Калеснік арганізаваў забойствы.
Сітуацыя ўскладнялася тым, што цяпер Калеснік сам павінен быў паклапаціцца пра дастаўку "фені" ў Амерыку. Раней, калі працаваў з какаінам, было прасцей: кур’ер перапраўляў наркотык у Польшчу, перадаваў патрэбным людзям, атрымоўваў грошы і вяртаўся ў Мінск. Калеснік не хацеў рызыкаваць ні наркотыкам, ні аўтарытэтам, і першая партыя "фені" павінна трапіць у Нью-Йорк без усялякіх нечаканасцей і правалаў. Таму і з'явіўся Караленя, які меў вялікія магчымасці, і галоўнае — дыпламатычную недатыкальнасць.
Караленя для Калесніка быў не толькі выратавальнай палачкай, але і перспектывай у развіцці тайнай, нелегальнай дзейнасці. Кожны бізнес павінен мець прыкрыццё, як кажуць, свой "дах", і цяпер для Калесніка не было аніякіх перашкод. Ен доўга падкрадваўся гіенай, лісам круціўся вакол усяго, да чаго прыкладваў руку гэты дзяржаўны дзеяч, і інтуіцыя не падвяла. Кампрамат бьгў настолькі важкі і неабвяргальны, што Караленя ў выніку прымаў любыя ўмовы.
Збой на фармацэўтычнай фабрыцы трошкі зблытаў планы, але не настолькі, каб іх поўнасцю пару-
шыць. Гульня каштавала таго, каб пераступіць цераз чалавечыя жыцці, і Калеснік зрабіў такі крок. Цяпер ён спяшаўся, але ход раскрыцця забойства Бусла і Кузаўкова кантраляваў п.раз свайго сябра, які працаваў у міліцыі на адказнай пасадзе. Апошнім часам рэдкія сустрэчы з ім не супакойвалі, Калеснік не падтры.мліваў кпінаў, не пацяшаўся і не ганьбіў палкоўніка Качана і Астроўскага, як гэта рабіў даўні сябрук, калі ўзгадваў безвыніковыя высілкі сышчыкаў у раскрыцці забойстваў і правалы міліцэйскай агентуры. Наадварот, яму іншым разам ні з таго ні з сяго пачынала здавацца, што сітуацыя выходзіць з-пад кантролю, а запэўніванні сябра ў адваротным выклікалі шалёны гнеў і абурэнне. Сябрук-міліцыянер называў Калесніка шызафрэнікам, параноікам, але і сам дрэйфіў, віду не паказваў, толькі выдавалі вочы, у якіх не памяшчаўся страх ад аднаго толькі ўяўлення, што раптам Калеснік правы.
Апошняя сустрэча з Ядзяй Купрэйчык прымусіла Калесніка не на жарт захвалявацца. Латышскі камісар Зондакс (прозвішча Ядзя памятала дакладна) цікавіўся Шаўновым. Калеснік праз свайго сябра і хаўрусніка ў той жа дзень меў магчымасць пераканацца ў тым, што камісар не міфічны, ён і сапраўды працуе на адказнай пасадзе ў Рызе. Але прычына візіту Зондакса выглядала надуманай, высмактанай з палыда.
"Якія маглі быць у Шаўцова справы ў Латвіі? — разважаў Калеснік. — Старыя грахі? Але ж за іх ён атрымаў сваё і даўно адседзеў! He верыцца, каб за інфантыльным Шаўцовым цягнуліся махлярствы пятнаццацігадовай даўнасці. Нешта тут не тое. Нават па закону за даўнасцю гадоў яго 5 ніхто не шукаў... А мо сквапная Ядзька па-за маёй спінай усунула нос, куды не трэба? Кірмаш ёсць кірмаш... I Астроўскі пасля правалаў агентуры дзіўна паводзіць, пануе нейкая незразумелая бяздзейнасць..,. Адно добра, што хутка "феня" пойдзе па адрасу..."
У тым, што ягоны наркотык прынясе багацце, Калеснік не сумняваўся. Толькі хацелася большага. Хваравітае, калісьці абражанае самалюбства патрабавала ўлады: Калеснік марыў быць, як кажуць, на адной назе з сусветнымі крымінальнымі аўтарытэтамі і валадарыць не толькі незлічонай маёмасцю, а і людзьмі... I дапамагчы яму павінен Караленя.
На першым этапе Калеснік абмяжоўваў удзел Каралені ў маючай адбыцца аперацыі роляй кур'ера, і не больш. Там, у Амерыцы, увесь клопат пра "феню" ўзваліць на свае плечы іншы чалавек, які павінен быць не запэцканы турмой, чысты перад законам і, галоўнае, не звязаны ні з якімі іншымі крымінальнымі групоўкамі.
Формулу "фені" ведаюць Калеснік і Сухі, і нават адданы Гушча не здагадваецца пра сапраўдныя намеры шэфа. Прыйдзе час, і застанецца адзін. Сухі патрэбен толькі сёння....
Калеснік нечакана ўзгадаў Пятроўскага, хлопца, які на кірмашы добра-такі павадзіў за нос людзей Гушчы. Ён адсунуўся ад стала, выцягнуў з кішэні сотавы тэлефон і няспешна пачаў націскаць на чорныя кнопкі, пасечаныя белымі лічбамі. Калі на другім канцы паднялі трубку, Калеснік, не вітаючыся, спытаў: