Вяртанне з апраметнай  Віктар Праўдзін

Вяртанне з апраметнай

Віктар Праўдзін
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 397с.
Мінск 2011
105.34 МБ
— Лёша, табе нельга хвалявацца...
— Усё добра, Вера, — спахапіўся Качан і, зірнуўшы на Астроўскага, дадаў: — Пазнаёмцеся нарэшце, гэта...
— Вера Пятроўна, — прадставілася жанчына, — а вы, як я зразумела, Анатоль Пятровіч?
— Так, Астроўскі Анатоль Пятровіч, — выдыхнуў ён і засмуціўся свайго занадта афіцыйнага тону.
— Шмат чула пра вас і вельмі рада сустрэчы. Лепш было б пабачыцца не ў шэсць раніцы, але ж для вас, сышчыкаў, час не існуе.
— Ве-ра! — падаў голас Качан, і жанчына замітусілася.
— Вы частуйцеся, я перашкаджаць не буду. Лёша, калі што будзе патрэбна, гукні, я на кухні.
Калі за жонкай зачыніліся дзверы, Качан падхапіўся на ногі, нервова крутнуўся да акна, вярнуўся, зноў сеў на канапу.
— ! сапраўды — дапрацаваліся... Гэта на старасці гадоў дазволіць так абуць сябе ў лапці! Ну і ну!.. Нам спатрэбіцца два-тры дні, каб пераправерыць атрыманую інфармацыю. А што ты мяркуеш наконт зычліўцаў? Падкінулі рэбус і зніклі. Мо пашукаць рабінзонаў?
— Марная трата часу, самі аб'явяцца. .
— Адкуль такая ўпэўненасць? Мо здагадваешся, чыіх рук справа?
— Інтуіцыя...
— Ну-ну... — цяжка выпаліў Качан. — А што акрамя інтуіцыі?
— Версій некалькі. Першая і галоўная: хтосьці з нашых супрацоўнікаў вядзе асабістае расследаванне. Ведаючы пра здрадніка, яны не могуць дзейнічаць адкрыта. Другая версія: людзі з банды. Прыём звычайны — нашымі рукамі ліквідаваць саперніка. I трэцяя...
— Бусел?! — не вытрымаў Качан. — Калі пацвердзіцца, што пахаваны не ён, значыць, капітан жывы... А калі жывы, значыць, дзейнічае...
— Усё можа быць, — згодна кіўнуў Астроўскі. Ён таксама схіляўся да трэцяй версіі, толькі не мог зра-
зумець, чаму Бусел дзейнічае так скрытна. He давярае і яму, ці капітанам кіруе нешта іншае? — Той, хто дапамагае, мае рацыю: нам нельга распыляць сілы, траціць час на лішнія пошукі.
— Даверымся ім? — Качан пільна глядзеў Астроўскаму ў вочы.
— Так.
— Ну, што ж, я згодзен, — падвёў рысу Качан і паглядзеў на гадзіннік. — Тады размяркуем абавязкі.
— Дзяліць няма чаго, — трошкі счакаўшы, збіраючыся здумкамі, прагаварыў Астроўскі. — Мне патрэбна, каб ты прыкрыў, стварыў якія-ніякія ўмовы для нармальнай працы. Добра было б на нейкі тыдзень аформіць камандзіроўку ці "захварэць". He магу, часу не хапае кожны дзень даваць пісьмовую справаздачу аб ходзе расследавання. А цяпер, калі стала пытанне аб адхіленні мяне ад справы, яшчэ больш актуальна, каб менавіта я праводзіў расследаванне. Чаму, пэўна, разумееш? I яшчэ. Пахаванага нябожчыка трэба ўпотайкі эксгумаваць і правесці экспертызу. Каб не наламаць дроў, мы павінны быць упэўнены на ўсе сто працэнтаў, што нябожчык — Шаўцоў, а не Бусел. Гэта важна.
— Што рабіць з Макрыцкім? — спытаў Качан. — Я магу адкамандзіраваць яго з Мінска, прычыну знайду.
— Лепш не трэба. Няхай усё будзе так, як ёсць. Нам патрэбен чалавек, які імгненна перадасць інфармацыю, а дакладней, дэзінфармацыю ў стан ворага.
— Дамовіліся, — Качан паклаў руку Астроўскаму на плячо. — 3 сённяшняга дня ты ў камандзіроўцы, пэўна, гэта лепш, чым хвароба. Думаю, у генерала Патапенкі не будзе падстаў рабіць нейкія аргвывады без цябе. Тры дні хопіць?
— Добра, каб і лейтэнант Мірончык "паехаў” са мной, — згодна кіўнуў Астроўскі. — He хачу, каб нехта ў яго выпытваў, як ідзе расследаванне. Малады, не сказаў бы лішняга.
— Забірай і лейтэнанта, — пагадзіўся палкоўнік. — Толькі памятай: кожны вечар а дзесятай гадзіне сустракаемся тут. А цяпер можна і паснедаць. — Качан падкаціў столік бліжэй да Астроўскага, усміхнуўся: — Як кажуць, вайна вайной, а абед па раскладу.
Першую палову дня Астроўскі працаваў у архіве гарадскога суда, дзе калісьці разглядалася справа Шаўцова. Ён перачытаў матэрыялы следства і быў непрыемна ўражаны: усе доказы апіраліся на прызнанні Шаўцова. Дастаткова яму адмовіцца ад сваіх слоў, і лесвіца правасуддзя рассыпалася б зверху да самага нізу. Але Шаўцоў прызнаваўся ўва ўсіх махінацыях, а ў нейкіх момантах нават настойваў на асабістай віне. Адным словам, справа была, як кажуць, "шыта белымі ніткамі". Здзівіў Астроўскага і той факт, што Шаўцоў быў асуджаны адзін, калі не лічыць прадаўшчыцу Лапцёнак. Дзяўчына атрымала два гадьі папраўчых работ і, відавочна, мала што вырашала, толькі гандлявала па загадзе дырэктара па ліпавых дакументах.
"Махлярствы і крадзеж дзяржаўных сродкаў быў у асабліва буйных памерах, — разважаў Астроўскі. — Аднаму чалавеку, няхай сабе і дырэктару вялізнага магазіна, немагчыма абысціся без памагатых".
Суддзя не абцяжарыў сябе "лішнімі" пытаннямі, а, поўнасцю даверыўшыся матэрыялам следства і прызнанням Шаўцова, асудзіў апошняга на восем гадоў. Жонка Шаўцова, тая самая Купрэйчык Ядвіга Станіславаўна, таксама праходзіла па справе, толькі сведкай. Гэта насцярожыла Астроўскага. Ён адразу паспрабаваў звязаць, знайсці ўзаемасувязь апошніх трагічных падзей з тымі часамі.
"Ці не там трэба шукаць адказы на сённяшнія пытанні, — падумаў маёр. — Шэршэ ля фам, як кажуць французы, — шукайце жанчыну..."
Нечакана з'явілася ўпэўненасць, што, зразумеўшы паводзіны Шаўцова падчас следства і на судзе, ён знойдзе прычыну сённяшніх злачынстваў.
У другой палове дня Астроўскі наведаў Юлію Іванаўну Лапцёнак. Знайшоў яе па адрасным бюро хутка — замуж не выходзіла, прозвішча не мяняла, толькі іншае месца жыхарства.
ГІерш чым сустрэцца з Купрэйчык, маёру абавязкова трэба было пагаварыць са сведкамі тых падзей.
Дзверы адчыніла паўнаватая, з доўгай русявай касой, жанчына. Ад той гарэзлівай непаседы Юлькі, пра
такіх людзі кажуць "адарві ды выкінь", не засталося і следу. Мо толькі вочы — такія ж вялікія і зеленаватыя, але не смяшлівыя і бестурботныя, а палахлівапакутлівыя, поўныя тугі і расчаравання. Убачыўшы незнаёмца, яна, відавочна, спужалася, а зірнуўшы ў міліцэйскае пасведчанне, перапалохалася яшчэ больш.
3-за выцвілай цюлевай занавескі, якая дзяліла аднапакаёўку на дзве паловы, выкуліўся бялёсы і ружовашчокі хлапчук гадоў чатырох. Жанчына падхапіла малога на рукі, прыціснула да грудзей. Цяпер на Астроўскага глядзелі дзве пары аднолькавых вачэй.
Маёр рыхтаваў сябе да жорсткай размовы, а цяпер гэтыя безабаронныя вочы быццам спаралізавалі, адразу знікла ўсялякае жаданне нагадваць жанчыне старое. Астроўскі сеў у прапанаванае крэсла. Гаспадыня, не без цяжкасці справадзіўшы малога на другую палову пакоя, шчыльней захінула занавеску і ўладкавалася на старой пашарпанай табурэтцы.
— Мяне цікавіць Шаўцоў, — нарэшце абазначыў мэту свайго візіту Астроўскі, — Віталь Сяргеевіч...
— Што з ім? — таропка спытала жанчына.
Кінуліся ў вочы непрыхаваныя трывога і хваляванне, шырока расплюшчаныя вочы скамянелі.
— Віталік з дзівацтвамі, і раней сыходзіў, знікаў на тыдзень-другі, а то і на месяц, — быццам спрабуючы апярэдзіць Астроўскага і гэтымі слова.мі прыкрыцца ад дрэннай навіны, таропка прагаварыла жанчына. Яна не адводзіла ад госця збалелых вачэй, чакала, чакала і баялася пачуць найгоршае.
— Вы яму жонка? — міжволі вырвалася ў Астроўскага. Ён марудзіў, не мог сказаць усёй праўды.
— Жывём разам, — патупілася жанчына і адразу ўсхліпнула: — Што з ім?..
Запанавала цішыня. За занавескай малы Віталік, імітуючы машыну, вурчаў і нечым бразгаў па падлозе.
— Што з Шаўцовым, не ведаю, — схлусіў Астроўскі, — а патрэба да вас у мяне вось якая. Я расследую цяжкае злачынства — забойства міліцыянера, і склалася так, што нітачкі цягнуцца ў той час, калі Шаўцоў быў дырэктарам універсама...
— Чуе маё сэрца бяду... — жанчына падхапілася, крутнулася за занавеску, узяла на рукі сына.
— Пусці! — заенчыў малы. — Я на машыне еду да таты...
— Вы і праўда не ведаеце, што з Шаўцовым? — вяртаючыся на ранейшае месца, з надзеяй у голасе спытала Лапцёнак. За занавескай зноў завурчаў, затахкаў малы. — Усё праз яе, гадаўку, праз Ядзьку! — раптам гнеўна ўскрыкнула жанчына, на вочы нагарнуліся слёзы. — I я вінаватая...
Астроўскі больш гадзіны слухаў расповед Лапцёнак, за што Шаўцова асудзілі. Яна нічога не ўтойвала, пэўна, усе гэтыя гады боль жыў у ёй, вярэдзіў невылечную рану, а сёння абцяжараная душа не вытрымала, і тая даўняя бяда выплюхнулася цераз край. Лапцёнак не ўтойвала нават тое, як спакушала па загадзе Купрэйчык яе мужа. У нейкі момант для Астроўскага туман развеяўся, усё ў справе Шаўцова стала зразумелым.
— Бог пакараў мяне, — працягвала сумна жанчына, — Усявышні пакараў мяне каханнем... Я пасапраўднаму закахалася ў Шаўцова, і не тады, калі клалася з ім у ложак па дамоўленасці са сцервай Ядзькай, а многа пазней, калі Віталік спіўся. — Лапцёнак з адчаем паглядзела на занавеску, за якой гуляў сын. — Дачакалася з турмы... Сына любіць, a мяне... — яна ўсхліпнула, раскеўзала слёзы па шчоках. — А на забойства Шаўцоў не здатны, тым больш міліцыянера, ён добры... Таму і не змог выкінуць з сэрца змяю падкалодную... 1 дачку, Наталлю, вельмі любіць, нават хоча забраць. Убіў у галаву, што, калі Ядзьку пасадзяць, дачка будзе з ім... Па сцярвозіне, і праўда, даўно краты плачуць, гэта точна. Толькі хітрая, з ёй Шаўцову не саўладаць. Мяне Віталік у свае справы не ўмешваў, толькі аб адным прасіў: калі з ім нешта здарыцца, вось як цяпер, будуць шукаць, перадаць сшытак капітану Буслу.
— Што за сшытак? — зайшлося сэрца ў Астроўскага. Прадчуванне нечага важнага ажно перахапіла дыхаўку.
— Звычайны сшытак, у ім Шаўцоў, як я зразумела, усё пра ўсіх напісаў... Бедалага, думае пугай абух перабіць...
Жанчына ўстала, зайшла за занавеску і праз хвіліну вярнулася. Следам на каленях, соўгаючы перад сабой зялёную машыну, тарахцеў сын. Лапцёнак трымала ў руках дзіцячы матрац.
Астроўскі нецярпліва выхапіў матрац з рук
гаспадыні i хутка абмацаў. Сшытка не было.
— Дзе ж сшытак? — нічога не разумеючы, маёр запытальна паглядзеў на жанчыну. — Матрац пусты...
— Я ж кажу, што павінна аддаць толькі Буслу.
Ну?!
— Яму і аддала, — з годнасцю адказала жанчына і з пачуццём выкананага абавязку дадала: — Пакуль пашпарт не паказаў, размовы пра сшытак не вяла.
— Калі, калі Бусел тут быў? — губляючы цярпенне, падхапіўся Астроўскі і тут жа зноў сеў. Малодшы Шаўцоў у гэты момант "даехаў" на машыне да ягоных ног.
— Дзядзя, бі-бі! — весела ўскрыкнуў малы. — Ратуйся, не ў тым месцы дарогу пераходзіш. Зараз міліцыянер засвісцюліць і штрафу... А ў нас грошыкаў толькі на хлеб... Праўда, мама?!.