• Газеты, часопісы і г.д.
  • Вяртанне з апраметнай  Віктар Праўдзін

    Вяртанне з апраметнай

    Віктар Праўдзін

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 397с.
    Мінск 2011
    105.34 МБ
    — Ты казаў, што хлопец, які адправіў у бальніцу Жлаба, недзе вучыўся?
    — Так, тры курсы інстытута замежных моў разам з калідорамі, — прабасіў Гушча.
    — Я цяпер у "Сямі зорках", трэба пагаварыць. I даведайся, якую мову вывучаў блатны...
    — Ён такі "блатны", як я балерон, — Гушча нечакана стаў на абарону гэтай касты зэкаў. Ён хацеў яшчэ нешта сказаць пра сапраўдных блатных, але Калеснік не стаў слухаць, рэзка перапыніў:
    — Трэба будзе — станеш не толькі балеронам, а і балерынай...
    Праз паўгадзіны Гушча ўваліўся ў рэстаран. Ён ведаў звычайнае месца адпачынку шэфа, але, каб не выйшла памылкі, усё ж агледзеў вялізную залу. Калесніка не было, і Гушча, зласліва зыркаючы спадылба на прысутных, засунуўшы рукі ў кішэні, прачыкільгаў у дальні куток. Там былі асобныя кабіны, і ў адной з іх за цяжкай чырвонай парцьерай яго чакаў хаўруснік.
    Калеснік, добра ведаючы Гушчу і асабліва ягонае ненаеднае нутро, заказаў Баксёрутое, што і сабе, але ў квадраце, а люля-кебаб — трайную порцыю. Сам Гушча свой неўтаймавальны голад лічыў "хранічнай турэмнай хваробай" і, убачыўшы застаўлены стравамі стол, шумна пацягнуў носам, твар расплыўся задаволенай усмешкай:
    — Люблю смачна паесці! — Паціраючы далоні, ён плюхнуўся ў крэсла і, не адводзячы вачэй ад талерак, выдыхнуў: — Цаню кораша, бо ведае, чым ублажыць...
    Калеснік адпіў чырвонага віна з вялікага крышталёвага фужэра на танюсенькай ножцы, паблажліва кіўнуў:
    — Перакусі...
    Запрашэнне трошкі прыпазнілася. У руках Гушчы ўжо блішчэў відэлец з тлустым кавалкам селядца, а сківіцы ўжо рытмічна рухаліся. Ён не жаваў, а, здавалася, праглынаў кавалкі, запіваючы іх мінеральнай вадой. Вушы і непаслухмяныя валасы на макаўцы варушыліся. Калеснік адвёў позірк. Я.му было непрыемна назіраць, а тым болыл чуць шумлівае чвяканне і бульканне.
    — Ангельскую мову вучыў твой хрэснік, — пракаўтнуўшы чарговы кавалак мяса, ікнуў Гушча.
    — А чаму хрэснік?
    — Каб не ты, не жылец малец...
    — Зрэшты, так нават лепш, — усміхнуўся нечаму свайму Калеснік. — Ты па дарозе да мяне пра гэта раскажы, няхай твой малец ведае, каму абавязаны.
    Гушча на нейкі момант аслупянеў і недаверліва ўтаропіўся ў Калесніка:
    — Я павінен прывезці хлопца да цябе на кватэру?
    — I не толькі, — сцішана адказаў Калеснік і таропка дадаў: — Ты павінен арганізаваць напад на мента з ягоным удзелам. Каго забіць, ты ведаеш.
    Гушча папярхнуўся, кінуў відэлец на стол, пацягнуўся да бутэлькі з вадой і зрабіў некалькі вялікіх глыткоў прама з рыльца.
    — Ты гэта сур'ёзна? — пасля працяглай паўзы выдыхнуў ён.
    — Сур'ёзней не бывае. Хлопца трэба павязаць на крыві. Гэта надзейна.
    — Але навошта, навошта забіваць мента? Ад аднаго лягавага столькі непрыемнасцей... I потым, у нас і без гэтага Пятроўскага хапае надзейных людзей, я і сам магу...
    — Мне патрэбсн чалавек у Амерыцы, — пачаў злавацца Калеснік. — Ён павінен быць чысты перад законам, але надзейна прывязаны да нас... Гэта першае, адругое: ты надта шматзадаеш пытанняў, рабі, што сказана...
    Твар Гушчы пабіла ружовымі плямамі, ён, нешта абдумваючы, утаропіу погляд у адну кропку, на чыста паголеных шчоках ходырам захадзілі жаўлакі.
    — 3 сённяшняга дня хрэснік не павінен ні з кім кантачыць, а пасля забойства лягавага адвязі ў надзейнае месца. Праз пару дзён да мяне. — Калеснік дапіў віно, устаў, адсунуў каленам крэсла. — 1 ёсць яшчэ адно — Князь...
    — Ментам ён не па зубах, — таропка адказаў Гушча, разумеючы, да чаго вядзе гаворку Калеснік.
    — Па зубах ці не, мне няма справы. Я хачу спаць спакойна, таму лепш ад Князя пазбавіцца... Падумай, як лепш гэта зрабіць.
    Гушча, асэнсоўваючы пачутае, не заўважыў, як застаўся адзін. Ён нейкі час пазіраў на чырвоную занавеску, чакаючы, што хаўруснік вернецца. I сапраўды, раптам занавескі расхінуліся, на ўваходзе, як з-пад зямлі, вырасла афіцыянтка.
    — За ўсё заплачана, — пісклявым голасам паведаміла яна, як разанула вострым па душы.
    Гушча схамянуўся. Ён давяраў хаўрусніку, таму адкінуў усялякія сумненні і, па-гаспадарску агледзеўшы стол, хутка пачаў уплятаць тое, што засталося ў талерках, і сваіх, і Калесніка.
    Алесь Крывіцкі пасля ўкаранення ў банду адчуваў сябе добра. Некалькіх дзён хапіла, каб боль ад кулакоў Штангіста прайшоў, цела зноў напоўнілася сілай, толькі цяжкавата зажываў апёк на шыі і сківіцы. Ён быў задаволены: што ні кажы, а план маёра Астроўскага ўдаўся, і цяпер заставалася чакаць, калі бандыты звыкнуцца з ягонай прысутнасцю і пачнуць давяраць. Алесь разумеў, што пасля пройдзенай праверкі будзе нейкі "каранцін", наўмысна зробяць выгляд, што пра яго забыліся, прадставяць магчымасць і час на "залізванне ран". Крывіцкі разлічваў, што ў яго ў запасе не менш двух тыдняў, але, калі адгукнуўся на званок і ўбачыў на парозе Баксёра, зразумеў — "каранцін" скончыўся.
    Дзяцюк з пераломаным і парэзаным носам быў негаваркі і пануры. Ён з адценнем абыякавасці агледзеў жытло Крывіцкага, бесцырымонна плюхнуўся ў крэсла, пагардліва зірнуў на гаспадара.
    — Буду зваць цябе Хрэснікам. — Баксёр закінуў ногі на часопісны столік і, сашчапіўшы рукі на грудзях, па-начальніцку дадаў: — Заўтра раніцай заеДу, ёсць рабацёнка. Будзь гатовы ў шэсць...
    Калі Баксёр гаварыў, "бульбінкі" на рассечаным кончыку носа краталіся, і ад гэтага ўвесь эфект напускной суровасці знікаў, наадварот, твар бандыта выглядаў смяшлівым. Ледзь прыкметная ўсмешка кранула вусны Крывіцкага, госць заўважыў гэта і, чырванеючы, прасіпеў:
    — Будзеш смяяцца з майго носа — развітаешся са сваім, адкушу...
    Крывіцкі ўжо ўзяў сябе ў рукі, адчуў, што гэта не проста пагроза. Ён паслужліва, як найвялікшую каштоўнасць, падняў ногі Баксёра і падсунуў пад пыльныя чаравікі газету.
    — Я гатоў хоць сёння. Што будзем рабіць?
    — У нас такіх пытанняў не задаюць, — паблажліва буркнуў Баксёр, відавочна, задаволены ўчынкам Крывіцкага. "Бульбінкі" заскакалі, ажылі, быццам былі асобныя ад твару і носа. Але Крывіцкаму было не да смеху. Ён лісліва, няўпэўнена прапанаваў:
    — Мо гарэліцы за знаёмства?
    — Дай пашпарт і вайсковы білет, — прапусціў міма вушэй словы гаспадара Баксёр, — і, на ўсякі выпадак, ключы ад кватэры. Суседзям скажу, што я — твой брат,— Баксёр неяк недаверліва з галавы да пят агледзеў Крывіцкага і расчаравана дадаў: — He, стары я ўжо для брата, буду дзядзькам.
    Калі за нечаканым госцем зачыніліся дзверы, Крывіцкі хутка апрануўся, з сумам паглядзеў на тэлефон, якім Астроўскі забараніў карыстацца, і крутнуўся да выхаду. Але не паспеў і двух крокаў зрабіць, як у калідоры шчоўкнуў замок, дзверы расчыніліся, на парозе стаяў ужо знаёмы па кірмашы высокі белабрысы хлопец з цэлафанавым пакетам у руках.
    — Куды намыліўся? — вылупіў вочы белабрысы.
    — А табе што да таго?
    — Загадана берагчы вашу вашасць, так што вярні аглоблі...
    — Я ў краму па хлеб, — знайшоўся Крывіцкі.
    — Ты не першы і не апошні, — задаволена рагатнуў хлопец і кіўнуў на цэлафанавы пакет: — Сухі паёк на суткі...
    Белабрысы зачыніў за сабой дзверы на ўсе замкі, накінуў ланцужок, распрануўся.
    — Абутак скінь, — буркнуў Крывіцкі, — ходзіце тут, гразь носіце.
    — He бурчы, — адмахнуўся белабрысы, — слядоў не пакіну. — Убачыўшы відэамагнітафон, ён задаволена цмокнуў языком: — Відзік з тэлевізарам забяру на кухню. Там маё месца на сённяшнюю ноч, а ты рабі што хочаш, але з кватэры ні-ні... Тэлефончык адключы, так надзейней.
    Белабрысы перацягнуў апаратуру на кухню, мяккае крэсла таксама і задаволена прапанаваў Крывіцкаму:
    — Калі будзе бяссонніца мучыць, прыходзь, у мяне класныя фільмы на любы густ. А вячэру зварганю праз паўгадзіны. так што для цябе да раніцы поўны сервіс.
    Крывіцкаму хацелася хутчэй застацца аднаму, паспрабаваць прааналізаваць сітуацыю, і таму пасля вячэры ён, спаслаўйіыся на стому, пайшоў спаць. Для сышчыка ясна было адно: раніцай адбудзецца нешта важнае, і пра гэта павінен ведаць Астроўскі. Толькі як паведаміць? Так і не знайшоўшы выйсця, змарнаваны перажываннямі, Крывіцкі змог заснуць, забыцца толькі пад раніцу. Падзеі апошніх дзён бязладным насланнём наваліліся, праглынулі, на кароткія хвіліны ўзялі ў палон душу і розум. Мроіліся твары бандытаў, лысы азербайджанец з кірмашу. Астроўскі расчаравана ківаў галавой: "Ну ж ты, лейтэнант, дазволіў абвесці сябе вакол пальца, не апраўдаў даверу".
    Крывіцкі падхопліваўся і ў чаканні раніцы пазіраў у цёмныя вокны, на гадзіннік, але, як толькі галава краналася падушкі і заплюшчваў вочы, "кінастужка" быццам кімсьці наўмысна пракручвалася зноў. Прыход Баксёра ён праспаў, падхапіўся толькі тады, калі той дакрануўся да пляча. Зборы былі нядоўгія і больш падобныя на інструктаж. Калі Баксёр выцягнуў з-за пояса пісталет і працягнуў Крывіцкаму, у сышчыка ажно пахаладзела ўсярэдзіне. Толькі цяпер уцяміў, на якую справу яго павязуць.
    — У войску служыў? — спытаў Баксёр і, не дачакаўшыся адказу, працягнуў Крывіцкаму пісталет, — Павінен ведаць, як карыстацца...
    — Страляў адзін раз, — пралепятаў Крывіцкі.
    Ён стаяў разгублены і збянтэжаны, рука з пісталетам міжвольна ўздрыгвал.а. У гэты момант ён выглядаў настолькі натуральна і праўдзіва, што Баксёр рассмяяўся:
    — He дрэйфі, сёння будзеш страляць другі раз, і гарантую: з цягам часу табе спадабасцца.
    Апошнія словы балюча разанулі Крывіцкага, кроў шыбанула ў скроні. Сышчык кляцнуў затворам.
    — He зараджаны, — па-свойму зразумеўшы жэст Крывіцкага, прагаварыў Баксёр, — але пакляцай, пацэлься для трэніроўкі... Няхай рука прывыкне.
    Я не пайду на макруху, — ціха, але цвёрда прагаварыў Крывіцкі і паклаў пісталет на стол.
    Гэтага было дастаткова, каб настрой Баксёра імгненна змяніўся. Крывіцкі хацеў патлумачыць, чаму адмаўляецца, але не паспеў. Бандыт імкліва крутнуўся, і словы сышчыка быццам заселі ў гарляку, пераціснутым валасатай пяцярнёй.
    — Будзеш рабіць, сучонак, што скажу! — пырскаючы слінай, шалёна скрыгатнуў зубамі Баксёр і балюча тыцнуў пісталетам спярша ў дых, потым уставіў рулю ў адкрыты рот. — Пачую яшчэ такое, і піскнуць не паспееш... Ты бачыў калі-небудзь мазгі на сцяне? Тады беражы іх, каб не прыйшлося камусьці скрэбці твае недаразвітыя звіліны.
    Нейкі час Крывіцкі быў як у тумане. Але, калі машына, у якую яго запіхнулі, скранулася, мозг зноў запрацаваў дакладна і ясна. За шафёра быў белабрысы. ягоны начны ахоўнік. Баксёр сядзеў побач з ім, а леваруч ад Крывіцкага цяжка соп чалавек, якога сышчык раней не бачыў. Хвілін трыццаць калясілі па горадзе, пакуль Баксёр не загадаў стаць. Доўга сядзелі моўчкі.