Вяртанне з апраметнай  Віктар Праўдзін

Вяртанне з апраметнай

Віктар Праўдзін
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 397с.
Мінск 2011
105.34 МБ
Сшытак Шаўцова Астроўскі чытаў, як нейкі займальны дэтэктыў. He верылася, што Калеснік змог стварыць такую крымінальную арганізацыю, з цвёрдай, непахіснай дысцыплінай, жорсткую і бязлітасную. У нейкі момант у глыбіні душы варухнулася пачуццё павагі да ррзуму гэтага чалавека. Калеснік быў не проста злачынцам: украў — выпіў — сеў у турму. Ён супрацьстаўляў сябе не толькі дзяржаўнаму ладу, але і агульнапрынятаму ўяўленню аб чалавечай прыстойнасці. Калеспік быў ідэйным злачынцам. Здзіўляла і апантанасць Шаўцова, які здолеў адзін сабраць даволі поўную інфармацыю пра бандытаў і іх злачынную дзейнасць. Але было і шмат белых плям. I асноўнае, што Калеснік, нікому не давяраючы, наўмысна завязаў на сабе асноўныя вузельчыкі, у сваіх руках сканцэнтраваў тыя нітачкі, якія давалі магчымасць следству прымаць пэўныя рашэнні. Астроўскі не сумняваўся ў праўдзівасці напісанага Шаўцовым і цяпер, маючы адрасы людзей, якія працавалі на Калесніка, трэба было злавіць прайдзісвета на гарачым. Хто паверыць дзённіку нябожчыка, у мінулым зэка і, галоўнае, шалёнага раўніўца? А тое, што менавіта рэўнасць кіравала Шаўцовым, чыталася з першых старонак.
Падзеі, апісаныя ў дзённіку, тычыліся не толькі сённяшніх дзён, узгадваліся часы, калі Шаўцоў, Калеснік і Ядзя Купрэйчык былі яшчэ студэнтамі... Заляцанням Калесніка і былой жонкі Шаўцова, Ядзі Купрэйчык, аўтар надаваў занадта шмат увагі, рабіў на палях свае зласлівыя каментарыі накшталт: "Сука не захоча — кабель не ўскоча..." А як Шаўцоў шчыраваў, узгадваючы першы суд над Калеснікам, якія эпітэты?! 1 ўсё ж міма вопытнага вока Астроўскага не праслізнула тое, што ў Шаўцова, як і ў суддзяў, не было поўнай інфармацыі. Нешта насцярожыла, прымусіла выцягнуць з архіва зжаўцелыя папкі.
Але гэта будзе трошкі пазней. Пра тое, як Шаўцоў трапіў на лаўку падсудных, Астроўскі ўжо ведаў з расповеду Юлі Лапцёнак. Асобныя моманты ўразілі маёра як чалавека. Чытаючы запозненыя абвінавачванні, не-не ды і хацелася сказаць: "Дазволіў выцерці аб сябе ногі, то і не скуголь, нясі абраны крыж..." I ўсё ж Шаўцова было шкада.
Некалькі агюшніх год ён упарта збіраў доказы злачыннай дзейнасці Ядзі Купрэйчык толькі з адной мэтай — пазбавіць мацярынства і забраць дачку.
Тут было тое, чаго не хапала Астроўскаму. Шаўцоў пазначыў усю злачынную іерархію. Ён вызначыў, вынюхаў нават прафесара Сухога і эксперыментальную лабараторыю. Праўда, як і ўва ўсіх астатніх справах, ланцужок ірваўся на Калесніку. Але да яго цягнуліся некаторыя нітачкі-сувязі з Сярэдняй Азіі, Пакістана, нават з Кітая. Была створана сетка распаўсюджвальнікаў, але асноўная частка тавару бясследна знікала, і куды — Шаўцоў не ведаў.
Сучасная дзейнасць Купрэйчык была поўнасцю ці амаль поўнасцю асветлена і выдзелена ў раздзел "Кірмаш". Тут у храналагічным парадку аўтар запісаў звесткі, пра якія Астроўскі ўжо ведаў, але большасць пазначаных эпізодаў была невядомая і, канечне, патрабавала праверкі.
Вывучаючы дзённік, сышчык прыйшоў да высновы, што Шаўцоў дзейнічаў не адзін, былі тыя, хто яму дапамагаў. Хоць бы ўзяць ліпавыя накладныя, копіі якіх Шаўцоў старанна падклейваў да патрэбнай старонкі. Займець гэтыя паперкі мог чалавек, які меў дачыненне да бухгалтэрыі. Гэтая акалічнасць радавала, была надзея знайсці жывых свёдак.
Лічбы ў накладных уражвалі нават вопытнага Астроўскага. Цяпер стала зразумела, чаму Калеснік, не задумваючыся, пайшоў на забойства Кузаўкова, як толькі шафёра арыштаваў Бусел. Вельмі вялікія стаўкі, таму Бусел таксама быў прыгавораны, і гэты спіс, калі не спыніць злачынцаў, будзе поўніцца. Дзенідзе Шаўцоў узгадваў тых, ад каго атрымаў тую ці іншую інфармацыю. Адчувалася, што рабіў ён гэта наўмысна, свядома спрошчваў работу тых, хто будзе весці следства. Тое, што сшытак можа трапіць у чужыя рукі, Шаўцову нават не прыходзіла ў галаву. Напрыклад, інфармацыю пра вываз наркотыкаў з фармацэўтычнай фабрыкі ён атрымаў ад самога Кузаўкова, а вось гіра ўдзел Князя ў забойстве шафёра даведаўся ад чалавека па мянушцы Сівы.
Астроўскаму было над чым пакумекаць. Але як ні круці, толькі арыштоўваць Калеснікаву хеўру не выпадала, не хапала пацверджаных доказаў. I галоўнае — як даказаць забойствы? Калеснік з юрыдыч-
най кропкі погляду застаецца збоку: ні махінацыямі, ні ўдзелам у забойствах не звязаны, асабіста ў гэтых злачынствах удзелу не браў. А з забойствам Бусла зусім можа атрымацца анекдот. Як забілі, калі ён жывы?! Спаслацца на памылку кілераў: маўляў, планавалі справадзіць на той свет міліцыянера, a забілі Шаўцова?.. Вось і спытайцеся ў тых, хто памыліўся... Паказанні Бусла ў разлік ніхто не возьме, пакуль не будуць злоўленыя Філін і Прышч. Есць наркотыкі?.. Дык спытайцеся ў Кузаўкова, ад каго атрымаў і куды вёз... Вось і засталіся ад усяго толькі кірмашныя махлярствы, але і там Калесніка не дастанеш: усім займалася Ядзя Купрэйчык, ёй і адказваць. Выходзіла, што драбнату Астроўскі арыштуе і ўпячэ за краты, а Калеснік толькі пасмяецца. I потым, застаецца невядомым здраднік у міліцэйскіх пагонах. Пра гэтага чалавека ў дзённіку Шаўцова — ні слова, ні паўслова, значыць, не ведаў.
"Праз двурушніка бедалага і праваліўся, і не толькі ён, — перагарнуўшы апошнюю старонку дзённіка, разважаў Астроўскі. — Шаўцоў — даверлівы чалавек, а калі быць дакладным, помста засціла вочы, і ён шмат на якія моманты проста не зважаў. I дзякуй Богу, што сшытак трапіў па назначэнні. Цяпер мая чарга прымаць рашэнне... Думай, маёр, кумекай... Структура злачыннай арганізацыі вядома, ёсць фотаздымкі амаль усіх бандытаў, і за гэта дзякуй Крывіцкаму, вядомы і кіраўнік. Сёння, калі вэрхал вакол забойства Бусла пачаў аціхаць, Калеснік уздыме галаву, як піць даць пачне дзейнічаць. Наркатычны сіндыкат павінен працаваць... А што, калі трошкі дапамагчы Калесніку, падыграць, падлабуніцца?..
Няхай Качан зробіць, як хоча злодзей, — пазбавіць мяне справы Бусла. Калеснік-пераможца будзе дзейнічаць больш адкрыта і нахабна, значыць, лягчэй будзе злавіць "на гарачым", дый двурушнік хутчэй зробіць памылку... Няўжо і сапраўды Макрыцкі?"
Трэці дзень "камандзіроўкі" нечакана раскрыў Астроўскаму вочы на пэўныя таямніцы ў жыцці Калесніка. Так, менавіта жаданне як мага болей даведацца пра бандыта прывяло маёра ў судовы архіў.
Той дваццацігадовы юнак чамусьці вельмі цікавіў Астроўскага, хацелася ведаць, з чаго ўсё пачалося, што чакала хлопца, каб не лаўка падсудных. Знаёмства са справай у двух пульхных тамах за нумарам 562 пачаў з прысуду. Потым пратаколы шматлікіх допытаў, даведкі, характарыстыкі... Вывучаў, як кажуць, па поўнай праграме. Расповед Шаўцова поўнасцю супадаў з матэрыяламі следства, было відавочна, што ён не прапусціў ніводнага пасяджэння. Але аб'ектыўным Шаўцоў не быў, і гэта адразу кідалася ў вочы.
Набліжаўся час абедзеннага перапынку, і архіварыус, ужо сталага веку жанчына са сцюдзёным позіркам бляклых вачэй, катэгарычна папярэдзіла, каб "все сдалм дела". Гэта шматзначнае "все сдалн" прагучала трошкі смешна, бо Астроўскі тут быў адзін. Маёр не прымусіў жанчыну двойчы паўтарыць просьбу-загад, але, калі паклаў папкі на паліцу, распісаўся ў зацёртым журнале, нечакана перад вачыма ўзнік дакумент. Маёр крутнуўся да паліцы.
— Я вас не затрымаю, — таропка прагаварыў Астроўскі. — Калі ласка, на секунду другі том справы 562.
— Абедзенны перапынак, — казённым голасам прашапялявіла жанчына.
— У мяне машына, я вас завязу, куды трэба...
Старая моўчкі пратупала да высакаватай паліцы і, падаючы папку Астроўскаму, незадаволена прабурчала:
— Ссабойка ў мяне... А парадак павінен быць... У наш час за пяць хвілін...
Астроўскі таропка разгарнуў папку і з ветлівасці выслухаў архіварыуса, што яны, маладыя, разбэсціліся, раней за пяць хвілін спазнення на працу можна было атрымаць год папраўчых работ ці нават турмы.
— Няма на вас жалезнай рукі, — падвяла рысу жанчына і, звысака зірнуўшы на маёра, пасунулася на сваё месца.
На нечакана ўзгаданы дакумент Астроўскі натрапіў адразу. Гэта была характарыстыка універсітэцкай камсамольскай арганізацыі. Нічога своеасаблівага, звычайныя сказы-штампы, толькі подпіс... Так, менавіта подпіс усхваляваў, быццам кіпнем абдаў Астроўскага.
Атрыманая ад Астроўскага інфармацыя пра тое, што кабінет праслухоўваецца, спярша збіла палкоўніка Качана з панталыку, ён разгубіўся і нават збянтэжыўся. Ён, "граза" сталічных зэкаў, раптам сам трапляе ў сілкі, у пастку, і галоўнае, невядома кім пастаўленую. Кабінет, учора яшчэ ўтульны і прыдатны да працы, сёння сустрэў гаспадара насцярожана, з недаверам. Качану здавалася, што з кожнага кутка, з-пад кожнай палавіцы на яго пазірае варожае вока відэакамеры, маўклівыя занавескі, тэлефоны, крэслы, шпалеры ловяць шоргаты і словы... Канечне, ва ўсё гэта не хацелася верыць, але Астроўскі быў правы, маёр здолеў пераканаць у праўдзівасці сваіх слоў. Было крыўдна і ад таго няўтульна, раздзіралі сумненні. Качан раптам зразумеў, што сітуацыя з праслухоўваннем кабінета абудзіла ў душы, акрамя крыўды, нейкі своеасаблівы сорам, прафесійную годнасць, а лепей сказаць — злосць. У нейкі момант палкоўнік нават страціў над сабой кантроль, у пошуках "жучкоў" пачаў раскручваць слухаўкі тэлефонных апаратаў. Раскруціў адзін, другі — пуста. Зноў мільганула думка: "А мо Астроўскі перабольшвае? — Ён абвёў доўгім адлучаным позіркам сцены пакоя. — Але генерал Патапенка пацвердзіў усё сказанае Анатолем наконт гарадскога кірмашу. Яго і сапраўды на некалькі дзён зачыняюць — падазрэнне на халеру. Значыць, і генерал?.. Выходзіць, і тут Астроўскі правы, пра ягоную неафіцыйную дзейнасць у раскрыцці забойства капітана Бусла трэба маўчаць. Канечне, на сённяшні дзень Анатолю патрэбна дапамога і, галоўнае, прыкрыццё. Як гэта зрабіць, калі кожны дзень ён асабіста дакладвае міністру?.. А Патапенка настойвае на адхіленні Астроўскага ад вядзення справы... Сёння выратавала тое, што Астроўскі ў "камандзіроўцы", a заўтра? Мо пайсці да міністра і шчыра пра ўсё расказаць?" Але думка пра міністра як нечакана прыйшла, так нечакана і згасла, толькі перад вачыма ўзнік нейкі безжыццёвы, быццам алавяны твар, пустыя вірлатыя вочы і чамусьці рот, які ў любы момант з нагоды і без яе мог толькі скамандаваць: "Смірна, кругом арш!.." Канечне, Качан мог яшчэ звярнуцца да палкоўніка Чарнова, начальніка крымінальнага