Вяртанне з апраметнай  Віктар Праўдзін

Вяртанне з апраметнай

Віктар Праўдзін
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 397с.
Мінск 2011
105.34 МБ
— Чалавек выйдзе з трэцяга па'езда, пасунецца звычайным маршрутам — па тратуары ўніз да парку, на пешаходны пераход... Чалавека пакажу, — Баксёр гаварыў белабрысаму, як адсякаў, рэзка і рашуча. — Ты кіруй следам, але каб непрыкметна.
— Зраблю, — згодна адказаў шафёр, — вужакай падпаўзём...
— А ты, — Баксёр толькі павёў бычынай шыяй у бок Крывіцкага, — будзеш страляць па маёй камандзе "Агонь!".
Гэтае "Агонь!" быццам кіпнем абварыла Крывіцкага, думкі мітусліва шукалі выйсця. Ад уяўлення, што яму праз некалькі хвілін прыйдзецца страляць у чалавека, стала горача, сэрца цяжкімі малаточкамі цюкала ў скронях.
"Што рабіць?! Шго рабіць?! — ліхаманкава праносіліся думкі. — Зразумела, калі давядзецца страляць — буду страляць міма. Але ж яны, — Крывіцкі цяжкім позіркам паглядзеў у патыліцу Баксёра, на белабрысага, — яны давядуць справу да канца. Вяжуць на крыві... Забіўшы чалавека, я павязаны на ўсё жыццё. He, я павінен знайсці выхад, перашкодзіць... Трэба папярэдзіць ахвяру, гэта мой абавязак..."
— Сем гадзін, — нечакана прагучаў голас Баксёра. — Падрыхтуемся, апусцім шкло...
Дыхаць адразу стала лягчэй. Міма машыны па тратуары прабег мужчына ў спартыўным касцюме і, зрабіўшы некалькі супакойваючых дыханне практыкаванняў, знік у пад'ездзе.
"Папярэдзіць ахвяру?" — зноў падумаў Крывіцкі, і адразу прыйшло рашэнне. Ён павінен стрэліць першы, павінен апярэдзіць бандытаў і даць магчымасць чалавеку прыняць нейкія меры перасцярогі.
— Сыч, падрыхтуйся, — прабурчэў Баксёр.
— Ужо, — таропка адказаў той, што сядзеў леваруч ад Крывіцкага.
Праз секунду Крывіцкі адчуў, як у бок уперлася нешта тупое.
— Хрэснік, страляеш, як сказаў, па камандзе, — цяпер усім тулавам крутнуўся да Крывіцкага Баксёр і працягнуў пісталет. — У ім тры патроны, і, калі твой ствол будзе маўчаць, Сыч ведае, што рабіць. Адным словам, сустрэнемся ў пекле, уцяміў?
— Гы-гы, — па-блазенску рагатнуў Сыч і дыхнуў цяжкім сівушным перагарам, — страляй не страляй, я цябе, гада, усё роўна прыкончу... За брацельніка... He цяперака, дык пазней...
— Што ты там шэпчаш? — рыкнуў Баксёр. — Глядзі ў мяне, каб без фокусаў. Жлоб сам за сябе пастаіць.
Крывіцкі зразумеў, у чым справа. Ён скоса зірнуў на Сыча, грэблівая ўсмешка кранула вусны.
"Хоць да Жлаба ты памерам не дацягнуў, але і табе з задавальненнем мазгі ўпраўлю, — падумаў ён. — A
што, калі і сапраўды... Тры патроны і іх трое... A раптам усё ж яшчэ адна праверка? А можа, патроннік пусты?.."
— ГІадрыхтаваліся! — ціха і трывожна прагучаў голас Баксёра, у ягонай руцэ з'явіўся пісталет. — Вось ён, у чорным паліто, з дыпламатам. Заводзь машыну... Хрэснік, будзь напагатове.
Крывіцкі ўбачыў чалавека, якога паказаў Гушча, і яму стала дрэнна. Ён меў моцныя нервы, але, пазнаўшы маёра Астроўскага, ледзь стрымаў сябе, каб не пачаць страляць у бандытаў, а калі ягоны пісталет сапраўды пусты, завязаць бойку, прыцягнуць увагу, абы выратаваць маёра. У гэты момант ён не памятаў задання, якое атрымаў ад Астроўскага, не думаў, што чакае наперадзе, не мог паверыць, што ўсё гэта адбываецца з ім.
"Госпадзі, — узмаліўся ён, — калі ты ёсць, зрабі што-небудзь!"
Машына паволі скранулася з месца, постаць Астроўскага хутка набліжалася. Маёр, быццам адчуўшы нешта нядобрае, раптам прыпыніўся, азірнуўся і, наставіўшы каўнер паліто, пайшоў хутчэй.
Штуршок пісталета пад рэбры імгненна астудзіў Крывіцкага.
"Вярні за вугал дома, на тралейбусны прыпынак, — у думках прасіў Астроўскага Крывіцкі, — там людзі, Баксёр не адкрые страляніну".
Але маёр упарта шыбаваў да парку, да зацішнага закутка, дзе бандыты прызначылі расправу.
— У мяне асечкі не будзе, — нечакана прашаптаў у патыліцу Сыч.
"Ну чаму ён такі вялікі? — не зважаючы на Сыча, падумаў пра Астроўскага Крывіцкі. — Прамахнуцца немагчыма..."
Уся ўвага была сканцэнтравана на Баксёравай руцэ, на ягоным указальным пальцы, які, напаўсагнуты, ляжаў на курку пісталета і, здавалася, уздрыгваў. Крывіцкі разумеў, якую адказнасць узваліў на свае плечы, але адступаць не было куды. У гэты момант Баксёр кінуў на Крывіцкага хуткі і напружаны позірк. "Ну?!" — ледзь не крыкнуў сышчык, але каманды "Агонь!" не паследавала.
— He страляць, — надзвычай спакойна і зусім будзённа прагаварыў Баксёр, — памеха злева...
Крывіцкі толькі цяпер убачыў, як насустрач Астроўскаму з цёмнай падвароТні выплыла жанчына. Яна сілком цягнула за руку малога. Следам за імі плёўся беспародны худы сабака, і хлапчук штохвілінна на яго азіраўся. Жанчына, злуючыся, тузала малога, нешта гаварыла, пэўна, прыспешвала, але хлопчык быццам і не чуў, яго цікавіў толькі куддаты дварняк. Нарэшце жанчына не вытрымала, рэзка спынілася і затупала, закрычала на сабаку. Дварняк, звыклы да такой "ласкі", падціснуўшы хвост, хістануўся ўбок, але недалёка. У наступны момант малы атрымаў кухталя ніжэй спіны і, ледзь паспяваючы за маці, не плакаў, а з усёй моцы крычаў.
Астроўскі і жанчына размінуліся каля круглай тумбы для аб'яў, сабака, якому, пэўна, усё роўна было, за кім ісці, цяпер цёгся за маёрам. На рагу вуліцы Астроўскі прыпыніўся, дачакаўся зялёнага святлафора. Далей уздоўж вуліцы да тратуара туліўся стары, напалову высечаны парк. Ліхтары ў гэтым месцы чамусьці не гарэлі, але ў ранішняй шэрані магутную постаць Астроўскага нічым асвятляць і не трэба было.
"Лепшага месца для расправы не знойдзеш", — падумаў Крывіцкі і скасіў вока на Баксёра.
Машына няспешна сунулася ўслед за ахвярай, усяго нейкіх дзесяць метраў раздзяляла іх.
— Твая песенька, лягавы, спета, — прашаптаў Баксёр і зірнуў на Крывіцкага.
Гэтага было дастаткова. Сышчык, не чакаючы больш аніякіх загадаў, цэлячыся многа вышэй постаці Астроўскага, націснуў на курок. Нечакана грымнуў стрэл, другі і трэці рэхам зліліся ў адзін... А потым — асечка.
"Баксёр не зманіў, і сапраўды, толькі тры патроны", — падумаў Крывіцкі і наўмысна хістануўся, усім тулавам наваліўся на Баксёра, быццам ад пісталетнай аддачы, піхнуў у плячо Сыча. Машына тузанулася, нечакана рванулася ўперад і спынілася, Баксёр наляцеў налабавое шкло. Менавіта гэтага і дамагаўся Крывіцкі. Баксёр не змог стрэліць, і тых хвілін Астроўскаму павінна было хапіць, каб зрабіць некалькі крокаў да выратавальных дрэў і стаіцца за імі. Але, калі Крывіцкі, прадчуваючы перамогу ў гэтым няхітрым і вонкава праўдападобным учынку, зірнуў туды, дзе быў Астроўскі, — аслупянеў. Маёр, раскінуўшы рукі, без-
жыццёва ляжаў на тратуары... Шапкі не было, дыпламат чарнеў на праезджай частцы.
"Мо былі дублёры?" — мільганула ў думках Крывіцкага.
— Трэба дабіць, — злосна адштурхнуў ад сябе Крывіцкага Баксёр і прачыніў дзверцы.
Але выйсці з машыны бандыт не паспеў, нечакана ранішнюю цішыню разарваў трывожна-патрабавальны гук міліцэйскай сірэны.
— Гані! — плюхнуўся на месца Баксёр і доўгім позіркам паглядзеў на распластанае цела Астроўскага. — Хана лягаваму, аджыў, адсадзіў нашага брата...
Машына рванула, праз секунду завіскатала гума на крутой паваротцы, Крывіцкі наляцеў на суседа і адразу атрымаў удар у грудзі.
— Трымайся, гад, — прасіпеў брат Жлаба і, скрыгатнуўшы зубамі, адвярнуўся, відавочна, шкадуючы, што застаўся без справы ў гэтай аперацыі.
— Ты малайчына, хоць і нервовы, — задаволена засмяяўся Баксёр. — А пісталецік аддай, табе ён больш не спатрэбіцца...
Усе, што адбывалася далей, было для Крывіцкага як у сне. На кватэру яго не павезлі, а зноў запіхнулі ў тое самае сутарэнне, дзе раней дапытвалі. А праз тыдзень Крывіцкі, атрымаўшы дакументы і пэўныя інструкцыі, ляцеў самалётам у Нью-Йорк.
15
Астроўскі не памыліўся. Каля дома, у якім жыла Юля Лапцёнак, яго сапраўды чакаў уваскрэслы капітан Бусел. За рулём жоўтага "жыгулёнка" высіўся дабрадушнага віду паўнатвары.незнаё.мец з насцярожаным позіркам і пасведчаннем камісара латышскай паліцыі на імя Петэрса Янавіча Зондакса. Павіталіся суха, нават занадта, калі ўлічваць папярэднія абставіны, праз якія прыйшлося прайсці. Канечне, Астроўскі быў рады сустрэчы, хоць і стрымліваў сябе, за напускяой жорсткасцю хаваў эмоцыі. Што ні кажы, а Бусел падазраваў у здрадзе ўсіх і яго таксама. А гэта для маёра было найгоршае, што ён мог уявіць. Бусел таксама адчуваў сябе ніякавата, і менавіта па той самай прычыне. Але сышчыкі разумелі, што па-іншаму
ў гэтых абставінах і быць не магло.
Размова доўжылася некалькі гадзін. Астроўскага цікавіла ўсё, нават чаму барада ў Бусла трошкі не такога колеру, як валасы на галаве. I канечне, маёр свае "карты" ў расследаванні трымаў у прыцемку, што ў нейкі момант нават пакрыўдзіла Бусла.
— Я хачу ведаць, на якім этапе афіцыйнае расследаванне забойстваў, мяне і Кузаўкова, — напрамую спытаў капітан, калі зразумеў, што Астроўскі пад рознымі прычынамі ўхіляецца ад размовы на гэтую тэму.
— Ведаеш, Андрэй Фёдаравіч, — пасля невялікай паўзы прагаварыў Астроўскі, — з першай хвіліны нашай сустрэчы я думаю над тым, што тваё ўваскрашэнне на дадзеным этапе можа толькі пашкодзіць. Я разумею, ты прагнеш помсты...
— He помсты, я хачу асабіста начапіць бранзалеты на галаварэза, які ўсё спланаваў і арганізаваў. I дзякуй Богу, сёння мне вядомы гэты дзеяч. — Бусел пляснуў далонню па тоўстым сшытку, які ляжаў на каленях: — Тут уся Калеснікава злачынная дзейнасць...
— Спадзяюся, гэты сшытак з дзіцячага матраца — для мяне? — з іроніяй перапытаў Астроўскі.
— Для нас, — паправіў маёра Бусел, — я хачу дзейнічаць...
— He сумняваюся, але я не маю права на памылку, — шукаючы падтрымку ў латышскага камісара, прагаварыў Астроўскі і паглядзеў на Зондакса. — Калі ў гэты.м дзённіку ёсць імя чалавека, які служыць у нас і звязаны з Калеснікам, — іншая справа...
— Яго тут няма, — патупіўся Бусел, — але, затрымаўшы ўсю банду, даведаемся, нехта расколецца...
— I я Фаму няверуючаму далдоню пра тое ж, — падтрымаў пазіцыю Астроўскага Зондакс. — Рана яшчэ выплываць, а сшытак Шаўцова трымаць пад замком — справе шкодзіць.
— Я павінен азнаёміцца з запісамі Шаўцова, — прыхільна зірнуў на Зондакса Астроўскі. Маёр зразумеў, каму абавязаны сённяшняй сустрэчай. — A табе, Андрэй Фёдаравіч, даю гарантыю, што без справы не застанешся. 1 потым, у мяне асабістыя рахункі з бандытамі. — Астроўскі па-сяброўску ляпнуў Бусла па плячы, усміхнуўся: — Дзве вымовы за тыдзень — занадта, асабліва для маёй амбіцыёзнай натуры...