• Газеты, часопісы і г.д.
  • Вяртанне з апраметнай  Віктар Праўдзін

    Вяртанне з апраметнай

    Віктар Праўдзін

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 397с.
    Мінск 2011
    105.34 МБ
    "Можа, ён пачаў нейкую гульню? Але ж Караленя не рызыкне перайсці дарогу Калесніку", — падумала Ядзя, а ўслых як мага спакайней паўтарыла:
    — Шаноўны, мой працоўны дзень скончыўся. — I ўсё ж яе голас здрыгануўся, на апошняе слова быццам не хапіла паветра.
    — А вы, Ядвіга Станіславаўна, трошкі затрымайцеся, — нязмушана падаў голас таямнічы наведвальнік і, крыху счакаўшы, быццам між іншым, шматзначна дадаў: — Гэта ў вашых інтарэсах...
    Прыбалтыйскі акцэнт настырнага наведвальніка чамусьці супакойліва падзейнічаў на Ядзю. Яна ўзяла ўжо сябе ў рукі, грацыёзна крутнулася, наблізілася да стала і, непрыхільна зірнуўшы чарняваму ў вочы, рашуча ўзяла тэлефонную трубку.
    — Міліцыю выклікаць няма патрэбы, — чарнявы зноў наліў у шклянку вады і, зрабіўшы глыток, падаў пасведчанне. — Я — камісар паліцыі з Латвіі Зондакс Петэрс Янавіч.
    Бачачы перамены ў паводзінах Купрэйчык, Петэрс раптам зразумеў, што трошкі пераціснуў, пераіграў. Спалох, які яшчэ хвіліну таму цішыўся ў чорных вачах жанчыны, саступіў месца рашучай
    задзірлівасці. Цяпер яна глядзела па-іншаму, з выклікам і нават пагардліва. Кідка прыгожая, па-дзелавому заклапочаная, у строгім светла-карычневым гарнітуры, з бліскучым залатым ланцужком на шыі, на якім іскрылася брыльянтавае вочка-капелька ў адмысловай аправе, Купрэйчык адразу перакрэсліла Зондаксавы ўяўленні аб сабе.
    "Можа, прычына ўсіх злачынстваў у ёй, у яе прыгажосці? — падумаў Петэрс. Па дарозе сюды ён не разлічваў на рашучы адпор. — 3 гэтай Ядвігай Станіславаўнай трэба быць абачлівым і асцярожным".
    Але гэта быў толькі пачатак. Ядзя не збіралася выпускаць ініцыятыву, і тое, што ў наступную хвіліну пачуў Зондакс, нават яго, вопытнага сышчыка і добрага псіхааналітыка, выбіла з каляіны.
    — He трэба было вам, латышам, аддзяляцца, — з'едліва прагаварыла Купрэйчык. — Дзейнічае кепска, калі нават камісар паліцыі без усялякіх на тое падстаў, прабачце, нагой адчыняе дзверы дзяржаўнай установы, і, заўважце, іншай суверэннай дзяржавы. Пэўна, наступнае, што вы зробіце, гэта выцягнеце з-за пояса пісталет, зазвіняць наручнікі?.. Хутка ж вы забылі правілы прыстойнасці...
    Ядзя наўмысна прагаварыла гэты злы маналог, абы толькі падначыць, вывесці з сябе гэтага самаўпэўненага камісара. Яна заводзіла яго, а думкі міжвольна шукалі прычыну нечаканага візіту. Ніколі ніякіх спраў з латышамі-камерсантамі дырэкцыя кірмашу не вяла. Што ж тады?
    Зондакс таксама шукаў выйсця. Ягоная спроба выглядам і паводзінамі справакаваць Купрэйчык на нейкія неардынарныя ўчынкі паспяхова правалілася. Трэба было хутка прымаць рашэнне, ратаваць сітуацыю і сваю прафесійную годнасць. Камісар падхапіўся на ногі, шчоўкнуў абцасамі:
    — Прашу прабачэння, шаноўная Ядвіга Станіславаўна. Маім паводзінам апраўдання няма, з вамі трэба размаўляць стоячы смірна.
    Гэта выглядала настолькі шчыра, што жанчыне і сапраўды нічога не заставалася, як змяніць гнеў на міласць.
    Лёгкі цень стрыманай задаволенасці крануў вусны Ядвігі, яна зірнула на Зондакса больш прыхільна:
    — Пытайцеся, пра што хацелі даведацца, мне і
    сапраўды сёння некалі.
    — Толькі адно: дзе ваш былы муж Шаўцоў?
    Я з ім адносін не падтрымліваю, — Ядвіга Станіславаўна ўздыхнула з палёгкай, вярнула Зондаксу пасведчанне. — Так што, выбачайце, нічым дапамагчы не магу.
    — Калі вы апошні раз яго бачылі і пры якіх абставінах? — вёў сваё Зондакс.
    — Дзесьці ў верасні прыходзіў дачку праведаць, але я не пусціла ў кватэру... П'яны быў Шаўцоў... — Ядвіга Станіславаўна ўсім выглядам паказвала, што размова пра былога мужа ёй непрыемная. — А што, зрэшты, гэты слізняк зрабіў, ды яшчэ ў Латвіі?
    "I сапраўды, дзе Шаўцоў дзеўся? — чакаючы, што скажа чарнявы, думала Ядзя. — 3 верасня не бачна, а так прыліпаў, што прыйшлося прасіць Калесніка, каб пазбавіў ад абрыдлага алкаша".
    — Ёсць грашкі ў Шаўцова, — нічога не прыдумаўшы лепшага, пачаў тлумачыць Зондакс.
    — Каб толькі грашкі, вы б сюды не прыехалі, — улавіўшы ў голасе камісара няўпэўненасць, таропка заўважыла Купрэйчык.
    — Вашая непрыязнасць да былога мужа мне зразумелая. I ўсё ж мо ведаеце ягоных сяброў, дзе можа жыць пасля адсідкі?
    — Каб пра каго іншага, не сказала б, але Шаўцоў, спінагрыз няшчасны, заслугоўвае і горшага. У Юлькі Лапцёнак ён аціраўся, там і шукайце.
    Зондакс убачыў і пачуў тое, што хацеў. Іх з Буслам больш цікавіла сама Купрэйчык, чым нябожчык Шаўцоў. Сённяшняя сустрэча пацвердзіла здагадкі аб магчымым дачыненні гэтай рэспектабельнай жанчыны да арганізацыі забойства Кузаўкова і Бусла. Тое, што Ядвіга Станіславаўна — першая жонка Шаўцова, і тое, што яна працуе на кірмашы, дзе аціраўся Князь, не магло быць простым супадзеннем. Расповеды Прышча, якія Бусел падслухаў у леснічоўцы, хаваючыся на гарышчы, тычыліся жанчыны — заказчыцы забойства. Яны супадалі з прыкметамі Купрэйчык, і, відаць, гэта яна прыходзіла да Вожыка.
    Перш чым заявіцца да Купрэйчык, Бусел і Зондакс высветлілі, што і дачка ў Ядвігі Станіславаўны ёсць, і сабака, пэўна, той самы пудзель, якога пры-
    вёў у кватэру Прышч. Усё сыходзілася, сышчыкі толькі ламалі галаву над тым, калі пра Купрэйчык паведаміць Астроўскаму. Вырашылі спярша самім, дакладней, Зондаксу, сустрэцца з Ядвігай і яшчэ раз упэўніцца ў сваёй версіі.
    Было вельмі важна даведацца пра сувязі Шаўцова з Юляй Лапцёнак.
    "Юля магла б шмат на што раскрыць вочы. Хоць бы на тое, якая прычына была ў Шаўцова зводзіць нейкія асабістыя рахункі, а ўсё выглядала менавіта так, з добра арганізаванай бандай, — разважаў Зондакс. — Пры гэтым Шаўцоў не назваў ніводнага прозвішча, акрамя Кузаўкова і Князя. Выходзіць, што прычына ў былой жонцы, якой ён за нешта помсціць? Шаўцоў наўмысна спакваля падштурхоўваў Бусла да рашучых дзеянняў, а сам хацеў застацца староннім назіральнікам. Чаму?"
    — Трошкі раскрыю не такі ўжо і важны сакрэт, — затрымаўшыся на выхадзе, Зондакс вырашыў нагадаць Купрэйчык тыя гады, калі Шаўцоў працаваў дырэктарам універсама. — Грахі вашага Шаўцова цягнуцца здалёк, з таго часу, калі ён працаваў дырэктарам...
    — Ыічога пра гэта не хачу слухаць! — нечакана ўзвілася Купрэйчык, яе голас ажно зазвінеў. — Быў суд, усё ў мінулым... I ніякі ён не мой. Шаўцоў атрымаў па заслугах, я дачынення да махлярстваў алкаголіка не мела...
    Гэтую празмерную агрэсіўнасць і злосць Зондакс расцаніў па-свойму: Купрэйчык не здагадваецца, якую ролю адыграў яе былы муж у справе Бусла і Кузаўкова, а значыць, ёсць яшчэ нехта. хто ведаў пра ягоныя стасункі з сышчыкам, той, хто ўсё гэта спланаваў і здзейсніў. А Купрэйчык у хітрай гульні — адзін з вінцікаў. Потым можа стацца, што і з Вожыкам яна сустракалася па нейкіх іншых справах, якія не тычацца ні Бусла, ні замаху на ягонае жыццё.
    13
    Чалавек, які параіў Астроўскаму зрабіць паўторны агляд кватэры Бусла, унёс новы і галоўны накірунак у раскрыццё забойства. Некалькі дзён маёр інтэнсіўна шукаў тых, хто праслухоўваў тэлефонныя
    размовы на кватэры капітана. Знойдзеныя ў суседняй пустой кватэры рэчы, і галоўнае — адбіткі пальцаў, зноў прывялі на кірмаш. Домакіраўнік, які быццам бы "бескарысліва" паспачуваў чалавеку і на дзесяць дзён перадаў ключы ад пустуючай кватэры, не адразу, але прызнаў у адным з кірмашных рэкеціраў свайго часовага жыхара. Якраз гэтымі днямі знік, бясследна прапаў лейтэнант Крывіцкі. Астроўскі здагадваўся, дзе ён можа быць, і, каб не нашкодзіць лейтэнанту, прыпыніў усялякія мерапрыемствы, што мелі дачыненне да кірмашнай злачыннай групоўкі. Ён не сумняваўся, што менавіта цяпер вырашалася пытанне аб укараненні сышчыка ў бандыцкае асяроддзе, і гэта было галоўным. Астроўскі не меў спакою, ён наперад ведаў, што чакае сышчыка ў выпадку праколу. Пра гэта не хацелася думаць, але прымусіць сябе рабіць і думаць пра нешта іншае маёр не мог. Ён цярпліва чакаў, спадзеючыся на лепшае.
    Крывіцкага не было трое сутак, і калі сёння нарэшце ён выйшаў на сувязь, у Астроўскага быццам гара звалілася з плеч. Пэўна, за ўсе пражытыя гады ў яго не было большай радасці ў жыцці, як пачуць голас гэтага настырнага разкаватага хлопца.
    Паўгадзіны таму маёр вярнуўся з сустрэчы. Крывіцкі выглядаў добра-такі пашкуматаным, схуднелым, пад вокам — сіняк, выбіты зуб, абпалены твар. Астроўскі не стрымаў радасці, расчулена adHay сышчыка. Ён быў задаволены: што ні кажы, a план удаўся, і лейтэнант вярнуўся жывы. А цяпер, калі ён меў якія-ніякія доказы дачынення кірмашных рэкеціраў да забойства Бусла і Крывіцкі прайшоў выпрабаванне, з'явілася рэальная магчымасць выйсці на завадатараў банды.
    Астроўскі ўважліва выслухаў расповед лейтэнанта і з усяго сказанага зразумеў, што Крывіцкага не толькі залічылі ў "штат", але і маюць намер выкарыстаць у нечым больш важным, чым кірмашныя разборкі. Па-першае, яму там нават забаранілі паказвацца, па-другое, ні з кім не знаёмілі, не правяралі ў справе, і трэцяе, асноўнае — загадалі чытаць кніжкі, вывучаць англійскую мову. Апошняе прымусіла задумацца: выходзіла, што з Крывіцкім злачынцы звязваюць нешта важнае і неардынарнае.
    Атрыманай інфармацыі было больш чым дастаткова
    для правядзення актыўных аператыўных мерапрысмстваў. Выкрытыя цяжкія злачынствы давалі ўсе падставы для правядзення арыштаў, але ж не было асноўнага, а дакладней, галоўных, тых, хто кіраваў і верхаводзіў. А ў галоўным — у раскрыцці забойства капітана Бусла і шафёра Кузаўкова Астроўскі ні на сантыметр не прасунуўся ўперад. Як звязаць праслухоўванне тэлефонных размоў са знікненнем сышчыка і забойствам? П раслухоўванне — ускосны доказ і гаворыць за тое, што ён капае ў патрэбным накірунку. Можна было арыштаваць чалавека, які запісваў тэлефонныя размовы Бусла, толькі гэта ўсё выканаўцы.
    Праўда, ёсць яшчэ арыштаваны Князь, але тое, што пляменнік падпалкоўніка Макрыцкага, сяржант Кулік, перадаў Скакуну запіску з волі, звязвала рукі. Астроўскі пасля ўсіх правалаў больш не хацеў рызыкаваць, рабіць неабачлівыя крокі. Канечне, каб не было тэлефоннага званка ад невядомага, які настойваў на правядзенні паўторнага агляду кватэры Бусла, Астроўскі займаўся б Куліком, але цяпер ён не спяшаўся. Злачынцы зрабілі крок — прызналі сваім Крывіцкага, зробяць і другі — даручаць нешта рабіць, і лейтэнант дапаможа. Трэба было чакаць.
    На гэтым этапе Астроўскі не мог давесці да кіраўніцтва праўдзівую інфармацыю пра ўсё, што ім зроблена і робіцца па раскрыцці забойства. Пасля правалаў агентуры на фармацэўтычнай фабрыцы Астроўскі зрабіўся асцярожны і недаверлівы, а час ішоў, і маёр пачаў атрымоўваць вымовы "за бяздзейнасць".