Вяртанне з апраметнай  Віктар Праўдзін

Вяртанне з апраметнай

Віктар Праўдзін
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 397с.
Мінск 2011
105.34 МБ
Калісьці, яшчэ чатырнаццацігадовым хлапчуком, ён нечакана для сябе адкрыў, дакладней, фізічна адчуў, што паміж жанчынай і мужчынам існуе нейкая патаемная сувязь. Неяк ён быў у гарадскім парку і чакаў сябра. Караленя сядзеў, нябачны старонняму воку, на лаўцы, якую хтосьці занёс у раскідзісты куст бэзу. Схаваны ад усіх, ён добра бачыў алею. Раптам насупраць прыпынілася маладая пышнагрудая жанчына з веласіпедам у руках. Прыгажуня мелася паехаць, але для гэтага трэба было падцягнуць падол сукенкі. Вакол ні душы, і маладзіца зрабіла гэта лёгка і грацыёзна, адначасова нахіліла веласіпед і перакінула нагу цераз раму. Пад сукенкай больш ніякага адзення не было, і малы Караленя ўбачыў тую частку цела, пра якую шмат чуў і добрага, і благога. Невядомая сіла імгненна падкінула на ногі, зрабілася горача і млосна, цела калацілася, быццам уліхаманцы. Караленя доўга не мог ачомацца ад невядомага, незразумелага пачуцця. Яму хацелася валодаць даўно знікшай маладзіцай, валодаць яе целам...
Тое, здавалася, даўно забытае, нечакана нагадала аб сабе сёння, як толькі Караленя ўбачыў Ядзю Купрэйчык. Ядзя і сапраўды яго зразумела без слоў, быццам жыццёвыя імпульсы Каралені перадаліся і ёй. Сэрца здрыганулася, і жанчына ўжо наперад ведала, што ні ў чым не адмовіць гэтаму ўзбуджанаму і зусім не небяспечнаму для яе прыгажуну.
У гэты момант непадалёк прыпынілася машына.
— Прывітанне закаханым...
Караленя і Ядзя, яшчэ не паспеўшы прывітацца, разам азірнуліся. У прачыненых дзверцах машыны віднелася галава Калесніка. Ён знарок гучна, паблазенску зарагатаў, ляпнуў дзверцамі, рухавік чыхнуў, і машына рванула да скрыжавання, панеслася
на мігаючы зялёны святлафор. Гэтага было дастаткова, каб не толькі сапсаваць настрой, але і зразумець, што кожны крок Каралсні і Купрэйчык кантралюецца.
— Іван Фёдаравіч, — хаваючы вочы, строга прагаварыла Ядзя, — я абмежавана ў часе. Давайце высветлім нашыя адносіны, але майце на ўвазе: прэтэнзій за мінулае не прымаю... Вы і без мяне добра паладзілі, — яна шматзначна кіўнула на дарогу.
Ядзя заўважыла, як змяніўся з твару Караленя, відавочна, ён не чакаў убачыць тут Калесніка, але яна не магла прайсці міма спакусы, каб не кінуць яблык раздору ў іхнія адносіны.
— Клянуся, пра нашу сустрэчу ніхто не ведаў! — умольна ўскрыкнуў Караленя, ён ажно кіпеў ад злосці.
Нечакана Ядзя адчула, што Караленя ёй сімпатызуе. А гэта азначала, што ён можа абараніць ад прыкрай Калеснікавай апекі.
— Ядвіга Станіславаўна! — горача выдыхнуў усхваляваны Караленя і змоўк. Словы, якія рыхтаваўдля сваёй абранніцы, быццам праглынуў калючы, злы вецер. — Пагаворым у машыне, — кіўнуў ён на цёмны сілуэт "мерседэса", — мне ёсць што сказаць...
Хвілін пятнаццаць ехалі моўчкі. Караленя ніяк не мог саўладаць з абурэннем, якое было выклікана з'яўленнем Калесніка. Міжвольна закралася думка, a потым і падазрэнне, што і сёння Ядзя з ім не па асабістым жаданні...
На прыгожы і строгі твар жанчыны быццам прыклеілася маска заклапочанасці і трывогі. Яе паводзіны нічога добрага для Каралені не прадвяшчалі.
— Калесніку пра нашу сустрэчу я таксама не казала, — першая парушыла маўчанне Ядзя.
— 3 гэтага вынікае, што ён за намі сочыць, — адразу паверыў жанчыне Караленя. — Калеснік не падобны на чалавека, які не плануе сустрэчы.
— Так, — пагадзілася Ядзя і ўпершыню, прыхільна ўсміхнуўшыся, паглядзела на Караленю гарэзліва, з какецтвам, як на каханка.
Ён улавіў гэты позірк, і быццам гара з плеч, да яго зноў вярталіся пачуцці, якія віравалі ў душы напярэдадні сустрэчы.
— Хачу папрасіць прабачэння, — адчуўшы перамены ў настроі Каралені, шчыра прагаварыла Ядзя і нечакана для сябе дакранулася да ягонай рукі,
— За што? — Караленя расплыўся ў шчаслівай усмешцы.
— За апошнюю сустрэчу...
— Хто старое ўспомніць, таму... — Караленя нечакана падаўся да Ядзі, адной рукой паспрабаваў абняць, машыну хістанула ўправа.
— Ой, трымайце руль! — міжвольна ўскрыкнула жанчына.
— Зрэшты, я задаволены, што выпадак звёў нас, — скінуўшы хуткасць, цяжка выдыхнуў Караленя і, не гледзячы на Ядзю, са скрухай, роспачна дадаў: — Я думаю толькі пра вас...
Апошнія словы жыватворным бальзамам леглі на душу. Ядзя і сапраўды ў гэтыя хвіліны хацела на ўсё забыцца, толькі адно павінна застацца — тое, што гэты дагледжаны, трошкі фанабэрысты прыгажун заляцаецца да яе.
— Я думала, у вас да мяне справа, — нацята, з прадчуваннем хуткай шчаслівай развязкі прагаварыла Ядзя.
— Канечне, справа, ды яшчэ якая! — узбуджана ўскрыкнуў Караленя. Ён нечакана і рэзка завярнуў машыну ў нейкі цёмны завулак, праехаў метраў дзвесце і, спыніўшыся, адразу ўхапіў жанчыну за рукі. — Ядвіга Станіславаўна, вы згодны пачаць усё занава?
— Што вы маеце на ўвазе? — шэптам перапытала жанчына і сцішылася ў чаканні. Яна хітрыла, бо добра ведала, пра што пойдзе размова. Недзе глыбока ўсярэдзіне варухнулася перасцярожлівае: "А наколькі шчыры ў сваіх памкненнях Караленя?" Перасцярога варухнулася і тут жа знікла. Ядзя не магла дый не хацела ісці насуперак сваім жаданням...
— Тое, што здарылася з намі, можна назваць здзекам лёсу ці, наадварот, усмешкай, — зразумеўшы Ядзіна маўчанне па-свойму, як ваганне ў прыняцці рашэння, пайшоў у наступ Караленя. — Нармальна — гэта, калі жанчына і мужчына высвятляюйь адносіны, а потым кладуцца ў ложак. У нашым выпадку нехта трэці думаў за нас, планаваў, што рабіць... I ўсё ж я ўдзячны Калесніку, ён зрабіў бясцэнны падарунак... Я зведаў вас і не хачу губляць...
Ядзя знемаглася. Больш не было моцы слухаць, яна прагла большага. Цела памятала гарачыя абдымкі Каралені і ў гэты момант не хацела падпарадкоўвацца розуму.
— Сёння трэці лішні, — прашапталі пажадлівыя прыпухлыя вусны. Ядзя падалася насустрач, імпульсіўная слодыч трапяткой дрыготкай напоўніла цела. Нясцерпна занылі грудзі, ім было неймаверна цесна ў станіку. 1х вусны сышліся ў шалёным балючым пацалунку, рукі Каралені таропка расшпільвалі, ірвалі гузікі. Яны быццам чулі покліч Ядзінага цела і паспешліва пазбаўлялі ад адзення, якое раптам стала да смешнага непатрэбным, нават нікчэмным. Ён сіліўся яшчэ нешта сказаць, але Ядзя перапыніла:
— Памаўчыце...
Каралені і Ядзі здавалася, што ўсё мінулае жыццё яны рыхтаваліся да сустрэчы ў гэтым глухім завулку, у машыне з зацемненым шклом. Пачуцці і жаданні зліліся ў адну імклівую плынь, якая падхапіла іх і панесла насустрач бурліваму, непрадказальна небяспечнаму акіяну без берагоў, без вышыні і дна, які завецца каханнем.
Пасля сустрэчы з Ядзяй Караленя неяк зусім паіншаму ацаніў падзеі, звязаныя з Калеснікавымі планамі і той роляй, якую падрыхтавалі для яго, зразумеў, што ўжо цяпер трэба рыхтаваць надзейныя тылы для адступлення. Ён надта прыкметны чалавек, каб у выпадку правалу можна было схавацца, знікнуць у Беларусі ці нават на бясконцых прасторах Расіі. Грошы і надзейныя дакументы ў нейкай невялікай еўрапейскай дзяржаве ці на амерыканскім кантыненце — вось той "тыл", які трэба ствараць ужо цяпер.
Папраўдзе, і да сустрэчы з Калеснікам Караленя рабіў тое-сёе ў гэтым накірунку. Ён праз падстаўныя фірмы пераводзіў грошы ў замежныя банкі на асабістыя рахункі. Але ж цяпер сітуацыя крута памянялася, бо далейшае жыццё без Ядзі Купрэйчык ён не ўяўляў. Тое, што Караленя патаемна замаўляў розныя падазроныя здзелкі з іншымі дзяржавамі, ведалі адзінкі, а што на гэтым ён грэў рукі, ведаў толькі ён і той, хто быў у ім зацікаўлены. Валюты дзяржаве
катастрафічна не хапала, і палітыкі не грэбавалі не толькі гандлем састарэлай зброяй, але і болып "цяжкім" таварам: грошы, як кажуць, паху не маюць.
Слова Каралені пры прыняцці рашэння часцяком было рашаючым, і ён умела карыстаўся гэтым. Замовіць за пэўную фірму ці дзяржаву — і праект плыве туды, а за гэтую "нязначную" паслугу дзесьці ў надзейным месцы павялічваецца асабісты рахунак. Трошкі, як кажуць, на чорны дзень, Караленя збіў капейку, але цяпер, калі з ім была Ядзя, гэта здавалася нязначнай дробяззю. Ён хацеў стварыць для сваёй абранніцы прыстойнае замежнае жыццё. Сям'я, дзеці, работа — усё адышло на другі план, толькі Ядзя мела для яго значэнне, і трэба было спяшацца.
"Што, як вылузнуцца на свет божы мае махлярствы? — разважаў Караленя. — Колькі яшчэ пратрымаюся пры ўладзе? Канец можа прыйсці нечакана, тады навошта чакаць? Паклапачуся аб сабе сам: пракручу такую здзелку, каб хапіла даляраў на ўсё астатняе жыццё, і нечакана знікну, справакую "няшчасны выпадак" — і канцы ў ваду".
Караленя туманна ўяўляў, дзе дакладна зможа жыць, але адно ведаў добра: грошы — гарантыя дабрабыту, дзе б ні спыніўся. Тыдзень штодзённых сустрэч з Ядзяй Купрэйчык больш і больш пераконваў, што іншага выйсця няма. Уцякаць за мяжу — адзінае, што пазбавіць і ад Калеснікавай апекі, якая рабілася больш небяспечнай, чым правал у службовай дзейнасці.
Нечаканая камандзіроўка ў Нью-Йорк узрадавала Караленю. Што ні кажы, а на цэлы месяц ён заставаўся сам-насам са сваімі планамі, меў магчымасць на практыцы зрабіць захады па ажыццяўленні свайго плана ўцёкаў. Але радасць была заўчаснай, яму здалося, Калеснік даведаўся пра камандзіроўку раней за яго, і задавальненне бандыта было празмерным.
У той дзень Караленя доўга адзін на адзін гаварыў з прэзідэнтам, атрымоўваў, як прывыклі гаварыць за вочы, "інструктаж ЦУ", а ўвечары завітаў узнёслы Калеснік. Караленю быццам нешта штурханула ў грудзі, ён зразумеў, што сапраўдная праца на мафію пачынаецца з гэтай хвіліны і яму прыйдзецца выконваць не толькі прэзідэнцкія загады...
17
Пасля размовы з падпалкоўнікам Макрыцкім і сяржантам Куліком Качан вярнуўся ў свой кабінет і адразу папярэдзіў дзяжурнага, каб даў знаць, калі вернуцца лейтэнант Мірончык з Чаборам. Ён адмяніў раней прызначаныя сустрэчы і выезды, ведаючы з практыкі, што работа, якую выконваюць стары і малады сышчыкі, можа зацягнуцца. Яшчэ пэўны час палкоўнік разважаў пра сітуацыю з Макрыцкім і ягоным пляменнікам. Прыйшоў да высновы, што ўсё складваецца добра. Макрыцкі знойдзе, з-пад зямлі дастане Савіна і "выб'е" ў яго паказанні. Што бандыты спланавалі справадзіць Князя ў "Магілёўскую губерню", Качан не сумняваўся. А гэта добрая казырная карта, ёй можна раскалоць Скакуна. Які сэнс утойваць інфарманыю пра людзей, якія хочуць ягонай смерці?