• Газеты, часопісы і г.д.
  • Вяртанне з апраметнай  Віктар Праўдзін

    Вяртанне з апраметнай

    Віктар Праўдзін

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 397с.
    Мінск 2011
    105.34 МБ
    — Лепшае выйсце цяжка і ўявіць, — таропка пагадзіўся Астроўскі. — Праблемы людзі ствараюць, яны ж іх і вырашаюць... У сшытку Шаўцова ўзгаданы прафесар Сухі.
    — Памятаю, — кіўнуў галавой Качан. — Хочаш сказаць, што ён таксама ўдзельнічае ў Калеснікавых махінацыях?
    — Пра сувязь з Калеснікам Шаўцоў не ўзгадвае, а вось на нябожчыка Кузаўкова паказвае як на выканаўцу прафесарскіх даручэнняў. Шафёр вывозіў наркотыкі з фабрыкі, і гэта не сакрэт, а факт. А вось хто за ім стаяў? Магчыма, Сухі? У прафесара на фабрыцы — эксперыментальная лабараторыя, а гэта прамы доступ да наркотыкаў, да стварэння лішкаў.
    — Ты шукаеш магчымую сувязь паміж Сухім і Калеснікам? — спытаў Качан.
    — Так. Лішкі магла стварыць і звычайная лабарантка ці кладаўшчыца. Такіх, як Сухі, адзінкі, па пальцах можна пералічыць, ён шмат гадоў працаваў на абаронку, выдатны вучоны-практык, лаўрэат розных пачэсных узнагарод і прэмій. Адным словам, не абдзелены ўвагай дзяржавы, матэрыяльна забяспечаны.. Па логіцы яму няма патрэбы арганізоўваць вываз морфію...
    — А калі дапусціць, што для сябе? — пачаў вылучаць версіі Качан. — Ці на продаж?
    — Па-першае, калі для сябе, то "шырнуцца" ён можа ў любы час і без чыёйсьці дапамогі, наркотыкі заўсёды пад рукой. У крайнім выпадку Сухі мае магчымасць бесперашкодна некалькі ампул выносіць кожны дзень... Дапусцім, морфій ішоў на продаж. У гэтым выпадку трэба мець сетку распаўсюджвальнікаў, кліентаў, і прафесар даўно трапіў бы ў поле зроку міліцыі. Другое — гэта паспешлівасць і жорсткасць, з якімі была ўчынена разборка са сведкам. Маю на ўва-
    зе Кузаўкова. I, нарэшце, замах на капітана Бусла і мяне. Я пра тое, што морфій не каштуе гэтай крыві, тут He­rnia іншае... Калі дапусціць, што не Калеснік, а Сухі стаіць за ўсім?.. Кузаўкоў не падобны на Калеснікавых галаварэзаў. Ці часта табе сустракаліся бандыты, у якіх пры затрыманні не вытрымлівала, здавала сэрца? Пэўна, не... 1 мне таксама. А чаму? — Астроўскі ставіў пытанні і, не чакаючы Качана, сам на іх адказваў. — Чаму Кузаўкоў не такі, як усе, і, відавочна, выпадае з Калеснікавай абоймы? Адкажу: Кузаўкоў — нармальны чалавек і, як у нас прынята гаварыць, не прыцягваўся, не затрымоўваўся, не арыштоўваўся. Гэтыя тры "не" іншым разам, і асабліва ў нашым выпадку, прымушаюць думаць. Канечне, Кузаўкоў — не анёл і здзейсніў злачынства. Але ж да гэтага ён быў законапаслухмяным грамадзянінам, і арышт для яго раўназначны "канцу свету". Значыць, ён ведаў нешта такое, што прымусіла злачынцаў расправіцца з ім. 1 справа не ў морфіі.
    — Згодны, — задумліва прагаварыў Качан. — Пра шафёра ўсё правільна, толькі ёсць адно "але" — неадэкватныя паводзіны Калесніка. Што яго перапалохала? I гэта не просты, а жывёльны, істэрычны спалох. Калеснік чыніць расправу над усімі, хто ведае праўду ці, як у тваім з Буслам выпадку, спрабуе дайсці да яе. I ўсё ж я далёкі ад думкі, што за ўсім гэтым стаіць Сухі, што менавіта прафесар і ёсць галоўны верхавод банды.	•
    — Думаю, трэба шукаць адказы ў самога прафесара, — нязмушана прагаварыў Астроўскі. — Час прыспеў заняцца Калеснікам усутыч. Можна выкарыстаць і латышскага камісара Зондакса.
    — Пытанне наконт камісара трэба вырашаць на ўзроўні міністэрстваў, — адмоўна заківаў галавой Качан, — лепш не высоўвацца. I калі мы перайшлі на асобы, то і табе, браце, некалькі дзён трэба не высоўвацца. Каб прымусіць верыць у тваю версію з нападам і раненнем, прыйдзецца адпаведна сябе і паводзіць. Так што цяпер я буду выканаўцам тваіх задумак і версій. — Качан зірнуў на гадзіннік, заспяшаўся. — Будзе тэлефанаваць Бусел — арганізуй сустрэчу. Лепш з трох да чатырох у нейкім кафэ ці рэстарацыі. Няхай капітан прыйдзе з Зондаксам.
    — Добра, зраблю, — пагадзіўся Астроўскі. — Ты
    не адказаў наконт Кавалёва. Ён што, так і будзе двурушнічаць, а мы моўчкі назіраць?
    — Ёсць задумка, — загадкава ўсміхнуўся Качан. — Гэтым супердзеячам займуся асабіста.
    У Качана падчас размовы з Астроўскім узнік план адносна Кавалёва. Пакуль ехаў ва ўпраўленне, яшчэ і яшчэ ўзважваў свае дзеянні і прыняў канчатковае рашэнне: сёння поўнасцю паставіць кропкі над "і", канчаткова выведзе здрадніка на чыстую ваду.
    He паспеў Качан зайсці ў кабінет, як на парозе ўзнік Макрыцкі. Па радасным бляску вачэй палкоўнік зразумеў, што намеснік дамогся свайго, Савін загаварыў.
    — Ён усё расказаў, ува ўсім прызнаўся! — выпаліў Макрыцкі і з нейкім узнёслым адчаем, быццам толькі што скончыў справу ўсяго жыцця, выдыхнуў: — Прыйшлося цяжкавата, але раскалоўся...
    — Хачу сам паслухаць, — разкавата прагаварыў Качан і, не распрануўшыся, таропка пайшоў да выхаду.
    У кабінеце Макрыцкага нешта змянілася, як здалося Качану, быццам пасвятлела. Палкоўнік увайшоў першы і, не зважаючы на Куліка і белабрысага плячыстага хлопца, відаць, Савіна, накіраваўся да стала, нервова падхапіў тэлефонную трубку. Стоячы спінай да прысутных, Качан набраў нумар Астроўскага і, як толькі маёр азваўся, коратка спытаў:
    — Дзе і ў колькі сустрэча?
    — Рэстаран "Дружба" на вуліцы Талбухіна, а пятнаццатай гадзіне. Яны будуць абодва, — адрапартаваў Астроўскі.
    — Выдатна, я на сувязі, — буркнуў Качан і паклаў слухаўку.
    Ён няспешна апусціўся ў крэсла Макрыцкага і, прыплюшчыўшы вочы, цяжкім позіркам доўга вывучаў затрыманага Савіна, які, зніякавелы і, як здавалася, абыякавы да ўсяго, сядзеў пасярод пакоя. У нейкі момант веі ў Савіна затрымцелі, ён скоса зірнуў на Качана і адразу адвёў позірк, яшчэ больш ссутуліўся, прыкрыў далонню сківіцу.
    1 раптам Качан зразумеў, што змянілася ў кабінеце намесніка. На падлозе не было каляровага шорсткага дывана, які яшчэ раніцай мякка праглынаў па-
    дэшвы чаравікаў, надаваў пакою асаблівую ўтульнасць. Цяпердыван быўскручаны і высіўся ўдальнім кутку кабінета, каля шкапчыка для вопраткі.
    Савін закашляўся, дрыготкай рукой выцягнуў з кішэні хустачку, прыклаў яе да распухлых вуснаў. На белай матэрыі засталіся чырвоныя пісягі. Качан усё зразумеў. Ен сурова паглядзеў на Макрыцкага, але сказаць нічога не паспеў.
    — Я ўсё запісаў на магнітафон, — хаваючы вочы, замітусіўся Макрыцкі. — Поўнае прызнанне...
    Савіна душыў спазматычны кашаль.
    — На судзе адмоўлюся, мяне білі, — прахрыпеў затрыманы і выплюнуў на падлогу згустак крыві.
    Макрыцкі збялеў, сціснуў кулакі, але стрымаўся, зрабіў выгляд, што не пачуў.
    — У чым прызнаўся Савін? — строга спытаў Качан. Палкоўнік упэўнена браў ініцыятьгву ў свае рукі. — Мяне цікавіць, якія прызнанні падмацаваны фактамі.
    — Вось пратакол допыту, рэчавы доказ і іншыя паперы. Нават яўка з пакаяннем прынята па просьбе Савіна, — адрапартаваў Макрыцкі і падаў Качану паперы і ўжо вядомы мяшэчак з атрутай.
    Качан хутка прачытаў дакументы.
    — Грамадзянін Савін, дзе праўда? У гэтых паперах ці будзе аб'яўлена ў судзе? — спытаў Качан.
    — Мяне...
    — Да гэтага яшчэ дойдзем. Мне паўтарыць пытанне?
    Савін скоса паглядзеў на Макрыцкага і, натыкнуўшыся на ледзяны позірк, яшчэ больш уцягнуў галаву ў плечы.
    — Ну?! — набычыўшыся, пагрозліва прасіпеў Макрыцкі.
    — Я вам сказаў праўду, — прагундосіў Савін.
    — Вядома, я не сумняваюся, — рэзка прагаварыў Качан. — Але чаму толькі палову праўды?
    Макрыцкі і Кулік пераглянуліся, утаропіліся ў палкоўніка.
    — Вы паведамляеце, што перадалі Куліку атруту для Князя па прычыне рэўнасці да нейкай Люсі?
    — Так і ёсць, — матлянуў галавой Савін.
    — Гэта тваё апошняе слова? — узвысіўшы голас, перайшоў на "ты" Качан. Ён болып не мог дый не
    хацеў "выкаць" гэтаму нахабнаму хлусу.
    — Апошняе! — узвіўся, пісклява закрычаў Савін. — Вам мала гэтага прызнання?
    — Пакіньце нас, — Качан зірнуў на Макрыцкага і Куліка і, калі за збянтэжаным намеснікам і ягоным пляменнікам зачыніліся дзверы, прыцішана працягваў: — А цяпер слухай, што скажу. Па тваіх паказаннях мы абавязаны дапытаць Князя і, канечне, скажам, што ты хацеў з ім зрабіць. Пра міфічную Люсю таксама спытаем, а потым хтосьці ў следчым ізалятары дапусціць памылку... Здагадваешся — якую?
    Савін не адказаў. Ён глядзеў на Качана шырока расплюшчанымі вачыма і часта міргаў, акрываўленая хустачка звалілася на падлогу.
    — Ты правядзеш адну ноч у камеры з Князем...
    — Вы не маеце права!.. Гэта супрацьзаконна!
    — Закон узгадаў? — К.ачан нацята засмяяўся, адхіснуўся ад стала, склаў на грудзях рукі і з сарказмам працягваў: — Гэта добра, адчуваю, што прыйдзем да паразумення... Будзь упэўнены, мы выправім памылку сяржанта, які недаглядзіць, і ты праз ягоную халатнасць трапіш у лапы Князя. Толькі разборы, пакаранні будуць потым, назаўтра, і, канечне, па выніках вашай сустрэчы...
    — Што вы ад мяне хочаце? — Савін абхапіў галаву рукамі, захістаўся, заскуголіў: — Падпалкоўніку я прызнаўся: атрута для Князя мая, я шантажыраваў гэтага прыдуркаватага Куліка, падбухторваў падсыпаць яе ў баланду Скакуну... Я пра ўсё напісаў і расказаў... Што вы хочаце ад мяне пачуць?..
    — Мяне цікавіць чалавек, які загадаў атруціць Князя.
    Савін скалануўся, ускінуў на Качана ўмольны позірк, са скрыўленых, дрыжачых вуснаў зляцела:
    — Гэта Баксёр...
    — Што яшчэ ведаеш пра яго?
    — Н-нічога...
    Качан няспешна ўзняўся, туды-сюды прайшоўся па кабінеце, спыніўся ля дзвярэй.
    — Ты, Савін, зрабіў правільна, гэтае прызнанне табе залічыцца.
    — Цяпер усё адно, — прасіпеў белабрысы. — Ці Князь, ці Баксёр — канец адзін.
    Палкоўнік не супакойваў бандыта, нічога не абя-
    цаў. Ён плячом рэзка штурхануў дзверы, насустрач падхапіўся Макрыцкі, за спінай падпалкоўніка віднелася ўскудлачаная галава Куліка.
    — Затрыманы хоча дагюўніць свае паказанні, — кіўнуў Качан на Савіна і цішэй, толькі для падпалкоўніка, прашаптаў: — Афармляйце па сто дзевятнаццатай і — на ўтрыманне ў следчы ізалятар камітэта дзяржаўнай бяспекі, там надзейней.
    — Зразумеў, — ледзь не шчоўкнуў абцасамі Макрыцкі. — А што рабіць з маім абалдуем? — падпалкоўнік кіўнуў на пляменніка.
    — Няхай заступае на дзяжурства і маўчыць пра візіт да нас.
    Палкоўнік Качан прайшоў міма свайго кабінета, спусціўся на паверх ніжэй і без папярэджання ўваліўся да Кавалёва. ГІадпалкоўнік Кавалёў займаў раўназначную пасаду, як і Качан, толысі адказваў за грамадскі парадак у горадзе, але заўсёды было так, што намеснік па аператыўна-вышуковай рабоце ў адсутнасць начальніка ўпраўлення клопат па кіраванні сталічнай міліцыяй узвальваў на свае плечы. Кіраваць Качану даводзілася ледзь не палову года, бо генерал Патапенка меў нейкія хранічныя хваробы з дзіўнай паталогіяй: яны абвастраліся пры планавых і пазапланавых праверках.