Вяртанне з апраметнай
Віктар Праўдзін
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 397с.
Мінск 2011
пасля знаёмства з лабаранткай, якую пачціва называў Ізольдай Вільгельмаўнай.
Усё разам прыспешвала Калесніка, падштурхоўвала да больш рашучых дзеянняў. Пробны кілаграм фенцыклідыну пайшоў у Амерыцы "на ўра", прынёс чыстага прыбытку сто тысяч долараў. Кампаньён у Нью-Йорку, Джон, чакаў вялікую партыю. У Калесніка ўжо было дзесяць кілаграмаў бялюткага парашку, і рызыкаваць ён не хацеў. 3 амерыканцам Джонам звялі надзейныя людзі, у жыцці яны ніколі не бачыліся, толькі размаўлялі па тэлефоне. Джон быў свой, саўдэпаўскі эмігрант, і калісьці жыў у Маскве. Тут ён быў Дзмітрыем, там стаў Джонам. Праўда, змяніўшы імя, ён не змяніў поле дзейнасці: тут і там займаўся наркотыкамі. Вопытны Калеснік не давяраў Джону-Дзмітрыю, як не давяраў нікому са свайго атачэння. Таму і планаваў "прыставіць" да амерыканца свайго чалавека, бо наркатычны сіндыкат пачынаў набіраць абароты, і ён не хацеў выпускаць ініцыятыву з рук. Цяпер Сухі мог выдаваць на-гара кожны месяц да дзесяці кілаграмаў наркотыку, і было з-за чаго турбавацца: мільёны долараў на дарозе не валяюцца...
I Кавалёў у гэтым ланцужку быў не апошнім вінцікам. Ягоная смерць пазбаўляла ІСалесніка аператыўнай інфармацыі аб дзейнасці міліцыі. Праўда, ён мог па нейкіх пытаннях падключаць і Караленю, але каша варыцца ў чыгунку, які ў печы, а не ў тым, што на прыпечку. Узровень, статус Каралені змяншалі магчымасці, ён не мог ведаць усю паднаготную дзейнасці праваахоўных структур. Дый патрэбен ён быў для большага.
Некалькі дзён Калеснік знаходзіўся ў напружаным чаканні, але ніхто ім за гэты час не пацікавіўся. Людзі Гушчы таксама працавалі як заўсёды, і толькі арыштаваныя Князь ды Савін нагадвалі аб тым, што недзе ёсць міліцыя, ёсць узбуджаныя крымінальныя справы і вядзецца расследаванне забойстваў.
Час прыспешваў, і Калеснік, адкінуўшы апошнія сумненні, заняўся падрыхтоўкай Пятроўскага да паездкі ў Амерыку. А яшчэ праз тыдзень Калеснік зусім па-іншаму ўспрымаў і самазабойства Кавалёва. Гэтае надзвычайнае здарэнне адцягнула ўвагу ад замаху на жыццё Астроўскага, ад справы капітана
Бусла. Службовыя разбірацельствы праводзяцца прадузята і забіраюць шмат сілы. Падчас разборак сярод міліцыянтаў пануе нервознасць, раскрываць злачынствы ім няма калі, галоўнае — зрабіць усё, каб "гонар мундзіра" застаўся незапэцканым.
Гэта было на руку Калесніку, і нават заляцанні паміж Караленяй і Ядзяй Купрэйчык нараджалі ў галаве новыя ідэі. I галоўнае, што Купрэйчык, канечне, не без дапамогі сённяшняга каханка, з цягам часу стане добрым і надзейным кур'ерам. Яна выведзе з-пад прамога ўдару Караленю, які не зможа рабіць рэгулярныя паездкі ў Амерыку. А гэта зменшыць расходы, Купрэйчык — не Караленя...
Гушча адразу справадзіў у Таджыкістан пяць чалавек, усю групу, у якой працаваў Савін. Там, у гарах, на перавалах на мяжы з Афганістанам, перапраўляючы какаін, яны прынясуць больш карысці, і, калі Савін расколецца, ніхто не згарыць.
Меры перасцярогі былі прынятыя, зноў Калеснік адчуваў, што кантралюе сітуацыю. Нават праблемы, звязаныя з жаніхоўствам прафесара Сухога і ягоным "асабістым бухгалтарам" Ізольдай Вільгельмаўнай, вырашыліся нечакана проста і без асаблівых цяжкасцей.
Карп Ігнатавіч Сухі сам знайшоў Калесніка і напрасіўся на сустрэчу. Калеснік па інтанацыі прафесара зразумеў, што нешта ў донжуана здарылася. "Пэўна, зноў будзе прасіць грошай", — адразу падумалася, і ўявіўся высокі ганарлівы чалавек з арліным носам, чорнымі вачыма і нават не сівой, а белай як снег чупрынай. Калеснік уступіў настойлівасці Сухога і прыехаў да ўвахода ў батанічны сад, дзе мелася адбыцца сустрэча.
Прафесар ужо чакаў. Убачыўшы машыну, ён шпарка, амаль подбегам, не зважаючы на крысо расшпіленага доўгага паліто, якое замінала ісці, кінуўся да Калесніка. Сухі нервова рвануў на сябе дзверцы раз, другі. Нешта заела. Калеснік з сярэдзіны дапамог яму, і Сухі, не вітаючыся, таропка ўкуліўся ў салон.
— Паехалі, — не гледзячы на Калесніка, хрыпла рыкнуў прафесар і моцна бразнуў дзверцамі.
"Грошай прасіць не будзе", — зазначыў у думках Калеснік і, завёўшы рухавік, здзекліва перапытаў:
— Ад каго ўцякаеце, Карп Ігнатавіч? Ці не ад Ізольды Вільгельмаўны?
— Я вас папрашу!.. — ажно ўзвіўся Сухі, на шыі сутаргава затузаўся кадык. У гэты момант ён гаварыць не мог і толькі адчайна прахрыпеў: — He ўзгадвайце пры мне гэтае імя... Н-не жадаю!..
Калеснік, так і не скрануўшы машыну з месца, заглушыў рухавік, выцягнуў з бардачка бутэльку з мінеральнай вадой, адкруціў пробку. Сухі ў дзве рукі ўхапіў пластмасавую пляшку і прагна выпіў палову.
— Што, зрэшты, здарылася? — заклапочана спытаў Калеснік. — Спадзяюся...
— Не-не, — таропка махнуў рукой Сухі, — наша справа не пацярпела, будзьце спакойны. — Ён дапіў ваду, і не ведаючы, куды дзець пустую бутэльку, пераклаў яе з рукі ў руку.
— Кіньце на задняе сядзенне, — дазволіў Калеснік. Але Сухі быццам не чуў. Ён прачыніў дзверцы і шпульнуў бутэльку пад машыну. На невялікіх сівых вусах засталіся кроплі вады.
— Ізольда аказалася авантурысткай, зладзейкай... Усе грошы...
— Колькі? — адразу зразумеўшы, у чым справа, коратка спытаў Калеснік.
— Тры тысячы даляраў...
— Гэта ж трэцяя часткатаго, што я даў тыдзеньтаму...
— У мяне былі асабістыя расходы, — капрызна надзьмуў вусны Сухі.
— Зразумела. Цяпер вы хочаце, каб я знайшоў нявесту і вярнуў грошы?
— He толькі... 1 шукаць не трэба. Гэтая... — голас Сухога здрыгануўся. — Яна наградзіла мяне...
— Што, што? — вылупіў вочы Калеснік.
— За ўсю маю дабрату, за ласку, за... — ён папярхнуўся, закашляўся. — ...Наградзіла ганарэяй...
— Ха-ха-ха! — узарваўся Калеснік.
Ён рагатаў доўга, надрыўна, да слёз. Сухі сядзеў надзьмуты, сціснуўшы вусны, на шчоках праступілі чырвоныя плямы.
— Я да вас, як да роднага чалавека... — Ён рэзка адчыніў дзверцы.
Калеснік ухапіў Сухога за рукаў, зацягнуў назад у машыну і, выціраючы вільготныя вочы бялюсенькай насоўкай, прагаварыў:
— He крыўдуйце, Карп Ігнатавіч, у вашым узросце гэтую хваробу трэба лічыць подзвігам, а не трагедыяй...
— Што ж мне рабіць?
— Дзіўнае пытанне. Вы ж доктар і ведаеце, як лечыцца гэты насмарк.
— Праблема не ў лячэнні, а ў тым, што Ізольда мяне шантажыруе.
— Як гэта? — зноў здзівіўся Калеснік.
— Яна лечыцца ў дыспансеры на Прылукскай і пра мяне будзе маўчаць, калі я выкладу ёй дзве тысячы даляраў.
— Ваша Ізольда ненармальная, няхай гаворыць. Што з таго?
— Гэта для вас ненармальная. Па-першае, там працуюць мае вучні... Па-другое, яна пагражае напісаць у інстытут на кафедру, а таксама маім дзецям і ўнукам. Уяўляеце, як да мяне будуць адносіцца родныя, калегі, студэнты?
— Добра, — лагодна прагаварыў Калеснік, — займуся вашай абранніцай, больш турбаваць не будзе.
— А грошы? — адразу павесялеў Сухі. — Мне іх вернуць?
— He, пра даляры не ўзгадвайце. За работу трэба плаціць...
19
Алесь Крывіцкі, гледзячы ў прыцемненыя вокны машыны, у нейкі момант зразумеў, што яго вязуць у аэрапорт. У доўгім выпуклым люстэрку, у якім адначасова бачыўся ўвесь салон, цікаўнасцю свяціліся вочы Баксёра. Відавочна, ён сачыў за Крывіцкім і хацеў бачыць рэакцыю.
— Мы едзем у аэрапорт? — надаючы голасу як мага болей заклапочанасці і трывогі, спытаў Крывіцкі. — Нехта некуды паляціць?
— Ты, — не паварочваючы галавы, адказаў Калеснік і працягнуў білеты.
Прачытаўшыў іх сваё імя і тое, што канчатковы пункт — Ныо-Йорк праз Варшаву, Крывіцкаму і сапраўды стала не па сабе. Ён мог уявіць што заўгодна, толькі не сябе ў Амерыцы.
— Сяргей Мікалаевіч, што ж гэта такое? —
узмаліўся Крывіцкі, і гэта прагучала так шчыра, што Баксёр не вытрымаў, зарагатаў. У люстэрку заскакалі, затанцавалі на носе ягоныя пацешныя "бульбінкі". Але "бульбінкі" ўжо не смяшылі, Крывіцкага занудзіла ад безвыходнасці. Спярша замах на жыццё Астроўскага, дзякуй Богу, што маёр, як прагаварыўся Баксёр, застаўся жывы, цяпер — Амерыка. Што ён там будзе рабіць? I наогул ягоны ўдзел у бандзе набыў зусім не тыя параметры, пра якія гаварыў Астроўскі. — Я не хачу ў Амерыку! — ускрыкнуў перапужаным голасам Крывіцкі.
— А ў турму хочаш? — здзекліва рагатнуў Баксёр.
— Я ніколі за мяжой не быў, — прапускаючы словы бандыта міма вушэй, гарачыўся Крывіцкі. — Я мову дрэнна ведаю...
Лейтэнант па-сапраўднаму быў ашаломлены, разгублены, збіты з панталыку. 3 моманту пакушэння на Астроўскага ён быў пазбаўлены сувязі, ніхто пра яго не ведае, і раптам апынуцца ў Амерыцы і выконваць бандыцкія загады...
— Ты вось што, — па-свойму ўспрыняўшы гвалт і адчай Крывіцкага, спакойна прагаварыў Калеснік і пабацькоўску паклаў руку на плячо, — галоўнае, будзь спакойны і не панікуй. Ты нічога пра Амерыку не ведаў, так было трэба. Інструктаж кароткі. Вось гэтае пісьмо, — Калеснік выцягнуў таўставаты канверт, — перадасі Джону. Ён цябе сустрэне ў Нью-Йорку ў аэрапорце. Наш амерыканскі сябра скажа, што рабіць далей, але на ўсе сто яму не давярай. Абжывайся. Трошкі пазней ад мяне будзе чалавек, ён знойдзе цябе сам, і будзеш выконваць усе ягоныя загады. Гэтага чалавека ніхто, акрамя цябе, не павінен ведаць. I май на ўвазе: ты павязаны ментоўскай крывёй, калі будзеш выкідваць якія конікі, пісталет, з якога страляў, з адбіткамі пальцаў ляжа на стол пракурору.
— Сяргей Мікалаевіч, я гатовы на ўсё, але ж нельга так з чалавекам, я павінен быць маральна падрыхтаваны.
— Хопіць слюні пускаць, — жорстка перапыніў Крывіцкага Калеснік. — Зробіш, як сказаў, інакш з-пад зямлі дастану...
Крывіцкі змоўк. Ён трошкі ведаў, вывучыў гэтага халоднага, прагматычнага чалавека, які слоў на вецер не кідаў. Калі скажа, паабяцае — абавязкова
зробіць. 3 ім можна было спрачацца да пэўнай мяжы, і той, хто гэтую мяжу не адчуваў, трапляў у няпростыя становішчы.
Пасля нападу на Астроўскага Крывіцкі быў пазбаўлены ўсялякіх кантактаў, акрамя Калесніка. Калеснік прыходзіў кожны дзень, і па некалькі гадзін яны проста гаварылі. Крывіцкі некалькі разоў паўтарыў легенду аб сабе, складзеную Астроўскім, адказваў на розныя пытанні. Апошнія дні каму іншаму, хто б іх паслухаў збоку, магло здацца, што размаўляюць старыя знаёмыя, нават родзічы, настолькі ўсё выглядала цёпла і будзённа. Аднаму Богу вядома, колькі высілкаўдля Крывіцкага каштавалі гэтыя размовы. Ён увесь час адчуваў шчупальцы гэтага таямнічага Сяргея Мікалаевіча, якія шукалі ў ягоных словах нешта для сябе.