Вяртанне з апраметнай
Віктар Праўдзін
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 397с.
Мінск 2011
з-золата, вельмі многа з-золата і валюты, там быў дзённік. — Кавалёў расшпіліў спартыўную куртку і з кішэні'на маланцы выцягнуў зжаўцелы таўставаты сшытак. — Тут бацькава другое жыццё, а можа, і першае... — Ен падаў сшытак Качану і больш не заікаўся. — Спытаецеся, чаму не прынёс адразу? Вагаўся, надта ж спакуса вялікая... А гэты, — Кавалёў кіўнуў на дзверы, маючы на ўвазе Калесніка, — перавярнуў душу. Праз яго бацька стаў тым, кім стаў. Факты ў дзённіку... Ён і на мяне хацеў накінуць аброць: здавай калег і будзеш катацца ў "мэрсе"!.. He хачу я так жыць, тым больш паміраць... як бацька... — Апошнія словы Кавалёў ледзь не крычаў, пякучыя слёзы міжвольна каціліся па шчоках...
20
Ноччу выпаў снег, і горад у адначассе змяніўся, павесялеў, стаў узнёсла-святочным. Была нядзеля, але палкоўнік Качан выбраўся на працу раней звычайнага. Праслухаўшы ранішнія радыёнавіны, Качан нечакана зразумеў, што рабіў Калеснік два дні таму ў аэрагюрце, і гэтую здагадку трэба было праверыць.
Машыну не выклікаў. Бялюткія вуліцы вабілі нязвыклай чысцінёй, і яму нясцерпна захацелася прайсціся па прыснежаных, яшчэ не раскеўзаных тратуарах, скатаць снежку, адчуць імклівую, колкую прахалоду талага снегу ў далонях і пальцах. Дыхалася лёгка і вольна, стома, якая апошні месяц часцяком сціскала галаву і грудзі, знікла.
Канечне, сын нябожчыка Кавалёва зблытаў карты і ледзь не сарваў планы. Сышчыкам нічога не заставалася, як той жа ноччу арыштаваць Калеснікаву хеўру. Затрымалі ўсіх, акрамя Гушчы і Ядзі Купрэйчык. -
Астроўскі і Макрыцкі былі на працы. Лёд у адносінах паміж сышчыкамі, які не так даўно прыносіў Качану нямала клопату, растаў, зніклі папрокі, беспадстаўныя абвінавачванні. Цяпер калегі працавалі зладжана, як адзін механізм, і гэта радавала Качана. Астроўскі і Макрыцкі сядзелі ў кабінеце намесніка і не адразу пачулі, як увайшоў Качан. Яны нешта паўшэптам абмяркоўвалі, на стале побач з
перапоўненай попельніцай стаялі кубачкі з кавай, у кабінеце было не прадыхнуць ад цыгарэтнага дыму.
— Вы, пэўна, і не спалі? — прагаварыў Качан.
Астроўскі і Макрыцкі падхапіліся, разам паглядзелі на гадзіннікі. Качан адхінуў занавеску, прачыніў фортку, з сумам выдыхнуў:
— Вось і снег...
— Тут такое закруцілася!.. — нецярпліва прагаварыў Макрыцкі. — Які ўжо сон, злачынцы ідуць як па канвееры...
— Я зразумеў, што рабіў Калеснік у пятніцу ў аэрапорце, — адыходзячы ад акна і распранаючыся, зазначыў Качан. — Мне патрэбен спіс нашай дэлегацыі ў Злучаныя Штаты Амерыкі.
— Газеты такога не друкуюць, і ў нядзелю цяжка некага знайсці з афіцыйных асоб, — Макрыцкі закашляўся і таропка затушыў недакурак. — Хоць ёсць ідэя: мне патрэбна ваша "вяртушка".
Качан моўчкі падаў падпалкоўніку ключ ад свайго кабінета і, калі за Макрыцкім зачыніліся дзверы, спытаў:
— Ну, як ён?
— Нармальна, не зломак, галава працуе, — адказаў Астроўскі і запытальна паглядзеў палкоўніку ў вочы. — Думаеш, на Калесніка працуе нехта адтуль?..
— Упэўнены, і вось чаму. У пятніцу дзяржаўная дэлегацыя адлятала ў Амерыку. Калеснік сачыў, хацеў пераканацца, што ўсё ідзе па запланаваным ім сцэнарыі, але пачакаем Макрыцкага. — Качан прымоўк на нейкую долю секунды і, перагортваючы на стале паперы, рэзка змяніў тэму: — Я далёкі ад думкі, што Калеснік загаворыць, і ўсё ж?..
— Выконвае ролю пацярпелага. Ад доўгу Кавалёву не адмаўляецца, а тое, што сын Кавалёва не зразумеў "шчырых парываў душы" і не разабраўся, — лічыць нашай праблемай, пагражае незаконным утрыманнем.
— Да аўторка павінны прад'явіць абвінавачванне, — зазначыў Качан. — Паперы Кавалёва нам не дапамогуць, там пра даўнія махлярствы, а вось запіс сустрэчы, які зрабіў Чабор, напэўна, разгаворыць Калесніка. А што астатнія?
— Затрымалі, як ведаеш, семнаццаць чалавек, амаль усім прад'яўлена абвінавачванне — за захоўванне і распаўсюджванне наркотыкаў. У кожнага арыштава-
нага падчас вобыску знойдзены расфасаваны какаін, зброя. А вось Калесніка, як ні дзіўна, ніхто не ведае. Гушчу некаторыя прызналі сваім "шэфам", ад яго атрымоўвалі зелле, а Калесніка бачаць упершыню.
— Што Князь?
— Маўчыць. Нават тое, што ад яго хацелі пазбавіцца, не развязала язык.
Увайшоў падпалкоўнік Макрыцкі і важна прагаварыў:
— Інфармацыя такога кшталту засакрэчана, але добра мець сяброў у КДБ.
Качан хутка прабег вачыма спіс і расчаравана махнуў рукой:
— Калеснік зноў абуў нас у лапці, але цяпер мы дакладна ведаем яшчэ аднаго ягонага хаўрусніка.
Астроўскі нецярпліва, цераз плячо Качана зазірнуў у паперку і, натыкнуўшыся на знаёмыя прозвішчы, заклапочана прагаварыў:
— Закаханыя разам, сумневу няма: Караленя дапамагае Калесніку.
— Які гэта Караленя? — спалохана перапытаў Макрыцкі і пацягнуўся за паперай, якую трымаў Качан. Ён чытаў, вусны нервова ўздрыгвалі. Праз хвіліну падпалкоўнік узняў спалоханыя вочы. — Н-не можа быць, ён жа правая рука... Ну, мы і ўляпаліся...
— Трэба папярэдзіць нашых у Амерыцы, — не зважаючы на разгубленага, збітага з панталыку Макрыцкага, прагаварыў Качан. — Няхай дзейнічаюць па варыянце нумар два.
— Пра што гэта вы? — стомлена сеў на стул Макрыцкі. Ніжняя сківіца падпалкоўніка адвісла і нервова ўздрыгвала. — Што значыць — нашыя ў Амерыцы?..
Качан запытальна зірнуў на Астроўскага, маёр зразумеў, пра што думае палкоўнік, і згодна кіўнуў.
— Пойдзем да мяне, — Качан паклаў руку на плячо Макрыцкаму. — Няхай Анатоль Пятровіч зробіць неабходныя ўказанні, а мне ёсць што вам расказаць.
Начны тэлефонны званок для Бусла быў нечаканы. Па дамоўленасці Астроўскі два разы на тыдзень тэлефанаваў у гатэль, дзе жыў капітан, але ж не ў гадзіну ночы...
"Тут гадзіна, а ў Мінску восем раніцы", — падумаў Бусел, устаў з ложка і басанож затупаў па падлозе. Сну як і не было. Тое, што паведаміў маёр, прымусіла задумацца, асабліва загад дзейнічаць па варыянце нумар два. Гэта азначала, што Бусел за дапамогай павінен быў звярнуцца ў мясцовы паліцэйскі ўчастак і запатрабаваць падтрымкі Інтэрпола.
"Але чаму ў Мінску ўсё перапланавалі? Варыянт нумар два прадугледжваўся на самы крайні выпадак, — разважаў Бусел. У яго быў загад, не прыцягваючы ўвагі, дапамагчы Пятроўскаму даведацца пра ўсіх удзельнікаў банды, уключаючы і амерыканцаў, занатаваць злачынную дзейнасць, а ўжо калі кур'ер з'явіцца другі, а лепш трэці раз, — арыштаваць усіх разам з кантрабандным таварам. У Мінску здагадваліся, што кантрабанда — наркотыкі, але доказаў не мелі. Таму і апынуўся ў Нью-Йорку Бусел. У Качана і Астроўскага, як разумеў капітан, былі падставы да пэўнага часу не прыцягваць да справы амерыканскіх калег. — Чаму імгненна ўсё перамянілася?"
"Трэба раніцай папярэдзіць Пятроўскага", — прыняў рашэнне Бусел. Ён ведаў, дзе спыніўся хлопец, прасачыў у першы дзень ад самага аэрапорта.
Даўгалыгі чарнявы Джон сустрэў Пятроўскага сапраўды як роднага брата. Ён доўга ціскаў госця ў абдымках і ледзь не на руках занёс у перламутравы джып. Гэты Джон жыў у прыгарадзе, у двухпавярховым доме са шматлікімі прыбудовамі. Бусел нават прайшоўся каля нізкаватай агароджы і са здзіўленнем прачытаў на шыльдзе, прыкручанай да жалезнай брамкі, спярша англійскі тэст, а потым рускі: "Прыватная маёмасць. Абараняецца законам!"
"Рускі пераклад, пэўна, для нашых злодзеяў?!." — падумаў капітан.
21
Камісар Зондакс падчас апошняй размовы з Качаном і Астроўскім улавіў у словах беларускіх калегсышчыкаў дрэнна прыхаваную хітрасць. Яны ўсялякімі штучнымі адгаворкамі адмаўляліся ад ягонай дапамогі. Нават не сказалі, куды паспешліва камандзіравалі Бусла, і не дазволілі развітацца з сяб-
рам. Напачатку Зондакс расцаніў такія адносіны як недавер, пакрыўдзіўся, але здагадваўся і аб сапраўднай прычыне. Як ні круці, а ён камісар паліцыі замежнай дзяржавы, і паводзіны Качана з Астроўскім — не больш як перасцярога. Асабістага жадання Зондакса ўдзельнічаць у раскрыцці злачынстваў, учыненых Калеснікавай бандай, відавочна, недастаткова, а выходзіць на міждзяржаўныя перамовы — толькі шкодзіць справе. Зондакс амаль змірыўся з сітуацыяй і апошнія дні адпачынку праводзіў у мястэчку Ракаў, чым вельмі дагадзіў жонцы. Неяк надвячоркам Петэрс зграбаў лісце ў невялічкім садзіку з васьмі дрэў, якія раслі вакол хаты, як на дарозе спынілася машына. Калі ўбачыў лейтэнанта Сушынскага, сэрца здрыганулася, ён інтуітыўна адчуў, што для яго не ўсё скончана ў справе Бусла.
Інфармацыя, якую прывёз Сушынскі, тычылася Вожыка. Зондакс злавіў сябе на тым, што Вожык, ён жа Карпаў, нечакана для ўсіх выпаў з поля зроку Качана і Астроўскага. Сушынскі не меў іншай інфармацыі аб справе Бусла, як праз Зондакса. A велізарнае жаданне хоць чым-небудзь дапамагчы ў раскрыцці забойства прымушала лейтэнанта дзейнічаць, і ён выканаў просьбу латышскага камісара, знайшоў Карпава. Сушынскі, спаслаўшыся на занятасць, у хату зайсці адмовіўся.
— Пройдземся, — прапанаваў лейтэнант Зондаксу і, замкнуўшы дзверцы машыны, дадаў: — Засядзеўся, трэба размяць ногі.
— Можна і прайсціся, — пагадзіўся Зондакс і нецярпліва спытаў: — 1 дзе ж зімовая спячка нашага Вожыка?
Сушынскі хітравата зірнуў на камісара.
— Такія, як ён, працай сябе не абцяжарваюць, — здалёк пачаў Сушынскі, — але ж жыць трэба...
— I пажадана — добра, — падахвоціў лейтэнанта Зондакс.
— Усё правільна, дэвіз у яго: смачна есці, мякка спаць... I гэты дабрабыт ствараюць адзінокія даверлівыя кабеты. Карпаў выпісваў з газет прыватныя аб'явы, у якіх жанчыны прагнуць пазнаёміцца "з высокім, разумным мужчынам без дрэнных звычак"... I Малініна не была выключэннем, я пацікавіўся, як Карпаў трапіў да яе. I газетку ў яго-
ным пакойчыку знайшоў з пазначанымі адрасамі. У двух месцах, Лагойску і Калодзішчах, наш альфонс не прыжыўся, а вось у Плешчаніцах затрымаўся. I цяпер ён там. — Сушынскі падаў складзеную ў некалькі разоў паперку. — Тут не толькі дзе ён прыжаніўся, а і поўныя біяграфічныя звесткі: адным словам, штампа на Вожыку няма дзе ставіць, амаль трыццаць гадоў з пяцідзесяці адседзеў у турмах.
Зондакс і Сушынскі дайшлі да скрыжавання. Злева, паміж дзвюма таўшчэзнымі таполямі ўшчаміўся шапік з шыльдай: "Піва". Каля яго таўкліся чалавек пяць мужчын рознага ўзросту, трошкі зводдаль піла піва з паўлітровага слоіка незразумелага ўзросту жанчына ў шэрым паліто і валёнках, усунутых у дзіравыя галёшы. Чарнявы хлопец з раскосымі вачыма і звіслымі вусамі, у зімовай скураной аблавушцы імпэтна махаў рукамі і крычаў: