Вяртанне з апраметнай
Віктар Праўдзін
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 397с.
Мінск 2011
Карпаў зрабіў некалькі крокаў. Зондакс ухапіў яго за каўнер кашулі і локцем моцна прыціснуў тварам да добра-такі цёплай бляхі, адначасова ўдарам нагі рассунуў ногі бандыта так, што таму нічога не заставалася, як наваліцца ўсім тулавам на печ. У такім становішчы для Зондакса ён быў менш небяспечны.
Шчоўкнулі наручнікі, камісар абмацаў кішэні, калашыны штаноў — зброі не было. На стале пад чыстым ручніком ляжала Біблія.
"Няўжо нервы здалі?" — падумаў Зондакс і разгарнуў кнігу. На падлогу бразнуўся пісталет Макарава.
— Чаму не пытаешся, хто я?
— Сам скажаш, — рыкнуў у адказ Вожык і дэманстратыўна плюнуў скрозь зубы на падлогу. — Адно прашу: забяры так, каб баба не здагадалася, мо яшчэ вярнуся...
— Баш на баш, — пагадзіўся Зондакс. — Скажаш, на чым я пракалоўся, і пойдзем, як дружбакі.
— Ты, мент, на Філіне зрэзаўся: сябрук даўно зямельку парыць, а ты прыветы возіш... I май на ўвазе: табе аднаму пра Філіна сказаў... А пісталецік чысты, у кнізе пашукай яшчэ паперку. Там напісана, што я яго знайшоў і мушу здаць у міліцыю. I на дату паглядзі — перад тваім прыходам заяву крэмзаў... Так што паехалі, толькі нічога ў цябе не атрымаецца...
22
Звечара Гушча доўга не мог заснуць. Штосьці турбавала, і, каб заглушыць незразумелае хваляванне, ён глядзеў да позняй ночы тэлеперадачы, пераключаючы каналы замежнага каляровіка як не праз дваццаць хвілін. Ён выпіў пяць бутэлек малака, якое вельмі любіў. У нейкі момант не вытрымаў, апрануў спартыўны касцюм, накінуў на плечы мяккі плед і выйшаў на балкон.
Ён ведаў, што асноўная прычына трывогі, і не толькі сённяшняй, крыецца ў паводзінах Калесніка. Нейкі час таму Гушча злавіў сябе на думцы, што не давярае шэфу, яму пачало здавацца, што Калеснік нешта ўтойвае, недагаворвае. Праўда, такое здаралася і раней, калі сябрук рыхтаваў нейкае "дзела". Гушча ніколі не назаляў роспытамі, але апошнія падзеі прымушалі задумацца, міжвольна пераасэнсоўваліся паводзіны і словы хаўрусніка.
Пачалося ўсё з драбязы, з таго дня, калі затрымалі невядомага Кузаўкова, шафёра фармацэўтычнай фабрыкі. Навошта было забіваць Кузаўкова, а потым і Бусла? Для Гушчы гэта заставалася неразгаданым рэбусам. Ён губляўся ў здагадках, але верыў хаўрусніку, што так трэба. Гэтае "трэба" Калеснік не растлумачыў ні тады, ні пасля. Два першыя забойствы пацягнулі, справакавалі замах на маёра Астро-. ўскага, і зноў Гушча на раздарожжы: як ні круці, a выканаўца Калеснікавых загадаў — ён ужо і на "вышку" зарабіў. Хочаш не хочаш, а пачнеш задумвацца. Выбіла з каляіны, пакрыўдзіла і абурыла Баксёра яшчэ і тое, што Калеснік загадаў прышчаміць хвост нейкай трыпернай сучцы, зрабіць так, каб яна на-
заўсёды пакінула ў спакоі чалавека па прозвішчы Сухі.
"Колькі можна цярпець такую знявагу?! — распаляючыся болей і болей, гарачыўся ў думках Гушча. — Гэты Сухі, відаць, чалавек патрэбны, але ж не настолькі, каб грэбаваць мной, ператвараць у хлопчыка-даручэнца!.."
Апошнімі днямі Гушчы пачало здавацца, што за ім сочаць. Сёння раніцай таксама ў нейкі момант адчуў сябе ніякавата, здалося, што з машыны, якая ўціснулася на скрыжаванні на чырвоны святлафор паміж ягонай "аўдзі" і тралейбусам, яго фатаграфуюць. Далоні сталі вільготнымі, Гушча ледзь дачакаўся, калі заміргае жоўтае вока святлафора, і рвануў уперад. На наступным скрыжаванні павярнуў налева, машына з падазронымі людзьмі праехала прама.
Цяпер, стоячы на халодньгм пранізлівым ветры, Гушча падумаў, што трэба было б адпачыць хоць якінебудзь тыдзень, з'ехаць туды, дзе цёпла, знайсці кабету і забыцца на душэўныя пакуты і мроі.
"Так і звар'яцець можна, — накідваючы плед на галаву, падумаў Гушча, — манія праследавання, paHeft такога не было".
Унізе візгатнула тармазамі машына, і тры чалавекі хуценька, без лішняга шуму джганулі ў пад'езд. Пад сэрцам у Гушчы нешта абарвалася, кроў прыліла да твару. Ён не зразумеў, а адчуў па пульсуючым халадку ў патыліцы і болю ўнізе жывата — гэта па яго. Халадок і боль ніколі ў такіх выпадках не падводзілі. Гушча коткай крутнуўся ў пакой, ірвануў дзверцы шафы. На яго пасыпалася адзенне, але не яно было патрэбна. Там, у глыбіні, чамадан, у якім ён трымаў усё неабходнае для такіх сітуацый.
Секунда, другая — і Гушча ўжо ў калідорчыку, не спыняючыся, ірвануў з вешалкі цёплае мехавое паліто, шапку і куляй вылецеў у агульны калідор. Дзверы зачыніў і толькі цяпер убачыў, што стаіць, як быў, у пантофлях. Але вяртацца няма калі, бразгоча ліфт. чуецца тупат ног па лесвіцы. Гушча што было моцы рвануў вышэй, на апошні паверх, там, калі пашэнціць, адчынены люк на гарышча.
Яму пашэнціла. Замка на люку не было, і Баксёр, апынуўшыся на цёмным гарышчы, перагнуўшыся папалам, скіраваў туды, дзе павінен быць такі ж люк суседняга пад'езда. Наступіў на нешта вострае, ад
нечаканасці ажно ўскрыкнуў, але болю не адчуў, толькі адно цікала ў скронях: "Хоць бы патрапіць на люк".
Шэрую палоску святла Гушча ўбачыў здалёк і, страціўшы ўсялякую перасцярогу, кінуўся ўперад і тут жа натыкнуўся на нейкую перагародку на ўзроўні галавы. Удар ацверазіў, і Баксёр, знайшоўшы чамадан, які вываліўся з рук, зноў ледзь не на кукішках ішоў да выратавальнай палоскі святла.
Па лесвіцы спусціўся з гарышча і кінуўся ўніз. Дзверы пад'езда па-здрадніцку рыпнулі, Гушча сцішыўся і ваўкавата агледзеўся. Машына стаяла каля ягонага пад'езда, у святле ліхтароў у салоне віднеліся галава і плечы шафёра.
"Астатнія ламаюць дзверы..." — зларадна ўсміхнуўся Гушча і, трымаючыся сцяны дома, прыкрыты рэдкімі падстрыжанымі кустамі, прыгнуўшыся, сігануў за вугал. Начнымі гарадскімі задворкамі ён прашыбаваў некалькі кварталаў, пакуль адважыўся патэлефанаваць Калесніку. Цяпер ён не быў поўнасцю перакананы, што тыя людзі прыязджалі па яго, і трэба было перагаварыць, вырашыць, што рабіцьдалей. Магчыма, ён залішне перастрахаваўся, здрэйфіў...
Гушча зайшоў у тэлефонную будку і хуценька набраў нумар. Доўгія гудкі нервавалі, і раптам у слухаўцы шчоўкнула, голас Калесніка прагаварыў: "Мяне няма дома. Інфармацыю пакіньце пасля гудка". Пачуўшы гэта, Гушчы стала млосна — у Калесніка засада. Так, менавіта аўтаадказчык быў адным з абумоўленых паміж Калеснікам і Гушчай паролем. Калеснік ніколі не карыстаўся гэтай тэхнічнай паслугай, але пра гэта не маглі ведаць сышчыкі.
Гушча кінуў трубку, але ў наступны момант зноў ухапіў і з усёй моцы рвануў раз, другі, трэці. Провад трэснуў, Гушча выйшаў з будкі і, істэрычна мацюкнуўшыся, шпурлянуў слухаўку ў цёмны двор.
"Трэба ўцякаць! Але куды? — вірам праносіліся думкі. — Што з Калеснікам? Чаму ніхто не папярэдзіў? Да каго пайсці?.."
Гушча не мог адразу прыняць рашэнне, яму трэба было абдумаць сітуацыю. Нечакана забалела падэшва правай нагі. Ён перайшоў вуліцу і, натыкнуўшыся ў двары высачэзнага гмаха на дзіцячую пляцоўку, сеў на нешта жалезнае, запаліў газнічку. Уся падэшва была ў крыві, якая сачылася з глыбокага
парэзу. Гушча машынальна адчыніў чамадан, там былі бінты і ёд. Калі скончыў перавязку, выцягнуў бутэльку гарэлкі, якая ўжо некалькі гадоў чакала свайго часу, зрабіў пару глыткоў, закаркаваў, паклаў на месца. У чамаданчыку ляжалі ніжняя бялізна, кашуля, дакументы і грошы.
Гушча трошкі расслабіўся, гарачае цяпло прыемна расцякалася ўсярэдзіне, і ўжо не такой дрэннай здавалася сітуацыя.
"Галоўнае — я ўцёк, — падумаў Гушча, — а астатняе — лухта..."
"He лухта! — раптам быццам хтосьці прашаптаў яму ў вуха. — Ты ўцёк, але ж недалёка!.."
"Дача! — ледзь не ўскрыкнуў узрадаваны Гушча. — У Калесніка ёсць дача, там некалькі дзён магу перакантавацца. Ён прадбачліва купіўяе на падстаўную асобу і, канечне, ментам пра яе не скажа... Адсядзецца пару-тройку дзён і рваць кіпцюры ў горы, у Таджыкістан. Там цяпер хаваецца пяцёрка Савіна... Усё ж буду не адзін..."
He хто іншы, як лейтэнант Мірончык быў у кватэры Калесніка, калі тэлефанаваў Гушча. Аператыўна-следчая група правяла вобыск, але ніякага "кампрамата" на Калесніка не знайшлі. Маёр Астроўскі асабіста падключыў аўтаадказчык, вызначальнік нумара і пакінуў у кватэры засаду. Адкуль маёру было ведаць, што аўтаадказчык з голасам Калесніка і ёсць пароль небяспекі. Гушчы пашэнціла, але ж былі такія, як прафесар Сухі, які таксама не ведаў Калеснікавых хітрыкаў.
Прафесар патэлефанаваў раніцай і нават абрадаваўся, што можа пакінуць інфармацыю; бо гаварыць з Калеснікам яму было б значна цяжэй. Ен назваў сябе поўным прозвішчам і катэгарычна, з адчуваннем асабістай праваты, пачаў прад’яўляць Калесніку прэтэнзіі. Ен выказаў незадаволенасць вядомай Калесніку асобай, ізольдай Вільгельмаўнай, якая працягвае яго шантажыраваць. Потым Сухі расказаў гісторыю, як яго абакраў кішэнны злодзей, і прасіў аддаць другую палову грошай. Напрыканцы прафесар папярэдзіў, што будзе чакаць адказ і няхай Калеснік патэлефануе на фабрыку, у лабараторыю.
22. Зак. 3057
337
Праслухаўшы паведамленне Сухога, Астроўскі зразумеў, каго так аберагаў Калеснік. Ен яшчэ не ведаў сапраўдных стасункаў паміж шафёрам фармацэўтычнай фабрыкі Кузаўковым і Сухім, але разумеў, што Калеснік пазбаўляўся ад шафёра, а потым і ад Бусла, з адной мэтай — зберагчы прафесара.
Астроўскі хутка сабраў матэрыялы, якія тычыліся Сухога, і зразумеў, чаму яго абараняў Калеснік. Апошнія дваццаць гадоў вучоны распрацоўваў новыя віды сінтэтычных наркатычных сродкаў. Сумненняў не было: Караленя з Ядзяй Купрэйчык павезлі ў Амерыку наркотыкі.
"Лабараторыя на фабрыцы — сіндыкат па вырабу, — разважаў Астроўскі, — Сухі — вытворца, Караленя — надзейны кур'ер, Джон Лішанскі, пра якога паведаміў Бусел, — заказчык, а Калеснік — кіраўнік злачыннай банды".
Дзіўна, але ніхто з арыштаваных з кірмашнай групоўкі не ўзгадаў ні лабараторыю, ні Сухога. Какаін атрымоўвалі ў асноўным з Афганістана і Пакістана. Пра мінскую лабараторыю маўчалі. Дый пры арыштах знойдзены толькі какаін, пэўна, і сапраўды не ведалі. А гэта азначае, што Калеснік употайкі ад усіх распрацаваў асабістую вытворчасць. Цяпер паводзіны Калесніка рабіліся зразумелымі, тлумачыўся і той адчай, з якім ён спрабаваў расправіцца з усімі, хто наблізіўся да ягонай тайны.
Палкоўнік Качан, выслухаўшы інфармацыю пра Сухога, задаволена пацёр далоні:
— Здаецца, Калесніку канец, Сухі не з ягонага асяроддзя, і ён галоўны выканаўца...