Вяртанне з апраметнай
Віктар Праўдзін
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 397с.
Мінск 2011
— He па п'янцы, — забіраючы здымак, прагаварыў Качан. — Гэта фотамантаж, і побач з табой — наш супрацоўнік.
— He зразумеў! — у вачах Князя мільгануў запознены страх.
— Патлумачу. Спярша забілі Кузаўкова, потым быў капітан Бусел, які вёў расследаванне, потым яшчэ адзін, таксама чалавек твайго кола, а цяпер ты... — Качан трошкі памаўчаў. — Лагічна, што Баксёр і Калеснік замятаюць сляды.
Князь прамаўчаў, толькі сціснуў кулакі і, унікаючы глядзець на Качана, буркнуў:
— He ведаю такіх...
— Пры такой серыйнасці заказных забойстваў мы павінны былі прыняць неардынарныя меры, трэба ж цябе абараніць...
— Я сам за сябе пастаю...
— Мы вымушаны былі ўкараніць у банду нашага супрацоўніка, як здагадаўся, не без твайго ўдзелу. Ты арыштаваны, не нашкодзіш, а здымак быццам зроблены ў мінулым годзе ў Ялце, дзе ты і сапраўды быў. Так што, Скакун, праз цябе мы дзейнічалі і з тваёй маўклівай згоды. I, ведаеш, спрацавала. Здымак бачылі ўсе твае корышы, а Штангіст ужо дае паказанні супраць нашага супрацоўніка... Уяўляеш, што будзе з табой, калі твае сябры даведаюцца, з кім ты якшаўся? Спашлешся на фотамантаж?.. Разлічваеш, што табе павераць?..
— Ну, вы і гады!.. — зласліва выдыхнуў Князь. Ён уцягнуў галаву ў плечы, на схуднелых пашчэнках ходырам хадзілі жаўлакі.
— He трэба, Скакун, эмоцыі справе не дапамогуць, — прагаварыў Качан. — 3 нашага боку — гэта звычайная прафесійная работа, на карту пастаўлена жыццё людзей, дарэчы, і тваё жыццё таксама. I я думаю, як цябе, бандыта, забойцу, абараніць...
— А для чаго? — ускіпеў Князь. — Абараніць, каб потым падвесці пад "вышку" і ўжо законна расстраляць? He, лепш няхай лагерны кент спячаму перарэжа гарляк... Мучэнняў меней...
— Ты сам не верыш у тое, што гаворыш, — стрымана зазначыў Качан. — На тваім прызнанні я не
настойваю і, дарэчы, за Кузаўкова вышку не дадуць. .. Для суда ён такі ж, як і ты, а разборкі паміж "бандытамі" на многа не цягнуць.
— Тады што вы ад мяне хочаце? — ускрыкнуў Князь. — He ведаю я ніякага Калесніка...
— А Гушчу? — узвысіў голас Качан. Палкоўнік зразумеў, што Князь і сапраўды Калесніка не ведае. — 3 Баксёрам ты быў амаль на роўных, год разам кантаваліся ў Беразвеччы ў турме для асабліва небяспёчных, так што прыпірацца няма сэнсу. Дарэчы, гэта ён перадаў Савіну атруту для цябе.
— Мне трэба падумаць, — стомлена прагаварыў Князь.
— Канечне, падумай, — устаў з-за стала Качан, — толькі нядоўга, мне сёння трэба ведаць, дзе залёг на дно Гушча.
Праз гадзіну на тое самае месца, дзе сядзеў Князь, важна ўладкаваўся ўзвінчаны Калеснік. Ён разумеў, што такія "кіты" крымінальнага вышуку, як Качан і Астроўскі, драбязой займацца не будуць, і інтуітыўна прадчуваў нядобрае.
"Нездарма пратрымалі ў "клетцы" без допыту трое сутак, — разважаў Калеснік, — па ўсім, правяралі дзённік. Кавалёў — асёл, і сын ягоны — ідыёт... I я — круглы дурань, зусім розум страціў... Дапамагчы вырашыў..."
Гэтыя дні Калеснік узгадваў усё, да чаго прыклаў руку Кавалёў, і, канечне, больш за ўсё непакоіла забойства Бусла.
"Але ж Іван не настолькі інфантыльны, каб рабіць нейкія запісы пра гэта... — супакойваў сябе Калеснік. — Прачытаць дзённік можна за гадзіну, але ж не трое сутак! Каб там было нешта пра Бусла, даўно б цягалі на допыты... I потым, што значаць запісы нябожчыка? Хто зможа пацвердзіць іх праўдзівасць? Пра здачу агентаў міліцыя будзе маўчаць, бруд на сябе выліваць небяспечна, будуць берагчы гонар мундзіра... Кавалёў яшчэ добра дапамог два гады таму, калі спыніў непадалёк ад Бягомля расійскую фуру, якая везла ў Нямеччыну на выставу больш за сотню карцін сучасных мастакоў. Ніхто, акрамя Калесніка, не ведаў, што выстава ў Берліне арганізаваная з адной
мэтай — "выманіць" тыя карціны з Масквы, а ў дарозе яны павінны былі знікнуць. Калеснік не мог рызыкаваць, і Кавалёў асабіста на машыне ДАІ спыняў фуру. Далей усё прайшло як па масле. Фура з карцінамі знікла, а праз месяц творы былі перапраўлены за мяжу і прададзены заказчыку ў прыватную калекцыю. Нават калі Кавалёў зрабіў нейкія запісы, доказаў супраць Калесніка не было, ён у гэтай аперацыі ўдзельнічаў у грыме, людзі Гушчы яго не прызнаюць... Ці хоць бы апошняя справа — "халера". Гэтая аперацыя на кірмашы прынесла сто тысяч даляраў чыстага прыбытку. Але ж якое дачыненне да яе мае Калеснік? Хіба ён знайшоў бацылы халеры? Ці ён аддаваў загад зачыніць кірмаш на тры дні?.."
Вядома, што лепшая абарона — нападзенне, і Калеснік, убачыўшы суровага палкоўніка Качана і жывога маёра Астроўскага, ускіпеў:
— Чакаеце, буду дзякаваць, што нарэшце ўспомнілі? Як бы не так! — крыкнуў Калеснік. — Вы парушаеце закон, і я даб'юся, каб вас прыцягнулі да адказнасці. -
Качан і Астроўскі мінут пяць уважліва слухалі пагрозы, нарэшце Качан не вытрымаў:
— Паслухай, ты, прышч на задніцы, спыні свой балаган!..
За апошнія гады Калеснік так зжыўся з роляй магутнага звышчалавека, што словы Качана ўспрыняў як здзек.
Я не дазволю са мной на "ты"! — закрычаў ён, але, натыкнуўшыся на смяшлівыя вочы Астроўскага, зразумеў, што пераігрывае і яго наўмысна "заводзяць". Калеснік змоўк, пяцярнёй прыгладзіў валасы, закінуў нагу за нагу і, стрымліваючы гнеў, прагаварыў: — Што ж, я вас слухаю, пэўна, хочаце прад'явіць мне абвінавачванне?
Качан з Астроўскім пераглянуліся.
— Калі без крыку, то можна і на "вы", — прагаварыў Качан. — А вы, Сяргей Мікалаевіч, лічыце сябе ў нечым вінаватым, калі чакаеце абвінавачвання?
— Сёння вы павінны ці выпусціць мяне, ці "закрыць". Адпусціць мог і дзяжурны без удзелу такіх шаноўных людзей. Так што, пэўна, другое... За тры дні нешта нашкраблі.
— Вы не памыліліся. — Качан устаў і прайшоўся па пакоі. — Я абвінавачваю грамадзяніна Калесніка Сяргея Мікалаевіча ў парушэнні некалькіх артыкулаў крымі нальнага кодэкса. Першае: стварэнне крымінальнай злачыннай групоўкі, якая займалася забойствамі, рабаваннем, наркотыкамі, махлярствам, рэкетам; другое: арганізацыя вытворчасці супермоцнага сінтэтычнага наркотыку пад назвай фенцыклідын і вываз яго кантрабандным шляхам за мяжу.
— Ого! — нечакана для сябе міжвольна прысвіснуў Калеснік. Вонкава гэта было больш падобна на іронію, чым на спалох. Ён чакаў пачуць што заўгодна, толькі не пра фенцыклідын.
"Кавалёў не ведаў пра "феню", таму і запісаў у сваім дзённіку не мог пакінуць, — замітусіліся думкі. — Тады прафесар? Але ж ён не ведаў пра Амерыку, а Качан прама сказаў пра кантрабанду..."
— Думайце, Сяргей Мікалаевіч, — вытрымаўшы паўзу, працягваў Качан. — Скажу толькі, што супраць вас узбуджана крымінальная справа, і адказваць прыйдзецца па сукупнасці злачынстваў.
— Узбудзіць — мала, яшчэ трэба даказаць, — таропка выдыхнуў Калеснік. У роце імгненна перасохла, да нясцерпку захацелася піць, але ён стрымаўся, вады не папрасіў, толькі аблізнуў сасмяглыя вусны.
— Можа, вадзічкі? — здзекліва спытаў Астроўскі, які ўвесь час моўчкі назіраў за Калеснікам.
"ІІІкода, што Пятроўскі цябе толькі параніў!" — злосна падумаў Калеснік і, адмоўна пахітаўшы галавой, услых зазначыў:
— Па вашай сукупнасці мне могуць адмераць па поўнай катушцы, так што я лепш памаўчу, даказвайце, думайце, за гэта вам плацяць.
— Што праўда, то праўда, — усміхнуўся Качан, — і плацяць, і спецадзенне выдаюць, адным словам, на поўным дзяржаўным забеспячэнні.
— Во, во! — здзекліва ашчэрыўся Калеснік. — 3 гарачым сэрцам, халодным розумам, чыстай, хоць і жабрацкай рукой...
— Прапаноўваеце пазалаціць ручку? — умяшаўся ў гаворку Астроўскі.
— Каб вы бралі, я б тут не сядзеў...
— Кожнаму сваё, — строга перапыніў Качан. — Вы, пэўна, не зразумелі, пра што я сказаў?
— Што ж тут разумець? — таропка адказаў Калеснік. — Я сябе ні ў чым вінаватым не лічу, законаў не парушаў, а вы пераканайце мяне і суддзяў у адваротным. Так што даказвайце...
— Што ж, на іншае мы і не разлічвалі. — Качан узяў са стала жоўтую папку, раскрыў, перагарнуў некалькі старонак. — У нас ёсць пратакол допыту прафесара Сухога, які сцвярджае, што Калеснік Сяргей Мікалаевіч прымусіў яго пад пагрозай расправы, нават смерці, вырабляць фенцыклідын. Што вы на гэта скажаце?
"Усё ж Сухі..." — у думках вылаяўся Калеснік, a ўслых як мага спакайней, з абыякавасцю і іроніяй адказаў:
— Мне ўсё роўна, сухі ён ці мокры, але такога чалавека не ведаю.
— Калеснік, вы разумны чалавек, а паводзіце сябе неабачліва, — прагаварыў Астроўскі.
— Каб я быў разумны, тут бы не сядзеў, — агрызнуўся Калеснік. — Я не ведаю, пра каго размова, знаёмых шмат, але ў маім атачэнні больш карыстаюцца мянушкамі... Пакажыце чалавека, магчыма, і прыпомню.
Калесніку патрэбен быў перапынак, неабходна было абмазгаваць сітуацыю. Ён не сумняваўся, што Сухі расказаў не толькі пра фенцыклідын, а і пра Кузаўкова. Качан з Астроўскім — вопытныя сышчыкі, наркотык — толькі зачэпка, ім патрэбен забойца капітана Бусла. Зразумела, што смерць Кузаўкова, Бусла і няўдалы замах на Астроўскага планаваў адзін чалавек.
"I, канечне, яны падазраюць мяне, — шукаў выйсця Калеснік. — Хоць бы гадзіну пабыць аднаму. Яны павінны арганізаваць вочную стаўку з Сухім, а для гэтага патрэбен час. Значыць, могуць перанесці допыт".
— Вы настойваеце на вочнай стаўцы, — спытаў Качан, — ці зможаце ўзгадаць чалавека, убачыўшы на фотаздымку?
— Лепш ужывую.
Зазваніў тэлефон, Качан няспешна ўзяў слухаўку.
— Патры.майце ў сябе, я паклічу, — выслухаўшы, загадаў палкоўнік. Потым хутка нешта напісаў на паперцы і падаў Астроўскаму. Маёр прачытаў і, моўчкі кіўнуўшы, выйшаў з кабінета.
Калеснік захваляваўся. Ён адчуў, што размова па тэлефоне тычылася яго.
— Добра, няхай будзе па-вашаму, — неспадзявана для Калесніка перапыніў допыт Качан. — Заўтра раніцай пачнём з вочнай стаўкі.
Зноў зазваніў тэлефон. Качан выслухаў суразмоўцу і, зірнуўшы на Калесніка, прагаварыў:
— Допыт Калесніка я пераношу на заўтра, так што планы ранейшыя, давайце наступнага.
Качан націснуў на кнопку, і адразу ўвайшоў канваір. Калеснік узняўся і, нечакана для сябе заклаўшы рукі за спіну, пайшоў да выхаду. Праз некалькі хвілін з калідора да слыху Качана даляцела кароткая, рэзкая каманда: "Тварам да сцяны, рукі за галаву!" Палкоўнік усміхнуўся. У гэты момантудзвярах узнікла мажная постаць камісара латышскай паліцыі Зондакса, за ім віднелася сівая галава невядомага. Замыкаў шэсце Астроўскі, які зачыніў дзверы і па-змоўніцку кіўнуў палкоўніку: маўляў, усё ў поўным парадку.