• Газеты, часопісы і г.д.
  • Вяртанне з апраметнай  Віктар Праўдзін

    Вяртанне з апраметнай

    Віктар Праўдзін

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 397с.
    Мінск 2011
    105.34 МБ
    — Гэта толькі мае меркаванні, — паспрабаваў удакладніць Астроўскі. — Яшчэ трэба даказаць удзел прафесара ў Калеснікавых махінацыях.
    — Э-э, — абыякава махнуў рукой палкоўнік, — едзь у лабараторыю і, гарантую, доказы знойдзеш.
    У дзесяць раніцы Астроўскі з групай быў на фармацэўтычнай фабрыцы, у эксперыментальнай лабараторыі. Прафесар з недаверам некалькі разоў перачытаў пастанову аб правядзенні вобыску, доўга вывучаў пасведчанне Астроўскага.
    — Ёсць сумненні ў законнасці маіх дзеянняў? — спытаў маёр.
    — Н-не, — таропка адказаў Сухі і дэманстратыўна
    развёў рукі. — Уся мая гаспадарка перад вамі, і хоць я — чалавек старой закваскі і выхаваны ў павазе да ўлады, усё ж спадзяюся, што тут нейкая памылка...
    — Магчыма, — хаваючы ўсмешку, пагадзіўся Астроўскі, — і, каб пазбегнуць лішніх высілкаў у пошуках, прапаную вам, Карп Ігнатавіч, добраахвотна здаць міліцыі наркотык, які вы вырабляеце для Калесніка.
    Пачуўшы пра наркотык і Калесніка, прафесар нечакана змяніўся, цела выструнілася, голас ажно зазвінеў.
    — He разумею, пра што гаворка, — пыхліва надзьмуў шчокі Сухі. — Прозвішча, якое назвалі, чую ўпершыню. I майце на ўвазе: я буду скардзіцца...
    — Ваша права, — спакойна адказаў Астроўскі і даў загад пачынаць вобыск.
    Мінула гадзіна, другая, трэцяя... Вынікаў не было, але і агледжана ўсяго трэцяя частка памяшкання. Астроўскі ні хвіліны не сумняваўся, што падпольны наркотык у Сухога ёсць.
    Прафесар трымаўся з годнасцю, але хваляванне выдавалі вочы, якія, быццам маятнікі, мітусіліся ў вачніцах, і напружанне, з якім Сухі не мог саўладаць. Праўда, ён выпіў некалькі супакойваючых таблетак, але ад дрыготкі ў пальцах не пазбавіўся.
    Чарга яшчэ не дайшла да адгароджанага ад лабараторыі кабінета, і Астроўскі з Сухім чакалі выніку вобыску тут. Маёр зрабіў некалькі захадаў, каб раскатурхаць прафесара на шчырую размову, але Сухі аказаўся надзіва моцным арэшкам. Ён толькі хмыкнуў у адказ на прапанову дапамагчы следству і тым аблегчыць свой лёс.
    — He трэба мяне ў нечым пераконваць, — глуха прагаварыў Сухі. — Я даўно ведаю, "что такое хорошо, что такое плохо". Знойдзецца міфічны наркотык — задавайце пытанні, а адказваць на іх ці маўчаць — гэта маё права...
    — А калі я спытаюся не пра наркотык? — пайшоў на хітрасць Астроўскі. Яму было вельмі важна ўстанавіць хоць слабенькі, але кантакт з гэтым пыхлівым інтэлігентам, як маёр ахрысціў Сухога. Прафесар прамаўчаў, і Астроўскі расцаніў гэта як згоду. — Калі я спытаюся, ці часта ў жыцці вы сутыкаліся з міліцыяй у аналагічных абставінах?
    — А ці часта вам, маёру міліцыі, даводзілася праводзіць вобыскі ў дактароў навук? — парыраваў пытаннем Сухі і з выклікам паглядзеў Астроўскаму ў вочы.
    — Упершыню, — адказаў Астроўскі.
    — Вось бачыце, — вусны Сўхога скрывіла змушаная грымаса не то гневу, не то знявагі, — нешта ў жыцці змянілася, калі людзі майго кшталту пад пільным рэпрэсіўным наглядам. А я, малады чалавек, сваімі распрацоўкамі выратаваў столькі людзей, колькі вам і не снілася... Вы ж іх садзіце ў турму...
    "Ты б лепш падлічыў, колькі загнаў у труну сваім наркотыкам”, — падумаў Астроўскі, а ўслых прагаварыў:
    — Кожнаму сваё...
    — Цяпер вы шукаеце падпольную лабараторыю і наркотыкі? Так?
    — Так, — пагадзіўся маёр, ён быў задаволены, што Сухі загаварыў. У словах прафесара чулася нейкая дэмагагічная штучнасць, відавочна, ён шукаў сабе апраўданне.
    — Давайце трошкі пафантазіруем, — Сухі выцягнуў доўгія ногі і склаў рукі на грудзях. — Дапусцім, вы ў маёй лабараторыі нешта знойдзеце. I што далей?
    — Запратакаліруем, — першае, што прыйшло ў галаву, адказаў Астроўскі.
    — А потым? — відавочна, здзекуючыся, дапытваўся Сухі.
    — Правядзем экспертызу...
    — Кажаце. экспертызу? А хто яе правядзе, калі вы знойдзеце яшчэ нікому не вядомае рэчыва?
    "I сапраўды, — з хваляваннем падумаў Астроўскі, — ён сам падказвае, што можа стварыць нікому не вядомае наркатычнае рэчыва".
    — Маўчыцё!.. А звычайна гэтым займаўся я... Усе вашыя эксперты вучыліся ў мяне. Але галоўнае не гэта. Вам трэба мець чалавека ці некалькі, якія ўжываюць ці пацярпелі ад выдуманага вамі міфічнага наркотыку. Ёсць у вас такія людзі? Пэўна, няма і не будзе. — Прафесар блефаваў і так увайшоў у ролю, што і сам амаль паверыў у свае словы. — Пойдзем далей. Дапусцім, вы знайшлі нейкае рэчыва, умоўна абазначым яго "ікс", а ў мяне ўжо і адказ падрых-
    таваны. Я ж навуковец і займаюся даследаваннямі ў гэтай галіне. Адмаўляць не буду: вынайшаў, але што, яшчэ і сам не ведаю, а каб даведацца, праводжу доследы на мышах-нарушках. Адным словам, шукаю, як з большай карысцю для людзей выкарыстаць маё вынаходніцтва. Вы скажаце, што гэта наркотык?! Адмаўляць не буду, да вашага ведама, большая палова ўжываемых сёння сродкаў уключае ў свой склад розныя віды наркотыкаў. Ну, і што далей?
    — Ваша версія мне зразумелая, — пачухаў патыліцу Астроўскі, — толькі я пачну задаваць іншыя пытанні, усё ж пакінем экспертам вызначыць ступень небяспечнасці, як вы сказалі, міфічнага наркотыку. А яго я знайду, будзьце ўпэўнены. Вам, Карп Ігнатавіч, прыйдзецца ў першую чаргу ўзгадаць чалавека па прозвішчы Калеснік. 3 гэтага пытання я і пачну афіцыйны допыт. Вы пры сустрэчы сказалі, што не ведаеце гэтага чалавека.
    — Гэта вы сказалі, — таропка пайшоў на папятную Сухі. — Магчы.ма, я ведаю ўзгаданага чалавека, толькі цяпер прыпомніць не магу!.. Раптам прыпомню пазней...
    — А Калеснік Сяргей Мікалаевіч вас добра ведае, — шматзначна, з іроніяй працягваў Астроўскі. — Дарэчы, ён арыштаваны, і вобыск мы робім не ад таго, што няма чаго рабіць, як разумееце, у мяне ёсць падставы ддя гэтага...
    — Ніколі не вадзіў сяброўства з зэкамі. Хто такі гэты Калеснік? Чым займаецца? Можа, фотаздымак ёсць?
    — Ай, ай, ай! — шчыра рассмяяўся Астроўскі. — Карп Ігнатавіч, вы не ў тых гадах, каб гуляць у кошкімышкі. Можа, вы і Ізольду Вільгельмаўну не ведаеце?
    Сухі нечакана пачырванеў, ускочыў на ногі і, адвярнуўшыся ад Астроўскага, надоўга замоўк, робячы выгляд, што праз вялізнае, на ўсю сцяну шкло назірае за тым, як ідзе вобыск у лабараторыі.
    Канечне, Астроўскі, перш чым задаць пытанне, па магчымасці як мага больш даведаўся пра жанчыну. Нават паспеў з суседзямі Сухога пагаварыць, якія і расказалі пра няўдалае каханне прафесара. 3 таго часу, як яна гірацавала ў лабараторьіі Сухога лабаранткай, мінула шмат часу. Раней судзімая Трафімава Ізольда Вільгельмаўна першы тэрмін атрымала за махлярствы, потым яшчэ два разы судзілася за
    крадзеж асабістай маёмасці. Яна ўваходзіла ў давер да адзінокіх пажылых мужчын і ў пэўны момант знікала з каштоўнасцямі. Так было і з Сухім, толькі прафесар пра гэта маўчаў. Астроўскі не мог зразумець прычыны шантажу Трафімавай Сухога, на які ён скардзіўся Калесніку.
    Узгадаўшы жанчыну, Астроўскі спадзяваўся, што Сухі дапоўніць "подзвігі" авантурысткі, але атрымалася наадварот. Прафесар, пачуўшы пра былую нявесту, нечакана змяніўся, твар спалатнеў, вочкі спалохана замітусіліся, ён выглядаў разгубленым і быццам у нечым вінаватым. Такая рэакцыя пацвярджала наяўнасць шантажу і вымагальніцтва. "Сухі баіцца гэтай жанчыны больш, чым Калесніка і ягоных галаварэзаў, — падумаў Астроўскі. — Значыць, ёсць падставы?.."
    — Канечне, Трафімава з пэўнага часу для вас — прадвесце зла, — зазначыў Астроўскі, разумеючы, што менавіта ў гэтым непрыемным для прафесара накірунку павінен працягваць гаворку. — Але ў яе ёсць што сказаць міліцыі...
    — Аблажылі, як ваўка, аблажылі! — абхапіўшы галаву рукамі, ускіпеў Сухі. Яго ажно трэсла ад злосці. — Вам выгадна паверыць авантурыстцы, злодзею, толькі не прафесару, доктару навук... У гэтай амаральнай тыгрыцы нічога святога... Я адразу заяўляю, што ўсё сказанае Трафімавай — лухта...
    Астроўскі нечакана зразумеў, што Сухі расцаніў ягоныя словы так, быццам жанчына ўжо арыштаваная. Пераконваць у адваротным было б неразумна, і маёр прамаўчаў, толькі суха зазначыў:
    — Перад законам усе роўныя, і інфармацыю аб злачынстве мы абавязаны праверыць.
    — Нават тое, што ўбіла сабе ў галаву Ізольда?
    — Канечне, — хаваючы вочы, буркнуў Астроўскі і замоўк, разумеючы, што цяпер Сухі сам раскажа пра шантаж.
    Прафесар расцаніў стрыманасць Астроўскага як спачуванне і мужчынскую салідарнасць.
    — Вось бачыце, — цяжка ўздыхнуў Сухі, — нават вы не верыце словам Трафімавай. I як можна паверыць, калі я, прафесар, доктар медыцынскіх навук, усё жыццё прарабіў у фармакалогіі і не магу вылечыцца ад ганарэі?..
    Толькі цяпер Астроўскі дапетрыў, у чым справа:
    Трафімава ў сваім амплуа, і Сухі — не першы, з каго янатакім шляхам вымагала грошы. Маёр, пазіраючы на прафесара, не змог стрымаць усмешкі.
    — Смешна?! — секануў рукой паветра Сухі. — I мне таксама, толькі смех атрымоўваецца скрозь слёзы...
    — Да вашых адносін з Трафімавай мы яшчэ вернемся, — шматзначна паабяцаў Астроўскі, — Як наконт Калесніка? He ўзгадалі?
    Сухі, збіты з панталыку такімі пераходамі, разгублена паглядзеў на Астроўскага. У гэты момант яму здалося, што будзе лепей, калі ён ува ўсім прызнаецца.
    "Лепей каму?" — быццам хтосьці спытаў Сухога, і хвіліннай слабасці як і не было. Перад вачыма ўзнік Калеснік, які безапеляцыйна павучаў прафесара: "Hi ў чым ніколі нікому не прызнавайцеся, нават калі прыпруць фактамі — адмаўляйце відавочнае!"
    -Яз крымінальнікамі сувязяў не падтрымліваю.
    — А хіба я сказаў, што Калеснік — крымінальнік? — насцярожана спытаў Астроўскі. Маёр зразумеў, што пытаннямі пра Калесніка ён парушыў той кволы псіхалагічны масток, які ўзнік пры размове аб Трафімавай, але чамусьці не шкадаваў аб гэтым. Цяпер яму хацелася ведаць не толькі пра Калесніка, але і аб магчымых стасунках Сухога з Кузаўковым.
    "Бач, які хлюст! — з'едліва падумаў маёр. — Трыперны шантаж яго мучыць! А тое, што хутчэй за ўсё праз яго загінулі людзі, успрымае як належнае..."
    — Значыць, следству дапамагчы не жадаеце?
    — He рабіце з мяне ідыёта! — надзьмуў нічокі Сухі. — Я хоць і далёкі ад усялякіх юрыдычных навук, але кумекаю, што да чаго...
    — А калі кумекаеце, то адкажыце, што азначае сённяшні ранішні тэлефонны званок на кватэру Калесніка? — узвысіў голас Астроўскі. — і раю гаварыць праўду.
    Прафесар пагардліва ўсміхнуўся і іранічна прагаварыў: