Вяртанне з апраметнай
Віктар Праўдзін
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 397с.
Мінск 2011
"I бацька ў маладосці ніводнай спадніцы не прапускаў, — усміхнуўся Калеснік, — гэткі ж быў вяртлявы, цынічна-нахабны і ліпучы. Яблык ад яблыні недалёка коціцца". Калеснік адчыніў дзверцы, выйшаў з машыны, падаўся да Кавалёва.
Вечарэла, і разам з прыцемкамі гарадскія вуліцы быццам траплялі на доўгую ноч у палон да пранізлівага ветру і кволага марозіку, яшчэ не надта моцнага, але настырнага і калючага. Вецер імгненна прымусіў Калесніка зашпіліць куртку на ўсе гузікі, засунуць рукі ў кішэні.
Наконт грашовай дапамогі сям'і Кавалёва Калеснік не маніў, лічыў гэта сваім абавязкам. Але цяпер, сутыкнуўшыся з сынам Івана, захацеў большага: яму трэба было ўбачыць, як адрэагуе хлопец на грошы. Што ні кажы, а ён на апошнім курсе міліцэйскай акадэміі і гадоў гэтак праз пяць можа стаць, як бацька, добрым і надзейным памочнікам.
Павіталіся суха. Калеснік назваў сябе і прапана-
ваў пагаварыць у машыне. Калі падыходзілі да машыны, Кавалёў прыйшоў у захапленне:
— "Мэрс"?!. Шасцісоты! — узнёсла ўскрыкнуў хлопец і, пяшчотна правёўшы далонню па капоце, у захапленні прыцмокнуў языком. — Вось гэта машына, апошні піск!
— Неблагая, — хаваючы задаволеную ўсмешку, пагадзіўся Калеснік і, быццам між іншым, шматзначна зазначыў: — Там умеюць рабіць...
Ён кінуў на Кавалёва быстры, дапытлівы позірк і зноў здзівіўся падабенству бацькі і сына. Яно было не толькі ў абліччы, вочы малодшага Кавалёва ў гэты момант палалі нейкім нездаровым, хваравітым бляскам.
"Сквапны, як і бацька, — падумаў Калеснік, — значыць, толк будзе..."
Калі цела Кавалёва праглынула ўтульнае крэсла, ён некалькі разоў хістануўся, правяраючы трываласць і пругкасць спружын, памацаў далонню варсістую абіўку на падлакотніках.
— Жывуць жа людзі! — міжвольна вырвалася ў хлопца, і ён, быццам спужаўшыся сваіх патаемных думак, нечакана пасур'ёзнеў: — Вы ўзгадвалі нейкі доўг?
"Ого! Адразу быка за рогі! — у думках ацаніў дзелавітасць субяседніка Калеснік. — Відаць, бацьку пераплюне, той пусціў бы слюні, раскудахтаўся на дрэннае жыццё, а гэты без усялякіх сантыментаў: маеш доўг — вярні!"
— 1 не толькі доўг звёў нас, — здалёк пачаў Калеснік. Мы з тваім бацькам — даўнія сябры і нават калегі...
— Каб бацькавы калегі ездзілі на такіх машынах? He смяшыце... Як вас?
— Сяргей Мікалаевіч.
Кавалёў з цікаўнасцю, як колькі хвілін таму разглядаў машыну, цяпер вывучаў Калесніка.
— He, Сяргей Мікалаевіч, не калега вы бацьку. Хоць... Мо агент?
Гэтыя дзіцячыя максімалізм і непасрэднасць развесялілі Калесніка. У нейкі момант ён злавіў сябе на тым, што Кавалёў-малодшы патрэбен яму не ў ролі свайго чалавека ў міліцэйскім асяроддзі. Нешта большае варухнулася ў душы, упершыню за жыццё ён захацеў мець сына, падобнага на гэтага хлопца, на-
хабнага з дзяўчатамі, прамога ў пачуццях, моцнага фізічна і трошкі наіўнага. Яму захацелася мець побач роднага чалавека, аб якім ён мог бы клапаціцца.
— Ты добра вучышся? — прыхільна спытаў Калеснік і сумна ўздыхнуў.
— Гэта мае дачыненне да вяртання доўгу?
— А хочаш мець такую тачку? — раптам загарэўся Калеснік і пляснуў далонню па шчытку прыбораў.
— Гэта да папярэдняга пытання? — з'едліва прагаварыў Кавалёў і, відавочна, не разумеючы, што ад яго хоча бацькаў сябра, раззлаваўся. — А можа, мой бацька-нябожчык завяшчаў мне машыну з умовай, каб я стаў выдатнікам? Калі так, то праз месяц я стану не тое што пяцёрачнікам, але і сямёрачнікам.
— А шасцёрачнікам? — не ўтрымаўся Калеснік.
Кавалёў сур'ёзна паглядзеў у вочы Калесніку, вусны капрызна варухнуліся:
— Для чалавека з такой адзнакай тачкі малавата...
На нейкі момант запанавала цішыня. Яны глядзелі адзін аднаму ў вочы, і ў нейкі момант Калесніку здалося, што хлопец ведае прычыну самазабойства бацькі, ён ведае нешта і пра яго.
— Наконт шасцёрачніка я пажартаваў, — адвёў позірк Калеснік. Ён выцягнуў з кішэні пачак банкнот. — Тут пяць тысяч даляраў, думаю, хопіць, каб пакрыць расходы, звязаныя з пахаваннем Івана.
— Гэта доўг ці нешта іншае? — хаваючы пачак у кішэню, надломленым голасам спытаў Кавалёў.
— Усё разам, — ухіліўся ад прамога адказу Калеснік. Яму дастаткова было ўбачыць дрыготку ў пальцах хлопца, калі той браў даляры, і ўсё стала зразумелым: малодшы Кавалёў у патрэбны час зойме бацькава месца. — Мы з Іванам добра ладзілі. — Цяпер у голасе Калесніка гучалі паблажлівыя, начальніцкія ноткі.
— А бацька, аказваецца, быў не просты чалавек! — Кавалёў неяк хітравата, прыплюшчыўшы вочы, паглядзеў на Калесніка.
— Канечне, не просты, ён разумеў жыццё...
— А да нас кіруе маладзіца. — Кавалёў падаўся ўперад, бо постаць Калесніка перашкаджала добра разглядзець, што робіцца на вуліцы. — Пэўна, жрыца любві жадае пакатацца на вашай машыне...
Калеснік машынальна крутнуў галаву ўлева, і ў гэты
момант нешта з ім здарылася. Нечакана ў вачах мілыануў бялюткі свет, шыю апякло, перахапіла дыханне, цела зрабілася непаслухмяным, чужым, язык, які меўся нешта сказаць, нечакана стаў неймаверна цяжкім і вываліўся з рота. Цяжкі язык — гэта апошняе, што ўсвядоміў Калеснік, перш чым страціць прытомнасць.
...Палкоўнік Качан перачытваў пратакол допыту Савіна, калі ўвайшоў Астроўскі. Рука маёра ўсё яшчэ тулілася да грудзей на шырокай повязі.
— Што кажуць дактары? Калі здымуць гіпс? — здароўкаючыся, усміхнуўся Качан.
— Кажуць, што трэба ехаць на кансультацыю ў Нью-Йорк, — парыраваў жарт Астроўскі і сур'ёзна спытаў: — Ці ёсць адтуль навіны?
— He, — адмоўна кіўнуў Качан.
— Бяздзейнасць мяне даканае, — плюхнуўся ў крэсла Астроўскі. — Можа, мне, і праўда, самому паляцець у Амерыку?
— На якія шышы? Ты ж ведаеш, на якія грошы туды паляцеў Бусел.
— Што праўда, то праўда, — сумна ўздыхнуў Астроўскі, — каб не нябожчык Філін з ягонымі запэцканымі крывёй далярамі, мы б цяпер хадзілі кругамі вакол Калесніка. Хто б мог падумаць, што гэты прахадзімец нешта круціць за акіянам?.. Фантастыка!..
— У Амерыцы пакуль што зацішна. Крывіцкі шыкуе ў асабняку Джона, чакае кур'ера, Бусел на Пятай авеню робіць выгляд, што нешта разумее ў бізнесе, — давёў апошнюю інфармацыю з Нью-Йорка Качан. — А хітры Калеснік сёння прымусіў пахвалявацца. Наружку, як ты ведаеш, не трымаем, можна праваліцца, а вось імпульсавы датчык у машыне ёсць, на ўсялякі выпадак.
— Быццам толькі на машыне можна задаць лататы! — упікнуў палкоўніка Астроўскі.
— Вось і я падумаў тое самае, калі ён панёсся да аэрапорта. Прыйшлося плюнуць на канспірацыю...
— Ну? — ажно прыўзняўся ў крэсле Астроўскі.
— I нічога, — развёў рукі Качан. — Прыехаў, пашвэндаўся туды-сюды, пачытаў расклад палётаў, ні з кім не сустракаўся, не гаварыў, сеў у машыну і вярнуўся ў Мінск.
— Але ж нешта яму там было трэба?
— Я не чытаю думак на адлегласці, — буркнуў Качан. — У Клёна быў загад затрымаць Калесніка, калі той паспрабуе некуды паляцець. Але да гэтага не дайшло, Калеснік вярнуўся ў Мінск, і на ўездзе ў горад нагляд я зняў.
У гэты момант дзверы ў кабінет расчыніліся, на парозе стаяў генерал Патапенка, чырвоны і злы. Качан і Астроўскі падхапіліся на ногі.
— Толькі што мне патэлефанаваў сын нябожчыка Кавалёва. Ён сцвярджае, што затрымаў чалавека, праз якога бацька пайшоў на самагубства... — Патапенка зірнуў на гадзіннік і, унікаючы глядзець Качану ў вочы, з напускной строгасцю прагаварыў: — Разбярыся, Аляксей Фёдаравіч. Кавалёў зараз будзе тут, а мяне выклікаюць у міністэрства. — Генерал перавёў дыханне, яму цяжка давалася кожнае слова, і, быццам толькі цяпер заўважыўшы Астроўскага, дадаў: — Маёр няхай дапаможа...
Калі дзверы за Патапенкам зачыніліся, сышчыкі здзіўлена пераглянуліся, але выказаць нейкія меркаванні не паспелі. Зазваніў тэлефон, і Качан, выслухаўшы дзяжурнага, каротка загадаў:
— Усіх да мяне ў кабінет. — Ён паклаў трубку, паглядзеў на Астроўскага. — Сюрпрызаў нам толькі і не хапае...
У калідоры пачуўся тупат. Качан і Астроўскі напружана чакалі, яны спадзяваліся ўбачыць каго заўгодна, але, калі ў кабінет упіхнулі звязанага, у расхрыстаным паліто, з раскудлачанымі валасамі Калесніка, іх быццам спаралізавала. Спярша нешта гаварыў дзяжурны капітан, яны маўчалі, як і не чулі, але калі пачаў дакладваць выструнены Кавалёў, Качан спахапіўся, рэзка яго перапыніў:
— Памаўчыце! — Палкоўнік зірнуў на дзяжурнага: — Пакіньце нас.
Калеснік успрыняў гэта па-свойму, як добры знак. Ён пагардліва зірнуў на Кавалёва, прайшоўда крэсла, цяжка сеў і, прыткнуўшыся патыліцай да сцяны, заплюшчыў вочы.
— Вады можна? — праз хвіліну прахрыпеў затрыманы. — I развяжыце мяне, гэты смаркач, пэўна, толькі і ўмее, што рукі круціць, на болылае звілін не хапае...
— Яшчэ паглядзім, у каго чаго не хапае, — агрызнуўся Кавалёў.
— Вось што, курсант, — строга прагаварыў Качан, — вы заставайцеся тут, а вы... — Ён запытальна паглядзеў на Калесніка.
— Сяргей Мікалаевіч, — назваў сябе Калеснік.
— 3 вамі будзе гаварыць мой калега, і наперад прашу прабачэння за непрафесійныя дзеянні курсанта Кавалёва... У яго вялікае гора...
— Я ведаю, — узняўся Калеснік. — Пры якіх іншых абставінах надраў бы яму вушы.
Астроўскі таропка перарэзаў вяроўку на руках Калесніка. Ён адразу зразумеў, што Качан спрабуе выратаваць сітуацыю, прадставіўшы ўчынак курсанта недарэчным. Але, калі выходзілі з кабінета, Кавалёў пагардліва паглядзеў на Калесніка і скрозь зубы злосна працадзіў:
— Я знайшоў бацькаў дзённік, так што, сябра сям'і, сядзець табе да скону...
Качан і Астроўскі перазірнуліся. Яны без слоў зразумелі: Калесніку шлях на волю адрэзаны. Калі палкоўнік і Кавалёў засталіся адны, Качан нацягнута ўсміхнуўся:
— Цяпер Калеснік ведае больш, чым трэба...
— Я павінен быў гэта сказаць, — патупіўся Кавалёў. — Я адрэзаў шлах да адступлення.
— Каму?
— Сабе...
Вопытны Качан не прыспешваў, ён бачыў, што з хлопцам творыцца нешта не тое.
— Перад смерцю бацька патэлефанаваў... — Голас Кавалёва здрыгаі-гуўся. — Лепш бы яму гэтага не рабіць...
— Ты прысядзь, — прапанаваў Качан.
— Ён с-спяшаўся... — ад хвалявання заікаючыся, загаварыў Кавалёў і нейкім адлучаным позіркам паглядзеў скрозь Качана. — ...П-папярэдзіў, каб я с-спакойна ўспрыняў усё, што з-здарыцца, і не с-судзіў яго, бо робіць ён гэта дзеля маёй б-будучыні. С-спачатку падумаў, што бацька п-п'яны... Ен расказаў пра схованку ў г-гаражы, і гэта рассмяшыла. Цяпер р-разумею, што ён адчуваў, слухаючы мой ідыёцкі смех... Апошняе — бацька папярэдзіў, каб т-трымаў язык за з-зубамі і нават маці ні слова... Потым здарылася тое, што здарылася... С-схованку я з-знайшоў... Акрамя