Вяртанне з апраметнай
Віктар Праўдзін
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 397с.
Мінск 2011
— Аляксей Фёдаравіч, потым пра гэта, — няўпэўнена паспрабаваў перапыніць Качана Кавалёў, — староннім неабавязкова ведаць нашыя праблемы.
Качан імгненна змяніўся, твар скамянеў:
— Памыляецеся, Іван Барысавіч, гэтыя хлопцы далёка не староннія. — Ён паклаў на стол цяжкія
рукі, кіўнуў на барадатага: — Няўжо не прызналі? Калі так, то мушу пазнаёміць. Перад вамі не хто іншы, як Андрэй Бусел...
Качан яшчэ нешта гаварыў, але Кавалёў не чуў. Сотні, тысячы іголак, балючых, як джалы вос, уладарна ўварваліся ў цела, у вачах успыхнула нешта пякельна-ружовае — раз, другі, трэці... На імгненне ён быццам раздваіўся, і толькі ўзбуджаны мозг упарта трымаў кантроль над пачуццямі.
"Вазьмі сябе ў рукі, гэта правакацыя, блеф. Бусел — мярцвяк". Кавалёў паволі ўзняўся, яго трошкі хістанула ўправа.
— Н-не можа быць... — прашапталі збялелыя вусны.
Рэакцыя Кавалёва была адэкватная сітуацыі, і Качан ацаніў ягоную волю і вытрымку. Толькі цяпер яму патрэбна было зусім іншае, і палкоўнік не хацеў упускаць свой шанц, ён не мог даць магчымасці Кавалёву ачомацца.
— А прозвішча жанчыны, што заказала забойства Бусла, — Купрэйчык. I цяпер, калі вы ведаеце амаль усё, скажу больш. — Голас Качана, хоць і гаварыў ён ціха, зазвінеў, як напятая струна. — Кіраўнік банды — Калеснік, а ягоны інфарматар — вы...
— Я вас не разумею, — імгненна працверазеў Кавалёў. — Спадзяюся, гэта жарт... — Ён поўнасцю ўзяў сябе ў рукі, хваля разгубленасці і слабасці знікла разам з пачутымі абвінавачваннямі. Ды па-іншаму і быць не магло, на карту было пастаўлена жыццё. Кавалёў зразумеў, што Качан шмат што ведае, але патрэбны факты, а іх можа прадставіць толькі Калеснік. Значыць, гэты шалёны прэсінгдзеля таго, каб зламаць яго псіхалагічна, прымусіць загаварыць.
"He, шаноўны палкоўнік, дудкі! Голымі рукамі ты мяне не возьмеш", — падумаў Кавалёў, а ўслых як мага спакайней прамовіў:
— Мой удзел у вашых міфічных, нават фантастычных версіях трэба даказаць. За мяне ёсць каму заступіцца: генерал Патапенка, міністр, калі спатрэбіцца, то знойдуцца і яшчэ адказныя людзі, якія добра ведаюць маю адданасць справе. Толькі я ўсё ж спадзяюся, што вы, Аляксей Фёдаравіч, гіажартавалі.
— He да жартаў, — выдыхнуў Качан і выцягнуў з
кішэні дыктафон. — Тут запісана вашая ранішняя размова з Калеснікам. Уключыць?
Кавалёў чакаў пачуць усё што заўгодна, толькі не гэта.
"Значыць, Качан не блефуе, — мільганула ў думках, — значыць, мне канец..."
Качан па-свойму расцаніў маўчанне Кавалёва і націснуў на клавішу, дабавіў гуку. Кавалёў, пазнаўшы голас Калесніка, з сумам агледзеў прысутных, рука пацягнулася да кішэні, але той, другі, што быў з Буслам, прафесійна яе перахапіў, абшарыў пінжак, відаць, шукаючы зброю.
— Я па валідол, — узмаліўся Кавалёў. — Пісталет не нашу... I дыктафон можаце выключыць, ваша ўзяла...
Зондакс адпусціў руку Кавалёва, але насцярожана сачыў за кожным ягоным жэстам. Маўчанне зацягвалася. Усе былі прафесіяналамі і не прыспешвалі двурушніка, не задавалі накірунак размове, ведалі, што, магчыма, у гэтую хвіліну яны пачуюць тое, аб чым раней нават ніколі не думалі.
Але Кавалёў не спраўдзіў іхнія надзеі. Ён узняў вочы на Бусла і неяк па-звярынаму ашчэрыўся:
— He магу зразумець, як ты застаўся жывы!..
Бусел не адказаў. Яму было брыдка глядзець на гэтага змізарнелага, нейкага слізкага чалавека, з выгляду падобнага на слімака. Нават знікла жаданне даць яму добрага кухталя, якое запаліў у ім яшчэ ў леснічоўцы Васіль Мароз, расказаўшы пра здрадніка ў міліцэйскіх пагонах.
— Вы ведаеце, Іван Барысавіч, што я ў такой сітуацыі магу прапанаваць, — падаў голас Качан. — Спадзяюся, што хоць кропля сумлення ў вас засталася і вы дапаможаце расследаванню.
— Канечне, я зраблю, што трэба... I ўсё ж адкажыце, каго мы пахавалі, хто быў у труне?
— Скажу трошкі пазней.
— Вы хочане пачуць споведзь? — не падымаючы вачэй, цяжка ўздыхнуў Кавалёў і, не чакаючы адказу, узмаліўся: — Аляксей Фёдаравіч, дазвольце пра ўсё напісаць у спакойнай абстаноўцы...
— Канечне, — адразу пагадзіўся Качан. — Пакуль на волі Калеснік, я не магу вас узяць пад штык, але ахову прыстаўлю, пасля замаху на жыццё Астроўскага гэта будзе выглядаць натуральна. ! яшчэ... — Палкоўнік скоса зірнуў на панурага Бусла, ніякавата
кашлянуў у кулак. — Дзе ў маім кабінеце "жўчкі"?
— Я ведаў, што вы спытаеце пра гэта. "Жучок" адзін. ён у вентыляцыйнай нішы, ніякі прыбор не засячэ. Каб да яго дабрацца, трэба паўсцяны раздзяўбці. Мы ў прамым сэнсе вертыкальшчыкі... — паспрабаваў усміхнуцца Кавалёў, але жарт не падтрымалі.
Ва ўпраўленне ехалі моўчкі. Гэтыя трыццаць хвілін былі неабходны Кавалёву, каб прыняць канчатковае рашэнне. Яго не турбавала, што будзе з ім, наперад ведаў сцэнарый, які прапануе Качан. Чамусьці на душы не было ні раскаяння, ні горычы, ні страху. У нейкі момант ён злавіў сябе на думцы, што так нават лепш, нарэшце скончылася двайное жыццё і быццам дыхаць стала лягчэй.
"А што будзе з сынам?" — нечакана паўстала пытанне, і здрыганулася, зайшлося жалем сэрца. Пад левую лапатку быццам хтосьці ўваткнуў нешта тупое і балючае — не ўздыхнуць. Перад вачыма ўзнік сын, курсант акадэміі міліцыі, які з непадробнай радасцю і хлапечай непасрэднасцю часцяком распытваў бацьку аб працы на Поўначы. Ягоныя вочы гарэлі азартам, калі Кавалёў узгадваў цяжкія злачынствы, якія даводзілася разблытваць. А ўспомніць было што, ён таксама аддаў крымінальнаму вышуку не адзін год службы. Былі і ўзнагароды, і павага калег, і задавальненне ад працы. I галоўнае — не было Калесніка... Кавалёў не шукаў вінаватых і не кляў сябе, цяпер ім кіраваў выключна цвярозы разлік. Апошнія гады для яго кожны дзень ствараў экстрэмальныя сітуацыі, ён прызвычаіўся іх вырашаць, але сённяшнія падзеі завязалі такі вузел, які ён не мог ні развязаць, ні рассячы. He, Кавалёў не зламаўся, ён проста больш не знаходзіў выйсця, дый не хацеў яго шукаць. Ён думаў толькі пра сына.
Калі зайшлі ў кабінет, Кавалёў адразу адамкнуў сейф, выцягнуў кабуру з пісталетам, падаў Качану.
— Зброя непатрэбна, але я павінен працаваць, як працаваў, інакш Калеснік можа нешта западозрыць... I ахоўваць мяне павінны надзейныя людзі.
— Я вызаву Мірончыка, ён стане вашым ценем, — накручваючы дыск тэлефона, буркнуў Качан. — Лейтэнант зрабіў запіс сённяшняй сустрэчы з
Калеснікам і ведае, што да чаго.
— Ну і выдатна, — з палёгкай прагаварыў Кавалёў і сеў на звычайнае месца. Адкрыў левую шуфлядку стала, пашарыў усярэдзіне і выцягнуў некалькі бялюткіх аркушаў паперы. — Тады я пачну?
— Пішыце. Пытанняў у мяне шмат, але пагаворым потым.
Палкоўнік Качан зайшоў у свой кабінет, паклаў чамусьці на падаконнік пісталет Кавалёва і, не распранаючыся, апусціўся ў мяккае крэсла, у якім звычайна піў каву, расслабіўся. Нейкі час сядзеў з заплюшчанымі вачыма, асэнсоўваў падзеі дня. Было горача. Ён павольна расшпільваў гузікі на паліто і думаў, што трэба наведацца да Макрыцкага. Пальцы спыніліся на апошнім гузіку, калі прагучаў глухі, як у бочку, нечаканы стрэл. Качан падхапіўся і кінуўся ў дзверы, потымуніз, да кабінета Кавалёва. Налесвіцы, як сляпы, наляцеў на Мірончыка, выбіў з рук лейтэнанта графін з вадой, які бразнуўся аб цэментаваныя прыступкі і рассыпаўся на дробныя кавалкі. У руках лейтэнанта засталася толькі крывая ручка.
— Ён... Ён застрэліўся, — прашапталі збялелыя вусны.
Качан адштурхнуў лейтэнанта і, пакідаючы вільготныя сляды, цяжка пасунуўся ў расчыненыя дзверы. Знізу на лесвіцы чуліся тупат, галасы, хтосьці бег па калідоры...
18
Навіна пра смерць Кавалёва прагучала для Калесніка як нешта несапраўднае і немагчымае, пакуль не пераканаўся, не патэлефанаваў жонцы нябожчыка. Гушчы, які прынёс гэтую інфармацыю, не паверыў.. Потым быў эмацыянальны зрыў. Калеснік успрыняў учынак Кавалёва як асабістую знявагу, здраду яму і інтарэсам агульнай справы. Асноўнае, ад чаго пакутаваў, — гэта поўная таямніца вакол самазабойства. Нямала высілкаў спатрэбілася, каб даведацца, што Кавалёў застрэліўся з нідзе не зарэгістраванага рэвальвера "наган", і больш нічога.
20. Зак. 3057
Незразумелай была і прычына самазабойства. Калеснік аналізаваў, супастаўляў падзеі, узгадваў размовы, і асабліва апошнюю сустрэчу, і разводзіў рукамі. He ўкладвалася ў ягоным разуменні, што жыццялюб Кавалёў мог накласці на сябе рукі, не знаходзіў гэтаму ўчынку не толькі апраўдання, але і тлумачэння. I ўсё ж нейкая прычына была! Разважанні Калесніка цягнуліся да апошніх спраў, здзейсненых з дапамогай Кавалёва, але ніякіх падстаў для страху не было.
He было сёння, а назаўтра Гушча прыцёгся з тым, што Князь жывы, а той, хто павінен быў прыкласці руку да забойства Скакуна, арыштаваны. Гэтыя праколы Калеснік не мог успрыняць як выпадковыя. Першае, што ён зрабіў, гэта змяніў кватэру і машыну. Але, як кажуць, бяда адна не ходзіць. Прафесар Сухі, гэты "дзіця-пераростак", надумаў у свае шэсцьдзесят гадоў пяты раз жаніцца. Нічога благога ў тым Калеснік не бачыў, як кажуць, чым бы дзіця ні цешылася... Але нявеста Сухога, дзябёлая саракагадовая кабета, былая лабарантка, якая калісьці працавала з Сухім, невядома як даведаўшыся тэлефон Калесніка і нешта пра сумесную работу, ці, як вызначыла жанчына, "камерцыйныя махлярствы”, пачала званіць. Яна адразу папярэдзіла, што больш не дазволіць ашукваць і абіраць будучага мужа, няхай Калеснік не разлічвае на даверлівы прафесарскі характар. Цяпер ён павінен прадстаўляць справаздачу і аддаваць долю Сухога ёй. Такога нахабства ганарлівы Калеснік ніколі не чуў і, канечне, не мог спусціць "на тармазах". Ён добра-такі ўзгрэў блазнаватага старога донжуана, але трывога за выраб наркотыку па-сапраўднаму і надоўга пасялілася ў душы. Нават прыходзіла думка, што трэба пазбавіцца ад Сухога, але адразу ўзгадваліся неяк сказаныя напаўжартам словы прафесара: "Формулу ведаем толькі мы, але, калі са мной нешта здарыцца, яе будуць ведаць усе... I пра вас, Сяргей Мікалаевіч, таксама".
Калеснік у нейкі момант ледзь не наважыўся змяніць месца дыслакацыі лабараторыі, перанесці ў якую-небудзь глухамань, але ж схаваць сусветна вядомага вучонага не так проста. Сухі, адчуваючы Калеснікаву залежнасць ад сябе, пачаў патрабаваць большага, ягоны апетыт рос з кожным днём, асабліва