• Газеты, часопісы і г.д.
  • Вяртанне з апраметнай  Віктар Праўдзін

    Вяртанне з апраметнай

    Віктар Праўдзін

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 397с.
    Мінск 2011
    105.34 МБ
    — Вітаю, гэта я. Імчу ў твой бок, чакай праз дзесяць мінут каля пад'езда.
    Зноў запанавала цішыня. Пэўна, Чабор на нейкі час адключыўся. Нечакана бразнулі дзверцы машыны, і адразу істэрычным голасам Кавалёў закрычаў:
    — Навошта табе Астроўскі?! Яго не сёння заўтра адхіляць ад справы Бусла. I не проста забяруць справу, а правядуць службовае разбірацельства з аргвывадамі!
    — Астроўскі жывы?! — шчыра здзівіўся суразмоўца Кавалёва.
    — Канечне, жывы, толькі паранены... Твае ахламоны нічога толкам зрабіць не могуць. Пэўна, арганізоўваў Баксёр?
    — Ён, — голас невядомага прагучаў прыцішана і заклапочана. Але ў наступны момант ён ужо гаварыў звычайна: — А ты што ўзарваўся, як пераспелы качан капусты?
    — Во-во, качан, ды не той! — істэрычна засмяяўся Кавалёў. — Таму ўзарваўся, што прыдуркаваты Макрыцкі адмовіўся замяніць Астроўскага і цяпер забойствам Бусла і замахам на жыццё маёра будзе займацца палкоўнік Качан. I гэта не ўсё. Астроўскі застаўся жывы таму, што быў у бронежылеце!
    — He кіпі, дай падумаць.
    — Кіпі не кіпі, а справа ўскладняецца, — прабурчэў Кавалёў.
    — Спатрэбіцца — знойдзеш управу і на Качана. У якой бальніцы Астроўскі?
    — Hi ў якой! Дома ён.
    — Нават так? Тады і сапраўды дзіўна...
    — Нічога дзіўнага, драпіна на галаве і лёгкае раненне ў руку. Праз тры тыдні гэты бык будзе здаровы.
    — А што, вашыя сышчыкі ўвесь час у жылетах ходзяць?
    — У тым і закавыка. Качан прагаварыўся, быццам Астроўскі атрымаў папярэджанне аб нападзе.
    — Mae людзі правераныя.
    — Я папярэдзіў, а ты вырашай. I яшчэ: Астроўскі значыўся ў камандзіроўцы, але з Мінска не выязджаў. I паводзіны Макрыцкага незразумелыя. Ён заўсёды хацеў у справе Бусла стаць кіраўніком аператыўнаследчай групы і раптам адмовіўся...
    — Павінна быць нейкая прычына.
    — Вось я і кажу, што трэба легчы на дно і пару гадоў не высоўвацца.
    — Лухту гаворыш! — ускіпеў незнаёмы. — У нас добрая "крыша". Дарэчы, як Патапенка? П’е?
    — П'е, — уздыхнуў Кавалёў, — любіць гарэлку, лазню, дзевак...
    — To й добра. Ты падлівай гарэліцы, пастаўляй яму маладзіц і не панікуй. Я твайму Качану яшчэ парачку рэбусаў падкіну, няхай шукае. А ты займіся
    маім хлопцам усутыч... Пятроўскі, мы пра яго раней гаварылі. Дакументы на выезд у Злучаныя Штаты Амерыкі патрэбны праз тыдзень.
    — Ты з глузду з'ехаў! Каб за тыдзень ды атрымаць візу?
    — А ты, Ваня, пастарайся. Вось тут дзесяць штук, думаю, хопіць.
    — 3 гэтага трэба было і пачынаць, — лагодна прабубніў Кавалёў.
    — Я ведаю, з чаго пачынаць і чым заканчваць. I даведайся наконт Макрыцкага. Гэты падпалкоўнік нам яшчэ ой як спатрэбіцца.
    У наступны момант ляпнулі дзверцы і ўсё сціхла. Амаль адразу Чабор удакладніў прыкметы чалавека, з якім гаварыў Кавалёў, адрас месца сустрэчы. Канечне, гэта быў Калеснік.
    Качан шчоўкнуў клавішай, другой, дачакаўся, пакуль плёнка пераматаецца на пачатак.
    — Што скажаш? — выцягваючы касету, зірнуў на Астроўскага палкоўнік. — Ці яшчэ раз праслухаем?
    — Дэталі потым, — расчаравана прагаварыў маёр і неяк зласліва тузануў загіпсаванай рукой, якая відавочна замінала. — Галоўнае, пацвердзілася: Кавалёў — здраднік, і цяпер нам трэба думаць пра Крывіцкага. Вядома, што ў машыне, з якой сёння стралялі ў мяне, быў і ён. А цяпер гэтая інфармацыя пра Амерыку. Навошта, па які мядовы пернік пасылае яго Калеснік? Пэўна ж, не ў адпачынак!..
    — Прадчуванне цябе не падвяло, лейтэнанта сапраўды "вязалі крывёй", — зазначыў Качан. — Крывіцкі пасля замаху на жыццё афіцэра міліцыі трапляе на добры кручок, і, па Калеснікавай логіцы, ён свой. Вынік даверу вядомы, лейтэнанта справаджваюць у Злучаныя Штаты. Гэта выдатна! — Вочы ў Качана блішчэлі. — Разам з Крывіцкім мы пройдзем увесь ланцужок злачыннай дзейнасці Калесніка. Відаць, у Беларусі — толькі палова айсберга, другую частку трэба шукаць за акіянам. Але мне зусім не падабаецца твой настрой. Ты што, зусім не кантралюеш сітуацыю з Крывіцкім?
    — Я ведаю пра планы Калесніка, але дзе цяпер лейтэнант — загадка, хоць і не такая ўжо невырашальная.
    Палкоўнік, быццам узгадаўшы пра сваё
    начальніцтва, строга зірнуў на Астроўскага, шыя паволі чырванела, у вачах з'явіўся халодны металічны бляск.
    — Ты хоць разумееш, што нясеш адказнасць за жыццё Крывіцкага? — заклаўшы загарэлыя жылістыя рукі за спіну, выдыхнуў Качан. — Тваё самаўпраўства, а дакладней, самадурства можа прывесці...
    — He каркай! — не зважаючы на халадок у голасе Качана, узвіўся Астроўскі. Пачутае з вуснаў Качана нечакана вывела маёра з раўнавагі. — Гэта я прыгрэў яхідну Кавалёва, гэта мой кабінст нашпігаваны "слухачамі", і можна толькі здагадвацца, колькі часу Калеснік ведаў пра ўсё, што думае галоўны сышчык горада. Гэта я патураў...
    — Годзе, вінаватых знойдуць і без нас! — Качан крутнуўся да секцыі, рэзка адчыніў шкапчык, наліў гарэлкі ў той самы фужэр, з якога піў Астроўскі. — Ты не першы дзень у сістэме, ведаеш, што да чаго...
    — Ведаю, не з дзівацтвамі, — пагадзіўся Астроўскі. — Усё, што рабіў і раблю, падначалена адной мэце... I з Крывіцкім па-іншаму, пэўна, і быць не магло. Будзем чакаць, ён выйдзе на сувязь.
    Качан каўтануў гарэлку, крактануў, перасмыкнуў плячыма, быццам нешта скідваючы з сябе.
    — Што праўда, то праўда, мы цяпер можам толькі чакаць, — выдыхнуў ён і папрасіў хлеба.
    Астроўскага быццам падмянілі, імгненна знікла агрэсіўнасць, і праз некалькі хвілін ён, як сапраўдны гаспадар, уваходзіў у залу з падносам у руках, на якім высіліся пахучыя бутэрброды з вэнджанінай.
    — Пра закуску я і не падумаў, — міралюбіва прагаварыў маёр і паставіў паднос на чытальны столік побач з шахматнай дошкай.
    Качан нечакана для сябе справакаваў непатрэбную, заўчасную размову і цяпер шукаў выйсця. Хітрасць з хлебам палкоўніку ўдалася, можна было спакойна абмяркоўваць сітуацыю, якая склалася. Яму хацелася выказацца наконт Князя. Што ні кажы, a тое, што яго хацелі пусціць у распыл, магчыма, прымусіць бандыта загаварыць.
    — У мяне для цябе таксама сюрпрыз, — хітравата зірнуў на Качана Астроўскі. — Людзі Клёна з пэўнага моманту вядуць назіранне за Купрэйчык, былой жонкай Шаўцова. Учора яна сустракалася з Карале-
    няй, і не проста сустракалася, яны палюбоўнікі...
    — Гэта з якім? — прадчуваючы нядобрае, застыў Качан.
    — Так, Лёша, з тым самым Іванам Фёдаравічам, дарадцам і адданым памочнікам Самога... Але галоўнае нават не гэта.
    — А што? — нецярпліва перапыніў Качан.
    — Калеснік! — Астроўскі, збіраючыся з думкамі, на секунду прымоўк. — Ён таксама назіраў за імі.
    — Калеснік знаёмы з Караленяй? — нечаканая здагадка аб дачыненні апошняга да махлярстваў бандыта прымусіла Качана сесці ў крэсла. — He можа быць!
    —Прамых доказаў, канечне, мы не маем, але паводзіны Калесніка падчас сустрэчы гавораць самі за сябе.
    — Што маеш на ўвазе?
    — Караленя і Купрэйчык сустракаліся тайна, і з'яўленне Калесніка было для іх поўнай нечаканасцю. Калеснік размаўляў, а дакладней, крычаў з прачыненых дзверцаў машыны. Ты можаш уявіць, што чалавек рангу Каралені будзе цярпець відавочную знявагу і насмешкі? I галоўнае — хто насмешнік!.. Асабіста я цвёрда ўпэўнены, што Караленя не падыходзіць на ролю "хлопчыка для біцця". А калі Калеснік паводзіў сябе нахабна і зняважліва, значыць, меў пэўныя падставы.
    — Гэта сапраўдь! сюрпрьгз. — Качан цяжка засоп, нервова тузануў гальштук, расшпіліў гузікі. — Калі Калеснік, Караленя і Купрэйчык — адна шайка-лейка, нам вельмі цяжка будзе дайсці да праўды і тым больш вылучыць абвінавачванні.
    — Дабаўляй сюды і нашага Кавалёва, — дадаў Астроўскі. — I гэта, заўваж, толькі тыя, пра каго мы ведаем.
    — Але ж у нас выйсця няма, — секануў рукой паветра Качан. — Пра магчымыя сувязі Каралені з мафіяй трэба маўчаць і збіраць факты. А там — як Бог дасць...
    — Згодзен, — сядаючы насупраць палкоўніка, пагадзіўся Астроўскі і паставіў на разнос побач з талеркай з бутэрбродамі бутэльку гарэлкі. — Нашыя здагадкі наконт Каралені могуць і не пацвердзіцца. Во будзе смеху, калі за ім толькі здрада жонцы.
    — А мо ў Калесніка толькі гэтая компра?
    19. Зак. 3057
    289
    — Пажывём — пабачым, але біць у званы пры любым раскладзе няма сэнсу.
    У гэты момант дзверы прачыніліся і нябачная жонка Астроўскага гукнула з калідора:
    — Толя, уключы тэлефон. Цябе дабіваецца нейкі чалавек. Пэўна, нешта важнае.
    Астроўскі адсунуўся разам з крэслам да сцяны, нахіліўся, падняў шнур тэлефона, уставіў штэпсель у разетку.
    — Лянота ўстаць, увесь дыван падрапаў, — незадаволена прабурчэла Надзя і злосна бразнула дзвярыма.
    Астроўскі, не зважаючы на жончыны заўвагі, павольна зняў слухаўку.
    — Анатоль Пятровіч, гэта я. Пазналі?
    — Так, — выдыхнуў Астроўскі. Голас капітана Бусла ён цяпер пазнаў бы з тысячы.
    — Прыміце маё спачуванне, рады, што засталіся жывы... — Голас Бусла гучаў рэзка, чулася перарывістае, усхваляванае дыханне. — ...На гэтым яны не спыняцца, таму прапаную...
    — Нам пажадана неадкладна сустрэцца, — паспрабаваў перапыніць Бусла Астроўскі, але той быццам не чуў.
    — ...Трэба дзейнічаць больш рашуча, не дазваляць Калесніку браць верх. Трэба па нашых правілах прымусіць...
    — Капітан! — не ўтрымаўся, крыкнуў у слухаўку Астроўскі, каб перапыніць суразмоўцу, і адразу на парозе, быццам з-пад зямлі, вырасла мажная постаць Клёна. — Нам трэба неадкладна сустрэцца, — больш спакойна прагаварыў маёр. — Аб месцы і часе сустрэчы паведамлю праз паўгадзіны. Ператэлефануй.
    Капітан Клён, зразумеўшы, што Астроўскі гаворыць не з ім, паволі зачыніў за сабой дзверы.
    — Званіў Бусел, — скоса зірнуўшы на Качана, прагаварыў Астроўскі і напаўжартам дадаў: — Сёння адны сюрпрызы.
    — Ён можа сарваць, пераблытаць нашыя планы, — засяроджана адзначыў Качан, — і зробіць гэта з лепшых пачуццяў.
    — Усё так, і я разумею настрой Бусла, толькі ў нашых планах пакуль што яму няма месца.
    — А Амерыка? — нечакана прасвятлеў тварам Качан. — Крывіцкі там можа засумаваць...
    
    I
    I
    — Неблагая ідэя, — падхапіўся, захадзіў па пакоі Астроўскі. — Чаму я раней не падумаў пра гэта? Як ні круці, а Крывіцкаму патрэбна дапамога, і Бусел якраз той чалавек.
    — Як кажуць, адна галава добра, а дзве лепш. — Качан шматзначна замоўк, але, не дачакаўшыся ад Астроўскага пахвалы, катэгарычна заявіў: — Рыхтаваць Бусла да камандзіроўкі буду я. Асноўнае — дзе ўзяць грошы.