• Газеты, часопісы і г.д.
  • Вяртанне з апраметнай  Віктар Праўдзін

    Вяртанне з апраметнай

    Віктар Праўдзін

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 397с.
    Мінск 2011
    105.34 МБ
    "Звяжу і гэтага, — падумаў Крывіцкі, — у маім становішчы чым больш накладу штабялямі хаўруснікаў Лішанскага, тым лепш..."
    Алесь адчыніў дзверы і толькі скінуў ланцужок, як у вочы, нос, рот ударыла моцная прыкра-пякучая газавая хваля, уладарна ўварвалася ў скроні і, здавалася, разарвала іх на сотні, тысячы чырвоных кавалачкаў, імгненна зацягнула свядомасць чорным туманам. Паваліцца Крывіцкі не паспеў, яго падхапілі моцныя рукі і абыякава кінулі на падлогу.
    У гатэль, дзе мелася адбыцца сустрэча кур'ера Пятроўскага і Лішанскага, Бусла ўсё ж прывезлі, але пад аховай. Тыя здаравякі, што сцераглі ў кабінеце камісара паліцыі, шырачэзны негр і рухавы бландзін, ні на крок не адыходзілі ад капітана. Калі пад'ехалі да гатэля, Бусел убачыў, як упіхнулі ў паліцэйскую
    машыну гаспадара гатэля, і зразумеў, што сустрэча адбылася, удзельнікі арыштаваныя.
    У пакоі, куды прывялі Бусла, было не прадыхнуць ад цыгарэтнага дыму. Адразу кінуліся ў вочы чацвёра мужчын, загрыміраваных пад жанчын. Яны сядзелі асобна, каля акна, і смалілі цыгарэты. Чатыры парыкі, усе рознага колеру, ляжалі на падаконні. Гэтая чацвёрка выглядала дзіўнавата, была падобная на нейкіх тэатральных, сярэдняй рукі, акцёраў, якія, здавалася, скончаць перакур, нацягнуць на галовы парыкі і выпхнуцца на сцэну. Бусел зразумеў, што загрыміраваная чацвёрка — група захопу. I быццам у пацверджанне гэтай здагадкі, адзін з чацвёркі нечакана ледзь не да пояса задраў падол атласнай сукенкі, зняў з нагі кабуру з пісталетам і кінуў на падаконне.
    На падлозе знерухомелі трое. Бусел кінуўся да непрытомнага Пятроўскага.
    — Мы так і думалі, што гэта калега, — струменьчыкам выпускаючы дым, прабасіў той, які толькі што зняў з нагі кабуру. Перакладчыца была ўжо тут і прафесійна рабіла сваю справу. — Ён маладзец, усё зрабіў сам, на талерачцы падаў наркадзялкоў...
    — Што з ім? — гледзячы на перакладчыцу, спытаў Бусел.
    — Газ, праз паўгадзіны ачомаецца, — пераклала жанчына словы камісара паліцыі.
    — Трэба перанесці на канапу, — прагаварыў Бусел.
    Адразу некалькі чалавек падхапілі Крывіцкага і асцярожна паклалі на канапу, перакладчыца падсунула пад галаву падушку.
    Буслу не было часу чакаць, пакуль Пятроўскі ачомаецца, галоўнае, што таксама прадугледжвалася ў варыянце нумар два, гэта як мага хутчэй, пакуль не з'явіліся журналісты, папярэдзіць пасла. Трэба было ратаваць гонар дзяржавы, і не толькі... Пасол павінен давесці інфармацыю да афіцыйнага Мінска перш, чым паліцэйскія пачнуць задаваць пытанні Караленю. Бусел падышоў да тэлефоннага апарата, але патэлефанаваць яму не дазволілі. Адзін з ахоўнікаў паклаў руку на апарат і моўчкі тыцнуў пальцам на камісара. Маўляў, тэлефануй з ягонай згоды.
    Камісар сам ішоў да Бусла. Ён не мог стрымаць
    пачуццяў, твар ажно свяціўся празмернай радасцю. Бусел разумеў амерыканскага калегу, які без лішніх клопатаў затрымаў на гарачым наркадзялкоў.
    — Мне трэба.патэлефанаваць у пасольства, — гучна, каб пачула перакладчыца, якая ўсё яшчэ завіхалася з медыцынскай аптэчкай каля Пятроўскага, прагаварыў Бусел.
    Пачуўшы родную мову, на падлозе адразу заварушыўся кур'ер, узняў галаву і ўтаропіўся ў Бусла.
    — Вы можаце рабіць, што хочаце, — папраўляючы акуляры, пераклала словы камісара жанчына, — толькі без майго дазволу Нью-Йорк не пакідайце.
    — А ён? — паказаў на Пятроўскага Бусел.
    — Ён — асноўны сведка, і да слухання справы ў судзе ваш калега застанецца ў нас.
    Бусел трошкі памаўчаў і, разумеючы, што просіць амаль немагчымае, прагаварыў:
    — Абяцайце, што суткі — ніякіх інтэрв'ю журналістам.
    3 твару камісара адразу сышла дружалюбная ўсмешка.
    — У нас з ім, — Бусел кіўнуў на Пятроўскага, — могуць быць непрыемнасці на службе...
    Гэта падзейнічала. Камісар зноў выскаліўдва рады белых зубоў, паблажліва ляпнуў Бусла па плячы:
    — О'кей...
    У Бусла быў прамы тэлефон пасла, які нават у пасольстве ведалі далёка не ўсе. I тое, што ён тэлефануе па экстраннай сувязі, павінна было выключыць усялякія сумненні ў паўнамоцтвах Бусла.
    Пасол, Віктар Кірылавіч Дзямчук, моўчкі выслухаў паведамленне быццам бы капітана міліцыі, які невядома адкуль зваліўся на ягоную сівую галаву, і першае, што падумаў — звоніць шызафрэнік. Ен разумеў, што гэта не так, але падсвядома менавіта гэтая думка прыглушала ўсе астатнія. I, канечне, у такой сітуацыі ён не мог рабіць паспешлівых, неабгрунтаваных высноў. Як вопытны чыноўнік, Дзямчук адразу ўзяў ініцыятыву ў свае рукі.
    — Тэлефон, па якім мы гаворым, ведаюць адзінкі, — роўным голасам прагаварыў Дзямчук. — 1 ўсё ж, нягледзячы на гэта, мы павінны сустрэцца, і вы перадасцё мне факты. Калі цяпер у гатэлі паліцыя робіць відэазапіс, паклапаціцеся, каб дублікат плёнкі
    быў у мяне. — 1, каб паказаць, што размова скончана, Дзямчук дадаў: — Як хутка вы плануеце дабрацца да пасольства? Мне прыслаць машыну?
    — He, — таропка адказаў Бусел, — я прыеду сам. Папрашу камісара паліцыі, каб даставіў у Вашынгтон на верталёце.
    Бусел чакаў горшага. Пасол мог палічыць яго за вар'ята ці правакатара, і тады прыйшлося б стукацца да яго праз Мінск, а гэта — згублены час.
    — У вашага наркадзялка няма аніякіх дакументаў, — убачыўшы, што Бусел скончыў гаварыць па тэлефоне і цікавіцца рэчамі кур'ера, зазначыў камісар.
    Аператыўна-следчая група пачала дэталёвы агляд пакоя, і Буслу па ягонай просьбе зрабілі фотаздымак кур'ера. Ен спадзяваўся праз пасольства даведацца, хто гэта такі.
    Нечакана Бусел адчуў на сабе чыйсьці позірк. Капітан азірнуўся. Пятроўскі яшчэ не мог паварушыцца, але свядомасць вярнулася. Ён умольна падклікаў вачыма Бусла. Капітан зразумеў, што сышчык нешта хоча яму сказаць. Ён наблізіўся да ляжачага на спіне калегі і нахіліўся, быццам папраўляючы падушку.
    — Дакументы кур'ера ў мяне ў кішэні, — прашаптаў Крывіцкі. — Гэта Караленя... Ён мае дыпламатычную недатыкальнасць... Каб не выслізнуў, змей...
    Бусел незаўважна выцягнуў з кішэні джынсавай курткі таўставаты партманет і, паляпаўшы сышчыка па руцэ, падміргнуў:
    — Трымайся, усё будзе о'кей!
    Цяпер для Бусла было зразумела, чаму Астроўскі загадаў дзейнічаць па варыянце нумар два.
    "Ну што ж, — падумаў Бусел, — пакуль паліцыя будзе высвятляць асобу кур'ера, у пасла ёсць магчымасць асэнсаваць падзеі, звязацца з Мінскам і ўзгадніць далейшыя дзеянні. А потым, калі ўзнікне патрэба, дакументы і статус гэтага дзяржаўнага дзеяча могуць трапіць і ў прэсу..."
    Дзямчук быў чалавекам сярэдняга веку, уважлівым і, калі патрэбна, нават сардэчным, канечне, наколькі гэта было магчыма пры займаемай пасадзе. За вон-
    кавым спакоем і ўраўнаважанасцю, што іншым разам прымаліся за абыякавасць, хаваліся ўчэпісты, праніклівы розум, энцыклапедычная эрудыцыя і зайздросная сіла волі. Тое, што Дзямчук у свой час здабываў веды не толькі ў грамадзянскіх установах, Бусел зразумеў адразу. Як толькі пасол убачыў фотаздымак Каралені, ён выклікаўу кабінет памочніка і лаканічна, без эмоцый аддаў загад:
    — Усе рэчы Каралені Івана Фёдаравіча трэба перапісаць і апячатаць. Здыміце на ягонае імя ў горадзе два-тры гасцінічныя пакоі на месяц уперад. Некаторыя ягоныя рэчы пакіньце на відных месцах, паспрабуйце скласці ўражанне ў абслугі гатэляў, што ён там быў. Загрыміруйце кагосьці з нашых, і няхай ён там пааціраецца. Трошкі паводзім за нос паліцыю, каб выйграць час... Адпраўце людзей па Купрэйчык Ядвігу Станіславаўну. Яна спынілася ў гатэлі, — Дзямчук хутка пазначыў адрас, падаў паперку намесніку, — і каб праз гадзіну яна была ў пасольстве... Жанчыну трэба ізаляваць, і ніякіх кантактаў да майго распараджэння...
    Калі за памочнікам зачыніліся дзверы, Дзямчук дапытліва паглядзеў Буслу ў вочы.
    — Мне здалося, што вы ведаеце ўзгаданую мной Купрэйчык! — не пытаючыся, а сцвярджаючы, прагаварыў пасол.
    — Прозвішча знаёмае, але не прыпомню, каб сустракаліся, — адказаў Бусел і зрабіў яшчэ адну выснову, наколькі трэба быць асцярожным з Дземчуком.
    — Добра, пра гэта потым, — змяніў накірунак размовы пасол. — Гадзін пяць-шэсць у нас ёсць, перш чым падымуць гвалт журналісты.
    — Камісар абяцаў маўчаць суткі, — зазначыў Бусел.
    — Ад яго гэта не залежыць, б'юся аб заклад, пранырлівыя журналісты хутка будуць тут...
    — Што ж рабіць? — разгубіўся Бусел.
    — Вам трэба адпачыць. — Дзямчук устаў, даючы зразумець, што астатнімі пытаннямі будзе займацца ён сам.
    Гэтая акалічнасць пакрыўдзіла капітана. Заставаўся нявысветленым лёс Пятроўскага, а пра яго пасол нават не ўзгадаў.
    — Пра свайго напарніка не турбуйцеся, — быццам прачытаўшы думкі Бусла, прыхільна прагаварыў Дзямчук і лагодна ўсміхнуўся. — Вы зрабілі ўсё, што маглі,.цяпер дазвольце нам, дыпламатам. I яшчэ, — Дзямчук уважліва сачыў за Буслам, — вы ўпэўнены, што ў Каралені не было дакументаў?
    — Камісар сам пра гэта сказаў... — вытрымаў калючы позірк Бусел і нават адчуў, якой цяжкай стала кішэня, дзе ляжаў партманет Каралені. Ён хлусіў і не мог зразумець чаму.
    — Кепска будзе, калі дакументы Каралені заўчасна трапяць у прэсу, — патлумачыў сэнс пытання Дзямчук і, пляснуўшы далоняй аб далонь, імгненна ператварыўся ў гэткага "зуха-хлопца". — А ці не адзначыць нам ваш поспех?
    — Ды які там поспех! — адмахнуўся Бусел.
    — Ну, не скажыце, наша міліцыя падцерла нос хвалёнай штатаўскай паліцыі...
    Дзямчук настояў, каб Бусел выпіў да дна велікаваты фужэр каньяку. Пасол з такім захапленнем глядзеў на капітана, што не было аніякіх падстаў засумнявацца ў шчырасці ягоных намераў. Але ўжо праз хвіліну Бусел зразумеў, што дапусціў памылку. Канечне, Дзямчук не мог давяраць чалавеку, які без ведама ўпаўнаважаных на тое дзяржаўных устаноў правёў у Нью-Йорку складаныя аператыўныя мерапрыемствы. 1, каб надалей не ўскладняць сітуацыі, пасол незаўважна падсыпаў Буслу добрую порцыю снатворнага.
    Прачнуўся Бусел ад цішыні. Hi гукаў гарадскіх вуліц, ні посвісту ветру — нічога, у пакоі, дзе ён спаў, лунала нязвыклая цішыня. Капітан агледзеўся. Леваруч — сцяна, якая імітавала акно з рознымі пейзажамі, ад высокіх снежных гор да штармавой марской хвалі. Справа — дзверы. Бусел падхапіўся і толькі цяпер убачыў, што спаў зусім голы. Агледзеўся. Адзення нідзе не было. У пакоі толькі ложак і ў дальнім кутку — тэлевізар.
    "Трусы маглі і пакінуць, — падумаў Бусел, падхапіў прасціну і ўкрыўся ёй, быццам сярэдневяковы рымлянін. Падышоў да дзвярэй, але ручкі з сярэдзіны не было. — Хітры Дзямчук узяў пад штык,