• Газеты, часопісы і г.д.
  • Вяртанне з апраметнай  Віктар Праўдзін

    Вяртанне з апраметнай

    Віктар Праўдзін

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 397с.
    Мінск 2011
    105.34 МБ
    — усміхнуўся Бусел, — далей ад граху... ! колькі ж я праспаў?.."
    Гадзінніка таксама не было, і капітан пашкандыбаў да тэлевізара, спадзеючыся, што ён у рабочым стане. Блакітны экран мігнуў раз, другі, і ад нечаканасці Бусел ажно адхіснуўся. На ўсю велічыну экрана ўсміхалася галава Дземчука з нявіннымі дзіцячымі вачыма. Бусел нічога не мог зразумець, і раптам галава загаварыла:
    — ... Праваахоўныя органы нашай дзяржавы даўно выйшлі на след злачыннай групоўкі, але зрабіць нічога не маглі — усе нітачкі цягнуліся да вас, у НьюЙорк...
    Кадр на экране змяніўся, Бусел убачыў Дземчука за вялікім сталом у перапоўненай людзьмі зале і зразумеў, што пасол на прэс-канферэнцыі.
    — ... Тады, са згоды кіраўніцтва дзяржавы, — працягваў Дзямчук, — быў распрацаваны дзёрзкі і, як бачыце, правільны план. Канечне, мы маглі затрымаць нашых наркадзялкоў і на тэрыторыі Беларусі, але, як разумееце, гэта — толькі палова справы, трэба было прасачыць увесь ланцужок наркатычнага бізнесу, каб ніводзін са шчупальцаў гэтага спрута не застаўся на волі. Паліцыя Нью-Йорка дапамагла на апошнім этапе, па-іншаму і быць не магло, бо аперацыя праводзілася ў звышсакрэтным рэжыме, трэба было трымацца канспірацыі. Але мы разам абясшкодзілі злачынцаў, цяпер можна святкаваць перамогу... Мы, як і вы, супроць зелля, якое знішчае чалавека, ператварае яго ў жывёліну. — Зала стоячы апладзіравала Дземчуку.
    У Бусла ажно дыханне перахапіла. "Колькі ж я праспаў? Што, зрэшты, за гэты час адбылося?" Ён як заварожаны стаяў каля тэлевізара, слухаў пытанні, якія пасыпаліся з розных куткоў залы.
    — Вы пытаецеся пра Караленю? — працягваў Дзямчук. — Мы таямніцы з гэтага імя не робім. Наадварот... У нашай дзяржаве ўсе роўныя перад законам, хто б якую пасаду ні займаў. Прыкладам і ёсць Караленя. Так, ён высока ўзляцеў, але зірніце на гэтыя дакументы. — Дзямчук з выглядам пераможцы паклаў на стол паперы, і адразу дзесяткі кінаі фотакамер скіравалі туды свае непрадузятыя шкляныя вочы. — Перад вамі, — каменціраваў Дзямчук,
    — указ, адпаведна якому яшчэ два месяцы таму Караленя вызвалены ад выканання службовых абавязкаў. Гэтым жа ўказам праваахоўным органам даецца дазвол на правядзенне неабходных аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў у адносінах да Каралені, як на тэрыторыі рэспублікі, так і за яе межамі. За ім назіралі нашыя сьішчыкі і нарэшце злавілі на гарачым ажно ў Нью-Йорку...
    — Ну і ну! — прысвіснуў Бусел, выключыў тэлевізар і, знясілены, вярнуўся ў ложак. Яму зноў да нясцерпку захацелася спаць...
    26
    Капітан Бусел і Ядзя Купрэйчык у суправаджэнні двух супрацоўнікаў пасольства надвячоркам сышлі з трапа самалёта ў Мінску. He паспелі яны зрабіць і дзесяці крокаў па яшчэ нязвыкла хісткай зямлі, як побач з'явіліся маўклівыя хлопцы. Бусел адразу змікіціў, хто іх сустракае. I ўсё ж ён не ўцярпеў, азірнуўся па баках, спадзеючыся ўбачыць палкоўніка Качана ці Астроўскага. Сышчыкаў не было, дый не маглі яны тут прысутнічаць, бо не ведалі аб прылёце Бусла і Купрэйчык.
    Панурыя супрацоўнікі КДБ везлі капітана і Купрэйчык у розных машынах. Бусел быў маральна падрыхтаваны, чакаў гэткага прыёму. У свой час і абачлівы Качан папярэджваў, што сустрэча на роднай зямлі пасля Амерыкі хутчэй за ўсё будзе менавіта такой.
    У вялікім, добра асветленым кабінеце, куды адразу прывялі сышчыка, за доўгім сталом плячо ў плячо сядзелі двое ў цывільным. "Калі побач пасадзіць яшчэ аднаго, будзе суд-тройка", — падумаў Бусел і павітаўся. Яму не адказалі, нават не паварушыліся, застылі, быццам манекены. Той, што быў праваруч, толькі лыпаў вялікімі вірлаватымі вачыма і засяроджана, па звычцы, грыз зубамі запалку. Калі ад яе засталася толькі сера, ён зласліва спытаў:
    — Ты і ёсць Бусел? — невясёлая ўсмешка скрывіла тонкую палоску вуснаў.
    — Я, — як мага спакайней адказаў сышчык.
    Позірк на нейкае імгненне затрымаўся на зашмальцаванай чырвонай папцы, якая высілася на стале. "Мая асабістая справа", — адзначыў у думках Бусел, а ўслых, прыхільна ўсміхаючыся, паўтарыў словы Качана: — Гатоў адказаць на ўсе вашыя пытанні...
    Той, што быў злева, моўчкі кіўнуў.
    — Гэта пахвальна...
    — Мы для шчырай размовы вас і запрасілі, — уставіў слова другі.
    "Нічога сабе запрашаеце!" — у думках абурыўся Бусел, а ўголас, працягваючы дурнавата ўсміхацца, прагаварыў:
    — Тады пачнём?
    — Пачнём, — паблажліва пагадзіўся вірлавокі і зірнуў на суседа. — Як лічыш, Кузьма Фаміч, трэба нам задаволіць просьбу героя-опера?
    — Ягонае жаданне для нас — закон, — хмыкнуў Кузьма Фаміч, і адразу адна рука слізганула на край стала.
    Нечакана пацягнула скразняком. Бусел нават не заўважыў, як за ягонай спінай, быццам з-пад зямлі, выраслі трое маўклівых спартыўнага складу хлопцаў у аднолькавых гарнітурах. Капітан і слова сказаць не паспеў, як двое моцна ўціснулі яго ў крэсла, трэці спрактыкавана ўваткнуў у нагу шпрыц.
    "Вось чаго баяўся палкоўнік Качан — так званая "сываратка праўды", — падумаў Бусел. — Што ж, давядзецца прайсці і праз гэта!.."
    Як ні працівіўся, але сываратка дзейнічала хутка. Праз некалькі мінут цела абмякла, знікла жаданне аказваць хоць якое-небудзь супраціўленне. У нейкі момант Кузьма Фаміч і вірлавокі сусед ператварыліся з жорсткіх, хітрых, непрыступных дапытчыкаў у зычлівых, лагодных, па-сяброўску шчырых людзей, хоць яны яшчэ і слова не сказалі. За першай хваляй, якая растапіла, знішчыла ў ім падазронасць і зацятасць, на Бусла навалілася, узяла ў палон непрыхаваная, празмерная любасць да ўсіх людзей, з'явілася непераадольнае жаданне раскрыцца, хацелася гаварыць пра тое, што ўсё жыццё хаваў у самых патаемных куточках душы. Асабліва вабіў Кузьма Фаміч, ён здаваўся самым блізкім і родным чалавекам. Той, быццам адчуўшы парывы Буславай душы, падышоў, сеў побач, паклаў руку на плячо.
    Капітану здавалася, што ён наперад ведае, што хоча ад яго Кузьма Фаміч.
    Бусел гаварыў і не мог выгаварыцца, яму было прыемна адказваць на пытанні, хацелася дагадзіць гэтаму чалавеку, крый божа, нечым пакрыўдзіць. Потым ён з ахвотай і задавальненнем падпісваў нейкія паперы, і, калі Фёдар Кузьміч пачаў развітвацца, Бусел ледзь не заплакаў ад адчаю і нежадання расставацца.
    Потым яго вялі доўгім прыцемненым калідорам, прапахлым тытунём і нечым кіслым, а ён усё гаварыў і гаварыў... Нават калі яго зачынілі ў пакоі з тоўстымі кратамі на вокнах, Бусел "гарэў" жаданнем у нечым прызнацца, абы толькі хтосьці ставіў пытанні...
    Раптам яму зрабілася блага, нечакана разбалелася галава, у роце перасохла, да нясцерпку захацелася піць. У дальнім кутку Бусел угледзеў водаправодны кран і, хістаючыся, ледзь дашкандыбаў да яго. Піў доўга, як не ў сябе... Потым яго ванітавала. У галаве ўсё пераблыталася, па чарзе перад вачыма з'яўляліся то Фёдар Кузьміч, то вірлавокі службіст. Яны задавалі пытанні, але Бусел адказваў неўпапад, a то і зусім маўчаў, бо разумеў, што не павінен гаварыць усёй праўды... Але ад тых з іхнімі пытаннямі нідзе не было паратунку. Бусла цяпер трэсла як у ліхаманцы, яму было холадна, і ён, як быў, у адзенні паваліўся на жалезны ложак, нацягнуў на сябе коўдру, далонямі сціснуў скроні. Адчуў палёгку, нейкую злую, помслівую, з нерэальнымі мроямі і хісткай надзеяй на тое, што знікне боль і ўсё стане як было.
    Ядзя Купрэйчык, пачуўшы ад чалавека, які завітаў у гатэль, што яе чакае ў пасольстве Караленя, хутка апранулася і, у прадчуванні хуткай сустрэчы з каханкам, нават не ўзгадала апошніх яго перасцярог. I толькі пасля таго, як ёй пачалі задаваць пытанні, якія тычыліся Каралені, жанчына занепакоілася, зразумела, што нешта здарылася. Для сябе адразу вырашыла: пакуль нс ўбачыць каханка і не пагаворыць, будзе маўчаць і адмаўляць усялякія зносіны. Праўда, яна не адмаўляла знаёмства з Іванам Фёдаравічам і нават паказала візітоўку, якую быц-
    цам бы атрымала падчас першай сустрэчы ў самалёце, калі ляцелі ў Нью-Йорк. Купрэйчык цвёрда трымалася свайго ажно да таго моманту, пакуль ёй не дазволілі паглядзець па тэлевізары прэс-канферэнцыю Дземчука. Пачуўшы, што Караленя выконваў ролю "нажыўкі" і за ім больш двух месяцаў вялі назіранне, Купрэйчык страціла прытомнасць. Потым у яе не было сіл нешта адмаўляць. Яна і сапраўды не ведала, што Караленя перавозіў наркотык, але адразу зразумела, хто за гэтым стаіць, і расказала пра Калесніка, пра тое, як ён з яе дапамогай скампраметаваў Караленю і, па ўсім, прымусіў працаваць на сябе. Калеснік у чарговы раз перакрэсліў Ядзіны спадзяванні на нешта лепшае ў жыцці, ён зняважліва растаптаў пачуцці, якія нарадзіліся паміж Караленяй і ёй. Гэтага Ядзя не магла дараваць, больш Калесніку не было месца ў яе душы.
    Пасол Дзямчук асабіста дапытваў яе, і пытанні ў асноўным тычыліся Каралені, але Ядзя расказвала пра злачынствы Калесніка. Яна не адмаўляла і свой удзел у махлярствах былога каханка, нават не ўтаіла ўдзел у арганізацыі забойства капітана Бусла...
    Дзямчук разумеў важнасць прызнанняў Купрэйчык і ўсё, што яна гаварыла на працягу чатырох гадзін, зазняў на відэакамеру. Канечне, гэтая плёнка і сама Купрэйчык адразу трапілі ў КДБ, дзе яна яшчэ раз афіцыйна пацвердзіла праўдзівасць сваіх слоў.
    Толькі праз тыдзень пасля прылёту ў Мінск Бусел і Астроўскі сустрэліся. Праўда, капітана "на каранціне" ў КДБ меліся пратрымаць больш, але Астроўскі ўсё ж быў у аэрапорце ў дзень прылёту Бусла з Купрэйчык у Мінск і бачыў, хто іх сустракаў. Маёрава настойлівасць паспрыяла таму, што яны мелі магчымасць завяршыць "справу Бусла".
    Бусел быў у новай, як кажуць, з іголачкі, форме, на пагонах зіхацела маёрская зорачка. Сёння раніцай у камеру, таропка перайначаную пад пакой, завітаў Кузьма Фаміч і, з цяжкасцю выціскаючы з сябе шчырасць, папрасіў прабачэння за вымушаны "хатні арышт" і тут жа спаслаўся на тое, што і Бусел, і ён у першую чаргу павінны "блюсці інтарэсы дзяржавы".
    25. Зак. 3057
    385
    I, як доказ таго, што дзяржава ацаніла іх работу, павіншаваў Бусла з прысваеннем звання маёр міліцыі і тут жа перадаў новую форму. Кузьма Фаміч таксама пакінуў газету, у якой быў загад аб прысваенні Буслу пазачарговага афіцэрскага звання.
    "Чаму пазачарговага? — прачытаўшы, падумаў новаспечаны маёр. — Амаль тры тэрміны выхадзіў капітанам..." — Але ўголас нічога не прамовіў, быў задаволены, што, нарэшце, стаў самім сабой. Хацелася на вуліцу, да сяброў, да Ліды і Сняжаны...