Версіі  Юрась Залоска

Версіі

Юрась Залоска
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 463с.
Мінск 1995
144.09 МБ
Юрась Залоска
Юрась Залоска
ВЕРСІІ
шлях
ДА ХРАМА «IDEA SUI»? ДЗЁННІК.
ДЫЯЛОГІ, эсэ
MlHCk
Незалежная выдавецкая кампанія «Тэхналогія» 1995
ББК 63.3(4Бен)
3-24
УДК [947.6 + 39 (= 826)] (081)
Мастак У. БОЙКА
Залоска Ю.
3-24 Версіі. Шлях да Храма «idea sui»: дзённік, дыялогі, эсэ. Мн.:Незал. выд. кампанія «Тэхналогія», 1995. 463 с.: іл.
ISBN 985-6234-01-8
3 якой місіяй беларусы прыйшлі ў свет; якія каштоўнасці за сваю гісторыю стварылі; што паспелі выказаць пра сябе свету; што яшчэ павінны выказаць і стварыць?.. Над гэтымі і іншымі, у рознай ступені значнымі для зразумення гісторыі і сучаснага стану беларускай культуры пытаннямі ў дыялогах з журналістам, аглядальнікам штотыднёвіка «Літаратура і мастацтва» Юрасём ЗАЛОСКАМ разважаюць беларускія палітыкі і пісьменнікі, філосафы і навукоўцы. грамадскія дзеячы. Па-свойму спрабуе асэнсаваць іх сам аўтар публіцыст, аўтар эсэ.
На шырокае кола чытачоў.
3 9470600000
ISBN 985-6234-01-8
ББК 63.3(4Бей) + 63.5(4Бен)
© Ю Залоска, 1995
©Афармленне У Бойка, 1995
Запэўніць магчымасьць грамадзянскай творчасьці мы можам толькі ў разе адсутнасьці перш-наперш чужынскага прымусу. 3 гэтага выплывае падстава да неабходнасьці палітычнай незалежнасьці, як першая падстава для народу быць самім сабой.
Ігнат КАНЧЭЎСКІ "Адввчным шляхам”
У нашых грамадствах інтэлектуалы Існуюць як слой, які мае ці якому прыпісваюць уласную ролю. I Існуюць пастолькі, паколькі не атаесамляюць сябе цалкам з класам палітыкаў нават тады, калі прысвячаюць большую частку сваёй дзейнасці вывучэнню I аналізу праблем, найцесным чынам звязаных са сферай палітыкі, I нават калі мае месца поўнае зліццё ў адной асобе інтэлектуала I палітыка.
Нарберта БОБІО "Інтэлектуалы і ўлада"
Так, у мян» ёсць радзіма: французская мова.
Альбэр КАМЮ
3 нататнікаў
Замест прадмовы
УСТУПНЫ АУТОГРАФ
"Версіі" плён трохгадовай журналісцкай працы ў якасці спецыяльнага карэспандэнта "ЛіМа", ды не толькі: апроч дыялогаў, якія друкаваліся ў шютыднёвіку на працягу 1991-1993 гадоў і, безумоўна, складаюць аснову кнігі, тут змешчаны таксама I літаратурныя работы эсэ, што ў сукупнасці з дыялогамі, дзённікавымі запісамі і газетнай хронікай утвараюць у нейкім сэнсе адзінае цэлае. Прынамсі, матэрыялы кнігі размешчаны зусім не адвольна і не ў адпаведнасці з храналогіяй напісання, а занялі свае месцы, падпарадкуючыся як бы нябачнай унутранай сувязі паміж тэкстамі, на вызначэнне якой былі скіраваны асноўныя намаганні аўтара і якая ідазволіла аб'яднаць спачатку разрозненыя матэрыялы у кнігу.
Вядома, шмат якія матэрыялы, надрухаваныя ў розны час у газетах і часопісах упаасобку, дзеля кнігі грунтоўна перапрацаваны I ў такім выглядзе гучаць інакш, нясуць інакшы сэнс. Аўтар імкнуўся пазбавіцца пільнай прафесійнай прывязкі да часу, да падзей, з-за якой увага журналіста засяроджваецца пераважна на дні сённяшнім, на "вастрыні моманту"; гэтая кніга літаратурная спроба ўзняцца НАД падзеямі, пераадолець кантэхсг часу. НаколькІ яна ўдалася меркаваць чытачу.
...А на пачатку цяжка было выгадаць, што ўвогуле спантанныя гутаркі, якія ў большасці выпадкаў вяліся для старонак "ЛіМа", разаўюцца ў нешта больш цэласнае, аб'ёмнае. Ды ідэі, што не дагаворваліся, напрыклад, у гутарцы з В.Быкавым, праз нейкі час паўставалі зноў вымагалі дагаворвання /... набывалі працяг у іншым дыялогу, з іншым суразмоўцам... Потым аўтар зразумеў, што, відаць, яму наканавана абмерхаваць у гутархах не менш і не больш, а пэўны, аб'ектыўна існуючы шэраг праблем і пытанняў, сярод якіх: шляхі ўсталявання палітычнай незалежнасці; роля мастацтва ў пабудове гуманістычнага грамадства; лёс мовы; праблемы літаратуры і мастацкай культуры; сучаснае беларускае мысленне I светапогляд... Пытанні, паўтараю, паўставалі самі сабой, без аніякай журналісцкай запабегласці з майго боку: аўтар проста спрабаваў “дапытваць быццё" Імне спадабалася гэтае выслоўе з М.Хайдэгера, працытаванае У.КонанамІ, а яно праз суразмоўніхаў даючы разгорнутыя адхазы на перш простыя, нясмелыя пытанні, прымушала іх ускладняць, "дадумваць да канца" і ставіць яшчэ і яшчэ раз і больш настойліва... Можа, таму чытач знойдзе ў кнізе не адзін перыфраз тае ці іншае тэмы, развіццё таго ці іншага матыву.
Такім чынам, уэнікла сумоўная сябрына збор дыялогаў.
Ніводзін з іхне быў свядома спланаваны: кожны з суразмоўнікаў у свой час, у тых ці іншых абставінах нечым уразіў аўтара, прыцягнуў яго ўвагу. Знаёмства адбывалася пасля, ях вынік уражання. Таму, прызнаюся, сумоўе было каштоўным не толькі ў прафесійным, але I ў чыста чалавечым, эмацыянальным плане.
Чым можа быць карыснай кніга для чытача? Як на думку аўтара, сабраныя дыялогі ўяўляюць сабой супольную спробу ў розных формах па-філасофску, гістарычна, псіхалагічна, публіцыстычна і да т.п. асэнсаваць беларускі шлях, выказаць беларушчыну новымі, сучаснымі словамі. Кажу "супольная спроба", бо ўдзельнікаў дыялогаў пры рознасці іх заняткаў і "грамадскага становішча" аб'ядноўвае адзіны, па сутнасці, клопат стан беларускай кулыуры, яе важнейшых складнікаў філасофіі, літаратуры, журналістыкі, палітыкі, адукацыі, рэлігійнага жыцця і інш., становішча беларускай культуры ў кантэксце культуры сусветнай. Па змесце гэта культуралагічныя дыялогі / эсэ, у яхіх прапануюцца розныя, часам супрацьлеглыя канцэпцыі адраджэння культуры, адкрыта ці ў падтэхсце вядзецца завочная палеміха суразмоўнікі не ведалі, што сустрэнуцца з апанентам пад вокладкаю аднае кнігі. Палеміка, калі чытач яе выявіць, дае магчымасць высветліць і параўнаць пазіцыі і моц аргументаў прадстаўніхоў розных творчых пакаленняў і ідэйных накірункаў у сучаснай беларушчыне.
Аўтар інспіратар дыялогаў імкнуўся ў гутарках быць найперш уважлівым слухачом I, у меру здольнасцяў, дасціпным суразмоўнікам. Як кажа дзэн-будысцкая мудрасць, "дзеля таго, каб спазнаць сябе, рэальнасць падзялілася на таго, хто пытаецца, і на пытанне". Праўда, дзэн сябе дапаўняе: пытанне гэта памылка, але I не пытацца таксама няправільна. Пафас дзэн-будызму для мяне сугучны з думкай М.Бахціна, які назваў сэнсы "адказамі на пытанні". Місію журналіста, на мой погляд, можна бачыць яхраз у задаванні пытанняў да рэчаіснасці, якая ў адказ можа адгукнуцца новым сэнсам, зафіксаваць сябе ў Слове. Прынамсі, аўтару цалкам імпануе меркаванне К.Ясперса наконт місіі журналіста і журналістыкі ў сучасным свеце: "Журналіст можа ажыццявіць ідэю сучаснага універсальнага чалавека. Ен цалкам апускаецца ў напружанасць і сапраўднасць дня і здольны захаваць у ім прысутнасць духу. Ен шукае кропку, дзе мог бы знаходзіцца ў тых глыбінях, дзе душа часу робіць свой рух. Ен свядома злучае свой лёс з лёсам часу. Ен палохаецца, пакутуе і адступае там, дзе натыкаецца на нішто; робіцца няшчырым, калі дзеля задавальнення большасці называе добрым тое, што ёсць. Свой сапраўдны ўздым ён робіць тады, калі сапраўды адчувае ў цяперашнім быццё..." ГДухоўная
сітуацыя часу'І.
Дык вось у дыялогах / гэта натуральна гавораць пераважна мае суразмоўніхі; аўтарскае "я" свядома вынесена за межы гутарак, прадстаўлена ў дзённіках, газетнай хроніцы, прадмовах / пасляслоўях да дыялогаў. Мне ўяўляецца, што журналіста ў дыялогу павінна быць як мага "менш", у процілегласць суразмоўніку. Магчымасць выхазаць сябе, прадставіць сваю думху знаходзіцца па-за межамі гутарковага жанру у эсэістыцы, яхая на сёння тоіць багата магчымасцей для выхазвання. Мне здаецца, іменна эсэ ў наш сыходзячы, "шматковы" час удае сабой ці не найбольш адэкватную форму асэнсавання і "крытыкі" рэчаіснасці у тым значэнні слова "крытыка", якое ў яго ўкладваў Г.Гесэ, як "інтэлектуальнага ўтаймавання феноменаў эпохі". Праўда, па-беларуску, ях засведчыў мой невялікі вопыт, пісаць тольхі "галавой" немагчыма: в/даць, тахія метафізічныя ўласцівасці нашай мовы, такая аб'ектыўная прырода нашага бытавання на зямлі, што да думкі беларуса Г'розуму галавы", як назваўдумку Л.ТалстойІ заўжды далучаецца пачуццё Грозум сэрца", па ТалстомуІ. Думка, такім чынам, сплаўляецца з перажываннем, перажыванне, у сваю чаргу, увенчваецца думхай... Асабліва гэта бачна ў маленькіх "Версіях".
У пэўным сэнсе і дыялогі па стылю / зместу таксама эсэ, толькі напісаныя ў "чатыры рукі". Пры псіхалагічнай рознасці суадносін з кожным канкрэтным суразмоўнікам Іу некаторых выпадках "дыстанцыя" між намі была нязначнай, у іншых — адчувальнай; адны дыялогі "прагавораны", другія напісаныі усе яны, суразмоўцы, выступаюць ях сааўтары, сутворцы тэксту. Вялікі аўтарскі дзякуй усім удзельнікам дыялогаў!
Цяпер аўтар бярэ на сябе адказнасць злучыць суразмоўнікаў разам, у адну інтэлектуальную сябрыну, і ў такой форме прапаноўвае "Версіі" чытачу. Што тычыцца афармлення хнігі, дых аўтар глыбока ўдзячны за дапамогу, творчыя кансультацыі і мастацхія распрацоўкі мастаху / мастацтвазнаўцу Уладзіміру Андрэввічу Бойку, чыя думка паспрыяла выпрацоўцы лепшай сгруктуры кнігі, дасханаленню стылю. На жаль, не ўсе мастакоўскія задумы з-за прыкрых матэрыяльна-тэхналагічных перашкод, прынесеных часам, удалося ажыццявіць... Падкрэслім, што гэта толькі адна з магчымых версій наладжання сумоўя і абмену думкамі, толькі пачатак той несканчонай гутаркі на шляху ў заўтра, якая ўвесь час будзе вымагаць новых і новых слоў, думах і... свайго працягу. Будзем спадзявацца на тоеі
Будзем таксама памятаць, што шлях думкі заўсёдна пакручасты і непаўторны / што кожная спроба зафіхсаваць думку ў Слове асуджана на недакладнасць і адноснасць Гмоўленае слова -
дакладнай думкі прывід прымусовы", сказала беларуская паэтэса). Магчыма, менавіта аыялог I дазваляе ў значнай ступені знізіць гэтую адноснасць: над думкай б'юцца, спрабуюць яе выказаць два Логасы, дзве ўзаемадзеючыя свядомасці журналіста і суразмоўніка. Такое ўзаемадзеянне шчырае / сумленнае заўжды пакідала па сабе новыя ідэі / меркаванні, якім расці-прарастаць у будучыні і даваць новыя ўзыходы. Хоць / вяліся гэтыя гутаркі ў часе ўсплёску ідэалогіі "новага нацыянальнага адраджэння", яе ўплыў на лексіс дыялогаў хіба семантычны: на фоне новых слоўі паняццяў вядзецца напружаная супольная работа па асэнсаванні новага часу і новых рэаліяў, і лёсу Беларусі ў іх Іяк бы моцна ні гучала апошняе словаі. Для кагосьці лёс нашай Радзімы заключаецца ў словах "адраджэнне" ці "ўвасхрошанне", для кагось не мае дакладнай слоўнай пазнакі. Думаецца, наяўнасць канчатковага слова не самы важкі крытэрый для прадумвання шляхоў развіцця культуры. Самая важкая, паводле выказвання А.Лосева, сама думка. Аўтар, прынамсі, найбольш імкнуўся ашчаджаць менавіта думку, пакідаючы па магчымасці найменшую колькасць слоў.