Версіі  Юрась Залоска

Версіі

Юрась Залоска
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 463с.
Мінск 1995
144.09 МБ
Нашы палітычныя партыі (найперш, вядома, БНФ) з самага пачатку свае дзейнасці паставілі задачу культурнага адраджэння нацыі. Вядома, задачу высакародную, але I надта праблематычную ўжо хоць бы з тае прычыны, што ажыццяўлялася яна на не зусім прыдатным для таго матэрыяле. He падмацаваная нацыянальнай самасвядомасцю народа, яна ўжо ў пачатку абяцала марудна I безвынікова сканаць. Відавочна, палітычныя прыярытэты некаторых дэмакратычных партый былі вызначаны неабачліва, а сілы для іх ажыццяўлення аказаліся абмежаванымі. Зноў жа, відаць, не была ўлічана мера супраціву антынацыянальных сілаў, Іх шматгадовая спрактыкаванасць у барацьбе з нацыянальным. Так, каб перамагчы ў вялікім, яны пайшлі на ўступкі ў меншым, дазволіўшы прыняць хоць бы рэлятывісцкі закон аб мовах, добра ведаючы, што выконвацца ён не будзе. Цяпер яны навязваюць нацыі абсурдную дыскусію аб двухмоўі. Вядома, у аснове таго абсурду ляжыць пэўны разлік. Нацыянальнасведамая частка грамадства наіўна кідаецца ў спрэчкі наконт пераваг дзвюх граматык -
Тарашкевічавай і наркомаўкі, дыскутуючы аб разыходжанні ў трактоўцы мяккасці падвоеных зычных, а ў той час камуністычныя ўлады прыбіраюць пад сваю апеку ўвесь друк, маючы на мэце канчаткова ўсталяваць расейскае аднамоўе. Прапагандысцкім прыкрыццём тае акцыі займаюцца сацыялагічныя інстытуты і агенцтвы, што сядзяць на ўтрымзнні ўрада і ў любы момант з высмактанымі з пальцаў лічбамі могуць даказаць, што беларусы супраць беларускай мовы, а КПБ самая папулярная сярод іх партыя...
Хуткасць і, я б сказаў, татальнасць камуністычнай рэстаўрацыі могуць сведчыць толькі пра адно што пяць год, патрачаных на перабудову, спробы эканамічных і палітычных рэформ, не змянілі ДУХУ дзяржавы. Мадэль кіравання дзяржавай застаецца ранейшай, этакратычнай, дух дзяржавы камуністычным. Але наперадзе ў Беларусі новыя выбары ў парламент і выбары прэзідэнта. Якой, на вашу думку, павінна быць палітычная тактыха нацыянальнадэмахратычных сілаў на бліжэйшую перспектыву, каб ва ўмовах апатыі грамадства утрымаць ужо здабытыя пазіцыі?
Тактыка можа быць толькі адна аб’яднанне ўсіх дэмакратычных сілаўу адзіны блок. Бо антыдэмакратычныя сілы КПБ, ПКБ, іншыя групоўкі, што да іх прымыкаюць, актыўна гуртуюцца. Гэта вымагае эфектыўнага процідзеяння з боку сілаў дэмакратычных.
Паколькі гутарым мы ў час падрыхтоўкі святкавання ўгодкаў БНР, уякой вы ўдзельнічаеце як сябра аргкамітэта, дык, на вашу думку, наколькі істотна на палітычную свядомасць беларусаў можа паўплываць гэтая дата па сутнасці, эпізод у віры падзей 1917-21 гадоў?
Так, гэта эпізод у нашай гісторыі, але эпізод вельмі важны. Можа, без таго эпізоду не было б і падзеі 1991 года, не ўваскрэсла б сама надзея на якую-небудзь дзяржаўнасць. Абвяшчэнне БНР у 1918 годзе само па сабе было актам болей сімвалічным, бо за ім не паследавала якіх-небудзь грамадскіх пераўтварэнняў. Але гэты акт увасобіў у сабе нацыянальна-дэмакратычны патэнцыял беларусаў, рэанімаваў важнейшую ідэю і заклаў падмурак. Нягледзячы на пэўныя няўдачы ў будучым, ідэя жыла, a
значыць была жывая і надзея на яе адраджэнне. Яна жыве і цяпер, даючы моцы новым пакаленням беларусаў стрываць усё і дамагчыся жаданага. Таго, што ўжо дамагліся ўсе народы Еўропы. Мы апошнія. За намі чарга...
Хроніка часу
3 газетнай паласы*: "ЛіМ", 14.05.1993
ЛІТАРАТУРА НА КРАЕЧКУ ЧАСУ..
5 мая ў Палацы культуры чыгуначнікаў у Мінску Беларускі ПЭН-цэнтр наладзіў вечар-сусгрэчу з Васілём Быкавым. Фактычна, адбылася звыклая сустрэча чытачоў з пісьменнікам, на якой пісьменнік адказваў на пытанні прыхільнікаў сваёй творчасці, што паступалі ў пісьмовай форме і праз мікрафоны ў зале, разважаў пра жыццё наогул, дзяліўся сваімі поглядамі на стан і лёс літаратуры і мастацтва ў сучасных варунках.
"Як на споведзь-.", значылася ў запрашэнні ПЭН-цэнтра на гэты вечар. I сапраўды, Быкаў адказваў на пытанні, гаварыў сцісла, канкрэтна, але ёмка і шчыра. Хоць, падкрэслім, пытанні на асабістую тэму "праходзілі" вельмі цяжка, пакуль зала ўрэшце не зразумела, што сваёй персонай пісьменнік апякуецца найменш. I, дарэчы, ён сам напачатку паўшчуваў вядучага вечара, прэзідэнта Беларускага ПЭН-цэнтра народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна за празмерную гіпербалізацыю "апостальскай постаці” пісьменніка...
Пра што гаварыў Быкаў? Роскід пытанняў да пісьменніка быў самы шырокі (відаць, з-за разнастайнасці аўдыторыі вучні, студэнты, навукоўцы, пенсіянеры і г.д.|: ад "Якія сны вам сняцца найчасцей?" да "Ці былі калі камуністам і ці захавалі партыйны білет?_.” Адступаючы ад канкрэтных пытанняў, у рэмарках, пісьменнік выказаўся, між іншым, у абарону пісьменніцкай свабоды і грамадзянскай годнасці С.Алексіевіч; высока ацаніў чалавечыя якасці З.Пазьняка; рэзка негатыўна выказаўся наконт "пэўнай пазіцыі” Беларускага тэлебачання...
Але галоўнае, на маю думку, было на сустрэчы іншае: за апошнія колькі гадоў гэта адна з ПІСЬМЕННІЦКІХ сустрэч Быкава з грамадскасцю. Ен і сам гэта адзначыў, падкрэсліўшы, што выказваецца іменна як прыватная асоба, як мастак, літаратар, a
*"3 газетнай паласы" тут I далей цытуюцца матэрыялы, напісаныя аўтарам Іапроч аднаго выпадку, які адзначаны асобна/.
не палітычны дзеяч. Чаго-чаго, а палітыкі ў Быкава апошнім часам не бракавала.. I вось як быццам нешта добра знаемае, прыемнае, але прызабытае.. пісьменнік гаворыць пра ЖЫЦЦё НАОГУЛ, пра Яе Вялікасць Літаратуру, пра магчымасць мастацкага ўвасаблення часу. Ды каб звярнуцца э такім словам да людства, пісьменнік зараз мусіць што нечувана ў гісторыі беларускай літаратуры АПЛАЦІЦЬ гэткую магчымасць: дзякуй, дапамагла сродкамі ПЭН-цэнтру вядомая фірма "Дайнова".. Але ж ссумаваўся чытач, літаратурна-мастацкая грамадскасць па такіх сустрэчах гэта было відавочна: у зале скрозь можна было пабачыць работнікаў Інстытута літаратуры, выдавецтваў, рэдакцый, пісьменнікаў. Усё-такі адной палітыкай не жывы чалавек: мастацтва ў шырокім сэнсе, у тым ліку і самасвядомасць мастацтва і мастака, застаецца духоўным апірышчам і выратавальнікам любога грамадства і таталітарнага, і посттаталітарнага, і наогул_.
Быкаў у заключэнне і выказаў пажаданне чытачам не губляць сувязі з мастацтвам, нягледзячы ні на якія катаклізмы часу заставацца вернымі высокай літаратуры. "Усё-такі цяперашні крызіс рана ці позна мінецца, I з новай сілаю ўзнікне патрэба высокага, духоўнага..." Блаславёныя словы! А мы зазначым, што пакуль у грамадства, у Беларусі ёсць такія мастакі, што дбаюць пра непарыўнасць людской духоўнасці, звязваюць у адно духоўнасці ўчарашнюю і будучую, такое грамадства цалкам яшчэ не безнадзейнае...
НАЙМАГУТНЫ РЫЦАР ЛЮБОВІ (Амаль дзённік*)
...Апроч грамадзянскай сімпатыі.кожны сапраўдны Мастак тым дарагі людству, што прыходзіць да нашых сэрцаў упаасобку, як шчыры і сввтлы сябра.І становіцца патаемным сябрам на ўсё жыццё.
Патрэба ў гэткім сябры асабліва вострая тады, для тых пакаленняў, якія самім часам асуджаны на татальную паняверку і хаос. Такім пакаленнем сёння ёсць маладое пакаленне, пакаленне 20-30-гадовых, што прыйшло да свядомага жыцця ў другой палове 80-х і было проста асуджана на раз'яднанасць і хаос. Бо лёс рыхтаваў нам альбо ашалелае служэнне камуністычным максімам.альбо панылае кухоннае дысідэнцтва.У нас не было, у адрозненне ад ваеннага ці пасляваеннага пакаленняў, ані франтавога братэрства, ані з’ядноўваючага пафасу свабодалюбства, якім жылі "шасцідзесятнікі". Увогуле пасля "шасцідзесятнікаў" не стала "пакаленняў"; пакаленне Вінцука Вячоркі I Сяргея Дубаўца было асуджана на раз'яднанасць і бясслоўнае пеставанне свайго ўнутранага "я”. А маладзейшыя тым болей...
У такіх варунках мы шукалі ісціну на асабістых шляхах.
I самымі ўдзячнымі суразмоўнікамі нашымі былі Кнігі, Яе Вялікасць Літаратура. I калі яны знаходзіліся то заставаліся з намі на ўсё жыццё. У маім лёсе гэткімі кнігамі сталіся творы Васіля Быкава.
Пры канцы "перастройкі", у пастылай армейскай казарме, вельмі далёка ад Бацькаўшчыны, душою да Бацькаўшчыны мяне вярнула аповесць "Знак бяды", якую тады выпала прачытаць у перакладзе на рускую мову. Аповесць быццам змыла роспач; нагадала пра Дом, пра тое, куды трэба абавязкова вярнуцца і дзе толькі праўдзіва і можна адбыцца як чалавеку. Другі раз Васіль Уладзіміравіч прыйшоў на дапамогу ўжо тут, у Менску, дома, калі стала зразумела, што ніякай лагоднасці і рамантыэму тут, дома, няма; што паўсюль камандуе альбо цынічная набрыдзь, альбо свае ж слабавольныя перараджэнцы... I што наперадзе шлях супраціву і штоімгненнага процістаяння з рэчаіснасцю. (Процістаяння не толькі палітычнага, пад штандарам Фронту, але і ўвогуле маральнага, штодэённага, пабытовага...). Зразумець
* Гэты, па шчырасці выказвання дзённікавы тэкст агалошаны аўтарам на ўрачыстым ушанаванні 70-х угодхаў з дня нараджэння В.Быкава ў сядзібе БНФ "Адраджэньне" ў Менску Ічзрвень 1994).
гэтую жорсткую ісціну пры канцы 80-х дапамагла аповесць Васіля Быкава "Аблава”. АБЛАВА як метафара сучаснага метафізічнага стану свету, з якога, па словах філосафа экрана Інгмара Бергмана, сыходзіць Любоў. I трэба зразумець, што ўсе добрыя памкненні будуць атакоўвацца сіламі зла, што рыцары Дабра гэтаму свету быццам I не патр^бны...
Але што рабіць, калі ўсвядомлена такое? С "рыцца і жыць добрымі намерамі ўпаасобку?.. Відаць, не. I тут на дапамогу зноў прыходзіць Мастак Васіль Быкаў. Прыходзіць на гэты раз асабістым прыкладам. А іменна заняўшы выразную грамадзянскую пазіцыю. Сцвердзіўшы тым самым, што чужую, варожую вакольную рэчаіснасць упаасобку перамагчы немагчыма; што трэба гуртавацца, яднацца, ладзіць Фронт... I гэты крок Мастака самы што ні ёсць адэкватны суроваму духу яго мастацтва, мужнаму пафасу яго творчасці; ён, гэты крок, сам з'яўляецца мастацкім учынкам».
Але як быць з тым, што са свету знікае Любоў, сыходзіць Мілосць?.. Што множыцца паняверка, шырыцца распад? Нам, нават пры найвелькшым эмацыйным аптымізме, на жаль, не дадзена ведаць, куды, у якім кірунку рухаецца сусвет, да лепшага ці да горшага, да росквіту ці заняпаду, да Усяленскага Сэнсу ці да апошняй мяжы розуму... Бо ж было пагрозлівае прароцтва Яна Багаслова... Але так сталася, што Фронт добрых намераў існуе, існуе асяродак сумленнасці і ўэаемапавагі, Фронт Любові. Значыцца, вакольны распад і роспач не могуць быць фатальным; значыцца, і ў раз'яднанае людства Фронт Любові, на чале якога стаяць ахвярны рамантык і суровы Мастак, мае прыўнесці флюіды сэнсу і Любові. Так, нам няведама, што пагражае свету, Сусвету, але ж пзўна ведаем, што пагражае нам, пэўнай частцы людства. I каб выстаяць надалей у Фронце, прыкладам дзеля нас, маладых найперш, лёс і творчасць Васіля Уладзіміравіча Быкава.