Версіі
Юрась Залоска
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 463с.
Мінск 1995
Польскую мову я засвоіў за некалькі месяцаў у восьмым класе з дапамогаю падручніка для самавукаў, напісанага Данутай Васілеўскай і Станіславам Каролакам. Вельмі ўдзячны гэтым маім першым, завочным настаўнікам, бо да сённяшняга дня не забыўся іх навукі і свабодна разумею, размаўляю, чытаю і пішу па-польску. Хоць гэта толькі ў параўнанні з прымітыўным "пшэканнем": навучыцца размаўляць па-польску як кракавякі ці варшавякі задача немагчымая для тых, хто жыве ў Гародні, Лідзе, Сапоцкіне і іншых мясцовасцях Беларусі; для гэтага не хапае, мабыць, сапраўднага польскага неба і зямлі пад нагамі, нейкай спецыфічнай "струны" ў галасавых звязках, каб яны гучэлі патрэбнай інтанацыяй і мелодыкай.
Паспрабаваўшы карыстацца польскай мовай, я, аднак, даволі хутка прыйшоў да разумення, што родная мова гэта не тая мова, што стала блізкая і зразумелая ў выніку навучання, а мова, якая генетычна закладзена ад прыроды і якая прарываецца і натуральна струменіць у думках, злятае з вуснаў, калі пачуеш у ёй неабходнасць. Яе не трэба вучыць з азоў як замежную, суседнюю мову, трэба толькі несупынна аднаўляць у сваёй памяці, пачуццях, розуме, выпускаць смялей на волю, як птушку з клеткі. Гэта напачатку вельмі няпроста, бо паспрабаваць прылюдна размаўляць па-беларуску нібы язык прыліпае да нёба ад сарамлівасці... Заўсёды бо знойдуцца нахабныя цынікі рознага полу і ўзросту, гатовыя цябе і яе, мову, праз цябе абразіць. Tax было, і так ёсць зараз. Праз гэта
прайшоў кожны, хто трымаецца роднай мовы альбо вяртаецца да яе. Але лепей усё-такі цярпець і абараняць СВАё, чым падстройвацца пад чужое. Як ні старайся звяртацца "чыста па-руску", а масквічы хутка здагадаюцца, адкуль ты прыехаў, гэтаксама як варшавякі не вельмі расчуляцца ад недасканалай пальшчызны,хоць яе носьбіту з Гарадзеншчыны яна здаецца ўзорнай.
Мова можа на доўгі час быць гвалтам выцесненай іншай мовай, але адметныя рысы нацыянальнага характару ад гэтага, аднак, не вельмі мяняюцца. Хоць ты маўчы, хоць крычы, але яны непазбежна праяўляюцца на кожным кроку і ствараюць пэўную атмасферу ўзаемаадносін. Дастаткова хоць на дзень выехаць за межы Беларусі і вярнуцца назад, каб з новай вастрынёй адчуць тутэйшую атмасферу, псіхаклімат. Нездарма кажуць, што ў нас можна жыць спакойна, бо такі псіхалагічны лад тысячагадовага існавання нашага народа на сваёй этнічнай тэрыторыі. Можна ведаць не адну мову і лічыць сябе палякам ці габрэем, кім іншым, але кожнаму, хто прагне ў сваім жыцці раўнавагі, гармоніі і разважнасці, каму не займаць шчырасці, сумленнасці, працавітасці, сціпласці, талерантнасці, не пазычаць... і беларускасці!
Можна, зрэшты, карыстацца і польскай мовай, але набываць не польскую, а беларускую самасвядомасць. Раней і зараз, калі да ўсяго беларускага выяўляецца варожасць, абыякавасць, нецярпімасць з боку шавіністаў і атручаных імі цёмных людзей, для мяне мая пальшчызна была своеасаблівым імунітэтам супраць антыбеларускай "заразы". Як было даць веры, што "это гадкое, отвратнтельное, нмкому не нужное” беларускае сапраўды нікуды не годнае, калі суседняе, якое я ўжо добра ведаў, такое блізкае да гэтага "брыдкага качаняці" і моўна, і гістарычна, і культурна, чамусь не выклікае ніякіх сумненняў, а ў зацятых антыбеларускіх ненавіснікаў нат выклікае плебейскую ўмілёнасць і местачковую пыху... У такіх варунках разумны шлях супрацьстаяння невуцтву як мага большае пашырэнне ведаў для самастойных параўнанняў і высноў. Дарэчы, многае прыходзіла і з польскіх крыніц па мастацтве, гісторыі, культуры і інш. Калі беларускі эфір залівала бессаромная камуністычная мана
і дэмагогія, якую мне асабіста невыносна было слухаць, я спрабаваў пры любой магчымасці паслухаць "Голас Варшавы" ці паглядзець польскі тэлеканал, бо па іх трансляваліся сучасная эстрада, музычныя фестывалі, выдатныя заходнія фільмы, тэлетэатр, багата іншай рознабаковай інфармацыі, чаго нельга было ўбачыць ці пачуць па рэспубліканскім Дзяржтэлерадыё.
Мая пальшчызна, такім чынам, гэта толькі інтэлектуальны міф, насычаны ўсім лепшым, што мог пачэрпнуць у суседняй культуры, які ў юначыя гады спрыяў мне ў духоўным станаўленні на роднай беларускай глебе. Жыве ён цяпер хіба ў маіх успамінах, бо няма ўжо таго культурнага жыцця, каларытных рэаліяў, якія яго жывілі. Усё гэта стала мінуўшчынай, якая паступова аддаляецца; толькі ў думках сам-насам магу вяртацца да тых часоў, калі быццам сыходзіў з мулкага, забруджанага берага ў жывую, асвяжальную стыхію. I як толькі ахінуўся ў яе першыя хвалі пацягнула ў больш імклівую і глыбокую плыню, дзе бурлівае цячэнне і вастрыня перажыванняў ні з чым не параўнальныя. Гэта ўжо была мая беларушчына...
Пальшчызна, такім чынам, падвяла цябеда беларушчыны праз вірус "інтэрнацыяналізму", якім было спрэс заражона культурнае жыццё паміраючай нацыі... Беларушчына і пальшчызна, выходзіць, такія ж не ўзаемавыключальныя рэчы, як беларушчына і каталіцызм?
Жыццё аб'яднала мяне са шматлікімі аднадумцамі, я’кіх сустрэў у Гародні і пазнаёміўся ў Менску, іншых гарадах. Амаль усе яны ведаюць пальшчызну і, магчыма, кожны з іх мае свой польскі міф, але яны даўно вызначыліся ў галоўным, сутнасным, не баючыся на ніве сваёй культурнай, даследчыцкай дзейнасці атрымаць ярлык "беларускіх нацыяналістаў" ад бальшавіцкіх сексотаў. Зараз гэтыя нястомныя людзі самааддана працуюць дзеля беларускага нацыянальнага і дзяржаўнага адраджэння. He буду падрабязна казаць аб такіх аўтарытэтных дзеячах, як Адам Мальдзіс, Анатоль Грыцкевіч, светлай памяці Міхась Ткачоў, іншых, чыя шыро^ая эрудыцыя ўключае і выдатнае веданне пальшчызны. Прыклады можна прывесці і з больш маладога пакалення беларускіх інтэлектуалаў. Гэта скульптар Валяр'ян Янушкевіч, аўтар новых помнікаў А.Міцкевічу ў
Наваградку і Лідзе, гэта бард з Гародні Віктар Шалкевіч, гэта прадстаўнік найноўшай хвалі беларускай авангарднай паэзіі Юры Гумянюк, студэнт паланістыкі Гарадзенскага універсітэта. Пералік можна прадоўжыць...
Апошнім часам у Гародні з’явіўся польскамоўны друк, у якім сцвярджаецца аб польскім адраджэнні на Беларусі. Я, на жаль, не ведаю ягоных лідэраў, ніколі іх не сустракаў, хоць у Гародні і Менску ўсе культурныя барацьбіты навідавоку. Зрэшты, можа калі каго выпадкова і бачыў, чуў або чытаў у газеце "Гродненская правда", дык з таго часу імёны і прозвішчы маглі змяніцца: Ларысы сталі Лаўрамі, Юрасі Ежамі, Федзі Тадэвушамі і да т.п. Але, пэўна, гэта ўсё тутэйшыя людзі, "крэсовыя", як яны сябе самі вызначаю ць. Бо "крэсы” гэта нешта, відаць, асаблівае для іх, як паняцце нацыянальнае, патрыятычнае. Я, прынамсі, з дзяцінства такога сакраментальнага слова не чуў, і яно ў маёй пальшчызне ні з чым не асацыюецца. Упершыню дачуўся аб ім з "крэсовага" друку, мяркуючы па якім гарадзенскія палякі мараць "адраджаць польскасць" незалежна ад сувязей з беларушчынай. Яны песцяць свой настальгічны міф аб гісторыі, культуры і іншых дзеях на той зямлі, дзе жывуць разам з яе гаспадарамі беларусамі. Уся прапаганда таго міфа канцэнтруецца на ідэалізацыі даваеннага жыцця "за палякамі" і тагачасных рэаліяў, як кропкі адліку (ці як канчатковай мэты?) тутэйшага польскага руху. Мне даводзілася чуць успаміны розных людзей, што перажылі той "залаты час", але яны не падаліся мне пераканальнымі. Тут ёсць сваё "але", як і ў наіўных байках пра тое, як добра было жыць "пры камуністах", калі і кілбаса была, і пілі, і елі што хацелі... Да 1939 года многія чамусь упарта жадалі, каб Польшча загінула, і спрабавалі праводзіць супраць яе эканамічны байкот, не набывалі тавараў, а ўсё, што можна было вырабіць, рабілі саматугам, гадамі не плацілі падаткаў, ажно пакуль чыноўнікі не цягнулі з падворку жывёлу за рогі ў якасці пакарання... Як можна пагадзіцца з тым, што ў наш час, калі фашызм усіх афарбовак ва ўсім свеце даўно аб'яўлены антылюдскай палітыкай, пад выглядам "польскага патрыятызму" рамантычна гераізуецца пілсудчына і акаўшчына замест ейнага пакаяння і прызнання віны перад уласным народам
і суседнімі. Пакаянне лагічна I маральна выцякае са злавеснай гісторыі гэтых генацыдных з'яў акаўшчыны і пілсудчыны... Ці магчыма адбудаваць польскі флігель у новым беларускім доме, пачынаючы з такіх вось падмуркаў?
Неадназначна я ўспрымаю зараз і з'яўленне першых польскіх класаў пачатковых школ на Беларусі, хоць гэта, канешне, нармальная э'ява ў культурным жыцці. Цешыць, што яшчэ нехта далучыцца да пальшчызны больш чым на самаадукацыйным, дылетанцкім узроўні, I, можа, у будучым прынясе якую-кольвек карысць на ніве новых I больш паўнавартасных беларуска-польскіх адносін. Але не пакідае і трывога за маленькіх I недасведчаных дзетак, каб Іх не выхоўвалі ў штучнай ізаляцыі або нават варожасці да ўсяго беларускага. Што іх тады чакае, як не перспектыва адчуваць сябе этнічна-чужой меншасцю на роднай зямлі?
ПЫТАННЕ ПАЛІТЫЧНАЕ
3 ПУНКТУ ГЛЕДЖАННЯ МАСТАКА
Надалей, відаць, многае будзе залежаць ад таго, як будзе пасоўвацца ўласна беларускае культурнае адраджэнне, наколькі ягоны магнетызм зможа ахінуць беларускую дыяспару. Нас тут цікавяць фактары, спрыяльныя на карысць беларушчыны. Але, мабыць, напачатку варта зрабіць экскурс у мінулае. Як вядома, БеларускІ народны фронт у 1988 годзе стварылі беларускія інтэлектуалы духоўныя апазіцыянеры часоў застою. Яны ж за часамі "перабудовы" разгарнулі асветніцкую работу, зместам якой была прапаганда ідэі незалежнасці. Ты таксама апынуўся ў навейшай плыні беларушчыны. Як гэтая плынь, на тваю думку, магла нарадзіцца I нараджалася ў нетрах застою, у паліцэйска-стукацкай дзяржаве?
Каб уявіць, як пачынаў пульсаваць і прабіваўся на паверхню жыцця апазіцыйны струмень незалежнай беларушчыны, можна прыгадаць вобраз асфальту, праз які з цягам часу ўсё вальней цягнецца да святла незнішчальная зеляніна, адсоўваючы, узрываючы вялікія кавалкі маналітнай масы, што скоўвала яе натуральны рост. Далікатная раслінка перамагае несакрушальную цвярдыню, якую ледзьледзь расколвае адбойны малаток... Рэч, аднак, у тым, што
карані раслінкі набіраюцца моцы ў жыццядайнай глебе, якая заўсёды зможа "бетон".
Здавалася, непрабівальным пластом бетону было ўкатана і наша духоўнае жыццё, стрыножанае ўсепранікальнай уладнасцю. Але ў любых умовах знаходзяцца асобы, адзінкі ці невялічкія купкі аднадумцаў, якія распачынаюць свідраваць, тараніць "бетоннае неба" і зазвычай аказваюцца ў няроўным сутыкненні мацнейшымі. Чаму так адбываецца? Жыццё нельга доўга ўтрымаць у стане нейкай штучнай застыгласці. Праўда, патрэбна, каб нехта быў ПЕРШЫМ, хто ўздыме свой голас і пачне разбураць прыгожа-пачварныя ідыліі, не баючыся ідэалагічнага прэсінгу, стукацтва, дэзінфармацыі, маладушша і здрадлівасці, палягаючы толькі на сябе. Была ж такая агідная звычка ў нашым соцыуме паляваць на кожнае "незаконнае" слова, самастойную думку, самаіты погляд на рэчы сыканнямі і рыканнямі кшталту "Ты чмво антмсоветчнну несёшь?!", "Нету на вас Сталнна!”, "Пора сообіцнть куда следует, а там разберутся!” і да т.п. I таму многія жылі, існавалі, хаваючы голаў у плечы, насцярожана аглядваючыся навокал, перш чым сказаць тое, што яны насампраўдзе думаюць. Многіх зманьвала тады перспектыва лепшых умоў, дабрабыту, асабістага поспеху, і дзеля гэтага трэ было выглядаць лаяльным, ”не высоўвацца", "трымаць нос па ветры" і г.д. інакш цяжка было ўздымацца па службовых лесвіцах, прэтэндаваць на званне, пасаду, прэмію... Гэта трымала навуковую і творчую інтэлігенцыю ў такой жудаснай залежнасці, што толькі нямногія наважваліся страціць "перспектыву росту".