Версіі
Юрась Залоска
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 463с.
Мінск 1995
Ад пачатку "перабудовы" пісьменнік знаходзіцца ў эпіцэнтры барацьбы за дэмакратыю, прымае ўдзел у стварэнні Беларускага Народнага Фронту "Адраджэньне", абіраецца прэзідэнтам Згуртавання беларусаў свету "Бацькаўшчына". Яго імя на штандарах рэфарматарскіх сілаў у Беларусі, талент у палітычнай публіцыстыцы і грамадскіх выступленнях. Талент пісьменніка на бестэрміновай перадавой...
Пры нашай сустрэчы Васіль Уладзіміравіч не без скрушнасці
скажа: "Самая вострая пакута цяпер палітычная, / творчасць адмысловая публіцыстычная, чым у асноўным / займаюся. Гэта, безумоўна, не літаратура, хоць палітыка I літаратура моцна звязаны. Што датычыць беларускай культуры I літаратуры апошніх дзесяцігоддзяў, дык палітыка ў Іх была вызначальнай..."
Быкаў сваёй творчасцю, грамадскай пазіцыяй даваў сучаснікам шанец заставацца людзьмі. Можа, паспрыяе гэтаму і цяпер?
* * *
Дыялог першы вусны
МЕНТАЛІТЭТ ГРАМАДСТВА I ЛЁС ДЭМАКРАТЫІ. ВЫРАТАВАЛЬНАСЦЬ РАДЫКАЛІЗМУ
Васіль Уладзіміравіч, апошнія гады вы вельмі многа і востра высгупаеце з палітычнай публіцыстыкай, пастаянна выказваеце свае ацэнкі палітычных падзей. Неаднаразова ў вас гучала думка наконт таго, што наш народ яшчэ недастаткова палітызаваны. Гучыць "у піку" агульнажурналісцкаму штампу, што, маўляў, наша грамадства надзвычай спалітызаванае і стамілася ад гэтага. У якім сэнсе, павашаму, грамадства яшчэ недапалітызаванае і якой, адпаведна, палітычнасці яму бракуе?
Сучасны стан нашага беларускага грамадства дае падставы гаварыць пра яго як пра грамадства апалітычнае.
Калі б яно было ў дастатковай меры палітызаванае і ўсведамляла ўласную ролю ў гісторыі Беларусі, дык у нас не мелі б месца такія прыкрыя з'явы, якіх не бывае ў нармальна палітызаваным грамадстве. А менавіта: у парламенце не было б столькі вакантных дэпутацкіх месцаў; значныя палітычныя падзеі расцэньваліся б адэкватна ( не блыталіся з другараднымі Іпараўнайце рэакцыю насельніцтва на абвяшчэнне суверэнітэту рэспублікі і на аднаразовае павышэнне кошту заводскага харчавання); не было б негатыўных адносін да свае нацыянальнае мовы і культуры. Палітызаванае грамадства не паставіла б паўтысячы аднолькавых помнікаў чужому правадыру і без дыскусій зразумела 6, чаму цяпер іх трэба прыбраць. Урэшце, палітызаваныя грамадзяне інакш бы паставіліся да выбараў у парламент...
"А што, ад таго (ад выбараў, рэферэндумаў і да т.п.) пабольшае каўбасы?" вось вынік тае палітызацыі наадварот, якая цяпер дае самыя шырокія магчымасці для маніпуляцыі народнаю воляю ўсім, хто наверсе, ад камуністаў да дэмакратаў, якіх, зрэшты, шырокія масы проста не навучыліся адрозніваць між сабой. He, такое грамадства класічны прыклад апалітычнасці.
Апошнім часам, здаецца, наша грамадства, не паспеўшы зрабіцца праўдзіва палітызаваным, ужо пазбаўляецца ілюзій наконт магчымасці хуткага ўсталявання справядлівай і гуманнай улады. Прыход дэмакратыі, цытуючы класіка, зацягнуўся ўсур'ёз і надоўга.. Ці не былі перабольшанымі нашыя спадзяванні на хуткае, імгненнае ўсталяванне дэмакратычнага ладу? Выглядае, што грамадства, дэмакратычныя сілы пераацанілі свае магчымасці наконт тэрмінаў дэмакратызацыі; цуду не адбылося, і цяпер шмат хто з дэмакратаў у апатыі, расчараваны. Відаць, надыходзіць пераломны момант, калі трэба прымірыцца з тым, што дасканалая ўладавая струхтура ўсталюецца не хутка?
Правільна. Тая эйфарыя была, канешне, фальшывай, неабгрунтаванай. Справа ў тым, што камуністычны лад і камуністычная па сутнасці псіхалогія панавалі ў нас ледзь не стагоддзе. У яе атмасферы выхаваўся пэўны менталітэт грамадства. Ліквідаваць, зжыць гэты менталітэт за некалькі гадоў немагчыма.
Для таго павінна адбыцца змена пакаленняў. Мы бачым, што пабудова дэмакратычнага грамадства, апроч іншага, моцна ўпіраецца ў псіхалогію. Нават нашы дэмакраты (несумненна, лепшыя сярод нас людзі, і людзі разумныя), якія хочуць быць іменна дэмакратамі, але ... яны такімі быць не могуць. Яны суб'ектыўна не могуць быць такімі, хоць бы таму, што цяжка зжыць не толькі камуністычную ментальнасць, але і тое імперскае, шавіністычнае мысленне, якое ёй спадарожнічае. Каб пазбавіцца ўсяго гэтага, мусіць, патрэбен час.
Ці магчыма, на вашу думку, нейкая цэласная грамадская ідэалогія, адпаведная гэтаму пераходнаму часу, якая паспрыяла б перайсці да больш гнуткай, дэмакратычнай ментальнасці?
Думаю, што не, не магчымая, бо гэта досыць няпэўны, зменлівы пераходны перыяд. працэс, у якім узаемадзейнічаюць розныя фактары. Але, несумненна, гэта рух у напрамку дэмакратызацыі. I ён увогуле ідзе, толькі ідзе марудна, з рознымі эксцэсамі. Ды іншага выйсця няма. Могуць быць рэцыдывы мінулага, узнікненне ў выніку путчаў дыктатарскіх рэжымаў гэта абсалютна магчыма. Толькі будучыні за імі няма, таму што яны не здольны забяспечыць гістарычны прагрэс, і рана ці позна самы жорсткі і ўсеўладны дыктатарскі рэжым рухне. Рухне зусім не таму, што яго скінуць нейкія рэвалюцыйныя сілы, а па той прычыне, што матэрыяльна ён будзе пазбаўлены магчымасцей для развіцця. У нас так ужо атрымалася: Гарбачоў і кампартыя пачалі перабудову, бо пераканаліся, што наш "сацыялістычны" метад гаспадарання зжыў сябе, і мы становімся банкрутам у спаборніцтве з Захадам... Гэтым жа скончыць кожны новы Франка, Піначэт ці Салазар.
Калі дэмакраты апынуліся ва ўмовах шматпартыйнай сістэмы, суверэнізацыі рэспублік былых складніц Саюза ССР, ці не варта ім утаймаваць энергію разлому, разбурэння, трохі "паправець"?
Абсалютна з гэтым не згодны, таму што не бачу ніякай "дэмакратычнай празмернасці" ў правядзенні рэформ. Дый хіба яны ў нас ажыццяўляюцца? Па сутнасці, мы знаходзімся ў стане стагнацыі, і далейшы рух па інерцыі прывядзе да пагібелі.
Наша грамадства, паўтару, не адносіцца да празмерна палітызаванага, яно застаецца апалітычным, бо ніякім чынам не ўплывае на палітыку. Новаўтвораныя палітычныя партыі таксама амаль не ўплываюць на палітычнае развіццё грамадства. Дзейсны палітычны рух робіцца высілкамі досыць вузкага кола людзей, найперш апазіцыяй БНФ у Вярхоўным Савеце. Калі і яна зменшыць актыўнасць, дык увогуле не будзе ніякай палітычнай перспектывы, посткамуністычная стагнацыя задоўжыцца на невядомы тэрмін. Дык ці варта змяншаць "дэмакратычны радыкалізм"?
Але ці зразумее грамадства выратавальнасць радыкалізму?
Мне згадваюцца словы Л.Талстога наконт таго, што,
каб пераправіцца праз раку ў прызначанае месца, трэба браць вышэй па цячэнні, бо калі прымервацца на тое ж месца, куды трэба трапіць, цячэнне знясе ніжэй.„ Пры пасіўнасці і апалітычнасці грамадства больш перспектыўна, напэўна, ставіць задачы больш маштабныя, чым тое дазваляюць выканаць сённяшнія магчымасці. Трэба, каб грамадства прызвычаілася да высокіх мэт. Паглядзіце, некалькі гадоў таму БНФ ставіў, здавалася б, зусім нерэальнае, неверагоднае пытанне аб прызнанні нацыянальнай сімволікі. Тады гэта гучала нязвыкла, шмат хто і сярод Інтэлігенцыі лічыў, што й не варта гэтае пытанне ўздымаць... А сёння бачыце: "крамольны" сцяг лунае над Вярхоўным Саветам. Гэтаксама і з заваёвай суверэнітэту. Яшчэ за некалькі месяцаў да прыняцця ДэкларацыІ сама ідэя ўспрымалася як лозунг, "фраза". Аднак жа і гэтая ідэя ператвараецца на нашых вачах у рэальнасць. I так, трэба меркаваць, будзе ва ўсім, што тычыць палітычнага працэсу. Калі ж чакаць "спеласці" грамадства, дык мы ў справе пабудовы незалежнай Беларускай дзяржавы асуджаны бясконца таптацца на месцы.
Думаю, што ўсё будзе залежаць ад таго самага радыкалізму, наконт патрэбы якога ў вас узніклі сумненні.
Дыялог другі пісьмовы
ДУХО7НЫ КРЫЗІС: ДРАМА СТРАЧАНЫХ ПАКАЛЕННЯЎ
У сваіх публіцыстычных выступленнях вы, Васіль Уладзіміравіч, досыць песімістычна ацэньваеце жыццё старэйшых пакаленняў савецкіх людзей: як жыццё, пражытае без сэнсу, упустую, бязмэтна... Калі б такі прысуд вашаму пакаленню выказаў мой равеснік...
Але, уяўляецца, жыцця без мэты ўвогуле не можа быць чалавех заўсёды шукае суладдзя са сваім часам; здаецца, што дзесьці пад ультрасавецкай ідэалогіяй тым не менш існавала і пранікнёна-гуманістычная выратавальная духоўная плынь. Глядзіш на старыя, паваенныя фатаграфіі і дзівішся асабліва на фота 60-х гадоў прасветленасці, адухоўленасці чалавечых твараў, цеплыні ўсмешак... У 70-я, прынамсі, такога лірызму меншае. Але ўсё роўна: можа,
не так усё адназначна змрочна ў нашай духоўнай гісторыі, і не ўсё так безнадзейна цяпер?
Жыццё ўсіх пакаленняў нашай няшчаснай краіны вельмі ж незайздроснае, у тым ліку і таго пакалення, да каторага належыць ваш суразмоўнік.
Але ўся справа, мабыць, у адносінах да тае незайздроснасці: адны яе саромеюцца, другія ёю ганарацца. Адны імкнуцца асэнсаваць сваё мінулае, каб здабыць з яго нейкі, хай сабе маральны ўрок, іншыя каб здабыць якую выгаду. У нас ідзе барацьба за прывілеі, па сутнасці за кавалах смярдзючай каўбасы, якую не ядуць сабакі. I тут цікава тое, што некаторых абурае не сама сутнасць тае паскуднае барацьбы, а яе пэўны вынік. Звычайна ў такіх выпадках навучыліся гаварыць: так, подла, пасвалачному жылі, але ж верылі шчыра, быў энтузіязм! (”Мы не глядзелі, што мы елі такі вялікі быў уздым"). Саджалі, калектывізавалі, будавалі. I высылалі. I даносілі. I супрацоўнічалі... Але мне думаецца, што чалавек з нармальнай, не пашкоджанай псіхікай у такім выпадку лепш прамаўчыць, каб не дэманстраваць не толькі відавочную амаральнасць свайго жыцця, але й сваё дрымучае глупства.
Так, сапраўды, не ўсё так адназначна ў нашай гісторыі, ды і псіхалогіі таксама. Пакаленні людзей, якія за шмат гадоў прызвычаіліся існаваць у перакуленым свеце, па той бок славутага люстэрка, і на старасці год не здольны зразумець свае трагедыі, гэтыя пакаленні для нацыі страчаны, гэтаксама як і для чалавечай гісторыі.
Але, здаецца, з падзеннем імперыі парушыўся пэўны ЛАД жыцця хай і саветызаваны, наскрозь міфалагізаваны, пракамуністычны але ж усё-такі ЛАД, са сваёй гармоніяй / нават спецыфічнай эстэтыкай, пэўнай маральнай кансерватыўнасцю. I вось зараз гэты лад парушаны, a разам з ім парушаны не толькі палітычныя інстытуты і дзяржаўнасць, але і ўладкаванасць псіхалагічнага існавання мільёнаў людзей. Парушаны лёсы.
Вас не трывожыць магчымае выспяванне на гэтай глебе агульнай, мо самай балючай для нашых суайчыннікаў духоўна-псіхалагічнай праблемы?