Версіі  Юрась Залоска

Версіі

Юрась Залоска
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 463с.
Мінск 1995
144.09 МБ
Трэба падкрэсліць, што такое сузор’е талентаў і змагароў за жыццё беларускасці эпахальная з'ява канца XVIII пачатку XX стагоддзяў. Усчалася амаль што безнадзейная барацьба за незалежнасць, супраць імперскага прыгнёту, дэнацыяналізацыі і скасавання правоў чалавека. Ня гледзячы на ўсе пачварныя сродкі тэрору, дыскрымінацыі і генацыду, якія выпрабоўвала расейскае самаўладдзе пасля падаўлення паўстанняў, на беларускай глебе ізноў і ізноў праз путгы і ланцугі прарываўся ўздым самасвядомасці і мацавалася вера ў аднаўленне нацыянальнай і дзяржаўнай незалежнасці як далёкай ідэі, але неўнікнёнай у будучым рэальнасці. Відаць, у жалобны час нацыянальнай трагедыі, калі навакол мана, глум, здрадніцтва, калабарацыянізм, Усявышні дае народу выратавальную моц, што канцэнтруецца ў абраных асобах, адораных талентам і адзначаных самаахвярнасцю. Чым болей пакут і безнадзейнасці, тым больш моцны, як з металу спрэсаваны дух адраджэнцаў. Да іх пачынаюць цягнуцца астатнія.
Нацыянальныя волаты, якіх мы нагадалі, нарадзіліся ў каталіцкім асяроддзі не выпадкова: яно было выразна апазіцыйным да імперскай палітыкі "всемнлостнвейшкх государей" (нездарма ў ім у тыя часы паўзнікла нямала таемных таварыстваў, ідэалогіяй якіх была ідэя вызвалення свае Радзімы. Ю.З.). Пад трывожныя гукі аргана нацыянальная душа не магла заснуць, у той час як "малінавы звон" густым ялеем ахінаў, суцішаў і расслабляў мяцежныя думкі і памкненні. Я не збіраюся абражаць нічыіх сённяшніх рэлігійных пачуццяў, я толькі спрабую зразумець аб'ектыўную перавагу ў нашым каланіяльным мінулым фермента заходнехрысціянскай еўрацэнтрычнасці... He цяжка
здагадацца, якую афіцыйную ролю выконвала праваслаўе з канца XVIII ст. на анексіраваных расійскім царызмам тэрыторыях Беларусі, яно праводзіла каланіяльную палітыку ў духоўнай сферы. Жудасная, нехрысціянская расправа з грэка-католікамі, санкцыянаваная Імперскай дзяржавай I падтрыманая яе вернай прыслужніцай царквой, Свяшчэнным СІнодам I праваслаўнымі ІерархамІ, адхінула залачоныя апраткі, I стала бачна махіна пераўтварэння блізкіх, суседскіх народаў нібыта "сваяцкіх", "йз еднного мзначального племенн", як сцвярджала Імперская гісторыя, у прыніжаных I затурканых белых нявольнікаў царызму.
Праз гвалт на доўгі час знікла беларускае уніяцтва, яго вернікі з прымусу перайшлі хто ў праваслаўе, хто ў каталіцыэм. Каталіцызм, аднак жа, немагчыма было "выкарчаваць" аналагічным чынам, не разбурыўшы пры гэтым "богообраэный" фасад перад моцнымі I ўплывовымі заходнееўрапейскімі дзяржавамі. Тагачасны каталіцызм на БеларусІ выступіў альтэрнатывай, сродкам абароны сваёй духоўнай незалежнасці ва ўмовах наступу імперыі. Калі немагчыма было пагадзіцца са злачынствамі ад Імя дзяржаўнага закона, пад спічастымі скляпеннямі касцёлаў беларус мог уратавацца духоўна, захаваць недатыкальнай сваю мучаніцкую душу, Селяніна героя верша Ф.БагушэвІча стаць католікам змусілі, вядома, не нагайкі вайскоўцаў ("як хрысцілі мяне казакі з рускага ды ў палякі"|, але свядомае чалавечае вырашэнне свайго духоўнага лёсу, выбар. Адвяргаючы гвалт над сваёй асобай, селянін пераходзіць у Іншую канфесію, выбіваючыся такім чынам хаця б з духоўнага падпарадкавання дэспатычнай уладзе. А калі спалены духоўныя масты нявольніцтва, застаецца адзіны шлях шлях змагарства.
Усе лідэры бунтароў, паўстанцаў, касінераў тых часоў былі пераважна з каталіцкага асяроддзя. Каталіцызм падзяліў Іх пакутную долю... Разам з царскай палітыкай шыбеніц, расстрэлаў, арыштаў, катоўняў, рабунку маёмасці I Іншых сродкаў "умнротворенмя польскйх мятежей" паступова парушалася I ўсходнеканфесійная мяжа. Дзе толькі можна было, праваслаўныя купалы-"цыбуліны" замянялі шпілі каталіцкіх храмавых вежаў, цэрквы-"мураўёўкІ"
множыліся па ўсёй БеларусІ. Але.. разам з ІнсургентамІ ў кайданах I іх сем'ямі далёка на ўсход рушыў I каталіцызм. Парафіяльныя касцёлы, капліцы, могілкі, што ўзніклі ажно ў Табольску, Уладзівастоку, нават на Сахаліне, пазначылі гэты крыжовы шлях пакутнікаў, што былі з Богам I ў духоўнай свабодзе да канца. Вечны ім супакойі.. I ў Іх цярпенні I веры незнішчальнасць духу беларускага Адраджэння, бо ў рэшце рэшт перамагае не той, хто нішчыць I знявольвае, а той, хто пакутуе I ахвяруецца.
...Я, дарэчы, слухаючы цябе, нечакана падумаў вось пра што. Гэта пэўны парадокс: пашырэнне каталіцызму ў свеце мо й больш маштабнае Іакрамя Еўропы Паўднівая, Цэнтральная / Паўночная Амерыка, Афрыка, АўстралІяІ, чым распаўсюджанасць праваслаўя, аднак каталіцызм, ведучы да Бога, не так адчувальна ўплывае на нацыянальнае аблічча мову, псіхалогію вернікаў. Я нават схіляюся лічыць рысай каталіцызму прызнанне прэзумпцыі самаітасці вернікаў. Іншая рэч, што, так бы мовіць, рэгіянальныя каталіцызмы могуць / пасягаць на нацыянальны складнік чалавечай душы, асабліва калі гэтая канфесія набывае характар дзяржаўнай рэлігіі: чым не прыклад палітыка польскага каталіцызму адносна вернікаў-беларусаў?
У процівагу да беспамерна-імперскага Усходу, што не без актыўнай дапамогі дзяржаўнай рэлігіі знівеляваў I растварыў у сваёй вялікарускай усёз'яднальнасці мільёны "мнородцев", каталіцкае яднанне з народамі Заходняй Еўропы ніколі не ставіла беларусаў Іколішніх ліцьвінаў) перад італьянцамі, французам), іспанцамі, немцамі ў якасці "меншых братоў", "сапсаваных усходам лаціннікаў" I да т.п. Нават у сучасным, абсечаным, міграцыйна-выпампаваным стане Беларусь па насельніцтве і тэрыторыі нічым не ўступае Аўстрыі, БельгіІ, ВенгрыІ I Іншым развітым еўрапейскім краінам. Адзіны духоўны цэнтр для католікаў краін Еўропы Ватыкан аніяк не абавязвае, каб усе католікі станавіліся "італьянцамі", хоць малітоўная латынь, што пачынаецца для кожнага верніка шчырым зваротам "АВЭ МАРЫЯ, ГРАЦЫЯ ПЛЭНА" ("Вітай, Марыя, поўная ласкі"), аднолькава чулая як для сэрца рымляніна, гэтак I для мюнхенцаў, пражан ці менчукоў. Зрэшты, і само паняцце "каталіцызм" перакладаецца як "агульналюдскі", "міжнародны" I не можа манапольна
належаць толькі італьянцам альбо палякам, бо ўсе народы са сваёй роднай мовай роўныя перад Богам, а манія нейкай выключнасці, месіянскасці ужо не ад хрысціянства. Іншая рэч культурная італьянізацыя, якая на працягу стагоддзяў шырылася ў каталіцкім свеце, даўшы такія вялікія эпохі канчатковага фарміравання заходнееўрапейскіх нацыяў, як Рэнесанс і Барока. Пасля велічных духоўных, эстэтычных здабыткаў, якія глыбока запалі ў душу, адклаліся ў генетычнай памяці, замацаваліся ў ментальнасці, ужо ніякая імперская палітыка не магла зліквідаваць, растварыць, перарабіць на чужы капыл тыя еўрапейскія народы, якія на многія стагоддзі па розных прычынах страцілі сваю незалежнасць: беларусаў, украінцаў, чэхаў, славакаў, венграў, харватаў, славенцаў і іншых, хто цалкам альбо часткова прыняў каталіцызм. У драматычным супрацьстаянні з палітыкай русіфікацыі краю беларусамкатолікам было значна прасцей зразумець спачатку сваю нярускасць, а затым з тутэйшага, мужыцкага, "польскага" вызначыць сябе неўзабаве беларусамі, г.зн. самастойным і паўнавартасным народам сярод еўрапейскіх суседзяў.
I ўсё ж, нягледзячы на ахвяры і пакуты каталіцызму на нашай зямлі, нельга абсалютызаваць яго значэнне для нацыянальнага самавызначэння. Ці ж не пра тых паноўкатолікаў, што пачалі ў касцёле адвяргаць мову, "якой азваўся беларус", пісаў Янка Купала? I да сёння некаторыя іх неўгамонныя паслядоўнікі ніяк не могуць супакоіцца... 3 другога боку, цалкам не зрабіліся "рускімі" і праваслаўныя беларусы, хто хадзіў пакланяцца ў царкву найперш Пану Богу, а не ўладам.
Як бы ні складаліся лёсы рэлігійнага жыцця на Беларусі і як бы ні шкодзілі яму авантурныя палітычныя маніпуляцыі, наш народ захаваў у сваім сэрцы Веру, Бога, Сумленне, а гэта ёсць лепшае, што цепліцца ў кожным чалавеку, да чаго ён духоўна цягнецца і праз што бясконца самадасканаліцца. Калі мы зараз прыкладаем намаганні, каб трывала замацаваць незалежнасць, дзяржава павінна быць падкрэслена талерантнай і спрыяльнай да ўсіх канфесій, што спрадвеку існавалі на нашай зямлі, не вылучаючы ніякай "асаблівай", "абранай", "выключнай", бо гэта супярэчыць нашаму нацыянальнаму духу і гістарычным
традыцыям. Хай жа беларуская шматрэлігійнасць і шматканфесійнасць, якая раней, у каланіяльныя часы, магла здацца нашым слабым месцам, прычынай раз'яднання, становіцца зараз нашай перавагай, моцным месцам, фактарам духоўнай кансалідацыі. Бо Бог адзіны, і гэта мо наймацнейшы кансалідант народа. Добра, калі да Бога вядзе шмат шляхоў і можна выбраць з іх свой...
ПЫТАННЕ "ПОЛЬСКАЕ"
Я ведаю, што ты, Яўген, гадаваўся ў Гродне, у каталіцкай па веравызнанні, але спольшчанай па культуры на той час сям'і. Аднак сёння ты працуеш у беларушчыне, а нехта з тваіх суайчыннікаў, гарадзенскіх "палякаў", працуе на пальшчызну. Культуралагічныя наступствы каталіцызму, як бачым, не такія і адназначныя... Скажы, што паўплывала на тваё асабістае самавызначэнне, і што, на твой погляд, перашкодзіла зрабіць такі ж светапоглядны выбар тваім землякам?
Натуральна, што ў "спаланізаванай", дакладней сказаць прыхільна, з сімпатыяй настроенай да польскай культуры сям'і мне не так цяжка было далучацца да палывчызны. У далёкія 60-я, 70-я гады аб "польскім" і папольску пра сусветнае можна было даведацца непараўнальна больш, у адрозненне ад рускамоўнай і беларускамоўнай інфармацыі, што рэгламентавалася жорсткімі нормамі камуністычнай ідэалогіі. У Гародні ведаць польскае ці мець з ім сувязі не лічылася заганным, а выдавала нават ганаровым. Ужо не кажучы пра кантакты са сваякамірэпатрыянтамі, якіх многім гарадзенцам афіцыйна дазвалялася сустракаць альбо самім да іх ездзіць. Нават школьнікам настаўнікі перадавалі адрасы польскіх аднагодкаў і раілі з імі перапісвацца. He было дня, каб турысты з "братняе сацыялістычнае Польшчы" тлумна і шумна не з'яўляліся на вуліцах Гародні. He ведаць, не чуць, не засвойваць пальшчызны было немагчыма. Мяне, аднак, заўсёды бянтэжыла, смяшыла і засмучала павярхоўнае "пшэканне" (так з'едліва ў гарадзенскім асяроддзі называлі польскую мову) многіх мясцовых католікаў дзеля падкрэслівання сваёй польскай адметнасці. Яно іх, праўда, цалкам
задавальняла... Напрыклад, стрэнуцца польскія кабеты, што гадаваліся яшчэ за "польскім часам", і пачынаюць размаўляць між сабою, як ім здаецца, па-польску. Але на самой справе гэта нейкая моўная мяшанка-трасянка (слова беларускае, слова рускае), крыху прыпраўленая дзеля шляхетнага выгляду ёваротамі ветлівасці "прошэ панічка", "дзень добры”, "довідзэня" і інш. Браць прыклад са старэйшых і імітаваць без асаблівых адукацыйных намаганняў пальшчызну мне асабіста было нецікава і недастаткова, бо ў такім выпадку ніколі б не зразумеў таго, што напісана ў кнігах, часопісах, газетах, якія тады свабодна ляжалі ў бібліятэках, крамах, кіёсках, што казалася па польскім радыё і тэлебачанні.