Версіі  Юрась Залоска

Версіі

Юрась Залоска
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 463с.
Мінск 1995
144.09 МБ
нас партызаны, ніколькі не губляючы свае традыцыйнае існасці, у чужой краіне ператварыліся ў загадкавых душманаў, а ненавісныя, да зубоў узброеныя карнікі у "нашнх славных парней, честно нсполняюіцпх свой ннтернацнональный долг". У гэтым сэнсе, мабыць, было б цікава сутыкнуць разам якога-небудзь старога бацьку, беларускага партызана, і яго маладога сына-"афганца" цікавая, мабыць, атрымалася б размова.„
Зразумела, што ў мінулай вялікай вайне засталося шмат белых плямаў, якія тояць розныя ацэнкі. Але ва ўмовах таталітарызму высветліць усе іх не было магчымасці. I не толькі з прычыны жорсткай цэнзуры і празмерна абачлівай рэдактуры: таксама і ў сілу абмежаванасці нашага светапогляду. Менавіта той светапогляд абавязваў да пэўнай "кананізацыі" тэмы, пераступіць цераз якую не было дадзена нашым пакаленням. Пэўна, тое зробяць мастакі наступнага веку. Дай ім Бог таго, што не было дадзена нам.
Псторыя паказвае, што ад пачатку (з часоў Рагнеды) продкі беларусаў былі асуджаны на выпрабаванні, можна сказаць, у тым наш гістарычны кон. I сёння, напрыканцы тысячагоддзя, здаецца, што наш народ ужо нічым нельга перамагчы пасля тае, спрэс крывавае гісторыі, пасля апошняе вайны, пасля Чарнобыля... Народ жыве. Традыцыйна лічыцца, што самы трывалы імунітэт на выжыванне у яўрэйскага народа. Але па сутнасці беларусы ёсць тая нацыя, якая, жывучы на сваёй зямлі ў якасці пакутнікаў, знайшла сабе апірышча не на грунце і не ў вандраванняхперасоўваннях, a ва ўнутранай беларушчыне. МЫ ЗДОЛЕЛІ ЗАХАВАЦЬ БЕЛАРУСКАСЦЬ "САМУ ПА САБЕ". Усё часцей паўтараецца зараз думка, што беларусы паступова ператвараюцца ў ЗВЫШНАЦЫЮ, якая можа пераўзысці астатнія па трываласці...
Во і ў вас пачулася тое, пра што я толькі казаў: аптымізм фіналу, абавязковы спадзяванак у заключэнне... He сумняваючыся ў вашым сцвярджэнні, я тым не менш не адчуваю і вялікай упэўненасці. Верагоднасць выжывання беларускай нацыі ў сучасных умовах вельмі праблематычная. З'явіўся некаторы шанец, але ўсё яшчэ даволі хліпкі: д’ябальскі баланс дабра і зла захоўваецца. Дэкларавалі
суверэнітэт, але абваліўся згубны эканамічны крызіс, з'явілася легітымнасць дзяржаўнай улады, ды здарыўся Чарнобыль... Відавочна, што ўсе праблемы I эканамічная, і культурная, і моўная упіраюцца ў самую галоўную праблему дзяржаўны суверэнітэт. БУДЗЕ НЕЗАЛЕЖНАЙ БЕЛАРУСЬ БУДЗЕ ЎСЁ, У ТЫМ ЛІКУ МОВА I КУЛЬТУРА. HE БУДЗЕ НЕЗАЛЕЖНАСЦІ ХУТКА HE БУДЗЕ НІЧОГА. Псторыя, здаецца, ужо даволі нас у тым пераканала...
Дыялог трэці вусны
СПАКУСА ТАННАЙ НЕЗАЛЕЖНАСЦІ...
-	Незалежнасць краіны сталюецца ўласнай, незалежнай палітыкай. Дм БеларусІ гэтае паняцце пакуль жа больш фантом, чым рэальны чыннік...
-	Тое, што ў нас няма ўласнай палітыкі, самая прыкрая рэч. Тут мы вяртаемся да думкі, што нацыянальная Ідэя павінна апярэджваць масавую свядомасць. Масавая свядомасць I ідэі, за якія варта змагацца, не адно I тое ж. Масавая свядомасць заўсёды адстае, I яе павінен актывізаваць нацыянальна-дэмакратычны рух.
-	Але хвалюе надыходзячая змена пакаленняў у адраджэнскім руху. На змену сённяшнім ідэолагам / палітыкам Адраджэння, здаецца Іхацелася б памыліцца), няма кампрыйсці, бо генерацыя 60-70-х гадоў у значнай ступені паз зўлена нацыянальнай свядомасці і з-за таго аАрьджэнскай матывацыі грамадсхіх павоАЗін. Прыход такога пакалення можа адыграць фатальную ролю ў далейшым развіцці нацыянальнага руху...
-	Правільна.
-	таму, мне здаецца, каб нечага домагчыся ў пг оўванні нацыянальнай ІдэІ, непазбежны перагіб у сэнсе ^ларускага "нацыяналізму". Што, натуральна, выкліча / выклікае західы з боку тутэйшых "касмапалітычных" дэмакратаў наконт прававой дыскрымінацыі іншых народнасцей, што жывуць у рэспубліцы.
-	Гэта, відаць, непазбежна, таму што кожны аслаблены рух часта звяртаецца да такога радыкалізму, які быў бы непатрэбны, калі б сам рух меў значную сілу. У гэтай сувязі можна яшчэ пачуць сумненні наконт сумяшчэння нацыяналізму
I дэмакратыі.
Трэба праясніць гэтыя два тэрміны, бо бывае розны нацыяналізм, гэтаксама як рознай бывае дэмакратыя. Я разумею гэтую рознасць у меры таго I другога. Нацыяналізм вялікай нацыі непазбежна перараджаецца ў шавінізм I імперыялізм, а нацыяналізм малой нацыі, якім бы ён ні быў, накіраваны перш за ўсё на выжыванне сваёй нацыі сярод іншых.
КалІ паглядзець на гісторыю Еўропы, дык мы ўбачым, што ў пэўных гістарычных варунках "нармальны" нацыяналізм выдатна спалучаецца з дэмакратыяй. Дзяржаўнасць краін Заходняе Еўропы так ці інакш заснавана на нацыянальнай Ідэі, апроч, хіба што, ШвейцарыІ. Астатнія дзяржавы арганізаваліся паводле этнічнага раскладу, і іхні нацыяналізм ажыццяўляецца ў разумнай меры, не пасягаючы на Інтарэсы Іншых нацый. Чаму Беларусь, з'яўляючыся еўрапейскай дзяржавай, не можа пабудаваць свой лад?
Што датычыць Беларусі, дык тут да "нацыяналістычнай празмернасці" вельмі далёка... Беларусь усё-такі Ідзе за Іншымі нацыямі, перш за ўсё за прыбалтамі. Гэты "хвасцізм", натуральна, выклікае шмат нараканняў, незадаволенасці з боку радыкалаў, але ён жа дае I пэўныя перавагі, бо засцерагае нас ад памылак: асноўную рызыку бяруць на сабе першапраходцы, а мы карыстаемся Іх вопытам.
Зрэшты, у нас не такая актыўная і апазіцыя нацыянальнаму руху, як у Прыбалтыцы. Там, як помніце, вялася лютая барацьба, антынацыянальныя сілы выступалі вельмі жорстка калі рэспублікі Балтыі яшчэ ўваходзілі ў схлад Савецкага Саюза. Але... гэтая барацьба з цягам часу зменшылася, суціхла. Думаецца, што гэтак жа сітуацыя будзе развівацці і ў нас, тым больш што беларусы складаюць каля 78% насельніцтва рэспублікі, у той час як у Прыбалтыцы карэннага насельніцтва значна меней, каля паловы ад агульнай колькасці жыхароў...
Калі Беларусь I надалей будзе існаваць ва ўмовах абсалютнай суверэннасці, I ў яе справы не будзе ўмешвацца імперская палітыка Расіі, працэс дзяржаўнага будаўніцтва ў нас будзе праходэіць, так бы мовіць, у залагоджаным выглядзе.
Але ці не перашкодзіць нам наша собская, "унуграная апазіцыя" ўласным жа памкненням да волі / незалежнасці?
2	. Зак. 360
33
За часы таталітарызму нацыя адхінулася не толькі ад рэлігіі, але ў значнай сгупені Іці не больш) і ад нацыянальнай ідэі...
Таму я і лічу нацыяналізм выратавальнай ідэалогіяй на сучасным этапе беларускай гісторыі.
Што датычыць культуры, дык яе нацыянальны пласт вельмі тонкі, ён не так багата быў выпрацаваны ў мінулым, а за часы дэнацыяналізацыі зменшыўся яшчэ больш. Ва ўмовах суверэннасці, відавочна, напрацоўка культуры будзе ісці вельмі актыўна, таму што беларусы як этнас далёка не рэалізаваліся. ГАЛОЎНАЕ КАБ HAM HE ПЕРАШКАДЖАЛІ, бо культура не можа прадуктыўна развівацца, калі льецца кроў і навокал галеча.
Кажучы пра выратавальнасць незалежніцкага нацыяналізму і радыкалізму, мы неяк абыходзім пытанне выдаткаў, ПЛАТЫ за свабоду. Вы, Васіль Уладзіміравіч, адзін з нямногіх нацыянальных лідэраў хто не баіцца прадказваць грамадству цяжкія выпрабаванні на шляху да незалежнасці. Няўжо пакутлівыя выдаткі настолькі непазбежныя?
Усё значнае патрабуе платы, у тым ліку і незалежнасць. Вы не задумваліся, што незалежнасць Беларусі фактычна падаравалі? Гэта танная незалежнасць...
Мы ведаем з гісторыі, што многія народы за сваю незалежнасць пралілі мора крыві. У нас жа гэта адбылося без асаблівых высілкаў і вялікіх дэбатаў (маю на ўвазе прыняцце Дэкларацыі аб суверэнітэце). Відаць, незалежнасць патрабуе другой цаны, другой платы. Напэўна, і эханамічных выпрабаванняў... Такі стан рэчаў не залежыць ад чыёйсьці злой волі альбо недагляду: тут дзейнічаюць гістарычныя прычыны. Будзе яшчэ шмат тупікоў і пастак... Калі нацыя мае волю да незалежнасці, яна з іх выберацца; калі ж на пачатку дарогі карціць вярнуцца назад. тады, можа, і не варта было на гэты шлях ступаць...
* * *
P.S. На развітанне я запытаўся ў Васіля Уладзіміравіча пра ўзаемаадносіны Творцы і Улады і магчымасць іх прымірэння. У адказ мастак працытаваў горкаўскага Саціна: "Человек ценен свонм сопротнвленнем снле жнзнн" / дадаў, што высока цэніць жыццёвую і творчую пазіцыі французскіх піаменнікаў-экзістэнцыялістаў Ж.-П.Сартра / А.Камю. "Відаць, творца асуджаны на сталае
супрацьстаянне з уладаю. Для сумленнага мастака гэта, мабыць, непазбежна... "
I мне, прагнучаму вычарпальнай зразумеласці ў сваім часе і ў сучасніках, стала зразумелым, што апантаная палітычная творчасць часавы кон Мастака, творчая ахвяра дэеля "разводу" палітыкі і літаратуры, вызвалення Таленту з-пад апякунства Уладай...
Хроніка часу
3	НАТАТНІКА ЖУРНАЛІСТА
/9-20 жніўня 1992 года ў Маладзечне працавала міжнародная навуковая канферэнцыя "Фарміраванне і развіццё нацыянальнай самасвядомасці беларусаў", з прывітальным словамда ўдзельнікаў якой выступіў Ваа'ль Быкаў. У прамове пісьменніка мне пачулася водгулле нашага колішняга дыялогу, развіццё выказаных тады ідэй наконт суадносін дэмакратыі і "нацыяналізму":
"Болей за 70 год нас палохалі жупелам нацыяналізму, утойваючы тую акалічнасць, што нацыяналізм Іэрэшты, як I патрыятызм, і касмапалітызм, і шмат што іншае) мае канкрэтнагістарычны сэнс, на кожным этапе гістарычнага развіцця набывае пэўнае, канкрэтна-палітычнае напаўненне і з банальнага, заганналаянкавага можа ператварыцца ў сваю процілегласць. Як і наадварот. Прагматычная нацыянальная ідэя для шмат якіх этнасаў стала адзінаю радыкальнай процівагай агрэсіўнаму імперыялізму, зрабілася хай сабе і не самым дасканалым спосабам выжывання, асабліва ў сучасных, катастрафічных варунках гісторыі. Закладзеная некалі ў падмурак стабільнай цяпер еўрапейскай дэмакратыі, яна зноў выклікана да жыцця прыроджаным інстынктам самазахавання, засведчыўшы тым удалы метад паяднання нацыянальнага з дэмакратычным.
Калі цяпер распачынаюцца дыскусіі аб прыярытэтах нацыянальнай дзяржаўнасці і правоў чалавека, дык мэта тых дыскусій надта празрыстая сцвярджэнне ўсё той жа імперскай ідэі. Без разумна ўсталяванай дзяржаўнасці не можа быць справядліва арганізаванай дэмакратыі, а без дэмакратыі ўсе прыгожыя дэкларацыі аб правах чалавека робяцца пустой паперкай. Нацыянальная салідарнасць засталася ці не апошнім фактарам, яшчэ здольным неяк паяднаць людства ў гэтым ушчэнт раз'яднаным