Версіі
Юрась Залоска
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 463с.
Мінск 1995
Але ж "беспасадная" вядомасць усё ж самая ганаровая. Інтэлект, які служыць ісціне, а не абслугоўвае наменклатуру, знойдзе магчымасць праявіць сябе і без самацэнзуры, бо сапраўды каштоўнае у навацыі і значнасці знойдзенага, даказанага, сказанага, а не ў афіцыйнай узнагародзе. Імёны такіх адважных, што ніколі не здраджвалі сваім прынцыпам, ужо самі па сабе ўстрашалі безаблічна"заасфальтаванае" шматгалоўе, але сеялі адначасова і надзею для тых, хто сумняваўся, перажываў, шукаў выйсця, цягнуўся як да ўзору да непрадажных абаронцаў беларушчыны Уладзіміра Караткевіча, Васіля Быказа, Зянона
3. Зак. 360
65
Пазьняка. Вакол іх і пачала гуртавацца нацыянальна свядомая грамада. Можна было нават быць асабіста не знаёмымі, але ведаць адзін аднаго па публікацыях, выступах, знаходках, выставах і адчуваць, што лік аднадумцаў павялічваецца. Паліцэйска-стукацкая служба па сваёй прыродзе не магла зразумець гэтага духоўнага ажыўлення, бо з куды большым імпэтам займалася здабываннем для сябе новых кватэр, мэблі, дачамі, курортамі, замежнымі выездамі і, мабыць, думала, што ўсе "нармальныя" людзі таксама мараць толькі пра гэта і не спакусяцца пайсці ўслед за беларускімі дзеячамі, якія не абяцалі тады ніякіх матэрыяльных даброт.
А між тым у ціхай Беларусі спакваля, а потым усё больш адчувальна пачала кансалідавацца крытычная маса грамадскасці, складвацца ядро нацыі. Крытычны момант, калі лідэры інтэлігенцыі аб'ядналіся з людам без чыноў і званняў у адной арганізацыі, стварэнне Беларускага Народнага Фронту "Адраджэньне" чатыры гады таму ў помным кастрычніку 1988-га. Як тады ні тужылася самаўпэўненая вярхушка, каб забараніць і пакараць гэты рух, але ўсё адбывалася наадварот і вельмі хутка... Новая культурная дэмакратычная плынь бярэ пачаткі ад незалежных беларускіх вытокаў і нясе ў сабе ўсе трывогі, клопаты, каб пазбавіць нашу зямлю ад ганебных рэшткаў нядаўняга прыгнёту. Яна ж валодае яшчэ не ўжытай энергіяй дзейнасці, бо не для таго яна паўстала і прайшла такі няпросты шлях, каб зараз сцішыцца і спыніцца. Мне ніколі не мроілася, каб самааддана прысвяціць сябе толькі ўладкаванню ўласнага жыцця, хутчэй бегчы займаць чаргу за машынай, гарэлкай, кілбасой і іншымі рэчамі, без якіх увогуле можна абысціся, таму выбар, з кім ісці, не так і цяжка было зрабіць. Наперадзе ўжо крочылі годныя і таленавітыя асобы, што мелі магчымасць быць самімі сабой і прэтэндавалі не на "крэслы", а на тое, каб цягнуць воз беларушчыны. Як жа было не падтрымаць сумленных і цягавітых, калі толькі поруч з імі, падзяляючы агульны цяжар трывог і абавязкаў, можна было адчуць сябе патрэбным справе, прадстаўніком культуры, а не кан’юнктуры? 3 уласных уражанняў, з таго "заасфалыаванага" ўчарашняга па сённяшні дзень не забываецца тая
нічым не затушаная ўпэўненасць у неабходнасці культурнай беларусізацыі-адраджэння, якой былі запалены, хварэлі і зараджаліся абраныя лёсам, хоць ніхто не спадзяваўся, што калі-небудзь сімвалы незалежнасці стануць нарэшце дзяржаўнымі. I гэтая цяжка вытлумачальная з прагматычнага пункту гледжання надзея таксама адзін з феноменаў жыццёвасці плыні, якую не ўдалося растаптаць і знішчыць нават у такой антыкультурнай бюракратычнай дзяржаве, у якой мы жылі і працягваем жыць дасюль.
Якую ролю ў аднаўленні беларушчыны адыграла беларускае мастацтва? У цябе як мастацкага крытыка няма трывогі за тое, што ва ўмовах адсутнасці драматызму жыцця у якіх акрыйвала беларушчына ў 70-я гады не будзе каму прадоўжыць гэтыя самаахвярніцкія высілкі?
Ва ўмовах бэсэсэраўскага таталітарызму нацыянальна свядомае мастацтва ратавала нацыю ад поўнага духоўнага разлажэння, да якога яе прыгаварыла камуністычная палітыка. Перш за ўсё трэба было бараніць, асвятляць гістарычную памяць, якую найболей выкасавалі з грамадскай свядомасці. Мастак у адрозненне ад літаратара ці гісторыка не залежыць ні ад цэнзара, ні ад рэдактара ў выдавецтве. ён сам можа вырашаць, што і як намаляваць, якую тэму абраць. I на яго твор будуць глядзець з аднолькавай увагай тыя, хто валодае беларускай мовай, і тыя, каго ад мовы адвучылі. У мастацтве свая агульназразумелая выяўленчая мова.
Наступ нацыянальнай тэматыкі ў мастацтве можна адлічваць ад 1972 года, калі ў Мінску былі ўстаноўлены помнікі Янку Купалу і Якубу Коласу. Стратэгія гэтага наступу, калі можна так сказаць, спантанна, спакваля складвалася ў інтэлектуалаў-аднадумцаў, у іх гарачых спрэчках у майстэрнях, у вандроўках па роднай зямлі. У нас, прабачце, дагэтуль няма багемных умоў, дык нацыянальная эліта збіралася нат на вясковых сцяжынках, у самых неверагодных закуточках, каб абмеркаваць самае набалелае, падзяліцца адкрыццямі і знаходкамі, якія прыадчынялі гістарычную праўду.
Пакінем без каментарыяў мастацкі ўзровень згаданых помнікаў галоўнае, што яны з'явіліся, адыгралі важную ролю ў прапагандзе нацыянальнай культуры. Потым
мастацтва ўжо больш арганізавана і паслядоўна здабывала прыступку за прыступкай да храма нацыянальных традыцый і каштоўнасцяў. Этапным быў 1976 год 100-я ўгодкі Цёткі. Выстава нацыянальна свядомых творцаў. 1980 год выстава да 500-годдзя Міколы Гусоўскага. Потым юбілейныя імпрэзы да 100-х угодкаў М.Багдановіча, В.Дуніна-Марцінкевіча, К.Каліноўскага і інш. Выставачная традыцыя ператварылася ў адзін з самых наступальных і рашучых фактараў нацыянальнага прарыву ў беларускім мастацтве бліжняга дваццацігоддзя. Разбураліся зоны маўчання вакол вялікіх культурных эпох і слаўных імёнаў. Ніхто з "ліквідатараў" таталітарнай блакады культуры не атрымоўваў ганаровых грамат ці дыпломаў скрозь спагнанні і непрыемнасці. Але перанесеныя крыўды акупляліся маральнай кампенсацыяй: бо нягледзячы ні на якое зло можна было даносіць да неабмежаванага кола людзей выпакутаваныя вобразы, ідэі, звесткі, без якіх нацыя не можа існаваць як такая і ператвараецца ў біялагічную масу.
Змаганне за розум і сумленне людзей працягваецца, і гэта можна назіраць на кожным кроку. Тым не менш высілкі мастацтва не былі дарэмнымі, і гады патрачаны не ў пустэчу. Мастацтва дачакалася істотных перамен у знешнім жыцці перамен, якія раней здаваліся толькі недасяжнай мрояй на палатне, паперы ці ў бронзе. Наўрад ці адбыліся б перамены апошніх чатырох гадоў у Беларусі, калі б мастацтва па-асветніцку не даводзіла, што такое сгаражытнае дойлідства, нацыянальны тыпаж, каларыт, родны падворак, кут, ганак, радзіма, маці, народ, гісторыя, незалежнасць... Цынічная іронія ўчарашніх змагароў супраць беларушчыны ў мастацтр.е не здзіўляе (маўляў, гэта "не мастацтва", гэта "кан'юнкт>ра навыварат" і да т.п.І. Што ж ім зараз рабіць, як не прафонаваць тое, што не ўдалося знішчыць? Засмучае і пазіцыя той часткі моладзі, якая яшчэ не навучылася думаць самастойна, а ўжо з надзвычайнай лёгкасцю пляжыць здабыткі папярэднікаў як "антымастацкія" і "непатрэбныя". Моладзь раіць старэйшым жыць без турбот, абавязкаў і заклапочанасці гэта неверагоднаі Кожны, аднак, выбірае, што яму бліжэй. Хто прымае зручную спажывецкую філасофію ўладкаваных і самазадаволеных, той не можа быць маладым, нават калі яму няма
і дваццаці год, бо маладосць гэта рызыка, гарэнне, барацьба, антыпрагматызм, адчайнасць і жаданне перамен. Гэта перш за ўсё стан душы. I калі гэтымі якасцямі не ў стане запаліцца прадстаўнікі малодшага пакалення, хто цэліць патрапіць адразу ў "разважныя пенсіянеры", тады яны прыдадуцца як другое дыханне старэйшым па ўзросце, але маладзейшым душою, каму гэтая энергія патрэбна для далейшай творчай дзейнасці.
Тыя сутнасныя, глабальныя перамены, што прагназавала беларускае мастацтва, яшчэ не здзейсніліся цалкам, не адбыліся, аднак значна наблізіліся; патрэбен новы прарыў, каб яны сталі зусім рэальнымі. Дайсці да гэтай святой мэты першымі, відаць, давядзецца тым, хто за свае папярэднія намаганні як узнагароду атрымаў "другую маладосць"...
ПЫТАННЕ МЕТАФІЗІЧНАЕ I ЗНОЎ ПАЛІТЫЧНАЕ
Цяпер паразважаем над узаемасувяззю мастацтва і "перамен". Ты кажаш, што мастацтва прагназуе, як бы рыхтуе перамены ў жыцці. Тут, мне здаецца, узнікаюць два аспекты для роздуму. Па-першае, што разумець пад паняццем "перамены"; па-другое, якімі сродкамі іх рыхтуе мастацтва?
Гэта перамены самага шырокага, светапогляднага, эстэтычнага, палітычнага і, нарэшце, касмалагічнага характару. Але пры ўмове, што гэтыя перамены прадказвае мастацтва ад Бога і ад нацыянальных вытокаў, роднай глебы, яго нельга атаесамляць па вонкавых прыкметах віду, жанру, тэхнікі выканання з акадэмічным рамесніцтвам, узрослым на меркантыльным жаданні атрымаць вялікія грошы на заказной тэме. Гэта кан'юнктура залежнасць выканаўцы ад заказчыка, дзе няма праўды нават у адносінах да сучаснасці, не кажучы ўжо пра будучыню. Гэтаксама яе, праўды, нельга знайсці там, дзе пануе прага выклікаць сенсацыю, выцыганіць грошы ў наіўных правінцыйных аматараў вострых уражанняў у выяўленчай сферы (калі іх не стае ў звычайным жыцці). Спекуляваць на нібыта суперавангарднай уседазволенасці яшчэ даволі лёгка, таксама як рабіць поўны касавы збор, "зараджаючы”
абстрактныя карціны "магічнасцю", "касмічнай энергіяй", "чарамі" і да т.п.
Мастацтва ўсіх часоў і эпох, ад першабытнасці і да сучаснасці, перш за ўсё таямніца, загадкавы рытуал самавыражэння асобы. У гэтым немагчыма разабрацца да канца, растлумачыць... Паверце, сапраўднае мастацтва робіцца не для грошай і папулярнасці, а дзеля заспакаення ўласнай псіхалагічнай патрэбы, без чаго не можа жыць творчая індывідуальнасць. Хлусіць самому сабе, падпарадкоўвацца чужой волі ці загаду ў творчым працэсе для іх непрымальна. Яны факусуюць у сваіх уражлівых натурах увесь свой час, але могуць выявіць і мінулае, і тое, чаго яшчэ не было. Такія незвычайныя людзі былі заўсёды і ёсць зараз, гэта, відаць, абумоўлена чалавечай прыродай. Тое, што яны ствараюць, у тым ліку і ў выяўленчых формах, і ёсць мастацтва, якое не маніць. Яно ў сабе мае многае ад прадчування, прагназавання будучыні. Перажываючы рэчаіснасць у пачуццёвых вобразах, яно рыхтуе сваё пасланне наперад, шыфр, закадзіраваны ў сімвалах і знаках, зразумелых ці не зразумелых, якія, аднак, будуць лёгка прачытвацца праз тысячагоддзі... Мастацтва заўсёды нешта парушае, не трымаецца прынятых стандартаў, пераходзіць межы дазволенага. Яно зазвычай апярэджвае свой час. Чым больш адораны творца, тым большыя яго адрыў ад сучаснікаў і іх непрызнанне, кпіны, адмаўленне яму нават звацца мастаком. Сёння цяжка зразумець, чаму пры жыцці мастакоў так негатыўна ставіліся да вобразаў Ван Гога, Рэмбранта... Але прайшоў час і поўнае захапленне! Усім падабаецца, не выклікае сумненняў, лічыцца класічным, і, відаць, у іх спадчыне не ўсё яшчэ спасцігнута; мабыць, нешта больш глыбока зразумеюць у наступных стагоддзях.