Версіі
Юрась Залоска
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 463с.
Мінск 1995
Мастацтва не чакае спрыяльных умоў, спяшаецца на
мітынгі і памятныя вечарыны, нягледзячы ні на надвор'е, ні на адлегласць ад сталіцы да якогась мястэчка. Намаганнямі яго творцаў узводзяцца крыжы і капліцы на магілах ахвяр сталінізму і помнікі дзеячам беларушчыны ад Наваградка да Падуі; яно прыходзіць з першымі словамі малітвы ў адноўленыя вернікамі храмы у выглядзе сучаснага іканапісу, фрэсак, культавай скульптуры; пры дапамозе паліграфічных магчымасцей ажываюць старонкі мудрых кніг мінуўшчыны, тыражуюцца вобразныя каштоўнасці вялікіх часоў і эпох; яно, мастацтва, зіхаціць урачыстай паліхраміяй і глыбінёй колераў у экспазіцыях Дзяржаўнага мастацкага музея. Але яно яшчэ не прыйшло да ўсіх, хто толькі напалову верыць, што ён беларус. Спадзяюся, аднак, што неўзабаве прыйдзе. Уяўляю амаль дакладна, як па праграмах Нацыянальнага тэлебачання разам з калегамі крытыкамі, мастацтвазнаўцамі, мастакамі, філосафаміэстэтыкамі звернемся да розуму і пачуццяў людзей, інфармуючы аб багаццях мастацтва, якое прыцягне і да ўласнай культуры, і да культуры свету. Якая спатоля штодзённа чуць і чытаць, дзякуючы сродкам масавай інфармацыі, не пра новыя злачынствы, а пра адкрыццё новых выстаў, тэатральныя прэм'еры, конкурсы, фестывалі, вернісажы. Цяпер жа як на сапсаванай пласцінцы: "Старшыня Ш. сказаў тое...", "Намеснік К. паехаў туды...", "Сакратар Н. прыняў таго...", а пра мастацтва ні слова, хоць яно ў тысячу разоў адказней за ўсіх старшыняў, разам узятых. Зрэшты, зразумела, чаму такая няміласць, каб беларусы як мага марудней станавіліся беларусамі, якімі іх непазбежна робіць уздзеянне мастацтва... Ды мастацтва ўрэшце прыйдзе да кожнага, нават праз зачыненыя дзверы. Ад яго немагчыма схавацца, як ад будучыні.
Нататкі пра культуру
Працяг
ВЯРТАННЕ Ў ЗАЎ7РА
...Казаць, што Купала наша будучыня, гэта патэтыка. Для свайго часу, калі інтэлігенцыя яшчэ не вылузалася з нацыянальнага масіву, не ўзнялася над сялянствам, Купала сапраўды быў вяршыняй народнай думкі для тутэйшага
чалавека, які памкнуў быў выбірацца з нацыянальных нізін.
Купала апошні прарок нашаніўскай пары, якому было наканавана лёсам дабываць свой век у адзіноце / маўчанні. 3 1930 года Купала быў асуджаны на адзіноту і маўчанне; на яго твары, калі ўгледзецца ў фотаздымкі той пары, быццам праступіла пячатка смерці... Постаць і імя жывога, але нямкога Купалы на працягу дзесяці гадоў сведчылі аб тым, што БЫЛО ў гісторыі народа і яго мастацкай культуры што была такая рамантычная, узнёслая, блаславёная духоўная пара, калі, не зважаючы на ліхалецце часу, выказваліся запаветныя беларускія ідэалы у вершах, дэкларацыях, прозе. Сваім маўчаннем пасля няўдалай спробы самазабойства Купала як бы маўкліва сведчыў пра сваё пакаленне тых нашаніўцаў, грамадоўцаў, стваральнікаў БНР, якія навечна засталіся ў сваім рамантычным часе і прыроду чыйго рамантызму нам наўрад ці дадзена зразумець... Хто ведае, ці ўспомнілі б мы тое пакаленне і яго дзеі, калі б не хударлявая, адзінокая постаць Купалы да 1942 года напамінкам пра тое, што БЫЛО?
Да Купалы цягнуцца імпульсы з нашаніўскай пары, але да Купалы цягнуцца і імпульсы з нашага часу. Мы, такім чынам, ідзем наперад, а галава, як у дантаўскага прарока, павернута назад. Куды прыйдзем?
У тым і рэч, што семантыка АДРАДЖЭННЯ, яго сучасны пафас пабудаваны на матыве ВЯРТАННЯ. Вяртацца ўвогуле лягчэй, чым ВЫЗНАЧАЦЦА, г.зн. ладзіць нешта новае, сваё, тоеснае сваім жаданням дапасоўваць жыццё да фатальна нязведанага свету будучыні. Свет мяняецца штохвілінна, і ўсе ўчарашнія звычкі, норавы, традыцыі, правілы ўжо не адпавядаюць новай рэальнасці. Запыняцца на ўчарашніх інтэлектуальных здабытках і грамадскіх канструкцыях значыць, страчваць адчуванне рэальнасці.
Культура мусіць мець адпаведнікі новым, больш складаным, чым учора, з'явам жыцця.
На зыходзе веку беларусы перарастаюць паэтычны ўзровень самапазнання, пачынаюць мысліць і гаварыць пра сябе ў новых, экспрэсіўных інтэлектуальных катэгорыях. Для беларускага інтэлектуальнага жыцця Янка Купала і мусіць быць мінулым, але не будучым. Бн наш духоўны
абуджальнік, і толькі. Адштурхнуўшыся ад Купалы, мы мусім жыць далей уласным розумам, дбаць пра тое, каб ён не адставаў ад інтэлектуальных здабыткаў свету, валодаў імі.
Інтэлектуальная работа ў беларушчыне толькі пачынаецца. Набывае акрэсленасць дзейнасць Скарынаўскага цэнтра, цікава працуе Беларускае навукова-гуманітарнае таварыства ГБеларускі Інстытут Еўропы”), закладвае традыцыю беларускай элітарнай адукацыі Беларускі гуманітарны ліцэй, кшталтуецца віленская газета "Наша Ніва", дзе друкуюцца пераклады з Ч.Мілаша, Х.Борхеса, Э.По, А.Камю, Дж.Сэлінджэра, арыгінальная аўгарская эсэістыка і публіцыстыка, што скіраваны на абдумванне беларускага светапогляду і стану культуры. ТАКІЯ з'явы ў грамадскім жыцці Беларусі, такія тэксты і літаратура гавораць самі за сябе, ізнікае неабходнасць кагось агітаваць за беларушчыну яна прымаецца натуральным чынам, як рэч безумоўна вартасная і прэстыжная ў параўнанні з іншымі плынямі культуры.
Матыў вяртання непрадуктыўны тым, што выслабаняе ад самастойных, драматычных высілкаў маўляў, УС£ ўжо дзесь было, толькі трэба пашукаць у гісторыі і вярнуць да жыцця... Ды нельга вярнуць неіснуючае. Рэальны плён у культуры, прынамсі, можа даць толькі штоімгненная стваральная праца, пошукі дапасаванняў нашага жыцця да новых рэаліяў. Вяртанне можна прыняць хіба як метафару руху наперад, СТВАРЭННЯ, хоць стылёва гэтыя паняцці адрозныя: ствараць нешта тэхналагічнае, рацыянальнае, вяртацца вобразнае, біблейскае. Патрэбна м е р a спалучэння таго і другога.
Хронка часу
3 газетнай паласы: "Кулыура", 8.06.1994 ХАЛОДНАЕ ЭСЭ
Калі пачынаеш пісаць пра палітыку, то заўжды рызыкуеш быць альбо занадта адцягненым, альбо залішне канкрэтным, г.зн. заангажаваным. Але як ні рупся, усё адно ўрэшце мусіш сказаць, ЗА каго ты, за якую палітыку выступаеш. Нават калі твае развагі мусова набліжаны да афарыстычнай формы.
Што, зрэшты, змушае прадстаўніка гуманітарнай прафесіі
пакідаць звыклую дзялянку метафізічных штудый і брацца за "грамадска значную" публіцыстыку?.. Сёння ты не ўпэўнены, што слова па-ранейшаму валодае сугестыўным уздзеяннем на людства чытача і слухача; сёння ты бачыш, што логіка і бляск рыторыкі нікога не пераконваюць з тою лёгкасцю, якая магчыма была яшчэ год таму. СЛОВЫ ЗГУБІЛІ СІЛУ СВАЙГО ЎЗДЗЕЯННЯ НА ЛЮДЗЕЙ, і паўплываць на людства могуць толькі рэальныя ПАДЗЕІ і ФАКТЫ, а не фігуры рыторыкі. Разам з пустой па сутнасці сваёй рыторыкай адміраюць ілюзіі і беспадстаўныя спадзяванні.
Такіх было найбольш апошнім часам, і як бы па прынцыпе "астаткавага магнетызму” ілюзіі працягваюць спадарожнічаць і прэзідэнцкай кампаніі на Беларусі*. Як бы ні цешыў сябе думкай, што сёлета ў чэрвені хада гісторыі не спыняецца і нешта будзе і далей, аднак занадта ўжо значная падзея наплывае ў жыцці людства, каб не звязваць з ёю зноў жа спадзяванняў. I што будзе далей, як будзе далей, у многім залежыць ад вынікаў Акта 23 чэрвеня... Бліжэйшы лёс беларускага грамадства будзе залежаць ад вынікаў выбараў. ВЫБАРУ.
Цяпер на пэўны час страцілі ўсякі сэнс нагадванні пра колькіразовую нелегітымнасць Вярхоўнага Савета, парушэнні працэдуры пры прыняцці Канстытуцыі, засілле палкоўнікаў у сродках масавай інфармацыі... Шчыра шкада ўсіх сумленных супрацоўнікаў тэлебачання і радыё, хто з раніцы да вечара змушаны "скандзіраваць" адно, нязменнае імя. Поўная падлегласць пад палкоўнікаў! I ніводзін дыктар не заявіў аб сваёй нязгодзе працаваць у такіх умовах... А тымчасам насланыя палкоўнікі адкрыта ўчыняюць пагром нацыянальнаму радыё, закрываючы рот апошнім мікрафонам галоснасці на Беларусі... Так магчыма толькі ў той краіне, дзе дзяржаўны дыктат беспакараны.
Дык наколькі разумна займацца адно "эстэтыкай", калі вакольная рэчаіснасць, жывая чалавечая матэрыя, "простыя”, далёкія ад эстэтыкі і літаратуры людзі твае бацькі між іншым, аднавяскоўцы, сужыхары па гарадскім доме гэтак пляжацца купкай уладатрымцаў? Хто, уласна, даў права гэтым уладатрымцам атаесамляць сябе з УЛАДАЙ УВОГУЛЕ? Калі купка ўладатрымцаў пазбаўлена паняцця палітычнай культуры і сумлення, то ўжо ж гэткіх "правіцеляў” павінна паставіць на сваё месца тая грамадская сіла, што мае ўяўленне пра культуру і сумленне. У Беларусі гэта усе сумленныя (г.зн. з павышаным, абвостраным пачуццём годнасці) працаўнікі культуры, навукі і адукацыі, незалежна ад
*Адбывалася ў траўні ліпені 1994 г.
мовы, нацыянальнасці і веравызнання. Родніць іх адно іманентная непадлегласць гвалту.
На жаль, з-за недасканалай структуры грамадзянскай супольнасці пазначаная сіла надта не ўфармаваная, каб выявіць сваю волю належным чынам. Зноў "зона дзеяння" прафесара, артыста, вучонага абмежавана збольшага працоўным месцам і хатнім асяроддзем. А што значнага ў грамадскім маштабе можна зрабіць упаасобку?.. Па сутнасці, у нас па-ранейшаму захоўваецца тая ж дысідэнцкая мадэль выяўлення свае палітычнае волі сумленным чалавекам. I гэта вельмі собіць цяперашнім ліхім уладатрымцам.
Але ўправа на іх ёсць. Адзіная рэальная ўправа г.зн. наяўны ў рэчаіснасці фактар структура БНФ. Толькі зараз становіцца зразумелым, чаму гэтак зацята супрацівіўся рэгістрацыі БНФ Вярхоўны Савет: людзі ўлады адчулі рэальную сілу, што будзе з імі змагацца і з якой ім трэба будзе весці палітычную барацьбу. БНФ кідаў пальчатку, а людзі ўлады яе адкідалі... Пакуль іх не прымусіла прыняць бой катастрофа камунізму ў Маскве ўлетку 1991 года. На жаль, дужа нешматлікія па прадстаўніцтве, хоць і абсалютна слушныя па задуме і кірунку партыі і партыйкі дэмакратычнай арыентацыі неяк занадта хутка паверылі ў якасны пералом у палітыцы, у магчымасць рабіць сваімі сіламі вялікую палітыку ў Беларусі... Думалася, што падзенне Шушкевіча ўзімку г.г. павінна было памагчы Грамадзе схаўрусавацца з Фронтам. На жаль, перабольшанне сваіх сіл з аднаго боку і прынцыповы радыкалізм з другога не дазволілі стварыць выбарчую кааліцыю дэмакратаў. I цяпер Фронт ставіць на свайго лідэра. а Грамада... на постлідэра. Хто ад гэтага выйграў?
Аднак рэальны праціўнік ліхіх уладатрымцаў засеў на Варвашэні, 8. Фронт, які за шэсць гадоў акумуляваў, напэўна, усе ўберажоныя ад кампрамісаў з камуністычнай сістэмай грамадскія сілы, якраз сёння імкліва набірае ачкі. I чым болей бескампрамісная пазіцыя Фронту па пытанні ўлады, тым надзейней яго электарат. Ен не здрадзіць, нават калі фармальна і не выйграе Акт 23 чэрвеня...