• Газеты, часопісы і г.д.
  • Версіі  Юрась Залоска

    Версіі

    Юрась Залоска

    Выдавец: Тэхналогія
    Памер: 463с.
    Мінск 1995
    144.09 МБ
    Пра якую "агульнаграмадзкую ідэалёгію" можа йсьці гаворка ў гэткай сытуацыі? Адзінае, пра што мы можам дамовіцца (і пра што мы мусім дамовіццаі, гэта своеасаблівы "нулявы варыянт":
    1.	Мы ўсе эьяўляемся пэрсанажамі беларускай кулыурнай прасторы (незалвжна ад мовы, самасьвядомасьці, нацыянальнага паходжаньня).
    2.	Няведаньне, адпрэчваньне беларушчыны гэта такая ж беларуская зьява, якая мае свае карані ў беларускай культурнай традыцыі (хоць і са знакам мінус).
    3.	Наперадзе сьввтла.
    На гэтым нашыя агульнасьці сканчаюцца. Далей кожны з нас займаецца сваім ладам беларушчыны.
    Беларуская культура ў гэтым становішчы й на гэткім тле мусіць істотна зьмяніць свае функцыі ды свой "радыюс дзеяньня": сама беларускасьць мусіць быць усьвядомлена як мета-этнічная зьява, полілінгвістычная, поліканфэсійная, але глыбока ўцэнтраваная. Па сутнасьці, сёньня адбываецца пераход ад этнакультуры да культуры нацыянальнай і адначасова ідзе пошук узроўню гэтай уцэнтраванасьці.
    Беларуская культурная прастора, такім чынам, нагадвае сёньня вялікі кацёл, у якім з усіх кампанэнтаў варыцца прынцыпова іншы тып культуры нацыянальная культура.
    -Такім чынам, мы стаім перад патрэбай новай культурнай семантыкі дзеля беларушчыны?
    Калі ўжо браць катэгорыі лінгвістыкі I ці сэміётыкіі, дык мы маем патрэбу ня ў новай сэмантыцы, але ў новым
    сынтаксысе беларушчыны. Па сутнасьці, нашы папярэднікі працавалі на назапашваньне матэрыялу, і ў гэтым жанры зрабілі неверагодна шмат (асабліва гісторыкі літаратуры). Але сёньня новы тэкст ці новая падрабязнасьць ужо не такая цікавая й не такая істотная. Складваецца ўражаньне, што дасюль большасьць дасьледчыкаў працавала дзеля "значэньняў", абсалютна ігнаруючы "сэнсы". Прычым тыя "значэньні" падаваліся ў модусе квазінавуковай аб'ектыўнасьці, альбо "клясавасьці". 3 гуманістыкі пасьлядоўна вымываўся суб'ект, і беларушчына заставалася на ўзроўні самога матэрыялу, але не на ўзроўні "пункту погляду".
    Возьмем, напрыклад, мову. Беларуская культура належыць да гэтак званых мова-цэнтрычных культур такіх, дзе падвалінамі, грунтам ды мэтай культуры зьяўляецца МОВА. Мова, узятая ў сваёй крэатыўнай (стваральнай, сьветамадэлюючайі функцыі. Са старажытных культур да такога тыпу належала стара-арыйская культура {санскрыті, з новых эўрапейскіх французская культура ды іншыя. Беларуская мова па сваім багацьці, па сваёй архаічнасьці, гнуткасьці, аўтэнтычнасьці й г.д. мусіць быць сапраўдным прадметам культу нацыі; структуры, акадэмічныя й не-акадэмічныя, мусяць быць СУТНАСНЫМІ структурамі.
    Беларуская савецкая лінгвістыка займалася мовай так, як прэпаруюць труп у трупярні: з цікавасьцю, з дакладнасьцю, ды з агідай. У выніку мы сёньня ставім за мэту перш за ўсё рэанімаваць суб'ект беларушчыны: постаць мовазнаўцы павінна нагадваць постаць сьвятара.
    Семантыка гэта, метафарычна кажучы, неба нацыянальнай кульгуры, што ўгрунтоўваецца на зямлі, на ўлонні тутэйшага краявіду. Якім ён табе бачыцца?
    Беларусь знаходзіць сябе на сутыкненьні двух культурных "топасаў": аграмаднейшых эўразійскіх прастораў Расеі, што пульсуюць паміж культурнай "асобнасьцю", "асаблівай рольлю", "асаблівым шляхам" і такім жа глябальным, плянетарнага кшталту рухам да ўлучэньня ў заходне-эўрапейскі сьвет, і ўласна Эўропай, заходнеэўрапейскай культурай. Шукаць сваю саматоеснасьць, свой шлях паміж дзьвюма такімі культурнымі імпэрыямі надзвычай складана, але іншай магчымасьці няма. Я б пазначыў гэтую стратэгію пошукаў саматоеснасьці як
    стратэгію БЕЛАРУСКАГА ФУНДАМЭНТАЛІЗМУ.
    Фундамэнталізм гэта пошукі грунту, фундамэнту. Мне здаецца, што гэткая тэндэнцыя ледзь не апрыёрна закладзена ў "тутэйшую" сьвядомасьць, якая прынцыпова ня ёсьць Ідэалягічная. Аніякіх "беларускіх ідэяў" ня можа йснаваць ”па вызначэньні". Мы можам гаварыць пра "беларускі міт”, беларускі сьвет, беларускі шлях, але не пра "беларускую Ідэю".
    Зрэшты, сама катэгорыя нацыянальнай ідэі мне здаецца дастаткова абсурднай. Нацыянальнае ня ёсьць сутнасьць, ня ёсьць Ідэя. Гэта хутчэй "топас", месца, і ў гэтым мае глыбокі сэнс унікальнасьці. Так, як унікальны ланшафт, і мы проста пры-сутнічаем пры ім, сузіраем, удыхаем паветра, і, нарэшце, перастаем яго заўважаць. Мы зьліваемся з ім, становімся ягонай часткай, не перастаючы ўсьведамляць сваю асобнасьць. Нацыянальнае й ёсьць такі ланшафт. Ягоная таямніца дасэмантычнага кшталту.
    Гэтая таямніца сёньня дыхае ў патыліцу, прымушае шукаць нейкія сутнасныя, істотныя словы, што вялі б усярэдзіну, дазволілі б увайсьці ў гэты ланшафт ды забыцца ў ім. Каб ня мы гаварылі ПРА яго, а каб ЕН гаварыў ПРАЗ нас.
    Пакуль жа сэнсы схаваныя ў гэтай прасторы, яны толькі прадчуваюцца, цьмяна прасьвечваюць празь яе.
    Я ўжо выказваў свой песімізм адносна ўздзеяння літаратуры на сучаснае беларускае грамадства. I рэч не тоаькі ў тым, што не запаграбавана сама мова, але, відаць, надыходзіць постлітаратурная эпоха з іншымі эстэтычнымі чыннікамі: тэлевізіяй, відэа і інш. Што ж можа паслужыць заменнікам літаратуры ўнацыянальнай культуры будучага?
    Я б перафармуляваў вашае пытаньне: не літаратура будзе замененая, а наадварот, яна перастане замяняць у сыстэме культуры некаторыя істотныя яе часткі й застанецца адно літаратурай fiction, прыдумкай, іншарэчаіснасьцю, прасторай чыстых магчымасьцяў. А тое, што літаратура сёньня губляе ідэалягічную й школьную функцыі гэта абсалютна натуральна, і гэта можна тольхі вітаць. Я думаю, гэта прыкмета сьмеласьці нацыянальнай культуры, а ня знак яе слабасьці.
    Іншая рэч, што культурны герой беларушчыны гэта
    перадусім пісьменьнік, літаратар, што супрацьстаіць цёмнай, "тутэйшай", несьвядомай масе. Літаратура ў такім выпадку ідэалягічнае забесьпячэньне "адраджэнскай ідэалёгіі", a не самастойны чыньнік культуры.
    -	Калі сёння кажуць пра стварэнне беларускай філасофіі, ядумаю пра тое, ці ёсць беларускі суб'ект філасофствавання, а яшчэ пра тое, наколькі натуральна ставіць задачу стварэння філасофіі...
    -	Я думаю, што гэтая задача ня толькі натуральная, але й неабходная. Рэч у тым, што беларуская традыцыя ўвайшла ў рэфлексіўны этап свайго разьвіцця, калі на падставе крытычнае рэфлексіі адбываецца самаўсьведамленьне свайго культурнага патэнцыялу й магчымасьцяў. Само разьвіцьцё залежыць ня столькі непасрэдна ад гістарычных ды сацыяльных чыньнікаў, колькі апасродкавана ад гэтае самае рэфлексіі ды, на гэтай падставе, ад спраўджаньня асабістых ды групавых праектаў.
    ІГАР БАБКОЎ ПА САКРЭЦЕ Ю.З.:
    ФІЛОСАФЫ Ў СІТУАЦЫІ КУЛЬТУРЫ I КАНТОРЫ
    -	Традыцыя йснуе ў двух вымярэньнях: рэальная традыцыя й рэфлексійная тэкст, які акумулюе ў сабе беларускую традыцыю. Гісторыя Беларусі, напрыклад, узьнікае тады, калі дасьледчык піша тэкст, да таго ж моманту гісторыі няма. Дык вось беларускай тэкставай традыцыі практычна няма. Усе жывуць інтуіцыяй...
    Таго ж Ф.Багушэвіча можна праінтэрпрэтаваць так, што ён будзе ўспрымацца на ўзроўні М.Хайдэгера, прарокам і да т.п. Але гэта ўсё-ткі другасная рэфлексія... Мусяць паўстаць самастойныя рэфлексійныя рэчы, у якіх ня проста будзе паўгарацца прадмова да "Дудкі беларускай”, але зьявіцца новы тэкст.
    Пасьля здабыцьця незалежнасьці "топас" беларускасьці замкнуўся, мы апынуліся ўнутры культуры. Зьнікла патрэба заваёўваць рамку дзеля культуры можна працаваць унутры яе. Але тут высьвятляецца, што далей "агульнай справы" справа не пасоўваецца... Звычайна выраб нацыі ў гісторыі бывае толькі адзін раз. У расейскай культуры гэта XIX стагодзьдзе калі стварыўся корпус падставовых
    тэкстаў. Прычым расейская культура на пачатку XIX ст. у параўнаньні з беларускай мела значна меней падставовага матэрыялу, зь якога мусіць вырабіцца культура...
    Прасторава беларус заўсёды ідэнтыфікаваў сябе з гэтым, тутэйшым асяродзьдзем, а не зь якімсьці іншым. Аднак не было культурнага эквіваленту, які б дазваляў гэтае прасторавае нешта назваць чымсьці. Беларус усьведамляў, што ён не маскаль, ня лях, не летувіс, але сьцвярджальнага слова не знаходзілася... He было падставовых тэкстаў, зь якімі можна было б сябе ідэнтыфікаваць.
    Франьцішак Эн. Беларуская культура без моцнага і ўплывовага філязофскага складніку нагадвае вершніка без галавы.
    Трагізм сытуацыі ў тым, што абсалютная большасьць філёзафаў на Беларусі адчувае сябе не ў сытуацыі культуры, а ў сытуацыі канторы. Гэта можа быць філязофская катэдра альбо адзьдзел акадэміі, дзе яны пасьпяхова імітуюць працэс мысьленьня, складаючы плянавыя тэмы ды хаваючы іх у сэйфы пасьля зацьвярджэньня. Яны аніяк не ўплываюць на сытуацыю ў культуры, дый яны ня ведаюць і ня хочуць ведаць ані беларускай культуры, ані беларускай традыцыі. Яны важныя й істотныя хіба ў сваіх канторах, у пагонах кандыдатаў і акадэмікаў, "што вучонымі так і ня сталі", але па-за гэтым яны абсалютнае нішто.
    Ты кажаш пра адсутнасць падставовых тэкстаў дзеля засваення традыцыі. Хто пры адсутнасці стваральнікаў тэкстаў можа быць прэзентантам, вымоўцам самае традыцыі?
    Рэч у тым, што традыцыя ня ёсьць нейкая ўжо зададзеная наяўнасьць, якую застаецца адно прад-ставіць. Традыцыю не прадстаўляюць яе набываюць. Прадставіць мы можам нашыя асабістыя вынікі па набыцці. На жаль, той квазінавуковы характар гуманістыкі, што застаўся ў нас ад савецкіх часоў, элімінуе ўсялякую асабістасьць пад выглядам г.зв. "аб'ектыўнай навукі".
    Тым ня менш Ластоўскі й Янка Станкевіч, Канчэўскі й Алесь Разанаў, якія рабілі (ці робяцьі "няправільна" з пункту
    гледжаньня навукі, ёсьць сапраўднымі культурнымі героямі беларускай традыцыі, а які-небудзь прафэсар К. адно камэнтатарам.
    ЗАКЛЮЧНЫ САКРЭТ ІГАРА БАБКОВА:
    Трагедыя "сямідзесятнікаў" заключаецца, бадай, у тым, што, здабыўшы для краіны палітычную незалежнасьць, місію ўнутранай распрацоўкі культуры яны мусяць цяпер перадаць маладым выхаванцам колішніх "Майстроўні", "Бабілёну", "Тутэйшых" (хоць гэта ўласна і не пакаленьне, але пакаленьне, складзенае псіхалагічна). Гэтае новае пакаленьне рыхтуецца зрабіць наступны крок.
    3 ДЗЕННІКА 29.09.1992
    * * *
    ..А гэтая наяўная, навакольная рэчаіснасць мяне не так і моцна хвалюе. Хай у ёй амаль няма месца таму, што мы ўжо звыкла называем беларушчынай, хай... Беларушчына на сёння глыбейшы пласт ці плыня рзчаіснасці, схаваны пад яе бачным пластом. Пранікнуць глыбей не кожнаму, хто ўмее бачыць, дадзена: тут справа ва ўменні рабіць Ідэалістычныя падарожжы па старонхах гісторыі, чытаць паміж радхоў гісторыю культуры.