Версіі
Юрась Залоска
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 463с.
Мінск 1995
He бачу нічога катастрафічнага ў "дэкларатыўным" пашырэнні межаў сучаснага беларускага мастацтва, якое арганічна звязала сябе з актуальнымі праблемамі выжывання нацыі. Яно праз гэта ўзяло на сябе вялікую адказнасць і клопат, але прыдбала і вялікі творчы патэнцыял.
У Менску працуе суполка мастакоў "Пагоня", якая аб'ядноўвае мастакоў на платформе нацыянальнага АдраАжэння. Ужо адбылося колькі выстаў гэтай суполкі як у сталіцы, гэтак і па дыяспары. Але я зноў вяртаюся да праблемы творчай індывідуальнасці: мне здаецца, што паход "шчыльнымі радамі" дае плён хіба як форма асветніцтва, а што для таленту, дык яму ад такога падыходу асаблівай карысці няма...
З'яўленне разнастайных суполак, аб'яднанняў, згуртаванняў гэта заканамернае аднаўленне натуральных
форм культурнага працэсу пераходнага перыяду. Таталітарызм ЗО-х гадоў, каб мець манаполію ў вызначэнні, што можна, а што нельга дапусціць у мастацтве, літаратуры і г.д., на дзяржаўным узроўні забараняў суполкавую дзейнасць, стварыўшы цэнтралізаваныя "творчыя саюзы" з дыктатарскай устаноўкай "кіраваць культурай"... У Саюз мастакоў імкнуліся да апошняга часу ўсе, хто быў з дыпломам прафесійнай падрыхтоўкі і меў хоць якія здольнасці, бо гэта была практычна адзіная магчымасць атрымаць майстэрню, заказ на мастацкі твор, працаваць творча і не хадзіць на службу. Якогась ідэйнага яднання членаў саю за ніколі не было. Існавалі няпісаныя падзелы на творцаў, кан’юнктуршчыкаў і звычайных афарміцеляў. Калі афіцыёзны мецэнат ужо не змог дыктаваць свае ўмовы, супярэчнасці паміж "сябрамі па саюзе" пачалі агаляцца. Саюз, аднак, будзе існаваць да таго дня, пакуль будзе існаваць бю ракратычная посткамуністычная дзяржава, якая яго калісь стварыла; іншым мастацкім "новародкам" яна мала чым дапамагае, наадварот абкладае прыгонніцкімі падаткамі. Дэмакратычная дзяржава, якой пакуль няма, павінна спрыяць у першую чаргу арганізацыям і асобам, якія развіваюць культуру. Гэта і бўдзе, мабыць, сапраўдная культурная палітыка дзяржавы.
Зараз жа ўсё больш назіраецца працэс ідэйнай дэградацыі ў Саюзе мастакоў. Праблемы камерцыйнавытворчыя прэвалююць над творчымі, мэта выжыць любым коштам. I таму адзінка, якая жадае супрацьпаставіць сябе агульнаму нігілізму і абыякавасці, павінна шукаць сабе аднадумцаў. Статут "Пагоні" прадугледжвае сувязь якраз на творчаі?, а не камерцыйнай аснове, прычым няма якіхколечы пакаленнасных ці то стылістычных абмежаванняў. "Пагоня" не адзіная суполка ў беларускім мастацтве. Прыгадайма віцебскую грамаду Сцвярджальнікаў Новага Мастацтва, у літаратуры "Маладняк", "Узвышша" і інш. У час актыўных пераўтварэнняў, каб рухацца да пастаўленай мэты, трэба адчуваць сябе разам з сябрамі. Аднаму не справіцца і не развіць сваіх здольнасцяў. Кагось могуць зламаць жыццёвыя абставіны, іншых жорсткія апаненты... Згуртаванне засцерагае ад "злому”. Іншая справа, калі мэта дасягнута. Тады суполкі натуральным чынам зніка-
юць, распадаюцца, мастакі разыходзяцца і працуюць як прызнаныя мэтры паасобку. Такая прырода творчага суб'ектывізму. Але ў "Пагоні", як арганізацыі, самасцвярджэнне яшчэ наперадзе. Дый час такі, што больш згуртоўвае, чым раз'ядноўвае, асабліва гэта тычыцца людзей мастацтва.
ПЫТАННЕ ЎЛАСНА МАСТАЦКАЕ
Відаць, людзі мастацтва найбольш падуладныя фатуму самавызначэння, сэнс якога у выбары паміж адзінотай і не-адзінотай Інагадаем апавяданне А.Камю "Ёна, або мастак за працай"). Знешняя рэчаіснасць дзеля гэтага выбару ўсё адно адыгрывае не першасную ролю... Паспрабуем наблізіццада ўнутранай сутнасці беларускага мастацтва паколькі мастацкая крытыка па вызначэнні ёсць самасвядомасць мастацтва. Лічачы / называючы беларускае мастацтва часткай сусветнай культуры, мы пакуль не абцяжарваем сябе ўдакладняць, канкрэтызаваць месца беларускага мастацгва ў мастацтве свету.
Калі згуртаваць для аналізу ўсе картаграфічныя, гістарычныя, этнаграфічныя і іншыя дадэеныя, атрымаецца абсалютна дакладнае ўяўлённе аб цэнтральнаеўрапейскім знаходжанні Беларусі. Адсюль вынікае, што беларускае мастацтва носіць цэнтральнаеўрапейскі характар і, варта дапоўніць, з паўночным ухілам. Асаблівасці беларускай прыроды, як і прыроды на іншых тэрыторыях БалтыйскаСкандынаўскага рэгіёна, сфармаваны сцюдзёным наступам ледавікоў, а яе аўтахтонныя жыхары беларусы маюць у генезісе балцкі субстрат. Геаметрызму калектыўных форм народнага арнаменту ўласцівы архаічны і чысты рамбічны стыль, характэрны для Поўначы, і г.д.
Калі нам зараз трэба вызначацца ў свеце а ён беларусу заўсёды быў цікавы, толькі сёння мы хочам убачыць і зразумець яго па-свойму, без чужых каментарыяў, дык найперш трэба звярнуцца ў бок Еўрапейскай Поўначы і скіраваць увагу да краін Скандынавіі, Бенілюкса і Нямеччыны, жыццё і характар народаў якіх вельмі падобныя, сугучныя для беларусаў. Назіраючы за "паўночнікамі", мы разгледзім і часцінку саміх сябе... Усе гэтыя паўночнікі маюць ураўнаважаны, "рахманы", спакойны
характар і заможны лад жыцця. Для іх Балтыйскае мора агульная "купель" цывілізацыі, культурна-гандлёвых зносін. Паўночная готыка і Паўночнае Адраджэнне, як і Ганзейская купецкая супольнасць, распаўсюджвалі свае ўплывы і па беларускай зямлі... He дзіва, што гэтулькі з'яў яднаюць нас з тымі, хто жыве ў Осла ці Гамбурзе. Беларуская готыка тыпова паўночная; беларуская кухня прыйдзецца даспадобы і бюргерам, і фермерам з ваколіц Любэка ці Бруге, дзе добра ведаюць назвы і смак, аналагічныя шынкам, паляндвіцам, кумпякам ды іншым кулінарным дзівосам з Меншчыны ці Гарадзеншчыны. Хай сабе толькі на гістарычных абразах, але дагэтуль памятныя вуліцы Магілёва XVII ст., падобныя на брусельскія ці амстэрдамскія вуліцы шчыльнай франтальнай планіроўкай. Зусім не выпадкова персанажы "Вясковага вяселля" Пітэра Брэйгеля (СтарэйшагаІ моцна нагадваюць жывых удзельнікаў сучаснага беларускага вяселля, хоць розніца паміж імі у 500 гадоў.
Анарэ дэ Бальзак вельмі ўражваўся надзвычайнай цярплівасцю і рупнасцю да працы фламандцаў нам гэта так блізка I знаёма. Нямецкі парадак, арганізаванасць ідэал таксама і беларускага жыцця, да якога мы ўвесь час імкнёмся...
Каб быць еўрапейцамі, не трэба пнуцца няведама за якімі экзотамі і фешэнебельнымі модамі, павярхоўнымі манерамі. Трэба проста быць самімі сабой: культываваць, пашыраць, развіваць усё нацыянальнае і грунтоўнае, неперакручанае, гарманічнае для нашай ментальнасці. Характар і мастацтва беларусаў па паходжанні не могуць быць супярэчлівымі. 3 яскравымі паўночнымі рысамі стрыманасці I узважанасці наша мастацтва павінна паводзіць сябе па-цэнтральнаеўрапейску. Менавіта на гэтым грунтуецца і маё асабістае разуменне беларускай нацыянальнай мастацкай школы, яе спадчына і перспектывы развіцця. Яна бачыцца зараз у трох асноўных паралельных кірунках, што ўзаемна дапаўняюць адзін аднаго, але ўзаемна не супярэчаць.
Першы хай не здаецца кансерватыўным. Гэта асаблівасць цэнтра, у які ўсё раней-пазней сыходзіцца, тут назаўжды захоўваецца, не забываецца. Гэты кірунак мастацтва
вырашае важную праблему пераемнасці, рэтрансляцыі і акумуляцыі формул агульнаеўрапейскай мастацкай традыцыі, і ён мае сваіх выдатных беларускіх творцаў-захавальнікаў. У еўрапейскай літаратуры першымі эпічнымі творамі былі, як вядома, "Іліяда" і "Адысея" Гамера, а апошнім паэма 'Новая зямля" Якуба Коласа... Вялікім сінтэтызатарам, які ў сціплых, па-беларуску камерных жанрах партрэта і нацюрморта абагульніў усё еўрапейскае жывапіснае мастацтва Новага часу ад Рэнесансу да рэалізму, быў наш творца Янка Хруцкі з Віцебшчыны. Яго Незнаёмкі-крывічанкі неспасціжна таямнічыя і па-леанардаўску шматзначныя... Беларуская флора ў кампазіцыях з садавінай і гароднінай неўвядальна-барочная, рамантычная і класічная. Таму не трэба бачыць ніякага анахранізму, калі зараз нехта з маладых творыць у рэтра-стылі: такая іх натуральная патрэба, абумоўленая традыцыйнай скіраванасцю творчых пошукаў.
Другі кірунак кірунак авангардных стылістычных неалагізмаў. На беларускай глебе ён фармуецца без спазнення і другаснасці. Пасля залатога веку нацыянальнага іканапісу і свецка-шляхецкага жывапісу XV—XVIII стст. сучасныя наватарскія сродкі ў нас не могуць не адаптавацца і даць новы плён. Іх крайнасці змякчаюцца, дысгармонія гарманізуецца адпаведна ментальнасці і задачам мастацкага цэнтрызму. Міхась Філіповіч адзін з самабытнейшых творцаў мастацкай мадэрнізацыі дае "адкрытыя лекцыі" ў кожным сваім партрэце і фальклорнай кампазіцыі. Сюды ж трэба аднесці і дэкларацыі мастацкага нонканфармізму.
Трэці кірунак гэта зварот да аўтахтонных паганскіх вытокаў. Там абстрактнае, геаметрычнае, першаснае жывой крыніцай б'е ў народным мастацтве, у архаічных знаходках і разнявольвае настолькі, што дазваляе ўзняцца да супернаватарства. Рашучасць мэт, лаканізм і прастата сродкаў у канцэпцыі стылістычнага аўтахтанізму максімальныя. Гэта закладзена яшчэ ў легендарных праграмах дзеянняў па пераўтварэнні свету рэчаў віцебскіх Сцвярджальнікаў Новага Мастацтва, выявілася ў гераічным перыядзе беларускага супрэматызму 20-х пачатку ЗО-х гадоў.
На маё меркаванне, творцаў, здатных здзяйсняць неабмежаваныя наватарскія задумы, сярод беларусаў не
бракуе.
Што ж, тваё меркаванне пэўным чынам удакладняе хадульны афарызм "беларусы нацыя паэтаў". Значыць, нацыя творцаў? Жрацоў прыгажосці?.. Дык вось на заканчэнне гутаркі нагадаю выслоўе нашага славутага ў свеце земляка Фёдара Міхайлавіча Дастаеўскага: "Прыгажосць уратуе свет". Перафразуем гэтае выслоўе ў форме пытання: "Ці ўратуе беларускую культуру мастацтва?" Што скажа на гэта крытык?
Ніколі не сумняваўся ў выслоўі Ф.Дастаеўскага, гэтаксама як і ў тым, што мастацтва самы надзейны сродак выратавання культуры. Былі і ёсць народы, якія бароняць ці сцвярджаюць сябе праз агрэсіўнасць, ваяўнічасць, але яны ніяк не здольваюць пакарыць свет, усё адно прайграюць у развязанай імі бойцы і часта знікаюць назаўсёды: асірыйцы, грэка-македонцы, рымляне і інш. Але ёсць народы, якія нікому не пагражаюць, аднак заваёўваюць свет сваёй духоўнасцю, культурай. Грэцыя перамагла Рым, Італія германскіх вандалаў, Паўночная Францыя нарманаў і г.д. Моц беларускага народа не ў агрэсіўнасці, а ў культуры, што настоена на высокай духоўнасці і вырасла з глыбачэзных этнічных карэнняў. Нездарма акупанты, калабаранты, здраднікі, ворагі жорстка распраўляліся з ёй: без культуры народ паддаецца на ўсё... Парадокс, але і зараз наша культура пад пільным наглядам нядобразычліўцаў і не вельмі каб магла паказацца тутэйшаму люду, а тым больш замежжу. "Вартаўнікі" добра ведаюць, што калі выпусціць яе свабодна прайсціся па роднай зямлі, дык на пяску заквітнеюць ружы... Наш народ толькі праз культуру можа самым кароткім шляхам стаць моцным і духоўна здаровым. ён даўно ўжо чакае гэтага культурнага звароту, але яму ўвесь час падсоўваюць нешта другаснае, знявечанае, пад нібыта яе выглядам, але не яе, не культуру... Вакол такія прыгожыя, высакародныя, чулыя твары, але... у свядомасць быццам заклалі якую касету і прайграецца дэструктыўная, дысгарманічная праграма, выклікаючы закатурханасць і затарможанасць людзей. Вось менавіта мастацтва актыўнае і свядомае зможа вывесці людзей, грамадства з гэтага стану.