Версіі
Юрась Залоска
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 463с.
Мінск 1995
Вось я, фактычна, і выказаў сваё "ЗА". Але гэта грамадзянскае "ЗА" зусім не за Зянона Пазьняка Пазьняка; гэта "ЗА" за той ПАЧАТАК, ІДЭЮ, што за ім стаіць і якую ён, можа, персаніфікуе і не зусім так, як хацелася б. Спраўджаны мары не аднаго пакалення беларусаў мець свайго лідэра, рэальнага г.зн. дзейнага барацьбіта за нацыянальную палітыку і дзяржаўнасць. Кажуць, час Пазьняка не прыйшоў... Але справа аб дабудове нацыі і культуры вось ідэя, што стаіць за Пазьняком. I гэтая ідэя не сыходзіць з нашай павесткі дня другое стагоддзе; то
дакуль можна вычэкваць ідэалёвых, "лагодных" умоў?..
Як бы там ні было, Акт 23 чэрвеня мае стацца нарэшце актам волевыяўлення нашага грамадства. Уладатрымцы, як ні стараліся, не дамагліся поўнай I канчатковай нявыбарнасці людзей улады. Грамадству трэба будзе ўсё-такі выбіраць. А гэта ў адносінах да ціхмянага беларускага грамадства акт надзвычайнай важнасці. Па-першае, хоча-не хоча нацыя, але мусіць хоць як выказаць сваю волю, хоць як падумаць над тым, чаго яна хоча I ці хоча перамены свайго стану. Роздум жа аб сабе і сваіх інтарэсах заўжды акт пазітыўны, бо калі дагэтуль за беларусаў думалі адны ПазьнякІ, то 23-га і пасля аб сабе задумаецца большасць суграмадзян. Па-другое, вынікі грамадскага думання непазбежна спародзяць калівы элементарнага палітычнага вопыту, якога так бракуе нашай нацыі сёння I з'яўлення якога найбольш I баяліся сучасныя ўладатрымцы...
3 газетнай паласы: "АіМ", 9.04.1993 ПРА Г. ЗВ. АПАЛГТЫЗМ У МОМАНТ ВЫБАРУ
Чарговая агульнарэспубліканская палітычная мітрэнга, звязаная з разглядам у Вярхоўным Савеце пытання аб далучэнні да дагавора аб калектыўнай бяспецы краін СНД, выклікала ўсплёск палітычных эмоцый, заяў I дэкларацый... Пытанне, бадай, сталася адмысловай лакмусавай паперкай, якая дазволіла яшчэ раз выявіць "нутро” розных сіл I рухаў, ініцыіравала шырокія выказванні ў друку. Трэшчына прайшла паміж двума полюсамі: прыхільнікамі Ічытай, ініцыятарамІІ ваеннага блоку з Расіяй I Іх супраціўнікамі, староннікамі безумоўнага нейтралітэту і без'ядзернага статусу рэспублікі. На адным полюсе урад, вядомая большасць у Вярхоўным Савеце, партыі-удзельніцы. г. зв. Народнага руху і іншыя фармаванні; на супрацьлеглым парламенцкая апазіцыя БНФ, блок дэмакратычных партый, што выступілі з сумеснай заявай супраць ваенна-палітычнай Ініцыятывы ўрада, шматлікія культурна-асветніцкія арганізацыі, у тым ліку з адпаведнай заявай выступіла пашыраная Рада Саюза пісьменнікаў БеларусІ.
Нават незалежна ад вынікаў галасавання, тыднёвы напал страсцей, як падаецца, адыграў увогуле пазітыўную ролю ў справе выбару грамадзянскай пазіцыі, I найперш пазіцыі інтэлігенцыі. Развіццё падзей паказвае, наколькі палітычна жудасную ролю дзеля лёсу краіны I ўласнага лёсу можа адыграць г. зв. апалітызм, маўклівая згода з непрадказальнымі дзеяннямі "ўладаў даючых". "Бойцеся раўнадушных", чамусь найбольш згадваўся ў гэтыя дні вядомы афарызм„.
* * *
"Калі "дух” гэта пачатак, сіла, якая зычыць дабра,... імкненне да справядлівага на дадзены час, тады ён "палітычны”, знаходзіць ці не знаходзіць ён вабным гэты эпітэт. Я думаю, нішто жывое не праміне сёння палітыкі. Адмова таксама палітыка; яна на карысць палітыцы няправага чыну...”
Томас МАН. 3 ліста да Германа ГЕСЭ з нагоды яго рамана "Гульня шкляных перлаў"
"Звычайна выраб нацыі ў гісторыі бывае толькі адзін раз... Пасля распаду СССР і набыцця незалежнасці для беларусаў пачаўся другі этап стварэння нацыі з іншымі, як на пачатку стагоддзя, стартавымі ўмовамі, але з тымі ж самымі задачамі... Беларуская традыцыя ўвайшла ў рэфлексіўны этап свайго развіцця, калі на падставе крытычнай рэфлексіі адбываецца самаўсведамленне свайго культурнага патэнцыялу і магчымасцяў. Само развіццё залежыць не столькі непасрэдна ад гістарычных ды сацыяльных чыннікаў, колькі апасродкавана ад гэтае самае рэфлексіі ды, на гэтай падставе, ад спраўджання асабістых праектаў.
Цяпер тая беларушчына, што трымалася разам, раэламілася, дысперсавалася па розных нішах грамадскае супольнасці. Усе мы, натуральна, працуем на складванне агульнанацыянальнай еднасці, ідэалогіі, міфаў, семантыкі, але адначасна I на сваю нішу, мікрагрупу... Трагедыя "сямідзесятнікаў" заключаецца, бадай, у тым, што, здабыўшы для краіны палітычную незалежнасць, місію ўнутранай распрацоўкі культуры яны мусяць перадаць маладым... Гэтае новае пакаленне рыхтуецца зрабіць наступны крок".
Ігар БАБКОЎ Франьцішак ЭН
Філосафы і філасофія ў новай культурнай сітуацыі ПЯРЭДАДЗЕНЬ НАСТУПНАГА КРОКУ.
НАПЕРАДЗЕ СВЕТЛА
* * *
Вопыт сацыяльнай пераробкі нашага грамадства ад другой паловы 1980-х яскрава сведчыць, што прыход новай рэальнасці, новых, нечаканых і вытрызненых рэаліяў залежыць, прынамсі, ад таго, як хутка прамаўляюцца новыя СЛОВЫ. У 1988-1991 гадах ідэі З.Пазьняка аб незалежнасці і суверэнітэце Беларусі ўспрымаліся калі не ўтапічнымі, дык пражэкцёрскімі, дэкларатыўнымі; у праўдзівасці тых ідэй сумняваліся не тольхі ачмураныя кампрапагандай рабочыя і сяляне, але ідобрая частка нацыянальнай інтэлігенцыі. Сёння, аднак, нібыта ідэалістычныя, няздзейсныя ідэі незалежнасці і суверэнітэту нашай Бацькаўшчыны часткова ўжо рэалізаваліся і з'яўляюцца натуральнай складовай часткай самасвядомасці грамадства. Люд Беларусіўсё мацней усведамляе сябе грамадствам асобнай, самастойнай краіны, у межах якой і мусяць збывацца лёсы людзей.
Змена рэчаіснасці, такім чынам, пачынаецца ад вымаўлення СЛОЎ пра новую рэчаіснасць. Словы самі па сабе ёсць часткаю тае, жаданае новае рэчаіснасці, лучаць у будучае рэчаіснастваральную энергію і фармуюць новае аблічча краю. I аблічча людзей таксама.
Ды аблічча новай рэчаіснасці, новых людзей не выпадае фармуляваць у старых, зжытых сябе слоьал. Трэба шукаць словы новыя. Гэта мусяць быць словы пра новую ідэальную Беларусь. Мы прарваліся да тае мяжы, на яхой нам ужо ніхто незможа закрыць рот, перашкодзіць сказаць унутрана-выпеставаныя пярліны словы веры ў сваю Бацьхаўшчыну і свой народ... Мы можам нарэшце выказаць, чаго прагнем у сваім народзе і на сваёй Бацькаўшчыне, каб жылося нам нармальна і лагодна. Новага слова беларусхага чакае і свет...
Дыялог з філосафам і паэтам Ігарам Бабковым Франьцішкам Эн. адбыўся ў жніўні верасні 1992 года. Правапіс пісьмовага тэксту аўтарызаваны*
* У дадзеным выпадку скарыстаны той сучасны варыянт Іа іх некалькі) мадэрнізаванага правапісу Б.ТарашкевІча, што распрацаваны і практычна ўжываецца выдаўцамі газеты "Наша Ніва" Ідыялог з І.Бабковым Франьцішкам Эн змешчаны ў "НН" пад загалоўкам "Супроць Адраджэньня", №9, 19921.
* * *
ЗМЕНА СЛОВАЗЛУЧЭННЯ.
НОВЫ СІНТАКСІС
-Для многіх было нечаканасцю, што пасля таго, як збольшага ўсталявалася пасляімперская геапалітычная сітуацыя Іколішні цэнтр ператварыўся ў перыферыю, a колішняя перыферыя "ускрайкі"! падзялілася на самастойныя цэнтрыі, беларускае адраджэнне дало збоі, пачало зацыклівацца на месцы, збавіла абароты. Пры адсутнасці вонкавага палітычнага ўціску гэта выглядае парадоксам, бо, здаецца, наадварот, магчымасцяў дзеля нацыянальнага жыцця ў параўнанні з дапутчавымі часамі значна паболела. Зместам адраджэння, аднак, па-ранейшаму застаюцца колішнія спрэчкі пра дзяржаўнасць беларускай мовы, патрэбу нацыянальнага войска, межаў, мытняў...
За пяць мінулых гадоў адраджэнне не надта каб пераадолела жанр рыторыкі, увогуле літаратурную форму. Яно зрабілася літаратурным міфам, які працуе ў досыць вузкім коле літаратараў і грамадскіх дзеячаў, але дасюль не стала агульнаграмадскай ідэалогіяй.
Франьцішак Эн Самое гэтае выказваньне паўстае зь нетраў адраджэньня як "літаратурнага міту" і выяўляе сваю залежнасьць ад гэтае сэмантыкі, хоць і спрабуе выйсьці за яе межы. Насампраўдзе сытуацыя "зусім не такая". Яна лепш апісваецца ў тэрмінах складаньня грамадзянскае • супольнасьці альбо выбудовы дзяржавы, чым праз такую няпэўную ідэалягічную катэгорыю, як "беларускае адраджэньне". Калі мы хочам зразумець, што адбываецца, мы мусім забыцца на гэтае словазлучэньне ўвогуле.
Тое, што маецца на ўвазе пад беларускім адраджэньнем, можа быць названа па-іншаму: набыцьцё традыцыі (але пра гэта пасьля).
ІГАР БАБКОУ ПА САКРЭЦЕ Ю.З.:
РОЗНЫЯ НІШЫ БЕЛАРУШЧЫНЫ
У нас усё "адраджэньне" трымаецца на адраджэнскай рыторыцы: было адно адраджэньне, другое... надышло
шостае... Так можна адраджацца бясконца.
Пасьля распаду СССР і набыцьця незалежнасьці для беларусаў пачаўся другі этап стварэньня нацыі зь іншымі, як на пачатку стагодзьдзя, стартавымі ўмовамі, але з тымі ж самымі задачамі. Пачынаецца дынамічнае, імклівае разьвіцьцё нацыянальнай сьвядомасьці бо зьявіўся яе замоўца свая дзяржава (дзяржава задае нацыянальную еднасьць і выступае рэпрэзентантам нацыіі. Але адбываецца й іншы працэс: у дзяржаве ўзьнікае грамадзянская супольнасьць, падзяленьне грамадзтва на дробныя адзьдзелы, кожны зь якіх выпрацоўвае свае формы прадстаўніцтва. Разьвіцьцё сучасных эўрапейскіх нацыяў у межах сваіх дзяржаваў заснаванае на дыялектыцы дачыненняў грамадзянскай супольнасьці й дзяржавы, іх кампрамісах.
Цяпер тая беларушчына, што трымалася разам, разламілася, дысперсавалася па розных нішах грамадзянскае супольнасьці. Усе мы, натуральна, працуем на складваньне агульнанацыянальнай еднасьці, ідэалёгіі, мітаў, сэмантыкі, але адначасна й на сваю нішу, мікрагрупу. Тут могуць быць узаемныя супярэчнасьці (напрыклад, паміж беларускімі інтэлектуаламі й палітыкамі, бо першыя не прымаюць выкарыстаньня нацыянальнай сэмантыхі ў якасьці ідэалёгіі). Аднак жа на ўзроўні нацыянальным гэтае змаганьне чыста рытуальнае, хоць на ўзроўні грамадзянскай супольнасьці рэальнае. Тут дзіўны працэс адначасова і . дыферэнцыяцыі і інтэграцыі беларушчыны на розных узроўнях.
ПРА ШТО МЫ МУСІМ ДАМОВІЦЦА.
"ТАЯМНІЦА, ЯКАЯ ДЫХАЕ ? ПАТЫЛІЦУ...”
Франьцішак Эн. ...ёсьць беларуская кулыурная прастора.
Ігар Міхайлавіч БАБКОЎ нарадзіўся ў 1964 годзе ў Гомелі. Скончыў аддзяленне філасофіі гістарычнага факультэта БДУ (1986). Працаваў у Нацыянальным навукова-асветным цэнтры імя Ф.Скарыны. Паэт, аўтар кнігі вершаў "Solus гех”, драматург, літаратурны крытык, культуролаг (выступае ў друку пад псеўданімам Франьцішак Эн).
дынаміка якой сёньня вызначаецца не франтальнымі наступамі й новымі "агульнаграмадзкімі ідэалёгіямі", а хутчэй індывідуальнымі ды групавымі культурнымі праектамі. Культурная прастора перастае быць аднароднай, гамагеннай, абавязковай і па-савецку зануднай. У сярэдзіне гэтай прасторы мы на сёньня маем як мінімум пяць кшталтаў беларускай культуры: савецка-беларускі; авангардны (у шырокім сэньсеі; віленскі; беластоцкі; эмігранцкі, якія накладаюцца адзін на аднаго ды ўтвараюць тую мазаіку беларушчыны, як яна бачна "неаналітычнаму воку". А калі далучыць да гэтага ўсіх "тутэйшых", "заходнерусаў", "крэсавых палякаў", савецкіх ды іншых маргіналаў усё гэта пачынае небясьпечна нагадваць лякарню.