Версіі
Юрась Залоска
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 463с.
Мінск 1995
На экзаменах у аспірантуру па ПсторыІ СССР (мяне туды запрасілі пасля трох гадоў працы настаўнікам гісторыі, нямецкай мовы I фізкультуры ў сямігадовай школе ВІлейскага раёна) я канчаткова развітаўся з гістфакам (чамусьці не паладзіў з Абэцэдарскім у ацэнках Тмутараканскага княстваі I паступіў у аспірантуру Інстытута філасофіі АН БССР. Там былы Ідэолаг КПІбІБ 20-х гадоў, былы вязень ГУЛАГа Віталь Сярбента арганізаваў групу даследчыкаў ПсторыІ філасофіі Беларусі. Я ўзяўся даследаваць літаратурна-эстэтычную думку 20-х гадоў. Прачытаў адраджэнскую газету "Савецкая Беларусь", часопісы "Полымя", "Узвышша", "Маладняк", архівы, кніжкі тагачасныя. А яшчэ "Нашу Ніву". Яна канчаткова запраграмавала на родную мову, літаратуру, нацыянальную
кулыуру, "вымыла" з мяне рэшткі універсітэцкай дэнацыяналізацыі, наставіла трымацца ў баку ад правінцыйных марксістаў С.Вальфсона, Р.Выдры ды Іх эпігонаў.
Пасля абароны доктарскай дысертацыі ў Маскве па гісторыі эстэтычнай думкі БеларусІ (19801 была спроба стварыць нейкую беларускую кроплю ў моры зрусіфікаванай філасофіі. Аднак пасля выгнання з Інстытута Алега Бембеля (за рукапіс у абарону роднай мовы; кніга выдадзена ў ЛонданеІ аддзел эстэтыкі I сацыяльнай псіхалогіі, дзе працаваў А.Бембель I які мне даводзілася ўзначальваць, быў расфармаваны, I вясной 1986 года я апынуўся ў ІзаляцыІ так сказаць, эмігрантам на сваёй зямлі, нават збіраўся перайсці на ваш, паважаны калега, хлеб публіцыста I крытыка... Аднак хутка нарадэілася ідэя стварэння навукова-асветнага цэнтра Імя Ф.Скарыны, якая прывабіла шмат каго з нацыянальнасвядомай ІнтэлІгенцыІ.
Апошнія мае кніжкі не па ўласна філасофІІ, а па фалькларыстыцы ("Ля вытокаў самапазнання", 1989) I літаратуразнаўству ("Святло паэзІІ I цені жыцця: лірыка Максіма Багдановіча", 19911. У Скарынаўскім цэнтры паспрабуем тыпалагічнае даследаванне беларускай культуры. Хіба што на гэтым шляху пачне складвацца беларуская плынь у філасофіі I культуралогІІ? А яе вытокі Ідуць ад Ф.Скарыны, нацыянальнага фальклору, беларускай класічнай літаратуры, ад "Нашай Нівы", ад філасофскіх прароцтваў Ігната Абдэіраловіча (Канчэўскага) I Сулімы (У. Самойлы).
Раней прагучала Імя М.БярАЗяева. Мне ЗАоецца, сіння найболый каштоўныя аля нас яго думкі аб Аыялектыцы нацыянальнага I агульначалавечага ГСуАьба Росснй'і. Але выгляАае, што толькі am нашых сусеАЗяў з Захаду / Усхоау з'яўляецца бясспрэчнай тэза "Творчы нацыянальны шлях / ёсць шлях A3 ўсечалавецтва"... Скажыце, калі ласка, Улвазімір МІхайлавІч, ці мае сучасная філасофія адказ на пытанне, якім чынам нацыянальныя каштоўнасці трансфармуюцца ў агульначалавечыя?
Дарэчы, пра Бярдзяева. Сбння ў РасІІ, ды I ў нас таксама, стала модна адмаўляць усё былое: маўляў, айчынныя філосафы былі пад забаронай, тыя ж Салаўёў, Розанаў, Бярдзяеў... Тут варта I на сябе паглядзець,
"леннвых п нелюбопытных". Творы У.Салаўёва я чытаў у студэнцкія гады (другая палова 50-хІ у менскіх бібліятэках. Праграмныя творы Бярдзяева па першапублікацыях у маскоўскай Ленінскай бібліятэцы. Толькі яго эмігранцкія выданні крыху "прыкрылі" у спецсховах. Для зручнасці я зрабіў ксеракопіі парыжскіх кніг таго ж Бярдзяева "О назначеннн человека: опыт парадоксальной этнкн”, "Фмлософня неравенства", "Русская мдея" і інш.
Адзін з пачынальнікаў хрысціянскай "філасофіі існавання" Іэкзістэнцыялізму) Мікалай Бярдзяеў светлая галава сярод выдатных розумаў, славянскіх і еўрапейскіх. Следам за Ф.Ніцшэ, С.К'еркегорам ён быў бадай што апошнім прарокам гераічнай, "мужчынскай" філасофіі: у тыпалагічным, а не эмпірычным значэнні "мужчынскасці", у тым сэнсе, што яе думка накіравана ўвышыню, ад Зямлі да Неба, да духоўнасці, аддае перавагу абавязку перад правам, сутнасці перад існасцю, таму, што "павінна быць" перад тым, што "ёсць". У куміраў еўрапейскай філасофіі нашага стагоддзя схільнага да схаластыкі і празмерна "балбатлівага" М.Хайдэгера, "гуманістычнага" К.Ясперса, "атэістычных" Ж.-П.Сартра і А.Камю яшчэ захоўваюцца рысы гэтага рыцарскага характару філасофствавання. Але з іх ужо пачынаецца "вечно-бабье" (тэрмін Бярдзяева) не ў душы, а ў сучаснай філасофіі, вытокі якога ў моцным уплыве іудаісцкай, будысцкай і наогул "усходняй" ідэалогіі на амерыканскую і еўрапейскую культуру і масавую псіхалогію...
Пытанне пра "дыялектыку нацыянальнага і агульначалавечага" застаецца па-ранейшаму актуальным. Хто хацеў бы пачуць грунтоўны адказ на яго, таму параіў бы прачытаць "Праблему нацыянальнасці: Усход і Захад" таго ж Бярдзяева. Пісаліся нарысы ў 1915 1918 гадах, калі парушэнне гэтай дыялектыкі дэманстравалася штыкамі і гарматамі. Але можна таксама звярнуцца да больш "прывычнага" Леніна. Гэты "правадыр сусветнага пралетарыяту” быў не толысі палітыкам. Як філосаф, ён казаў і пра тое, што няма ўсечалавецтва без народаў і нацый, як няма безнацыянальнай культуры. Але ФІЛОСАФ ШУКАЕ ПРАЎДУ ДА ТОЙ ПАРЫ, ПАКУЛЬ ЕН ЗНАХОДЗІЦЦА Ў АПАЗІЦЫІ ДА ЎЛАДАРНЫХ СТРУКТУР. Як толькі ён з
галавою акунаецца ў "грэшную матэрыю” палітыкі і ўлады, то падпарадкоўвае свае ісціны тактычным меркаванням. Напрыклад, прапануе чарговую утопію пра безнацыянальны "пралетарскі інтэрнацыяналізм" і зліццё ўсіх моў Зямлі... Пайшоўшы па хваробе на пенсію і засеўшы ў Горках, Ленін аказаўся ў апазіцыі да сваіх дзяржаўна-партыйных спадкаемцаў Сталіна, Троцкага і "цвёрдакаменных" бальшавікоў {якіх, паводле ягоных жа слоў, варта крыху паскрэбсці, каб выявіць іхняе вялікадзяржаўнае нутро). Вось тады Ленін і загаварыў пра неабходнасць такой роўнасці ў СССР, якая б кампенсавала былую няроўнасць "нацыяналаў". Але, скажыце, хто і калі з "пасіянарных" палітыкаў прыслухоўваўся да парад старых і нядужых людзей?
Філасофія (дарэчы, як I літаратура, мастацтва) хутчэй СТАВІЦЬ пытанні і вучыць думанню, чым дае адказы. Канчатковыя адказы дае гістарычны вопыт. Будзем жа дапытваць гісторыю. А за намі і перад намі стагоддзі. Як казалі ў старажытнасці: "Historia est magistra vitae” "гісторыя настаўніца жыцця". А вучыць нас гісторыя таму, што, напрыклад, Шэкспір пісаў свае "агульначалавечыя" драмы не для ўсечалавецтва, нават не для Еўропы, а ўсяго толькі для свайго лонданскага тэатра "Глобус”. I паангельску, а не на міфічнай "усечалавечай" мове. Таксама усе іншыя пісьменнікі, мастакі, музыканты. Эсхіл пісаў свае трагедыі нават не для Грэцыі, а для Афін, не спадзяваўся, відаць, што "варвары" праз тысячы гадоў назавуць яго "агульначалавечым" пісьменнікам... "Ці ж можа быць што добрае з Назарэта?" іранічна пыталіся даўней пра галілейскае мястэчка старажытныя іудзеі. Гэтую прымаўку паўтарылі, калі з Назарэта прыйшоў Ісус Хрыстос. Ен звяртаўся да народа па-арамейску, на малавядомай у сусветнай Рымскай імперыі мове, дзе латынь і старагрэчаская мова даўно набылі статус дзяржаўных, літаратурных і навуковых моў. Але, як прарочыў Ісайя: Талілея паганская, народ, які сядзеў у цемры, угледзеў святло вялікае". I яно свеціць усяму свету ўжо каля дзвюх тысяч гадоў.
Нацыянальныя каштоўнасці трансфармуюцца ў агульначалавечыя, калі іх стваральнік народ сцвярджае сябе
цэнтры "злучаных Штатаў Усходняй і Сярэдняй Еўропы" і, відавочна, былі б іх культурным цэнтрам... Пазней, у "смутны час" маскоўскага міжцарства (пачатак XVII ст.І Леў Сапега і яго аднадумцы спрабавалі рэалізаваць той жа праект ваенна-палітычнымі метадамі ("вечны мір" Л.Сапегі і Б.Гадунова ў 1600 годзе; паход Ілжэдзімітрыя на Маскву і ягонае царстваванне там у 1605 1606 гадах; праект выбрання сына Жыгімонта III каралевіча Уладыслава царом Маскоўскім і заняцце Масквы рэчпаспалітым войскам у 1610 годзе; нарэшце, апошні штурм Масквы ў 1618 годзеі.
Мне даводзілася чуць ад польскіх гісторыкаў, што геапалітычная ідэя Радзівіла Перуна і Льва Сапегі з'яўлялася абсалютна нерэальнай. Але я не магу пагадзіцца з гэтым пярэчаннем, бо гісторыя не ёсць фаталістычная, яна варыянтная. I, як сказаў Фрыдрых Ніцшэ, "паважаць тым больш тое, што не ўдалося, таму што яно не ўдалося, гэта найперш належыць да маёй маралі". Мусіць, і нам варта паважаць вялікія няўдачы ў галіне глабальных праектаў...
Зрэшты, па пачатку 1990-х Менск становіцца не чым інышм, як геапалітычным цэнтрам цэнтрам распаду імперыі, і гэта яшчэ адно сведчанне на карысць таго, што МІСІЯ ў беларускага народа ёсць...
"РЭЧЫ У САБЕ" I РЭЧЫ ДЛЯ НАС
- Вы адным з першых у нашай беларускай філасофскай і літаратурадаследчай думцы пачалі дослед адраджэння як сацыёкультурнай з'явы / прапанавалі "этапную" канцзпцыю. Але храналагічны падыход насцярожвае сваім, калі заўгодна, механіцызмам. Усё-такі, уяўляецца, нацыянальны космас як сфера ідэалаў народа, нацыі непарыўны ў часе, і хочацца глядзець на гэтую ідэалёвую сферу як на нешта боскае, унікнуўшы такіх "зямных" пытанняў, як "хто быў нашым гістарычным ворагам, нішчыў беларушчыну" і да т.п. Першасным у нацыянальнай экзістэнцыі ўяўляецца яго, народа, унутраная сіла для самаразвіцця...
- Мая канцэпцыя крыху іншая: яна не "этапная" (што характэрна, хутчэй, для эвалюцыяністаў, да якіх сябе не
прылічваю), а "цыклічная". Кожны чарговы цыкл культуры валодае пэўнымі якаснымі характарыстыкамі, кожны завершаны ўнутры сябе, але адначасова адкрыты для новага руху ў часе і прасторы. Наогул жа планую выкарыстаць тыпалагічны метад даследавання культуры і "нацыянальнага космасу", непарыўнага ў часе і прасторы. Тады яго гістарычная дынаміка раскрыецца не ў форме лінейна-храналагічнай схемы, а спецыфічна для кожнага тыпу культуры (фальклору і міфалогіі, мастацкай культуры, эканомікі, філасофіі і навукі і г.д.).
Кожная тэорыя і напісаная гісторыя (а таксама літаратурны тэкст, паводле фенаменалагічнага метаду Э.Гусерля і Р.ІнгардэнаІ ёсць навуковая ці мастацкая схема, за якой трэба навучыцца бачыць жывую, рэальную плынь быцця і культуры. Для мяне "этапы адраджэння" толькі высновы з нашай рэальнай гісторыі, два паняцці Адраджэння: адно як унікальная кульгурна-гістарычная эпоха, пераходная ад Сярэднявечча да Новага часу; другое як заканамернасць гістарычнага развіцця культур, іх носьбітаў народаў, найболей тых, якія на цэлыя стагоддзі былі адсунуты з гістарычнай авансцэны.
Вы раіце "пакінуць пэўныя пытанні без адказу", у тым ліку і такое: хто быў нашым ворагам і нішчыў беларушчыну? Адзін з малых старазапаветных прарокаў даўно сказаў: "Ворагі чалавеку хатнія яго" (Міхей, 7:61. Гэты адказ паўтарыў сваім вучням хрысціянскі Першанастаўнік (Мацьвей, 10:36). Пакінем гэтую прытчу без каментарыяў для асабістага роздуму нашых чытачоў.