Версіі
Юрась Залоска
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 463с.
Мінск 1995
Што да "Эраса і Танатаса", то, як пагадзіліся ўдзельнікі канферэнцыі ў Любліне, назва гэтая хутчэй умоўная, "канспіратыўная", чымсьці прадметная: пад гэтым гаслам вёўся культуровалітаратура-музыказнаўчы дыялог даследчыкаў з Украіны, Беларусі, Летувы і Польшчы (з Украіны і Беларусі найбольш). Такім чынам, мелася свабода прадмета маўлення, і тое не магло не накласці адбіткі на форму і стыль спавешчанняў і гутарак: яны былі пасучаснаму эсэістычнымі, метапрадметнымі і метажанравымі...
Што да вызначэння топасу дыялогу Крэсы то ўдзельнікі яго зноў жа пагадзіліся на ўмоўнасці і метафарычнасці гэтага запалітызаванага за нядаўнім часам наймення: гутарка ідзе аб "крэсах" не як аб "Kresach" Іусходніх), a як аб "ваколіцы", "абшары", агульным для палякаў, украінцаў і беларусаў культурным кантынууме, што колісь рэальна існаваў у пару Вялікага княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай, ажно да 1794 года, а затым праз два стагоддзі, да нашага часу, перахоўваўся метафізічна на тым жа абшары, падзеленым межамі. Дык вось сёння з ініцыятывы польскага боку адбываецца як бы адваротны рух, метафізічнае на ўзроўні інтэлектуалаў вяртанне да колішняй ідэалёвакультурнай еднасці Kresdw. Наколькі гэтае вяртанне існаснае, наколькі яно шчырае, можна будзе меркаваць, зыходзячы з канкрэтнага інтэлектуальнага плёну падобных канферэнцый. Ясна адно: сам факт сучаснага польска-беларуска-ўкраінска-летувіскага дыялогу з'ява даўно наспелая і патрэбная не толькі інтэлектуалам, але і паспалітасці...
*"ЗНО"~ назаа філасофска-літаратурнага сшытка ўгазеце "Кулыура" які выходзіць штомесяц ад траўня 1993 г.
3 ДЗЁННІКА 13.07.1994*
* * *
...Сэнс паездак на міжнародныя навуковыя сустрэчы прынамсі, з удзелам беларусаў, украінцаў I палякаў, палягае найперш у засваенні моў суседзяў. Бо ўсё-такі МОВА вучыцца і папраўдзе ўспрымаецца ў МАЎЛЕННІ; дома ж іншамоўнага асяродху мы канешне пазбаўлены, мы аднамоўныя. Але ў сутнасці сапраўдная каштоўнасць, існасць мовы выяўляецца ў варунках ПОЛІФАНІІ, многагалосся; кал/ ўзаемапераплятаюцца, перагукваюцца розныя мовы Іблізкія, але ўсё ж розныя польская, беларуская, украінская). Тады, як з уласнага Аосведу ведама, узнііае стэрзафанічны эфект у маўленні. СЭНС тады пачынае фармавацца аб'ёмна, працінаючы ўвесь моўны асяродак. Канкрэтна-слоўнікавае значэнне слоў як бы адыхоАЗіць на АРУі план, робіцца непершаступенным. Сэнс дахоАЗіць з нейкіх унутраных спалучэнняў розных моўных плыняў і ўспрымаецца не рацыяй, a палсвяАОмасцю, спасцігаецца моўнай інтуіцыяй. У такім моўным існаванні найвялікшая асалода для ўАзельнікаў падобнага Аыялогу...
*ЗапІс зроблены паАчас побыгу ў Польшчы, на міжнародньім музыкалагічным сімпозіуме ў Рыбаках над Нарвай ІБеласточчынаІ.
ГОРАД МІЛОСЦІ
Эсэ
Новыя прасторы, што чалавек неўспадзеў спазнае, куды аказіяй трапляе, заўжды "аздараўляльны" фактар для яго, крок наперад да свету. Наперад з уяўнай устабілізаванасці тутэйшага твайго быцця, побыту; з заспакоенасці якой-кольвечы выгодайі з замацаванага / ціхамірнага існавання на дадзеным табе лёісам лапіку зямлі... Варта толькі перасягнуць мяжу вдабытага абшару, нават не ляцець у Афрыку, а толькі гіераехаць, прыкладам, у Польшчу, як ты зразумееш, штб, кажучы штампам, тваім месцам пад небам жыццё не канчаецца, і што нават побач жывуць людзі інакш / лепш; і што суседняя зямля як бы трохі і ласкавейшая, і вальнейшая для цябе. I табе, госцю, на ёй, прынамсі, прыемна і добра. Прыемна і добра зусім не таму, што ты тут госць і да цябе асаблівая ўвага гаспадароў, а таму, што тут было б прыемна і добра ў кожным разе...
Люблін дыхае свабодай і мілосцю. Нават назва яго, відаць, звязана менавіта з пачуццём, а не з гаспадаркай. Тут на дых адчуваеш пахі стогадовай даўніны: пах Вялікай Брамы, муроў Трыбунала Ірэчпаспалітага), вулак, што захаваліся ў тым нязменным выглядзе, які здаўся найболый зручным габрэям-будаўнікам... Падчас блукання па гэтых вулках нечакана ўзнікла асацыяцыя: пах каменна-цаглянага муру нагадаўмне, беларускаму вяскоўцу, пах выкладзенага цэглай долу ў старых сялянскіх хатах ад печы да святліцы. Пах цэглы, камення і глебы утоптаны безліччу пашэрпаных босых ног... Так і ў Любліне, з той толькі розніцай, што яго каменне ўтаптана нагамі вяльможнай магнатэрыі і вышніх каралёў спаважнай шляхты іработнікаў гандляроў, святароў, чэлядзі... А таксама княскім войскам і коньмі, адвечнымі спадарожнікамі чалавека на крывовыя сечы...
Але бог Малох не пасяліўся ў гэтым горадзе; не стала яму на гэтай зямлі неабходнай меры жорсткасці, бо горад
гэты вабіў адпачатку іншых багоў багоў кахання і працы. Легкадумны Эрот знайшоў тут сваё гаспадарства, а на працу блаславілі тутэйшы люд біблейскія запаветы. У каханні і працы і паўстаў шматгалосы і многанацыянальны Горад Мілосці Люблін.
/ Горад Мудрацоў. Да 1939 года з ранейшых часоў існавала ў Любліне знакамітая юдэйская Акадэмія Мудрацоў, сусветна вядомы цэнтр габрэйскай тэалагічнай думкі і практыкі. 3 пасляваеннага часу гэтая назва "Акадэмія Мудрацоў” падпольным чынам замацавалася за універсітэтам М.Складоўскай-Кюры, другой, поруч з Люблінскім каталіцкім універсітэтам, вышэйшай навучальнай установай горада. Зараз ад габрэяў у Любліне застаўся, бадай, толькі дух места дух гэтых, з любасцю злепленых вулак, цагляных брам ды пляцаў..
Касцёл I касцельная культура другі, не менш адчувальны і мацавальны дух Горада Мілосці. Калі ўранні за некалькі хвілін з дому можаш паграпіць у Катэдральны касцёл альбо касцёл Св. Станіслава, дзе маліліся супольнікі па знакамітай Люблінскай уніі 1569 года, і дзе, па іншых звестках, яна і была падпісана, і замест "фіззарадкі” можаш адвесці душу ў судачыненні з вечным, дык гэта і робіць тваё маленькае жыццё блізкім да вечнасці. Ты, такім чынам, ях бы пасяляешся надта блізка да Неба...
He раз, пасля прыяцельскай "інтэлектуальнай" канферэнцыі, што й сабрала нас у Любліне, стомленыя, заходзілі мы ў люблінскія касцёлы і дзейныя кляштары падчас вячэрняй імшы... Губляецца адчуванне часу. I дзе, уякім часе знаходзішся сённяшнім, учарашнім, спракаветным, не ведацьмеш. Надта бо высокае паднеб'е ў Касцёла, і хоць ты адчувальна і прыціснуты долу гэтай непарушнаарганнай веліччу, разам з тым ні на хвілю не адчуваеш сябе расціснутым. Ты не ў Доме, а ў Крэпасці, надзейна абароненай ад нападу і замаху звонку. Ты у Крэпасці, што ратавала і выратавала Польшчу.
Пра "аздараўляльны фактар". Замежжа, самае блізкае, неяк ураз пазбаўляе ілюзій наконт уласнай радзімы. Меры крывадушнасці айчынных чыноўнікаў, хто гойсае па свеце куды часцей, чым ты, прыватная асоба, табе ніколі не
зразумець... і не дараваць. Бо здабываць, ажно пішчэць, асалоду ад замежжа, і пальцам не паварушыць, каб зрабіць "замежжа " ў сябе дома, гэта верх крывадушша. Таму "аздараўленне замяжою" выяўляецца ў яшчэ больш узрослым пачуцці пагарды да гаспадароў твайго краю... Як хутка мы забыліся, што рабілася з нацыяй (і што ёй самой не зроблена) паўз стагоддзе; якой меры варожасці і антычалавечнасці ў адносінах да народа павінны былі валодаць колішнія і цяперашнія "кіраўнікі".. Палякі падобных адносін да сябе не забылі. Ім пашанцавала: ім памаглі пазбавіцца ад няпрошаных "гаспадароў" Караль Вайтыла, Лех Валенса і Збігнеў Бжэзіньскі Інаследую думку С.Максімовіча, аўгара "Свабоды”). Памог, несумненна, I Пан Бог, што мае звычку спрыяць тым народам, у каго памкненне да волі іманентнае...
"Аздараўляльнасць" Любліна I Польшчы выявілася яшчэ ў зразуменні кантрасту паміж мерай цеплыні чалавечых адносін там і тут. Бо ж дома ці ў тым месцы, дзе знаходзіцца твой дом, любая мера зносін з-за прывычкі як бы нармальная. Але ты жывеш тыдзень у гэтым нязнаным горадзе, нязнанай краіне; кожны стрэчны да цябе звяртаецца не йнакш як "пан!.." Іі ты да іх гэтак жа); ніводнага разу ты не пабачыў міны неўразумення ці нядобразычлівасці з нагоды тваёй мовы; камусьці тваё меркаванне падалося цікавым і цябе даслухалі да канца... Ты да ўсяго гэтага ГАТОВЫ, прымаеш ЯК НАЛЕЖНАЕ, быццам заўсёды і жыў такім жыццём, і толькі на нейкі тэрмін у Беларусі адвык... Таму на гэты раз з разуменнем успамінаеш настальгію старэйшых вясковых дзядзькоў "заходнікаў" па дакамуністычных часах, калі край фактычна быў вернуты ва ўлонне тае самае федэратыўнае дзяржавы, аблічча якой пачало знікаць і знікла пры канцы XVIII стагоддзя. У XX стагоддзі Польшча вярнула сабе дзяржаўны статус і шляхотны стан, як птушка Фенікс паўстала з небыцця; і хіба ж чужы вызвольны чын не варты ўсіхняй павагі?..
Цяпер, здаецца, я разумею, чаму служылі свабодзе Польшчы Каліноўскі і Касцюшка Іпры ўсёй розніцы іх асобі: яны, як наёмныя князі ў старажытнасці, прыходзілі ўзначаліць збройны чын суседняга народа, вартага таго ўзначалення
і гвтовага на барацьбу і ахвяры. Гэта тае гатоўнасці не было дома.. Болей таго, я разумею і змаганне падчас другой сусветнай вайны, калі і Армія Краёва, / польскі савецкі корпус, і эмігранцкі ўрад, і варшаўскае Ікракаўскае, люблінскае, радамскае.,1 падполле змагаліся за вызваленне і выратаванне сваёй Радзімы Польшчы. У самой Польшчы, мы змаглі пераканацца ў гэтым, пра вайну сёння гаварыць не любяць / не імкнуцца Іу адрозненне ад насі, хоць, несумненна, памятаюць усё. Аднак жыве і ідзе Польшча ў заўтра, гжэчна захоўваючы кляштары і касцёлы, звычкі і набожнасць, і, вядома ж, неадменную прагу экспрэсіі... Польшча застаецца Польшчай.
Дарэчы, пра Касцюшку. Гэта няпраўда, быццам там, у самой Польшчы, ніякіх угодкаў паўстання не святкуецца. Напэўна, святкаванне найперш памяць, памяць унутраная, інтэлектуальная, грамадскае ўсведамленне прысутнасці асобы, з'явы, падзеі ў сучаснай культуры і гісторыі. Што да прысутнасці Тадэвуша Касцюшхі ў сучаснай польскай свядомасці і культуры, то якраз падчас нашага побыту ў Любліне польскае тэлебачанне дало цыкл перадач, прысвечаных чыну Касцюшкі; з асэнсаваннем з'явы праз усю пазнейшую гісторыю Польшчы, ажно да выкарыстання адпаведнай сімволікі польскай моладдзю ў нядаўніх, 80-х гадах.. Так што святкаванне святкаванню розніца. Найлепейжа, калідаецца магчымасць святкаваць асэнсавана альбо не святкаваць, ідзяржава "ўсепаспалітага"святкавання не навязвае.
...Калі мы яшчэ толькі па прыездзе ўздымаліся па Любартоўскай паўз каралеўскі палац у стары горад, то я міжволі адзначыў падабенства Любліна і Вільні, і трошкі нашай Гародні... / зразумеў, што таярэальная сярэднявечная дзяржава трох ці болей народаў праз гэтае падабенства сведчыцца: аднолькавым пахам вулак, кавярань і парфумы; аднолькава размаітым шматгалоссем, блізкасцю касцёла і царквы, святасці і весялосці, кахання й смерці... Менавіта нас, блізкіх суседзяў сабрала ўЛюбліне культурная канферэнцыя "Эрас і Танатас" Іу кантэксце духоўнасці народаў Сярэдняй і Усходняй ЕўропыІ. Палякам цікавая гэта тэма. Ім увогуле цікава ўсё, што робіцца і думаецца ў нас, у Беларусі і на Украіне. Таму асады гутарак былі практычна