• Газеты, часопісы і г.д.
  • Версіі  Юрась Залоска

    Версіі

    Юрась Залоска

    Выдавец: Тэхналогія
    Памер: 463с.
    Мінск 1995
    144.09 МБ
    і асаблівасцяў канкрэтных культур, дык расійскія рэлігійныя філосафы У.Салаўёў, С.Булгакаў і іншыя схіляліся да абстрактных, універсальных яе трактовак, часам прымаўшых амаль што багасдоўскі характар. Хоць і там і тут было нямала цікавых, плённых канцэпцый.
    Культуру цяжка акрэсліць у некалькіх словах, тым больш, што само слова "культура" шырока і ў розных сэнсах ужываецца ў побыце. Ці не найслушна пачынаць гутарку пра кулыуру з метафарычных, вобразных азначэнняў. Мне, напрыклад, даспадобы метафара французскага культуролага К.Леві-Строса: калі прыняць дзікую, некранутую чалавекам прыроду за "сырое", дык культура гэта ўжо нешта "гатаванае". Немец Г.Касірэр параўноўваў культуру з ракавінай малюска, а вялікі Ф.Шылер з каралавым рыфам, створаным паліпамі. Калі ж пакінуць убаку метафарычныя параўнанні і паспрабаваць даць навуковую фармулёўку, дык я схіляюся да наступнае: культура ёсць цэласная сукупнасць матэрыяльных і духоўных каштоўнасцяў, якія створаны чалавецтвам у працэсе яго гістарычнага развіцця і садзейнічаюць яго паўнавартаснаму і шчасліваму існаванню.
    Чалавек гэта біясацыяльнае адзінства. Ва ўзаемадзеянні з прыродай ён імкнецца задаволіць свае цялесныя і духоўныя патрэбы і стварае каштоўнасці, якія адпаведна падзяляюцца на матэрыяльныя і духоўныя: страва, адзенне, жыллё, прылады працы і побыту і пэўныя веды, інфармацыя аб знешнім свеце і аб сабе. Носьбітамі гэтых двух відаў каштоўнасцяў з'яўляюцца матэрыяльныя рэчы і мова як аб'ектываваная свядомасць чалавека. Паміж рэчамі і словамі пралягае шырокі прамежкавы пласт мастацкай культуры, якая злучае культуру матэрыяльную і культуру духоўную. Напрыклад, дызайн і прыкладное мастацтва мяжуюць з чыста матэрыяльнай культурай, прадметамі ўтылітарнай вытворчасці: адзеннем, мэбляй, керамікай і інш., а мастацкая літаратура з культурай духоўнай філасофіяй, навукай, рэлігіяй і г.д.
    Вызначаныя пласты культуры звязаны вельмі цесным дыялектычным вузлом і ўтвараюць цэласную сістэму, у якой па-рознаму адлюстроўваецца і выяўляецца сам чалавек. Пагэтаму памыляюцца нашы дзяржаўныя кіраўнікі,
    думаючы, што толькі эканомікай, г.зн. матэрыяльнай культурай, адратуецца наша грамадства. Евангельская прыпавесць "He хлебам адзіным..." не губляе свае ісціннасці і па сёння. Марксісцкая ўстаноўка "быше определяет сознанме" ўсё-такі прымітыўная па сваёй сутнасці... Посгсавецкі эканамічны крызіс, заняпад у рэспубліках былога СССР трэба тлумачыць найперш крызісам духу, a ўжо затым "парушэннем сувязяў"...
    Такім чынам, падзенні і ўзлёты чалавецтва, што зафіксаваны ў гісторыі, абумоўлены ў большай ступені ўзлётамі альбо падзеннямі чалавечага АУ*У, Аухоўнасці?
    Культура не ёсць нешта статычнае, нязменнае. Яна развіваецца, праходзячы фазы ўзлёту, росквіту і заняпаду. Заходні культуролаг О.Шпенглер, аўтар вядомай кнігі "Заход Еўропы", метафарычна казаў аб вясне культуры, яе леце, восені і зіме. А за сто гадоў да яго Гётэ параўноўваў жыццё грамадства і яго культуры з біццём чалавечага сэрца: сістала, потым дыястала, сістала, потым дыястала... За гэтымі прыгожымі метафарамі хаваюцца вельмі сур’ёзныя філасофскія і сацыялагічныя паняцці грамадскай фармацыі і фазаў яе развіцця. Падыход да гісторыі як паслядоўнай змены грамадска-эканамічных фармацый даволі шырока распаўооджаны ў свеце, можа, толькі назвы і азначэнні адрозныя. Кожная фармацыя (тэрмін, на маю думку, можа быць ужываны і цяпер, гэта паняцце не толькі марксізмуі перажывае сваю ўласную, унутраную гісторыю, мае сваю маладосць, сталасць і заняпад альбо, па Шпенглеру, вясну, лета, восень, зіму. Такія ж фазы развіцця перажывае і сам чалавек як культурны тып. Аб гэтым філосафы гавораць амаль што ад Платона, а найбольш выразна і лагічна ў эстэтычным аспекце паказаў гэта Гегель.
    Маркс і Энгельс таксама прытрымліваліся такой канцэпцыі развіцця грамадства, але толькі ў вузкім, палітыкаэканамічным аспекце. На маю думку, у гэтым асноўная хіба іх вучэння... Калі паняцце фармацыі моцна шанавалася марксістамі (першабытнаабшчынны лад, рабаўласніцтва, феадалізм, капіталізм і адпаведна сацыялізм), дык паняцце фазы, паслядоўная іх змена ўнутры фармацыі не толькі не цікавілі афіцыйных партыйных любамудраў, але ўспрымаліся імі як нешта крамольнае. Прадчувалі, мабыць, тут нешта
    ўлады Сталіна невуцтва, каварства, пачварная жорсткасць. Дыктатура, якую сам Маркс лічыў толькі часовым сродкам "пераходнага перыяду", была прынята Сталіным за сутнасць сацыялізму.
    Краіна, метафарычна кажучы, спадобілася самалёту, якому занадта задралі нос, каб набраць вышыню. Хуткасць у выніку пачала падаць... Ужо ніякія гарбачоўскія паскарэнні і перабудовы не змаглі прадухіліць катастрофы: самалёт краіна сарваўся ў штопар, развальваючыся на кавалкі.
    3 вашай метафары можна зрабіць выснову, што савецкая культура мела толькі дзве фазы: узлёту / падзення, прамінуўшы фазу гармоніі "лета"?
    Такі "прабел" быў непазбежны, бо "ўзлёт", хоць доўга рыхтаваўся ідэйна, выконваўся, аднак, па штучнай траекторыі, якая ў рэчаіснасці сталася падобнай да графіку вытворнай ад недыферынцаванай функцыі: яна мае ўзыход і сыход, але нельга зафіксаваць сам момант гарызантальнага пераходу з аднаго стану ў другі.
    Мёртвая кропка, пустага?
    Ва ўсякім разе нам цяжка знайсці ў савецкай 70гадовай гісторыі фазу гармоніі, шчасця век Перыкла. Савецкі час не пакінуў па сабе ПРЫГОЖАГА, выпрацаваных культурай эстэтычных ідэалаў. Адносным набліжэннем да прыгожага, гарманічнага можна лічыць хіба пэўныя творы літаратуры і кінематографа 1950 1960-х гадоў...
    Своеасаблівым барометрам эстэтычнага стану грамадства з'яўляецца мастацкая і жыццёвая трактоўка кахання. Да вайны тэма кахання была амаль забароненай, уплатанізаванай; пасля вайны жанчына пачынае займаць нармальнае месца ў культуры платанічнае цесна ўзаемазвязана з фізічным, цялесным (наколькі знешне прывабнейшыя гераіні фільмаў 50-х гадоў,у адрозненне ад гераінь кінематографа гадоў 30-х?). Знешні антураж кахання пасля вайны быў рамантычным. Моладзь у 1950 1960-х гадах захаплялася класічнай музыкай, былі шырока распаўсюджаны духавыя аркестры і да т.п.
    Атрымліваецца, што рэальнае жыццё пачало ўсё-такі адольваць жыццё ідэалізаванае?
    Рэальнае жыццё быццам пачало выбівацца з-пад ідэалагічнага каўпака. У многім гэта абумоўлена вайной,
    падчас якой Сталін змушаны быў дазволіць народу выявіць пачуццё патрыятызму і нацыянальнага гонару. Пасля вайны трэба было адбудоўваць краіну, аднаўляць разбураную гаспадарку, а з такой задачай таталітарная ідэалогія, зноўтакі, справіцца не магла: трэба было паслабіць ідэалагічны ціск на грамадства, каб ажылі яго ўнутраныя, жыццестваральныя сілы. Пасля вайны, праўда, пачалася новая хваля ідэалагізацыі, але яна ўжо не была такой стабільнай і роўнай здарылася смерць Сталіна, XX з’езд, авантурызм Хрушчова... "Адліга" хутка змянілася брэжнеўскім зазімкам.
    Надышла "восень" савецкай культуры?
    Так, застой гэта "восень", фаза падзення ў культуры з адпаведнымі праявамі катэгорый камічнага і нізкага, з іх пераходам ва ўродлівае.
    Перабудова сімвалізавала пераход "восені” ў "зіму". 3 пачатку 1990-х гадоў на постімперскай геаграфічнай прасторы пануе сапраўдная "зіма" культуры, падчас якой матэрыяльнае цалкам пераважае над духоўным, рэальнае над ідэальным, патрэбы цела над запатрабаваннямі духу. Асабліва яскрава праяўляецца "зіма” культуры ў сферы палавых адносін, той жа трактоўцы кахання: тут у цэнтры знаходзіцца сексуальнае, фізіялагічнае задавальненне, a маральнае паняцце кахання амаль што забылася. Я разумею абурэнне дзядуляў і бабуляў, увогуле старэйшага пакалення ладам жыцця і паводзінамі сучаснай моладзі...
    тннет ЛН ЗАПАД?.."
    Падчас гэтай "зімы" многія спрабуюць ратавацца набыткамі Захаду. Як вы ставіцеся да такога пераймання і, дарэчы, які перыяд культуры перажывае цяпер Захад?
    У сваім эстэтычным падзенні мы імкліва абганяем Захад. "Бог трахнуў Марыю, і яна нарадзіла Хрыста", так, здаецца, у Амерыцы яшчэ не пішуць, як напісала маладая расійская пісьменніца гаспажа В.Нарбікава...
    Выратаванне нашай беларускай культуры не палягае, на мой погляд, у яе амерыканізацыі альбо вестэрнізацыі. Заходняя культура і амерыканская ў асаблівасці таксама знаходзяцца на фазе зніжэння. Праўда, заходняе зніжэнне больш плаўнае, павольнае, чым наш катастрафічны штопар.
    Там яно нагадвае, хутчэй, мяккае і прыемнае планіраванне. У свой час А.Герцэн пісаў: "Пармж, несомненно, разлагается, но очень прмятно!". Мы паяднаныя з Захадам адзіным эстэтычным знакам знакам падзення, але розніца у вугле, круцізне траекторыі.
    У такіх варунках няслушна хапацца за заходнюю культуру, бо яна саслужыць нам ласку "чыгуннага выратавальнага круга". Варта таксама адзначыць, што развіццё заходняй культуры ішло натуральнай хадою, а не праз штучныя эксперыменты. Заходняя культура адносна спакойна прайшла фазы свайго развіцця і яна сталейшая за нашу культуру на некалькі тысячагоддзяў Ідзе і якімі мы былі, напрыклад, у часы збудавання егіпецкіх nipамід?). Мне згадваецца ў гэтым выпадку байка пра двух гаспадароў, якія будаваліся побач: адзін усё давёў да ладу, змайстраваў прыбудовачкі і хлявы, розныя выгоды, а потым пачаў збіраць гасцей і баляваць з жанчынамі; другі не дабудаваўся, не зладзіў выгод, але яму, гледзячы на суседа, таксама хочацца пабаляваць, пагуляць... Дык мо лепей усё-такі скончыць будоўлю? Шлюб з Захадам быў бы для нас вельмі нядобрым мезальянсам, бо Захад гэта, калі заўгодна, жанчына бальзакаўскага ўзросту, багатая, вопытная і трохі цынічная; мы маладзенькі, здаровы, але неачэсаны пакуль дзяцюк, якому яшчэ расці-падрастаць ды набірацца розуму.
    Захад да свайго росквіту ішоў доўга, сціснуўшы зубы, працаваў на цяперашні дабрабыт. Там усе рэформы, рэвалюцыі адбываліся праз самасвядомасць, яе ўзнікненне папярэднічала радыкальным сацыяльным зрухам. У гэтым адна з істотнейшых заканамернасцяў гісторыі Заходняй Еўропы, якую добра даследаваў Макс Вебер у кнізе "Пратэстанцкая этыка і дух капіталізму". Еўропа цяпер спачывае на капітале мінулага. Акрамя таго, Захад гэта розныя ментальнасці, французская, германская, амерыканская._ Нам не выпадае іх пераймаць, бо яны з’яўляюцца чужымі набыткамі. Пераймальніцтва, запазычанне заходніх (ці чыіх іншых) набыткаў у крытычныя перыяды сваёй гісторыі наша гістарычная хвароба, якая пачалася пад Уладзімірам Святым, калі Расія яшчэ і не была ўласна Расіяй. Хрысціянства, рэформы Пятра, бальшавізм і марксізм