Версіі
Юрась Залоска
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 463с.
Мінск 1995
Я існа адчуў польскі надлом у думцы, аповядзе, дзеі. Дзеля таго гэты народ мне хочацца паважаць, яго гістарычны вопыт хацелася б засвоіць. Бо "сваё" гэта не толькі "наша” "сваё" гэта ўсё сапраўднае навокал; яно, сапраўднае, паўсюль, дзе адбываецца змаганне і трымціць чалавечая пакута, дзедух чалавечы пераўзыходзіць самога сябе ў змаганні за волю. Чамусьці заўжды ўзлёты
духу суправаджаюцца ахвярапрынашэннем... Палякі за сваю вольнасць сплацілі велізарную ахвярную плату. I здабылі ўрэшце тое, што меліся, што заслужылі здабыць. Беларусы кашчунную навуку ахвяравання крэўнага таксама прайшлі. Аднак сёння ад народа патрабуецца не гатоўнасць памерці, a прага жыць. Прага жыць у волі. Навука жыць у волі ніколысі б не зашкодзіла беларусам...
А вясна ў Польшчы, аказваецца, надыходзіць значна раней, чым у Беларусі. Можа, таму, што прынамсі Люблін і люблінцы і створаны адно для вясны для квецені сквераў і садкоў, пастаральнага ўбору гараджан, бясконцай паслабленасці і мройнасці існавання ў гэтым месцы... Гэта быў Горад Мілосці; гэта быў сон, які застанецца заўсёды з табой.
"Культуры для эмацавання і развіцця патрэбна яднаючая, прыцягальная ідэя... Самым благім у нашым перайманні Захаду ці Усходу было перайманне ідэй. Мы бралі чужую ідэю і спрабавалі па ёй жыць. А рацыя ў тым, каб жыць паводле ўласнай ідэі ІДЭІ СЯБЕ. Бо бярэмся мы з ідэі сябе I мы мусім як след выказаць сваю, БЕЛАРУСКУЮІДЭЮ. Пасіўнасць беларусаў у той час, калі вельмі актыўна ўзяліся ладзіць свае нацыянальныя гаспадарствы суседзі з усходу, поўначы і поўдня, можна растлумачыць менавіта недавыказанасцю сваёй нацыянальнай ідэі... Ва ўсякім разе, наш шлях павінвн весці да Храма, а ў Храме павінна быць ідэя нас, народа.
...Выратаванне культуры у адраджэнні ўсіх яе кампанентаў, сярод якіх на першым месцы павінна стаяць беларуская нацыянальная філасофія як вершаліна культурнага дрэва. Але_. якімі б дзівоснымі кветкамі гэтае дрэва ні вылучалася, яго кшталтавана-гарадскія пласты, карані дрэва знаходзяцца ў вёсцы, і вясковыя сокі ў ім самыя здаровыя. Героі Коласа з паэмы "Новая Зямля" па-гамераўску эпічныя і класічныя, у іх захавалася амаль што антычная гармонія, якой няма ні на Захадзе, ні на Усходзе... 3 вясковых каранёў нам належыць выгадаваць дрэва адроджанай культуры".
Мікалай КРУКОУСКІ
Эстэтычнае апраўданне "самаснасці" і вёскі ШЛЯХ ДА ХРАМА "IDEA SUI"
* * *
Пазнаёміліся мы з Міколам Ігнатавічам Крукоўскім на пачатку 1990-х, на адной з кульгурніцкіх канферэнцый у БДУ. Памятаю, адразу ўразіў прамоўніцкі талент вучонага, здзівіла рухомасць думкі, свежасць слова, юначая нацэленасць на палеміку. Больш за трыццаць год чытае ён эстэтыку ў Беларускім дзяржаўным універсітэце; у свае 70 стала працуе ў дзвюх вышэйшых навучальных установах... Аднак выразная рознасць узростаў I непараўнальная рознасць "досведаў" не перашкодзілі паразумецца патрыярху думкі і журналісту-пачаткоўцу вынікам таго / стаўся наш дыялог, дый не адзін...
He зважаючы на няўмольны збег "фізічнага" часу, айчынныя паслугачы думкі мусяць трымаць Інтэлектуальную форму баявітай: занадта адказны для людзей духу, інтэлігенцыі час час перамен, пераходу да іншых вартасцяў. Якраз у такім часе, падаецца, інтэлігент I інтэлектуал / мусяць найперш паказваць незалежны ад акаляючых варункаў прыклад чалавечай годнасці / велічы духу. ^умаецца, іменна ў часе грамадскага крызісу духоўная эліта грамадства павінна яшчэ больш з'яднацца, выявіць сваю ўнутраную духоўную еднасць. Бо, можа, галоўны дэфіцыт часу брак еднасці, пераемнасці думкі, творчай салідарнасці "старога" I "маладога". "Старога" не ў сэнсе зжытага, адпрацаванага, у сэнсе сцверджанага, таго, што адбылося, замацавалася ў жыцці. "Старое" і каштоўнае тым, што ўжо адбылося, сцвердзілася і можа ўяўляць прыклад для "маладога" таго, што толькі пачынае сцвярджацца і расці-
Бясспрзчна, у сціжме Інтэлектуалаў мусяць прысутнічаць прыхільнікі розных "моў", розных "вераў" I філасофіі. Але і мыслячая моладзь і патрыярхі духоўнага досведу глядзяць разам на АДЗІНЫ Сусвет Сусвет неўміручых эйдасаў. Сузіраюць Космас думкіВычуваюць яго непаўторныя духоўныя хваляванні. Падаецца, у суквецці непаўторных духоўных успрыняццяў і мецьмеся калі-колечы ўзбуяцьДрэва беларускай думкі, беларускага інтэлекту...
Але ў справе інтэлекту, мыслення галоўнае адвага думкі, імкненне да новых ідэй. Апіраючыся на класічную, гегелеўскую традыцыю, наш старэйшы эстэтык Мікола Ігнатавіч Крукоўскі спрабуе ў апошнія гады вытлумачыць беларускі культурнадухоўны шлях з пазіцый эстэтыкі Гегеля, культуралогіі Шпенглера і Тойнбі. Будучыня беларусаў, як ён мяркуе, тоіць у сабе
непрадбачаныя магчымасці для росквіту культуры, навукі, мастацтва... Наперадзе лета беларускай культуры. Што ж паспадзяёмся на прарочыя здольнасці Яе Вялікасці Філасофіі?..
ПРАФЕСАР КРУКОУСКІ ПРА ЭСТЭТЫКУ, ЧАС I ПРА СЯБЕ
...Эстэтыка мая першая і самая моцная любоў. Калі лінгвістыка, кажучы фігуральна, пэўны час была для мяне законнаю жонкай, якую я паважаў і любіў, дык эстэтыка была спачатку маёй тайнай, а пасля яўнай каханкай, зачараваным якой застаюся дагэтуль. Эстэтыкай я пачаў займацца яшчэ ў студэнцкія гады на філфаку БДУ, па эстэтыцы была і дыпломная работа. Ужо ў той рабоце, дарэчы, з'явіліся першыя зярняты эстэтычнай канцэпцыі, над якою потым працаваў амаль усё сваё жыццё... Захапляўся і лінгвістыкай, і калі э-за беспартыйнасці не быў прыняты ў аспірантуру па эстэтыцы, К.Крапіва ўзяў мяне на работу ў Інстытут мовазнаўства АН БССР. Гэта вельмі дапамагло ў далейшым. Прайшоўшы строгую школу добрага лінгвістычнага мыслення ў Інстытуце мовазнаўства (а лінгвістыка, бадай што, самая дакладная і строгая з усіх гуманітарных навук), я аказаўся нядрэнна ўзброеным метадамі лагічнага даследавання. Дапамагло таксама і захапленне гегелеўскай дыялектыкай.
У тагачаснай, пасляваеннай беларускай эстэтыцы, якая ўяўляла сабой убогі злепак з таго, што пісалі маскоўскія і ленінградскія мэтры, панавала дзівосная сумесь цытат з класікаў марксізму-ленінізму і сырых эмпірычных фактаў мастацтвазнаўства. Мне, маладому навукоўцу, захацелася прымяніць у эстэтыцы больш строгія лагічныя метады, абапіраючыся на Гегеля і найноўшыя дасягненні логікі, лінгвістыкі, кібернетыкі і тэорыі інфармацыі. Але не тут тое было, як кажуць расейцы... Як я даведаўся значна пазней з сумна вядомай кніжкі М.Якаўлева "ЦРУ протмв Советского Союза", такія падыходы да эстэтыкі ў пятым Упраўленні КДБ кваліфікаваліся як "проіскі" амерыканскіх спецслужбаў. А тады, на пачатку 60-х, мяне хутка і проста паставілі на месца: правалілі доктарскую дысертацыю паводле кнігі "Логіка прыгажосці" і амаль дваццаць пяць год не давалі магчымасці абараніць яе, старанна выкрэслівалі са
спецыялізаваных навуховых часопісаў і выданняў маё прозвішча і спасылкі на мае работы. He маглі дараваць у ЦК КПСС, яхі курыраваў тахсама і эстэтыху, што я больш абапіраўся на Гегеля, Фрэйда, Шпенглера, Тойнбі і Сарокіна, чым на Мархса з Леніным, што ні ў воднай з пяці напісаных хніг па эстэтыцы і лінгвістыцы не спасылаўся ні на з’езды КПСС, ні тым больш на выступленні генсекаў.
Тым не менш сёе-тое ўдалося зрабіць. Гэта перадусім распрацоўка новай хласіфіхацыі эстэтычных катэгорый, што складаюць лагічную аснову эстэтыкі як навухі, абгрунтаванне сувязі паміж гэтымі катэгорыямі і паняццем стылю ў мастацтвазнаўстве (пры яго абумоўленасці ходам развіцця грамадска-эханамічных фармацый), кібернетычная трахтоўка гэтых узаемасувязяў. Распрацаваны метад я прымяніў для аналізу фізічнай прыгажосці чалавека і ў асаблівасці прыгажосці жаночага цела... Створана канцэпцыя чалавека як біясацыяльнага адзінства. Усё гэта аказваецца плённым цяпер, пры распрацоўцы агульнай тэорыі і гісторыі культуры.
Tax што пэўныя здабыткі ёсць і, спадзяюся, беларускай эстэтыцы за іх не будзе сорамна. Кнігі мае перакладзены за мяжою, дастаткова вядомыя на Захадзе. Але што датычыць Масквы... Там і вухам не вялі ў бок Беларусі, усяляк замоўчвалі, у прыватнасці, мае распрацоўхі. Больш таго, у часы перабудовы ў Масхве адхрываецца Інстытут чалавека, стваральнікі яхога тонам першаадкрывальніхаў заяўляюць пра неабходнасць (для філасофііі разглядаць чалавека як біясацыяльнае адзінства; пра маю ж ханцэпцыю, распрацаваную ў 60-я гады, ані слова... Гэта нешта больш кашчуннае, чым навуковае эпігонства, гэта папранне нашага, беларускага прыярытэту ў поглядзе на чалавека як эстэтычны аб'ект. Цынічнае, без хістанняў сумлення прыўлашчванне Масхвою інтэлехтуальных напрацовак рэспублік складае, на мой погляд, адну з самых ганебных і завуаляваных старонах савецхай гісторыі. Мы, відаць, яшчэ шмат даведаемся з цягам часу, колькі нашых думах прысвоіў сабе г.зв. Цэнтр.
Tax, мы гнуліся перад цэнтрам і гнулі нас дужа моцна, мыслілі адносна цэнтра, змагаліся за публікацыі ў цэнтральных выданнях. Я, можа, і шкадую цяпер, што пісаў
свае кнігі na-руску, нягледзячы на ігнараванне маіх распрацовак маскоўска-ленінградскімі аўтарытэтамі. Для мяне навука набыла адэкватны сэнс тады, калі я пачаў мысліць сябе адносна сваёй, беларускай культуры, перайшоў, што называецца, з масквацэнтрычнай на мінскацэнтрычную сістэму каардынат...
КУЛЫУРА АД "ВЯСНЫ" ДА "ЗІМЫ".
"ЛЕТА” ПРАЙШЛО?
* * *
Мікалай Ігнагавіч, можа, пачнём з самага "простага" пытання: што такое культура ўвогуле?
Пра культуру адным словам не скажаш. Гэтае паняцце з'явілася ў гісторыі філасофіі адносна і не так даўно, але гаварылася і гаворыцца пра культуру вельмі многа. Адных толькі вызначэнняў паняцця існуе больш 250! Аднак жа пакуль нельга сказаць, каб мы ўжо ўсё ведалі пра гэтую цікавую, вельмі шырокую і вельмі складаную з'яву кулыуру.
У традыцыйным марксізме і тым больш у марксізмеленінізме культуры не вельмі шэнціла: адзінае, што тут больш-менш упэўнена сцвярджалася, гэта тое, што існуюць дзве культуры, адпаведна існаванню двух класаў прыгнятальнікаў і працоўных. На Захадзе і ў расейскай філасофіі таксама існавала вялікае разнамоўе ў трактоўцы кулыуры. Калі на Захадзе развіццё культуралогіі ішло ў кірунку ўсё больш дробнага эмпірычнага аналізу складнікаў
Доктар філасофскіх навук, прафесар, прээідэнт Беларускай эстэтычнай асацыяцыі, аўтар пяці кніг пра мову і пра эстэтыку, у якіх распрацавана эстэтычная канцэпцыя чалавека як біясацыяльнага адзінства, гэта Мікола Ігнатавіч КРУКОЎСКІ. Імя яго і ідэі доўгі час замоўчваліся бальшавікамі ад філасофіі. Аднак беларускі чытач мог азнаёміцца з кнігамі М.Крукоўскага "Логіка прыгажосці", "Кібернетыка і законы прыгажосці”, "Homo pulcher — Чалавек прыгожы" і інш. і аддаць належнае досведу іх аўтара. Сёння вучоны стварае тэарэтычную работу "Філасофія культуры".