Версіі
Юрась Залоска
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 463с.
Мінск 1995
неабмежаваныя, і праз тое беларусы, украінцы і палякі былі самі сабой. Найбольш украінцы, і, трохі меней, беларусы. Нам ціхава было пачуць спавешчанне прафесара Ш. з Кіева аб раскопках арыйскай цывілізацыі ва ўкраінскіх стэпах... Даведацца аб эратычным элеменце ў старажытных украінскіх галашэннях і сучаснай паэзіі... Пачуць ад прафесара эзатэрыкі П. з Варшавы аб антрапасофскім адраджэнні ў Еўропе і, у прыватнасці, у Польшчы... Падзівіцца з нагоды літаратурных эксперыментаў {пра гэта распавялі беларусыі пані Уршулі Радзівіл у пару Барока... Спасцігнуць Іпра гэта таксама распавялі беларусы) ролю арганнай культуры ў Беларусі і долю інфернальнага змесціва ў творах Васіля Быкава... Натуральна, гэткія "дзіўныя дзівы" ідэалёвыя ў пару кунегі інтэлектуальнай на радзіме дужа пацешылі прыватных асоб з Кіева, Львова, Драгобыча, Вільні, Менска, Свіслачы... А яшчэ беларусы / ўкраінцы ўлякнуліся той ступені непаінфармаванасці адно аб адным, што выявілася падчас супольных вячэр і шпацыраў вакол Трыбунала. Аказваецца... Заходняя Украіна нібыта ўсурез рыхтуецца да магчымага падзелу краіны на дзве падняпроўскія часткі, і дзесь у гушчарах карпацкіх кодраў нібыта сапраўды выстангоўваюць шыхты ўкраінскіх народных мсціўцаў... / нібыта можа быць вайна за незалежнасць і вольнасць Украіны... Аказваецца, менавіта дастаразапаветныя арыі заклалі грунт фізічнай і духоўнай моцы ўкраінскай нацыі, і пра гэта Украіна хутка будзе ведаць і з таго чэрпаць сілы ў змаганні з усходнім суседам... Аказваецца, беларускае Палессе цікавіць кіеўскіх інтэлектуалаў Іпрынамсі, прыяцеляў па Любліне) не ў такой страхотнай меры, як гэта часам бачыцца з Беларусі. He больш чым "дужа цікавы" ў этнаграфічным плане рэгіён з праявамі таго і сяго, але найболый свайго, паляшуцкага (г.зн. беларускага).
Кіяўлян і львавян, насупраць, падзівілі парадкі, што чыняцца ў беларусхай Вярхоўнай Радзе; і агульная таямнічасць і глыбокая прыхаванасць ад суседзяў такога фактару, як "беларуская палітыка "... Свайго подзіву з гэтай нагоды не хавалі і самі беларусы... Аказваецца, ёсць на Беларусі Беларускі Народны Фронт і Зянон Пазьняк, але няма дзейснай парламенцкай / выбарчай сістэмы; аказваецца, ад савецкай вясны 1990 года ў краіне не было ні выбараў,
ні якога-кольвек іншага агульнанароднага плебісцыту ці то волевыяўлення, і "беларуская палітыка" дагэтуль чыніцца зрусіфікаванымі сакратарамі райкамаў і абкамаў... і такім чынам усё больш набывае рысы карнавалу і гульбішча падчас чумы... Аказваецца, пісьменнікі беларускія ўсё яшчэ чагось просяць ва ўлады... Зрэшты, як высветлілася, на Украіне іх калегі таксама працягваюць прасіць, але і ў іхняй пісьменніцкай суполцы, падобна, канчаткова перамагла камерцыйная тэндэнцыя і рух да ўнікнення ад павеваў зменлівай рэальнасці...
Бакі даведаліся пра рознае аблічча сваіх "нацыяналізмаў": за "ўкраінскі нацыяналізм" этналінгвіст з Львоўскага інстытута люда-знаўства Раман К. пяць гадоў правёў у высылцы на Поўначы, вывучаючы пахавальны абрад паўночных народаў; затое зараз працуе ў акадэмічным інстытуце і ездзіць у камандзіроўкі ў Польшчу; але гаворыць не пра "ўкраінскі нацыяналізм", a пра "транзістыўную функцыю пахавальнага абраду як універсальнай з'явы". Што да беларусаў, дык яны ў вачах кіеўскіх прыяцелек пакінуліпа сабе ўвогуле нявыяўленую, хоць і "болей ад усіх" шляхотную сутнасць... I таго нельга не адзначыць.
Зрэшты, было і намі што-кольвек сказана. "...У заключэннедазвольце сказаць некалькі слоўпа-за тэмаю выступлення, выказацца, так бы мовіць, у "агульным парадку". Як здаецца, хада падзей ад пачатку 80-х гадоў прывяла нашыя краіны да стану, калі нацыянальная інтэлектуальная эліта пасунута ад уплыву на духоўнае жыццё I развіццё сваіх нацый. Уплыў гэты зараз вызначаюць пабочныя і у саміх краінах маргінальныя сілы. У гэтых адносінах, на наш погляд, наша агульнае становішча падобнае. Напэўна, таму, як і ў беларусаў, гэтак і ва ўсіх нашых суседніх краінах, інтэлектуалы, апроч свайго непасрэднага духоўнага занятху, мусяць вызначацца і адносна палітыкі і гістарычнай эвалюцыі сваіх краін..
Што датычыць "беларускай сітуацыі" то, мушу падкрэсліць, фактычная палітычная эвалюцыя ў нас моцна замаруджана, можна нават сказаць зацыклена на ўзроўні 1985 года. I гэта не можа не выклікаць глыбокага скепсісу і незадавальнення інтэлігенцыі і інтэлектуалаў. Як
на наш погляд, дзяржава наша Рэспубліка Беларусь дагэтуль не сцвсрдзіла свайго ідэнтытэгу, не рэпрэзентавала як след сваёй мовы, культуры і знешняй палітыкі. Адсюль гратэскавыя супярэчнасці, якія можна назіраць у Беларусі: Беларусь але нібыта і без беларускай мовы, Беларусь але нібыта без беларускай культуры, Беларусь як бы і без палітыкі... Беларусь бела-руская. Хацелася б, каб вы гэта разумелі..
Прычыны гратэскавага стану ў Беларусі палягаюць найперш у замаруджанасці дэмакратычнага працэсу. Менавіта таму лепшыя сілы інтэлігенцыі воленс-ноленс мусяць удзельнічаць у палітыцы, у палітычным руху Беларускага Народнага Фронту "Адраджэньне", як найбольш пасіянарнай палітычнай сіле ў Беларусі. Інтэлігенцыя наша, па сутнасці, толькі ўступае ў барацьбу за змены, і ці хопіць сіл і волі дамагчыся нармальных дэмакратычных пераўтварэнняў гэта пытанне. Але вымогі ў гэтым кірунку прыкладаюцца і пісьменнікамі, і мастацкай інтэлігенцыяй, I інтэлектуаламі. Штода тонкай палітычнай дыферэнцыяцыі, дык у насда яе пакуль далёка, бо адносна закансерваванай сацыялістычнай стагнацыі можа быць толькідва радыкальныя франты "за" і "супраць". Хто "за", той маўчыць, хто "супрацьп не можа зрабіць амаль нічога. Горад Зэра... У тым наша "спецыфіка".
Але, думаецца, мінуў час вектарнага супадзення духоўных ідзяржаўных клопатаў нацыянальнай інтэлігенцыі. Tax было ўсцяж у XX стагоддзі. Сёння, аднак, пры непарыўнай гістарычнай еднасці дзяржаўнасці ідухоўнасці краін Усходняй і Сярэдняй Еўропы, інтэлектуалы выступаюць хутчэй як нацыянальныя агасферы, вольныя людзі, прадстаўнікі міжнароднага ордэна духу. I арыентавацца ў сваіх стасунках мы мусім перадусім на ідэалістычны элемент ці то ў Полыйчы, ці то ў Беларусі, ці то на Украіне. Бо эмпірычная рэальнасць і рэальнасць духоўная, ідэальная, розныя рэчы. Асабліва што датычыць Беларусі-
Знаны польскі рэжысёр Кшыштаф Занусі, чые фільмы ў мінулым годзе дапялі нарэшце да Беларусі, падзяліўся з гледачамі поглядамі на будучнасць усходнееўрапейскага рэгіёна. Маэстра-філосаф лічыць, што, маючы за сабою стагоддзе страт і марнага лёсу, нашыя народы павінны
знайсці новую ідэнтычнасць у свеце, новае самаасведамленне, і гэта, на яго думку, і павінна даць новы спадзеўны імпульс для палітычнага і духоўнага ўладжання нашых краін, новы штуршок для развіцця мастацтва. 3 гэтай думкай цяжка не пагадзіцца. Але дзеля ўсяго той жаданы ідэнтытэт, тую нязнаную свомасць перадусім трэба знайсці. Знайсці ўсім нам. Дзякуй за ўвагу!".
Дарэчы, захапіўшыся "Еўропай", зусім забыліся пра Летуву. Для трох славянскіх бакоў польскага, украінскага і беларускага таямніцай засталося, прынамсі, сённяшняе ўнутранае інтэлектуальнае жыццё ўЛетуве, бо яе прадстаўнікі не выявілі славянскага імпэту падчас гамонак і засталіся сам-насам са сваімі думкамі... Ім не перашкаджалі бавіцца ўнутранымі роздумамі.
... Ды ўсё ўрэшце канчаецца. Горад Мілосці застаецца такім толькі да пэўнага часу, і самае галоўнае пакінуць яго да таго моманту, калі з'явіцца першая хмурынка жалю ці то расчаравання. I па той жа Любартоўскай вуліцы, як колісь паны-рада, ці як яшчэ раней Францыск Скарына, сыходзім да вакзала аўтабўснага, акідваючы на развітанне паглядам каралеўскі палац, у які ўваходзіць новая хваля экскурсантаў з усяе Еўропы. Былі там і мы... Перад намі ад Люблінскага вакзала адыходзіць аўтобус "ЛюблінЛондан"... "Шаноўнае спадарства! Падаецца, сам факт арганізацыі такой канферэнцыі, як наша, ёсць сведчаннем на карысць пэўнай метафізічнай з'явы, менавіта метафізічнага зваротуда таго ідэалёва-культурнага кантынууму Іеднасці), што рэальна існаваў у нашай супольнай дзяржаве колісь... Аказваецца, сучасная герменеўтыка сутыкаецца ледзь не з немагчымасцю дыферынцыраваць той кантынуум на польскі, беларускі, украінскі ды летувіскі складнікі, і так па розных відах мастацтва / досведу: музыцы, філасофіі, літаратуры, жывапісе / інш. Адбываецца як быццам унутрана супярэчлівая рэч: грунтуючы культуровыя штудыі ў абсягу свайго айчыннага Іпольскага, украінскага, беларускага...) дыскурсу, мы адначасна торым шлях і ў мінуласць, да мінулае еднасці. I наша прыяцельская сустрэча ў старажытным Любліне ёсць не што іншае, як пэўны знак вяртання да тае еднасці..." казаў адзін з нас на развітальны спіч, і яго чулі сцены Трыбунала, што ў
старажытнасці выслухалі безліч "вышніх" разборак з нагоды ўпартага няскладвання рэчпаспалітай еднасці. На гэты раз "суддзі" ўсядаліся на пышных крэслах, аздобленых дзяржаўнай польскай чырвона-белай сімволікай, у зале, дзе штодзень бяруць шлюб дзесяткі люблінскіх пар... Карцела самазапытацца: няўжо сімвалічнае супадзенне невыпадковае шлюб і паяднанне, каханне і дыялог... Tax, ці не ўпершыню за апошнія чатыры стагоддзі сцены люблінскага Трыбунала слухалі поліфанію чатырох суседніх моў; і моўнікі разумелі адзін аднаго без пасярэднікаў, як і іх далёкія продкі; і дзівіўся мясцовы люд, студэнцтва найперш, таму шматгалоссю, так падобнаму да жывога шматгалосся на люблінскім рынку, вакзале, ва універсітэтах...
Дзібіліся і мы, што патрапілі ў гэтую рэальнасць. Яна адпачатку нагадвала сон, які ні на хвіліну не перапыняўся.
Ужо ў менскім цягніку, пасля мяжы, я зразумеў, у чым для мяне надалей будзе заключацца сутнасць Польшчы і палякаў. Суб'ектыўны essai гэтай краіны дазволіў адчуць усё ж існуючы польскі надлом, псіхалагічны надрыў, прыкрыты знешняй экспрэсіяй і эксцэнтрычнасцю. Ці то так выяўляецца памяць пра вайну, пра Майданэк {ён, дарэчы, / знаходзіцца ў Любліне, на поўдні горада), пра савецкі ўціск... Ці, можа, карані польскага надлому знаходзяцца шмат глыбей у канцы XVIII стагоддзя, адкуль даходзяць да нас звесткі пра трагікамічныя дзівацтвы Пана Каханка падчас загібення рэчпаспалітай дзяржавы... Можа ж, карэнне гэтае і яшчэ глыбей у пары каралявання Уладзіслава IV Кучаравага, які ў сярэдзіне XII стагоддзя адмовіўся на карысць немцаў ад зямлі паміж Одрай і Лабай... Увогуле, важней адчуць і ўспрыняць сам надрыў, чым зразумець яго рацыю; бо і нас, беларусаў, рацыянальным чынам пэўна ж не зразумець, ды і самі сябе мы ці разумеем„.