• Газеты, часопісы і г.д.
  • Версіі  Юрась Залоска

    Версіі

    Юрась Залоска

    Выдавец: Тэхналогія
    Памер: 463с.
    Мінск 1995
    144.09 МБ
    могуць быць толькі нацыянальнымі ці рэгіянальнымі; "агульначалавечае" гэта ідэальнае,як кантаўскі катэгарычны імператыў, да якога можна толькі імкнуцца, але што наўрад ці дасягальнае.
    ДЗЯДЗЬКА АНТОСЬ, ЭПІЧНЫ ГЕРОЙ, -
    СЫН ЗЯМЛІ, ПАСЫНАК ДЗЯРЖАВЫ
    Відаць, самым складаным у далейшым развіцці беларускай нацыянальнай культуры будзе стварэнне філасофіі, філасофская апрацоўка назапашанага за стагоддзі культурна-тэк.ставага матэрыялу. Для такой работы думання патрэбны адпаведныя кадры, як у нас раней казалі, мысляры. Доля інтэлігента ў нас заўжды была незайздроснай, мо з гэтай прычыны, дарэчы, і не ўзнікла беларуская філасофія. Ці знойдуцца самаахвярнікі думання цяпер?
    Тут многае будзе залежаць ад таго, як паставіцца да сітуацыі ў культуры дзяржава. Раней, калі дзяржава была машынай прыгнечання і гэтую функцыю спраўна выконвала кампартыя і створаныя ёю дзяржаўныя інстытуты, тады культура знаходзілася пад жорсткім таталітарным кантролем. "Нацыяналістаў" высочваў КДБ, іх трымалі ў гэтай установе на ўліку. Дый што нацыяналістаў: усё інтэлектуальнае жыццё трымалася пад наглядам, адмысловыя аддзелы праводзілі давераныя гутаркі з навукоўцамі, якія меліся ехаць за мяжу, рэкамендавалі ім быць пільнымі і да т.п. Хутка рэагавалі чэкісты і на неасцярожныя выказванні падчас лекцый...
    У той дзяржаве інакш і не магло быць. Сёння ж мы будуем новую дзяржаву, і вельмі важна, якой яна будзе, як. зразумее сваю функцыю. У дзяржаве пераходнага ад таталітарызму да дэмакратыі перыяду культура, як мы бачым, працягвае заставацца нялюбай дачкой: пануе той жа прымітыўны, вузкі погляд на культуру толькі як на культуру мастацкую (аб гэтым добра сведчыць вопыт работы Міністэрства культуры). Дый лёс мастацкай культуры пачынае ўсё больш залежаць ад густаў і скарбонкі якоганебудзь боса з фірмы "Беларуская гарэлка'1, чым ад клопатаў дзяржавы.
    Калі ж дзяржава здолее нарэшце ўсвядоміць сябе як рэалізацыю маральнай ідэі, г.зн. як увасабленне духоўнага ідэалу народа, вось тады яна і зможа належным чынам клапаціцца пра культуру. Наша дзяржава павінна стаць сапраўды народнай, уяўляць сабой палітычную інстытуцыю рэалізацыі беларускай ідэі. Пакуль жа сам дух дзяржавы застаецца ранейшым, пракамуністычным, бо, як і раней, шчодра фінансуюцца армія, дзяржапарат, а на духоўную сферу, гуманістыку выдзяляюцца мізэрныя капейкі.
    Дзяржава, такім чынам, не можа быць надзейнай апорай адраджэння прынамсі, пакуль што не можа. Якія ж апоры тады застаюцца ў культуры?
    Міфічны Антэй у крытычныя моманты свайго жыцця кранаўся маці Зямлі, і яна давала яму новую сілу. Так трэба рабіць і нам. У нас застаюцца, па сутнасці, тры апоры ў справе адраджэння нацыянальнай культуры: Захад і ўвогуле іншыя краіны хісткае апірышча, вартае пераймання хіба што ў сферы навукі і тэхналогіі; наша ўласная гісторыя, якой нас амаль зусім пазбавілі, ператварыўшы ў айтматаўскіх манкуртаў, веданне сваёй гісторыі ёсць асновай нацыянальнай самасвядомасці; трэцяя апора вёска з яе бытам, фальклорам, рамёствамі і дыялектамі. Так склаўся гістарычны лёс беларускай культуры, што яна заўсёды была цесна звязана з вёскай. Вёска заставалася ашчадніцай нацыянальнай культуры і пасля залатога веку Вялікага княства Літоўскага, і пад імперска-расійскім панаваннем як у XIX стагоддзі, гэтак і пры саветах. Падобны анабіёз, дарэчы, не толькі тармазіў развіццё беларускай культуры, "закансерваванай’на вёсцы, але садзейнічаў і захаванню яе цэласнасці і гарманічнасці, няхай сабе і на этнаграфічным узроўні. Такой яна ачнулася з анабіёзу ў часы другога Адраджэння ў творах Дуніна-Марцінкевіча, Багушэвіча, Лучыны і асабліва яскрава у творах Купалы, Коласа і Багдановіча. Ачнулася жывой і цэласнай культурай. Героі Коласа з паэмы "Новая зямля’’ па-гамераўску эпічныя і класічныя, у іх захавалася амаль што антычная гармонія, якой даўно няма ні на Захадзе, ні на Усходзе. Дзядзька Антось класічны вобраз беларуса, у якім найпаўней выяўляюцца беларускі характар і ментальнасць у іх злітнасці і нерасколатасці.
    За семдзесят год бальшавізму беларуская вёска падпала пад дэфармацыі, але вясковыя карані засталіся. 3 гэтых каранёў нам належыць выгадаваць дрэва адроджанай культуры. У эстэтычным сэнсе гэтае дрэва абяцае быць прыгожым, бо вясковыя сокі ў ім самыя здаровыя, Якімі б дзівоснымі кветкамі ні вылучалася вершаліна культурнага дрэва, яго кшталтавана-гарадскія пласты, карані дрэва знаходзяцца ў вёсцы. Вёска павінна разглядацца як аснова эстэтычнай вартасці сучаснай беларускай культуры.
    Замест P.S.
    ПРАФЕСАР КРУКОЎСКІ ПРА БОГА, ВЕРУ I ПАЛІТЫКУ
    ...Што нам зараз трэба? Што трэба рабіць найперш? Найперш трэба адрадзіць культуру, менавіта духоўную, падняць духоўнасць. Гэта вера. Я не адкідаю тут і рэлігію , праўда, разумею рэлігію ў шырокім сэнсе... Дзюркгейм лічыў, што ёсць два ўзроўні культуры матэрыяльная культура і духоўная. Апошняя і ёсць рэлігія. Этымалогія слова "рэлігія" "тое, што звязвае, злучае"...
    Веру адрадзіць трэба, незалежна ад таго, у якой форме. У нас ёсць карані. Трэба толькі паглядзець у гісторыю, бо гэта тая крыніца, якая дасць новую самасвядомасць... ВЕРА гэта самасвядомасць, самаадчуванне: cogito ergo sum можна перафразаваць як credo ergo sum "веру, значыць, існую".
    Матэматыкам мы ж верым; мы верым лагічнаму доказу; урэшце, мы верым сваім вачам... ВЕРА магутны фактар. I палітычная лінія адсюль сыходзіць. У гэтым сэнсе патрэбна вяртанне веры, яе адраджэнне з апорай і на хрысціянскія традыцыі, толькі зразуметыя ў шырокім, філасофскім сэнсе, а не ў фармальна-рэлігійным, канфесійным. Традыцыя ў нас ёсць, і традыцыя вялікая. Яе трэба аднавіць сёння на новай глебе, у новым стане.
    На рэлігійнай філасофіі на Захадзе заснавана пэўная палітычная лінія, таму што гэтая філасофія дае аптымістычны светапогляд, а не абсалютны скептыцызм. Хрысціянскадэмакратычны рух і палітычныя партыі гэтага кірунку (г.зв. "хадэцыя") на Беларусі могуць мець пад сабой глебу і перспектыву ў далейшым. Гэта шырокі грунт, на якім могуць
    аб’яднацца вернікі розных канфесій і вераспавяданняў: пачынаючы з бабуль, што ходзяць у царкву ці касцёл і моляцца канкрэтнаму міфалагічнаму Богу, і канчаючы інтэлігенцыяй, якая можа разумець Бога ў філасофскім сэнсе_. Матэматыкі, як вядома, ідуць у кірунку ўсё большай абстракцыі, імкнуцца ўлавіць ЧЫСТУЮ ІДЭЮ тое, што Платон ужо разумеў. Гэта тое, што адпавядае паняццю Бога... Гегель піша "ідэя” і, праз коску, Бог... Гэта цікавая ўвогуле тэма. Я зайздрошчу той бабульцы, што жыве дзесь на хутары, адна зусім, толькі некалькі курак у гаспадарцы, і на пытанне, ці не страшна ёй так жыць, адказвае не, не страшна са мною ж Бог, і ўсё гэта, вакольнае, Божае... Калі паняцце Бога персаніфікуецца да ўзроўню таго, НЕКАГА, хто глядзіць на цябе, як маці на маленькага паўзунка, і ўвесь час гатовы падтрымаць, калі ты намерышся падаць, гэта ж цудоўна!.. Калі чалавек ўжо стары, і набліжаецца смерць, то быць пры гэтым упэўненым, што "смерць" не поўны распад і не поўнае нішто, гэта таксама здорава. Гэта не "опіум”, не ілюзія, каб пазбавіцца боязі смерці, гэта вельмі патрэбная чалавеку ВЕРА.
    У філасофскім сэнсе я перакананы, што гэты прадмет, аб'ект, які адпавядае веры, лагічна неабходны. Я не магу пагадзіцца з тым, што ўсё жывое, тое, што старажытныя грэкі называлі Космасам, у процілегласць Хаосу, утварылася выпадкова. Каб утварылася пяро паўліна ніякі Дарвін не дапаможа„. Гэта такая утопія, такое дапушчэнне, што дзіву даешся, як мы маглі прымаць такія рэчы... 3 ВЫПАДКУ нічога быць не можа. Калі быць дыялектыкам, то трэба прыняць Космас як ЛАД, ЦЭЛАЕ, АДЗІНАЕ; і ў той жа час Свет нешта шматлікае, многаснае. Калі цэлае знікае, то свет ператвараецца ў хаос. Калі ж цэлае жывое, тады жывыя, існыя і яго часткі...
    А дзе Бог? А Бог гэта "я ўвесь". Калі ўзяць мікракосм, г.зн. цела чалавека, і макракосм увесь свет, то што такое "душа”, дзе яна ёсць? Душа і ёсць ЦЭЛАЕ, цэлае ў самым запаветным сэнсе, у выглядзе часткі душы няма... Гэта менавіта сутнасць, тое, што аб'ядноўвае... Як у выпадку са словам. Бо што такое слова, дзе яго сэнс? Нельга ж тыпаграфскі набор устрэсці такім
    чынам, каб з яго склаліся словы і вершы, дзеля таго патрэбен СТВАРАЛЬНЫ ДУХ тое, што задае еднасць і прыдае Сэнс._
    Такім чынам, мы прыходзім да вызначэння Бога як Сусветнага Сэнсу, Сусветнай Душы. Гэта добра разумелі Платон і неаплатонікі, і Лосеў разумеў таксама, бо быў увогуле рэлігійным філосафам. СВЕТ ЯК ЦЭЛАЕ, СВЕТ АДЗІНАЕ. Матэрыя многае, часткі. Тут у мяне пачынаю цца разыходжанні з афіцыйным багаслоўем, тут я блізкі да тэасофіі (хоць і не прыхільнік поглядаў пані Блавацкай)... Імкненне аб’яднаць усе рэлігіі, знайсці агульнаю "кропку амега", як Тэйяр дэ Шардэн гаварыў, і потым сумясціць гэта з навукай, логікай, веру з розумам, гэта вельмі разумны падыход. I Рэрых у гэтым кірунку мысліў... У такім сэнсе я лічу, што паняцце Бога лагічна неабходна.
    ..А тое, што мы зараз знаходзімся ў такім бязбожным стане, сведчыць аб тым, што наша "сістэма" "блукаючая" Іяк казаў Вінер), не ўраўнаважаная. Чым большая "сістэма" тым большыя яе "хістанні": калі грамадства вялікае імперыя, напрыклад, то яго ўраўнаважыць шмат складаней, чым маленькую краіну. Арыстоцель лічыў, што дэмакратыю можна добра ўсталяваць толькі ў маленькіх краінах. У грэкаў гэта было ідэальна, з Рымскай імперыі пачаліся блуканні...
    Наша "сістэма”, калі разумець пад гэтым словам сістэму палітычную, дзяржаўны лад, вырадзілася. Яе месца на сметніку гісторыі. Чаму? Таму што яна давяла краіну да такога вось гібення. I нішто яе не адратуе, ніякія "геніяльныя" вынаходніцтвы ў галіне эканомікі і да т.п., таму што знік дух, страчана ВЕРА. Вера ў шырокім сэнсе і ў дзяржаву таксама. Бо вера ў шырокім, філасофскім сэнсе ператвараецца ў палітычны давер да пэўных лю дзей, якія сядзяць (ці сядуць) у кіраўнічыя крэслы. Такога даверу няма. Таму найперш трэба адрадзіць ВЕРУ, якая ператворыцца ў палітычны давер да дзяржавы, верне дзяржаве сэнс "рэальнасці маральнай ідэі"...
    У гэтай справе будзе выключнай роля інтэлігенцыі. У палітычнай сферы будзе мець вартасць хрысціянскадэмакратычны рух ці рух які-небудзь яшчэ, няхай тэасофскі ці іншы, але такога ж кірунку... Усё-такі кіруючая і рухаючая