• Газеты, часопісы і г.д.
  • Версіі  Юрась Залоска

    Версіі

    Юрась Залоска

    Выдавец: Тэхналогія
    Памер: 463с.
    Мінск 1995
    144.09 МБ
    Вам не даводзілася бачыць твару паміраючага гарадскога бадзягі? Гэта твар дзіцяці цывілізацыі.
    * * *
    У культуры самае галоўнае арганізацыя сумоўя, стасункаў людзей такім чынам, кабяны не перашкаджалі адно другому. Стагоддзямі адбірае чалавецтва пэўныя мадэлі сумоўя і адпаведныя сацыяльныя канструкцыі племя, род, абшчыну, гаспадарства, княства... На нейкім этапе культурагенезу з’яўляецца аптымальная мадэль культуры супольнага жыцця вёска. Датычна беларускай гісторыі вёску можна лічыць унікальным вынаходніцтвам нашых продкаў, якія шукалі надзейны спосаб
    самазахавання ў варунках крывавых войнаў, спусташэння і гвалту. Уратавацца як краіна старабеларусы не маглі, бо яшчэ не ўсталявалася як след дзяржаўнасць, значна паслабіла старабеларускае адзінства рэлігійная раскіданасць ды іншыя чыннікі. He заставалася іншага спосабу самазахавання, як зыход у глыбіні, у духоўнае падполле.^ у вёску.
    На працягу некалькіх стагоддзяў вёска застаецца сімвалам беларускага жыцця, яго ратавальным апірышчам і пачаткам сучаснай беларускай культуры.
    ♦ ♦ ♦
    У вёсцы бярэ пачатак усё, што-кольвек сталася феноменам культуры: мова і фальклор, нацыянальная псіхалогія ірамёствы. Але... вяскоўцы як асобы беларускі свет выміраюць. Іх сучасныя дзеці уцекачы ў гарадскую цывілізацыю ужо не валодаюць і дзесятай доляй уменняў сваіх бацькоў, не могуць управіцца з хатняй жывёлай, справіць сенакос, паставіць хату. He хажучы ўжо пра дамашняе ткацтва і вышыванне, ганчарства і печніцтва, велікодныя спевы й вясельныя штукарствы. У вачах якога-небудзь вясковага дзядзькі Міхаля праглядаецца шчымлівая туга па будучыні, у якую ён мусіць уступаць упаасобку, без ніякіх надзей на працяг вясковага роду...
    Гэта заход вясковага сонца, і сённяшняя беларуская вёска жыве пад знакам зыходу туды, у мінуўшчыну, у падручнікі і настальгічную паэзію.
    ♦ ♦ ♦
    Але вёска зыходзіць таксама / ў будучыню як сімвал таго, куды мы мусім вяртацца, калі заклапочаны вяртаннем у КУЛЬТУРУ. Вяртацца на руіны? запытаеце вы. Але ж вяртанне толькі метафарычная пазнака нашай культуралагічнай перспектывы. Нас жа мусяць больш цікавіць ідэалы, чым рэальнасць руінаў.
    Культура жыве, пакуль у яе маюцца ідэалы.
    ХРОНІКА ЧАСУ
    3 газетнай паласы: "ЛіМ", 12.08.1994 У РЫБАКАХ, НАД НАРВАЙ...
    Перадусім: у гэтым сімпозіуме, сарганізаваным люблінскай фундацыяй кулыуры "Музыка Крэсаў" на Беласточчыне, браў удзел I як журналіст, I як непасрэдны ўдзельнік меў да выкладу рэферат на тэму сувязі культуры вйскі I горада... Люблінская фундацыя трэці год працуе над навукова-даследчай праграмай "Традыцыйная музыка Цэнтральна-Усходняй Еўропы". Гэтак пакрабма, нязмушана, ствараецца нефармальнае чалавечае пабрацімства навукова-кулыурнай эліты суседніх креін БеларусІ, Украіны, ЛІтвы, Польшчы. I праз тое парушаюцца нябачныя, але дасюль дзейныя псіхалагічныя межы, на якія падзелены I навукоўцы, I, болей, самі краіны...
    ...Сйння я повен разумення таго, што калі што I "ўратуе" вйску, то толькі не слйзнае вершаванне сваіх пачуццяў, а вось гэткая канкрэтная праца па засваенні I агучванні вясковай традыцыі. Яна яшчэ жывая, асабліва яскрава на "крэсах", I ў пару сусветнай энтрапІІ духу, крызы урбаністычнай цывілізацыі I хрысціянскіх каштоўнасцяў, можа, менавіта яна дасць прытулак тутэйшаму людству, што перажывае радыкальную змену свайго быцця. Мне эдаецца, Іменна гэтая думка падсведамасна лунала спаміж удзельнікаў сімпозіума ў Рыбаках; здаецца, да гэтай думкі спакваля прыйдуць I апекуны культуры па абодва бакі мяжы. Хоць бачыцца Істотнея розніца паміж умозамі Існавання вйскі I фалькларыстыкі там, у Польшчы, I тут, у БеларусІ (пэўна ж, I на УкреІнеІ. КалІ там захаіана збольшага сама і#ска I вясковы лад жыцця, ашчаднае стаўленне да прыроды, то тут, дома, спусташэнне альбо дэфармацыя I вбскі, I прыроды... Тут няма стымулу неште захоўваць I шукаць, бо вышукі канчеюцца кніжным рэквіемам па ўсім вясковым. Там, у Польшчы, "вясковае" пакуль што, у пэўнай меры, натуральнае, ужытковае, жывое. ТолькІ жывое хочацца вывучаць I прыстасоўваць да новага жыцця...
    3 ДЗЕННІКА
    11-20.07.1994’
    Размаітыя грамадствы ў галоўным Іапроч тыпаў эканоміхі, дзяржаўнага ўладкавання, сістэмы адукацыі і г.д.1 адрозніваюцца па тыпах стаўлення да жыцця ўвогуле. Абсалютна спажывальніцкае стаўленне да жыцця на ўсходзе Еўропы. У Цэнтральнай Еўропе, ях гэта бачна хоць бы на прыкладзе Польшчы, яшчэ захавана якаясьці адчувальная доля сакралізацыі ўсяго жывога, прыроды і чалавека. Тут зусім інакшыя і прырода, і чалавек прынамсі, прырода не так панішчана, як у Айчыне. Нават пабытовыя дробязі, кухня, напрыклад, сведчаць аб пакрыёмым клопаце пра чалавека. I абсалютна інахшая, чымсьцідома, моладзь, больш памяркоўная, спакойная, нармальная... Гэта людства, якое ведае вартасць жыцця і таму шануе яго нават у дробязях. У такім людстве пачувацца надзвычай лагодна і лёгка. Быццам спазнаеш забыты смах існавання.
    "Аздараўляльнасць"зажжам выяўляецца найболын уімгненным усведамленні карэннай розніцы між побытам дома і тут, у замежжы. Дома процьма па сутнасці неабавязковых высілкаў выдаткоўваецца на пераадоленне дробязных неганаровых перашкод і замінанняў творчаму, г.зн. вольнаму жыццю. Тут, у замежжы, усе замінанні раптам знікаюць, асыпаюцца ях непатрэбны бессэнсоўны друз, і ты ўздыхаеш з неймавернай палёгкай, думаючы па сутнасці пра тое ж, пра што думаў, аб чым хваляваўся там, дома. Толькі тут, за мяжою, шлях да думкі нашмат аблегчаны I карацейшы. / вітальны асяроддзем. Бо дома гэтхі чын бадай нікому, апроч самога цябе, не патрэбны і прадстае занадта ўсхладненай знешнімі фактарамі гульнёй. Дома гэткія "гульні" і сапраўды выглядаюць вар'яцтвам альбо абсурдызмам, хворым шалам інтэлекту — на тле "мірнадрэмнага" грамадства. За мяжою адбываецца нармальная, вартая ўвагі работа. Вось у чым розніца паміж Домам і Еўропай...
    * Запісы зроблены падчас побыту ў Польшчы, на музыкалагічным сімпозіуме ў Рыбаках над Нарвай.
    • ♦ *
    ...Здаецца, толькі цяпер, пасля дзён знаходжання туг, на Беласточчыне, на яе заходнім прыбелавежскім ускрайку у Рыбаках над Нарвай /НаравамІ, у Польшчы, зразумеў, штб ёсць мая "малая радзіма". Гэта пэўны абшар вакол Белавежскай пушчы Іуключаючы, зразумела, / самупушчуі, на мяжы Гродзенскай і Брэсцкай абласцей Беларусі / Беластоцкага ваяводства Польшчы. Характэрныя рысы рэгіёна лясістая мясцовасць, балоцістыя мясціны Іале маючыя выразную мяжу, так што "суша" і "балота” не ўзаеманакладваюцца / існуюць самі па сабе]; лагодныя, няшумныярачулкі накшталт Нарава, з мяккай пяшчотнай вадой і дужа павольным цячэннем; пясчаныя, падзолістыя глебы, так што ўлетху здаецца, быццам небагатая травяная расліннасць на выганах спалена сонцам Ірыхтык у Крыме); нарэшце, мякказмешаная шматскладовая мова, з уплывамі польскай, беларускай, "паляшуцкай", расейскай; царква, касцёл і пратэстанцтва, што суіснуюць поруч на надта невялікай тэрыторыі, у адным мястэчку ці сельсавеце... Суцэльная няпэўнасць, размытасць, зманлівасць і зменлівасць у павадках / постацях людзей тутэйшых. I разам з тым нораўная ўнутраная паслядоўнасць тутэйшага людства, спраўджаная як "рэч у сабе", "ноўмен", а не "феномен"... Гэта абшар пераходаў і змен, трансфармацый і трансмутацый; гэта сінтэз рознага / шматлікага. Гэта зачарованае царства дзяцінства, прастора саматоеснасці і таясамнасці прыродзе. Гэта міфічная запаветная зямля, да якой я прывязаны фактам свайго нараджэння / ўзгадавання.
    У пару юнацтва, у пару суворай настальгічнай меланхоліі здавалася, што ўсё тое вясхова-дзіцячае страчана назаўсёды / ніколі не вернецца, што тыя першасныя каардынаты быцця непапраўна зліквідаваны самім ходам быцця. Але... зараз неўспадзеў цяміш, што тое было страчана хіба ў тваіх вачах, зацемненых асабістымі выпрабаваннямі, і што НІЧОГА HE ЗНІКЛА Ў РЭЧАІСНАСЦІ, усё прадаўжае жыць, існуе як ратаўнічы тыгель дзеля ачышчэння і вылекавання збеглых сыноў краю — пасынкаў Горада, адрачэнцаў Вёскі. Шанец вылекавання заўсёды ёсць. Ен знаходзіцца дома, на "малой айчыне". Сапраўднае не можа быць "вялікім"яно голькі малое, нешматлікае: дом бацькоў, сад пры доме, выган вясковы, пах і рых жывёлы... Абліччы і галасы бацькоў, суседзяў аднавяскоўцаў... Усё гэта трансфармаваныя рэаліі колішняй пракаветнай родавасці, "пляменнасці", "першабытнасці", "паганскасці", усяго таго, да чаго ты прывязаны крэўна і, значыць, сама моцна. Сілком пазбавіцца фізічнай ці эмацыянальнай лучнасці з усім гэтым тое самае,
    што здзерці з самога сябе схуру... М а г і ч н а я повязь з родным застаецца дасконным тваім жыццёвым клопатам, можа нават звышзадачай.
    Вось так быццам збоку прыйшоў Воланд Іу абліччы польскай фундацыі культуры, што запрасіла прыехаць у ПольшчуІ і неспадзявана аблегчыў перажыванні з нагоды радзімы; ты быццам вынырнуў з зацягненага нырца ў мёртвую ваду (ГорадаІ / хапнуў доўгачаханага свежага паветра у вёсцы, зноў падоўжыўшы біццё сэрца, аднавіўшы акрыленасць быццём...
    "Досыць вялікі камень, з якога толысі што сцякла вада, ляжаў на ўзвышку, якраз там, дзе цудоўны гай канчаўся камяністым шляхам. Ен знаходзіўся тут сярод траў, стракатых кветкамі, і бачыў мноства камянёў, што ляжалі знізу на шляху. Параіўшыся э самім сабою, ён вырашыў кінуцца ўніэ. "Што мне тут рабіць у грамадзе з гэтымі травамі? скаэаў ёв сабе. Я хачу жыць адным жыццём са сваімі братамі”. Скаціўшыся ўніз, ён апынуўся у канцы свайго імклівага бегу у жаданым таварыстве. Неўзабаве, аднак, камень апынуўся асуджаным на бесперапынную трывогу, выкліканую то юламі фурманкі, то конскімі падковамі, то проста хадакамі. Па ім каціліся, яго таітгалі. Іншы раэ ён узлятаў уверх, іншы пакрываўся гразёй ці памётам якой-небудзь жывёлы...
    Гэтак бывае з людзьмі, якія пакідаюць жыццё задзіночанага суэірання і прыходзяць у гарады, каб жыць з натоўпам, падуладным незлічоным бедствам”.
    Леанарда да ВІНЧЫ. "Байка пра камень"
    "МЕСІЯ ў хрысціянскіх народаў адзін, адзіны. МІСІЯ ж у кожнага свая... "БІце ў сэрцы іх біце мячаміі He давайце чужынцамі быцьі" чым не ідэя, не місіянства: нявольніку стаць свабодным, незалежным, народу вырабіцца ў народ?.. Ад нявольніцтва, жабрацтва духоўнага, палітычнага ўсё яшчэ пакутуе ці не большасць народаў планеты. Ды і ў Еўропе не адным беларусам трэба яшчэ атрэсці каланіялісцкі друз... Пэўна, вопыт нашага самавыбаўлення мог бы мець не толькі беларускае значэнне...