Версіі
Юрась Залоска
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 463с.
Мінск 1995
...Прывіднасць усяго толькі стан, пераходны, часовы, своеасаблівае юнацтва беларусаў на шляху да сталасці. Некалі ж пасталеем, узмужнеем, хоць і хацелася б хутчэй. Будзьма, аднак жа, аптымістамі і, традыцыйна, цярпліўцамі... Для мяне істотна адно: УСЕСУПОЛЬНАЕ БЕЛАРУСКАЕ ”Я” ПРАГУЧЫЦЬ, БО HE МОЖА HE ПРАГУЧАЦЬ".
Аляксей КАЎКА
Аптымістычныя імпрэсіі з ускраіны імперыі БЕЛАРУСКІЯ РАЦЛАВІЦЫ:
сення,
I ЗАЎТРА,
I ЗАЎЖДЫ
* * *
У сённяшнім свеце беларусы адзін з нямногіх народаў, хто можа быць САБОЙ па-за сваім грунтам Г'почвой"), хто, вякамі трываючы вонкавы ўціск / прымус, ях народ існаваў пераважна ў "самім сабе" знайшоў духоўнае апірышча ва ўнутранай беларушчыне. I, мусіць, меў рацыю Ігнат Абдзіраловіч ІКанчэўскІІ, калі рабіў гэтхую выснову. "Дух нацыянальны заўсёды мацнейшы / чысцейшы ў народаў прыгнечаных" ГАдвечным шляхам", 19211.
Але, молячыся на "чыстае неба" беларушчыны, яхое ў нас увесь час было недасяжна высока, мы разам з тым пакрысе, але няўхільна гублялі ўласную прысутнасць у свеце вонкавым тым свеце, які жыў і жыве па законах не касмічных, але зямных. Мы неўпрыкмет трансфармаваліся ў МЕНШАСЦЬ у сваёй краіне, з народа-маўчальніка ператвараючыся ў народ-прыв/д, які быццам / мае намінальную дзяржаўнасць, літаратурную мову, акрэсленую тэрыторыю пражывання і ўстаноўлены перапісам лік насельніцтва, але не мае выразнай і пераканаўчай прысутнасці ў свеце.
Прывід ён I ў сваім уласным доме тое ўсведамляецца з вялікай скрухаю: па перапісе 1989 года беларусамі "назваліся" блізу 70 працэнтаў жыхароў БеларусІ, аднак беларускай мовай з Іх Гбеларусаў"! валодаюць толькі халя 54,7 працэнтаў. КалІ пералічыць тыя "працэнты" на агульную колькасць насельніцтва, дык атрымліваецца, што пашпартная большасць беларусы у моўных адносінах складаюць меншасць: толькі каля 43 працэнтаў насельніцтва БеларусІ валодаюць беларускай мовай. ІДаследчыкІ Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі I фальклору АНБ у выніку сацыялагічных апытанняў высветлілі, што ў самой сталіцы беларусхай дзяржавы, Мінску, беларусхай мовай наштодзень карыстаюцца 1,5-2 працэнты жыхароў.
Хіба ж гэта не яскравыя прыкметы сучаснай беларускай фенаменальнасці прывіднай прысутнасці на тутэйшых абсягах?!..
БеларускІ літаратуразнаўца з Масквы Аляксей Каўка лічыць гэткі прывідны стан на БеларусІ часовым. Часовым дакуль на БеларусІ будуць "правіць баль I задаваць пагоду" ЧУЖЫЯ людзі, ЧУЖЫЯ Ідалы, ЧУЖЫЯ вартасці...
* * *
- Пачаць нашу гутарку хацелася б з такога пытання: у Лондане, дзе вам даводзілася працаваць, як успрымаецца такі, з дазволу сказаць, палітычны прывід, як Рэспубліка Беларусь?
- Так і ўспрымаецца, калі гаворка ідзе аб прывідзе: нешта неакрэсленае, малазнанае. Хаця ў вузейшым, навуковым абсягу англамоўны чытач не можа наракаць на адсутнасць належных крыніц, распрацовак адносна гісторыі, культуры нашай краіны. Нямала ў гэтым кірунку парупілася беларуская эміграцыя і ў суладдзі з ёю ангельскія вучоныяславісты. Мог бы прыгадаць выдадзены ў Нью-Йорку пад рэдакцыяй Вітаўта і Зоры Кіпеляў грунтоўны зборнік "Беларуская дзяржаўнасць"; у Лондане публікацыі Арнольда Макміліна, Джэймса Дзінглі, Гая Пікарды пра беларускую літаратуру, мову, музыку, ангельскія пераклады нашай паэзіі, зробленыя Верай Рыч... Наогул жа духоўная спадчына беларусаў няблага прадстаўлена і ў Брытанскім музеі, і ў Інстытуце славянскіх даследаванняў Лонданскага універсітэта, не кажучы пра бібліятэку і музей імя Францішка Скарыны, унікальны асяродак беларускай кніжнасці і культуры.
Беларуская рэчаіснасць даўнінная і сучасная бачыцца, "глядя нз Лондона", іншым разам выпуклей, мо нават аб'ектыўней. Што да палітычнага вобраза Беларусі, дык прывіднасць яго наўрад ці надуманая... Але чаго тут болей віны ангельцаў ці бяды беларусаў, адназначна не скажаш. Наогул жа бачаць нас пераважна такімі, якімі самі сябе творым і паказваем сзету. Якім жа было тое тварэнне і паказванне, прынамсі, да нядаўняга часу, добра вядома.
Аляксей Канстанцінавіч КАЎКА вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута сусветнай літаратуры Расійскай Акадэміі Навук, доктар філалагічных навук; даследуе гісторыю беларускай літаратуры. Нарадзіўся ў вёсцы РавецкІ Бор Чэрвенскага раёна Мінскай вобласці. Скончыў філалагічны факультэт БДУ (1961), працаваў у камсамольскіх органах, саветнікам Пасольства СССР у Польшчы, галоўным рэдактарам часопіса "Советское славяноведенне". У навуцы перш займаўся гісторыяй Польшчы і польска-савецкімі адносінамі. Жыве ў Маскве
Як мяркуеце цяпер, пасля Белавежскага пагаднення / ягоных наступстваў міжнародны прэстыж Беларусі ці памкне ўгору: Менск жа аб'яўлены сталіцай Садружнасці, глядзіш, I "все флагн в гостн к нам"?
Мой настрой гэтая перспектыва не падсалоджвае, хутчэй, насцярожвае. Ва ўсякім разе, покуль у самой БеларусІ не навучацца шанаваць свой уласны дзяржаўны сцяг ды ўпару асаджваць дамарослага янычара ад глумлення над нацыянальнымі святынямі. Пакуль не збудзецца рэальны, дзейсны, не дэкаратыўны суверэнітэт краіны. I асабліва суверэнітэт духоўны. Пры скалечаным духу мізарнее I плоць...
Векавечнае ж калечанне беларускай душы не спыняецца. Цяпер, на дадатак, пры дэклараванай незалежнасці, нярэдка нават пад беларускімі назвамі ("Рэспубліка", "Белорусская нмва", "Наша доля", Беларускае тэлебачанне і радыё і інш.1... Спадар Юрась не задаваўся пытаннем, чаму гэта менавіта да Беларусі ліпнуць розныя імперскія атопкі звонку калі згадаць толькі пра ваяж па Менску (з выступам па тутэйшым тэлеканале) новаспечанага расейскага "фюрэра" Жырыноўскага хваравітага збаўцы Расеі? I чаму менавіта Радзіма ратнікаў Грунвальда, гетмана Астрожскага, паўстанцаў Каліноўсжага, братоў-адраджэнцаў Луцкевічаў абіраецца ў якасці плацдарма дзеля ўваскрошання спачылае Імперыі?
He відно, на жаль, кормчага, здатнага ўтаймаваць штучнатворную пеністую паводку, што захліствае кволую рунь новага Адраджэння. Мабыць, не перабольшыў паэт, назваўшы беларусаў "бяздомнікамі" ва ўласным доме, дзе пераважна ЧУЖЫЯ людзі, ЧУЖЫЯ ідалы, ЧУЖЫЯ вартасці па-ранейшаму правяць баль і задаюць пагоду. Яшчэ крыўдней, што яны ўзгадаваны, па большасці, на гэтай жа беларускай зямлі, але зракліся яе духатворных каранёў і падаліся ў іншаземнае моўнае і культурнае жабрацтва...
Так што з замежнымі сцягамі стольнаму Менску, як на мае глузды, няварта спяшацца. Няхай бы спачатку сам уладкаваўся самастойна, годна, на беларускі лад. Каб плошча Незалежнасці, праспект Скарыны, вуліца Багдановіча значылі ў нашым горадзе, па ўсёй краіне-Беларусі штосьці болывае, чым проста назвы. He частаваць жа запрошаных
гасцей нажабраванымі кавалкамі пры сваім уласным занядбаным багацці. Вяртаймася ў Еўропу, але без уласнага "азіяцтва" янычарства, манкурцтва ці якіх там іншых таўравых клеймаў.
Усё ж, спадар Аляксей, затрымайма ўвагу на тэме "прывіду": каб выпетрыўся, развеяўся яго эфемерны змест, каб знік прынамсі, у межах гэтай гутаркі фантом "невыразнага беларуса". Нашы бо суседзі палякі, напрыклад, ганарацца Польшчай, якая "не згінэла"; другія суседзі рускі народ моляцца на матухну-Русь, святую, адзінаверную, непадзельную; у нашых суседзяў і напамінку няма пра якуюсь прывіднасць... А вось наш, беларускі менталітэт бы знарок невыразны, няўцямны для іншых. Зрэшты, гэта можа азначаць і тое, што нам не ўласціва месіянства, нацыянальная рамантыка?
МЕСІЯ ў хрысціянскіх народаў адзін, адзіны. МІСІЯ ж у кожнага свая. Есць і ў нашага народа свая місія, сваё прызначэнне ў гісторыі. Сваё слова, свая беларуская ідэя пра саміх сябе і свет, выказаныя прарокамі. "Біце ў сэрцы іх біце мячамі! He давайце чужынцамі быць!" чым не ідэя, не місіянства: нявольніку стаць свабодным, незалежным, народу вырабіцца ў народ? He думаю, што гэта вузка беларуская праблема. Ад нявольніцтва, жабрацтва духоўнага, палітычнага ўсё яшчэ пакутуе ці не большасць народаў планеты. Ды і ў Еўропе не адным беларусам трэба яшчэ атрэсці каланіялісцкі друз. Пэўна, вопыт нашага самавыбаўлення мог бы мець не толькі беларускае значэнне. Тады ў самы раз і "флагк в гостн" свабодны народ запрашае ў свабодную краіну.
Што ж да рамантыкі... Яе, бязмежнае, і нам не займаць, прынамсі, на школьных уроках літаратуры, юбілейных урачыстасцях або вечарынах у Доме літаратара. Праўда, попыт на кнігі беларускіх рамантыкаў дужа саступае попыту на кухонныя рэцэпты "о вкусной м здоровой пнце". Але не дакараць жа народ, што ён любіць добра і смачна паесці (хто не любіць?), нават калі апетыт і засланяе часам ад знешняга вока іншыя яго, шляхотнейшыя кляйноты гонар, рашучасць ці што яшчэ там. Вось вашэсць згадалі, нібы ў процівагу, пра годнасць, самаахвярнасць палякаў і рускіх. Што ж, гэтыя народы гісторыя, здаецца, ужо
выпрабавала, загартавала на нацыянальную трываласць. Відаць, нашыя Рацлавіцы ці Барадзіно, наша агульнанацыянальная баталія інеабавязкова мілітарная, хоць неўнікнёна змагарнаяі, яшчэ наперадзе. Выйграла ж сястра-Украіна генеральную бітву рэферэндум на прадмет свае незалежнасці? Таго ж трохі раней дамаглася другая наша суседка Літва. He дарэшты, майма надзею, запалоханы заклінальнымі "едмнонеделммымм" святцамі і беларусы.
Прывіднасць усяго толькі стан, пераходны, часовы. Своеасаблівае юнацтва, ці, можа, "дзіцячая хворасць" беларусаў на шляху да сталасці і нацыянальнае ўзмужнеласці. Некалі ж пасталеем, узмужнеем, хоць і хацелася б хутчэй... Будзьма, аднак жа, аптымістамі і, традыцыйна, цярпліўцамі. Толькі я не пра тую цярплівасць, з якое не без горычы пасміхаўся Уладзімір Караткевіч, калі іранізаваў: беларуса, маўляў, павесілі, па нейкім часе знялі з пятлі і запыталі пра самаадчуванне. "Нічога, адказаў вісельнік. Спачатку муляла, але потым прывык..." Мне пасля гэтага магільнага досціпу чамусьці згадваюцца тыя нашыя суграмадзяне, для каго малако, ялавічына ў менскіх прадуктовых крамах гэта добра, гэта адзнака беларускае працавітасці, а вось бел-чырвона-белы штандар над Домам урада гэта ўжо кепска, гэта нацыянал-фашызм. Іншаму казнадзею, кормнаму з беларускага мазаля, не зашкодзіла б кроплі калі не спачування, дык хоць бы зразумення беларускай душы: працавітай, цярплівай, лагоднай, але й гордай. Халуйская філасофія накшталт "няхай беларус корміць нас сваім хлебам-мясам, а мы яго будзем пічкаць чужой славай, чужым гонарам” ужо дастаткова сябе скампраметавала.