Версіі
Юрась Залоска
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 463с.
Мінск 1995
Адам Мальдзіс, пачынаючы ў 1990 арганізоўваць Скарынаўскі цэнтр, не мог прадбачыць, што ўстанова па навуковым патэнцыяле пачне станавіцца інтэлектуальным цэнтрам новага беларускага Адраджэння. Цэнтр распачаў даследаванні гісторыі і тэорыі беларускай культуры, скарыназнаўства, беларусазнаўства, міжнацыянальных і міжканфесійных дачыненняў на тэрыторыі Беларусі, распаў-сюджання беларускай культуры ў свеце. Па словах спадара Мальдзіса, скаэаных у інтэрв'ю з нагоды ўзнагароджання
яго Ордэнам Заслугі Рэспублікі Польшча, "roe, што здарылася з Беларуссю ўвосень 1991 года самы сапраўдны цуд". Як бы там ні было, але палітычныя варункі 1990-х дазваляюць летуценіць пра Усебеларускі Дом і, у меру сваіх магчымасцей, спраўджваць канкрэтныя задумы па матэрыялізацыі гэтага, на сёння, аднак, дужа метафарычнага вобраза...
* * *
Вы, Адам Восіпавіч, я ведаю, пры надзвычайнай занятасці канкрэтнымі справамі заўсёды заставаліся рамантыкам, чалавекам, схільным памарыць і палетуценіць. Відаць, гаварыць пра Усебеларускі Дом інакш і не выпадае, як у форме паэтызаваных метафар і тэалагічных афарызмаў...
Прабачце, але давайце пачнём не з метафар, а з рэальнасці, з таго канкрэтнага Усебеларускага Дома, які ствараецца неймаверна цяжка, пакутліва, але ствараецца па ініцыятыве Нацыянальнага невукова-асветнага цэнтра імя Ф.Скарыны ў будынку былога Інбелкульта (гэта па зуліцы Рэвалюцыйнай у сучасным Менску, у будучым, відаць, зноў вуліцы КойданаўскайІ, які перадаецца нам паводле распараджэння Савета Міністраў. Праўда, слова "перадаецца" я ўзяў бы ў двукоссе. Бо з 27 пакояў перададзены пакуль што толькі два. У астатніх застаюцца таварыства цвярозасці, спартсмены, пракуратура Фрунзенскага раёна. Уяўляеце, у памяшканнях, якія памята-юць Купалу, Коласа, Гарэцкага, Ігнатоўскага, цвет беларускай нацыі, цяпер разбіраюцца з рознымі мафіёзй? Такі парадокс магчымы толькі ў нас...
Дык вось. У гэтым гістарычным будынку мы рашылі разам з Міжнароднай арганізацыяй беларусістаў, Згуртаваннем беларусаў свету "Бацькаўшчына" стварыць Усебеларускі Дом, установу нетрадыцыйную, якой быў і Інбелкульт. Яна будзе адкрытай для кожнага нашага суайчынніка дзе б ён ні жыў. Яна будзе адкрытай у поўным сэнсе гэтага слова ( для горада: у асобных пакоях-кабінетах тут размесцяцца экспазіцыі "Беларусы ў свеце”, "Інбелкульт”, "Францішак Скарына", "Беларускаіншанацыянальнае культурнае ўзаемадзеянне”; могуць збірацца тут і розныя нацыянальныя суполкі. Нашы госці будуць мець магчымасць карыстацца Банкам інфармацыі
па беларусазнаўстве, бібліятэкай, для якой зарубежныя сябры ўжо дакляравалі тысячы тамоў "валютных” кніг, іншымі фондамі. А ў падвале, замест піўбара, які хацелі стварыць "цвярознікі", мецьме адрадзіцца "Беларуская хатка", месца навуковых, творчых і дзелавых сустрэч... Вядома, найперш тут будуць працаваць навукоўцы даследаваць праблемы гісторыі і тэорыі беларускай культуры, яе ўзаемадзеянне з іншымі культурамі свету, фармаванне і развіццё нацыянальнай свядомасці, рэліпязнаўства, краязнаўства. Спецыяльны аддзел "Беларусы ў свеце" зоймецца пытаннямі нашай дыяспары ў блізкім і далёкім замежжы, падрыхтуе аднайменны энцыклапедычны даведнік Іяго структуру мы абмеркавалі з кіраўніцтвам "Беларускай энцыклапедыі”, адкуль зыходзіць ініцыятыва). Навуковая праца, вядома ж, будзе спалучацца з асветнай, культурнай дзейнасцю.
Ну, а цяпер можна і да метафараў перайсці.
Калі заўгоАна васпану. Удалым эпітэтам для гутархі пра Усебеларускі Дом мне ўяўляюцца радкі Уладзіслава Галубка: "Прыждзем і мы святлейшых дней, як скончым строіць дом..." 11912). Як бачым, рамантычную мэту будаваць СВОЙ ДОМ НА СВАёЙ ЗЯМЛІ беларуская інтэлігенцыя ставіла яшчэ на пачатку стагоддзя. Скажыце, Адам Восіпавіч, калі глядзець на гісторыю беларусаў панарамна, пачынаючы, напрыклад, ад Новагародскага княства, ці можна вылучыць у нашай гісторыі перыяды сапраўднага пачування сябе гаспадарамі ў сваёй хаце пачування Дому?
- Можна. Асабліва па-гаспадарску адчувалі сябе
Доктар філалагічных навук, прафесар Адам Восіпавіч МАЛЬДЗІС з 1963 па 1991 год працаваў у Інстытуце літаратуры Акадэміі навук Беларусі, дзе ўэначальваў аддзел беларускай дакастрычніцкай літаратуры. Даследчык беларускапольскіх і беларуска-літоўскіх літаратурных і культурных узаемасувяэяў, гісторыі культуры Беларусі (аўтар больш за 10 кніг). Са снежня 1990 узначаліў часовы калектыў Нацыянальнага навукова-асветнага цэнтра імя Ф.Скарыны, з восені 1991 дырэктар установы. Апроч таго, з траўня 1991 прэзідэнт Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў.
нашыя продкі ў сваім Доме ў XV—XVI стагоддзях. Іх мова тады была рэальнай дзяржаўнай мовай Вялікага княства Літоўскага, супольнай дзяржавы некалькіх будучых народаў. Бо, прабачце за адступленне, сёння фактычна дзяржаўнай мовай Рэспублікі Беларусь застаецца мова руская, фактычна гаспадар у сваім доме ўсё яшчэ просіць дазволу пераначаваць пад лаваю (процьму доказаў таму літаральна кожны дзень прыносіць наша прэса)... Дык вось у XV—XVI стст. правы гаспадара былі абаронены артыкуламі беларускамоўнага Літоўскага статута, ледзь не самага дасканалага збору законаў у тагачаснай Еўропе. У Еўропу беларускія землі ўваходзілі тады з годнасцю сваімі добрымі таварамі, сваімі талентамі, мастацтвам (прыгадаем, як у Падуі высока ацанілі веды Скарыны, як у Рыме аднесліся да Гусоўскага). Ды і Еўропа тады імкнулася ў Беларусь колькі яе светлых прадстаўнікоў, да прыкладу, той жа Бернардоні, прыязджала сюды, каб жыць і працаваць, тварыць. Усё гэта давала і дае падставы лічыць той перыяд, часы першага нацыянальнага адраджэння, ЗАЛАТЫМ ВЕКАМ у нашай мікуўшчыне. Залатым у параўнанні з папярэднім і наступнымі перыядамі, з той паланізацыяй і русіфікацыяй, што распачаліся напрыканцы XVI стагоддзя і працягваюцца да сённяшняга дня.
Дадамо, што "залаты век" ВКЛ гэта дасканалая для свайго часу, еўрапейская мадэль уладкавання грамадства, з "вышэйшымі", арыстакратычнымі, і "ніжэйшымі” саслоўямі. Дзейнымі асобамі на рыштаваннях дзяржаўнага Дому бачацца асобы дойліда-працаўніка і дойліда-кіраўніка магната, шляхціца, двараніна... Слухаючы вас, спадар Мальдзіс, я думаю: каб аднавіць дзяржаўную -моц нашага народа, якую яму ў сярэднявеччы прыдавала спалука ніжэйшых і вышэйшых саслоўяў саслоўяў аднаго народа, нам у рэфармаванні грамадства трэба прайсці як бы зваротны шлях, роўны двум стагоддзям, шлях за мяжу 1795 г., ад якое, як вядома, пачынаецца каланіяльная гісторыя нашай Бацькаўшчыны...
- ...Нават не двум, а чатыром стагоддзям. Бо наша становішча і ў XVII—XVIII стст. таксама нельга ідэалізаваць. Беларускія нацыянальныя бядоты, размыванне фундаменту пад нашым Домам пачаліся менавіта тады. Гэты дом, што
раней цвёрда і прама стаяў на сваім грунце, усё больш пачаў нахіляцца ў заходнім накірунку, а потым, згубіўшы раўнавагу, з яшчэ большым імпэтам пахінуўся на ўсход і прабывае ў такім стане да сённяшняга дня. Кволыя спробы прыдаць яму першапачатковы, вертыкальны стан сустракаюць шалёнае супраціўленне (пачытайце "Мы і время”), не, не рускіх, а саміх жа беларусаў, праўда, пазбаўленых пачуцця нацыянальнай годнасці. ёсць рэальная небяспека, што рэзкія, некваліфікаваныя дзеянні па ўзняцці нашага Дома з ненармальнага, нахіленага становішча могуць прывесці да яго расколу на дзве часткі. He дай таго Божа!
У 20-я гады, як сведчыць, прынамсі, статыстыка, Беларускі Дом уздымаўся досыць трывала і кваліфікавана звесткі па "беларусізацыі" таго часу ў параўнанні з днём сённяшнім у Беларусі падаюцца неверагоднымі. Дый урад БССР у 20-я гады, як, здараецца, сцвярджаюць гісторыкі, "пачуваў сябе сапраўды ўрадам, а не правінцыйнай адміністрацыяй"... Калі аб'ектыўна ацэньваць культурныя працэсы 20-х гадоў, дык наколькі рэальным уяўляецца абеларушчванне жыцця ў рэспубліцы на той час?
Ва ўсякім выпадку, больш рэальным, чым сёння. Тады дзяржаўнымі мовамі былі чатыры беларуская, польская, руская і яўрэйская. Але яны не заміналі адна другой, a ўзаемадапаўняліся. Чаму? Ды таму, што беларуская тады фактычна была дзяржаўнай мовай Беларусі, што на ёй гаварыў урад (сёння ж некалькі міністраў і жменька дэпутатаў ад апазіцыі, тое ж у дзелавых колах). Калі б мы былі ў сітуацыі 20-х гадоў, то не было б чаго баяцца і дзяржаўнасці рускай, іншых моў. На жаль, як мы ведаем, усе здабыткі тагачаснай беларусізацыі былі перакрэслены сталінскімі рэпрэсіямі, калі ў душах людзей пасяляўся страх, калі насаджаўся комплекс нацыянальнай непаўнацэннасці беларусаў, што жыве, не дае выпрастацца Дому да сённяшняга дня.
Тут, мабыць, найперш трэба гаварыць пра сіндром страху ў паводзінах Ідый не толькі ў паводзінах у духоўным, унутраным пачуванні таксама) беларускай інтэлігенцыі. Доўгі час, да і пасля вайны, яе дбайна апекавалі органы ідэалагічнага і грамадзянскага нагляду, прывучалі пісаць / гаварыць напаўголасу, напаўдумкі,
напаўпачуцця... Замоўчваліся імёны і факты ў літаратуры, мастацтве, спадчына вам гэта, бадай, вядома як нікому. Ды ці не з гэтай прычыны неафіты беларушчыны 1990-х, маладыя навукоўцы, і гатовы ўсумніцца ў навуковай вартасці напрацовак папярэднікаў?
Ваша навукова-філалагічная кар'ера, Адам Восіпавіч, склалася ў Інстытуце літаратуры Акадэміі навук Беларусі, дзе вы сталі кандыдатам / доктарам навук, доўгі час узначадьвалі аддзел беларускай дакастрычніцкай літарагуры; тады ж, у 60-70-я гады вамі напісана каля дзесятка кніг па гісторыі літаратуры. Ці шмат з напісанага тады вы перапісалі 6 нанава?
Працуючы ў Інстытуце літаратуры, я імкнуўся абаперціся і, лічу, гэта мне ўвогуле ўдавалася на яго вялікасць Факт. He на загадзя і адвольна сканструяваную схему, a на твор, факт біяграфіі, грамадскага жыцця. Адсюль і імкненне да пошукаў новых фактаў, да працы ў архівах, бібліятэках, музеях. Я са шкадаваннем успамінаю час, калі можна было на месяц паехаць у Вільнюс ці Кракаў і там сядзець над рукапісамі. Бо цяпер пераважна праводжу дні на розных пасяджэннях ці ў прыёмных выбіваючы фінансаванне, абсталяванне для таго ж Усебеларускага Дома. Адзіная радасць, што пошукі прадоўжваюць мае былыя аспіранты Алесь Жлутка Іён нядаўна вярнуўся з добрым плёнам з Рыма, куды мне з Генадзем Кісялёвым не ўдалося дарваццаі, Іван Саверчанка, іншыя...