Версіі
Юрась Залоска
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 463с.
Мінск 1995
Тады ж, у 60-70-я гады, былі напісаны кнігі, заснаваныя на рэальных фактах, на знаходках, "Падарожжа ў XIX стагоддзе", "Таямніцы старажытных сховішчаў", "Беларусь у люстэрку мемуарнай літаратуры XVIII стагоддзя” і галоўная сярод іх "На скрыжаванні славянскіх уплываў". Назва яе была ўзята для пэўнага камуфляжу. Бо ў літаратуры XVII— XVIII стст., якая да гэтага лічылася ледзь не адсутнай, галоўнае не ўплывы, а арыгінальная творчасць, барочная, класіцыстычная. I пра гэта сведчылі творы, што там упершыню ўводзіліся ў навуковы ўжытак. Тады ж пісаліся і раздзелы па гісторыі літаратуры, якія сёння не трэба ў пажарным парадку перапісваць нанава. Можа, хіба, удакладніць якія дэталі.
Што ж датычыцца 80-х гадоў, то яны прайшлі ў
карпатлівай рабоце над бібліяграфічнымі картачкамі, над падрыхтоўкай шасцітомнага біябібліяграфічнага слоўніка "Беларускія пісьменнікі", у якім павінен быць прадстаўлены ўвесь мацярык нашай літаратуры. Ужо выйшлі з друку яго першыя тамы. Але вялікай радасці ад гэтага не адчуваю. Занадта доўга, цэлыя два гады гэтыя тамы праляжалі набранымі так што нельга было ўнесці нават самыя важныя змены {смерць пісьменніка, да прыкладу). А да таго яшчэ тры гады праляжалі без руху ў выдавецтве... Чаму? Ды таму, што ў першым томе былі ў алфавітным парадку і Антон Адамовіч, і Вінцук Адважны, і Францішак Аляхновіч, і Наталля Арсеннева... Яшчэ на пачатку 80-х гадоў мы разумелі, што беларуская літаратура адна, непадзельная, і рызыкнулі ўвесці гэтыя імёны ў слоўнік. Вядома, у духу таго часу ішлі на пэўную страхоўку, ужывалі ў біяграфіях фармулёўкі, якія сёння гучаць наіўна або недарэчна. Але, паўтараю, усё гэта пісалася год восем-дзесяць назад, калі і гэтыя імёны выклікалі жах пры абмеркаванні, і сам слоўнік выглядаў нечым непатрэбным, і ваш пакорны слуга хадзіў у "агентах ЦРУ”... Рыхтаваць бы слоўнік нанава, на сённяшняй фактычнай аснове... Ды няхай жа ідзе ў свет такім, які ёсць, якім нарадзіўся год дзесяць назад. Асноўнае ў ім, паўтаруся, яго вялікасць Факт. А факты не старэюць.
Ну, відаць, у "агентах ЦРУ" вы хадзілі не выпадкова... Лагічна дапусціць, што калі творчая дзейнасць у галіне нацыянальнай культуры ўзмоцнена кантралявалася рознымі першымі аддзеламі Іа што гэта такое, ваш малодшы супрацоўнік, аднак жа, заспеў уведаць напрыканцы 80-х), дык павінна было існаваць нейкае таемнае сумоўе і стасункі людзей літаратуры / мастацтва, нешта накшталт масонскага руху ў культуры. Наколькі падобная з'ява ў Беларусі сапраўды мела месца?
Мела! Безумоўна мела! "Масонства" тады засяроджвалася на прыватных кватэрах, дзе ў час сямейных ці нейкіх прыдуманых урачыстасцяў можна было выгаварыцца, абмеркаваць супольныя "хады" у абарону чагосьці або кагосьці. Збіраліся ў Караткевіча, у інтэрнацкім пакоі Прашковіча, іншых супрацоўнікаў Інстытута літаратуры. Зрэшты, і там трэба было асцярожнічаць. Бо часта з’яўля-
ліся нейкія асобы збоку, да якіх {можа, часам і няслушна) мы адносіліся з насцярогаю. У такіх выпадках Караткевіч патрабаваў : "Хлопцы, у маёй прысутнасці пра палітыку не гаварыць”. Але тады (як і цяпер) беларуская мова, культура, спадчына таксама былі палітыкай. Тут, а не ў афіцыйным палітычным жыцці вырашаўся лёс нацыі...
Праца ННАЦ імя Ф.Скарыны, рух вакол яго таксама ствараюць уражанне нейкай засакрэчанасці і таямніцы... Пра Цэнтр ходзяць легенды. He ведаеце? Па-першае, легенда "гераічная”: Цэнтр мозг Адраджэння; па-другое, легенда "лірычная": што Скарынаўскі цэнтр збор паэтаў... Ды легенды, вядома, нараджаюцца людзьмі і вакол людзей. Людзі, асобы душа кожнай установы, тым больш культурнай. Раскажыце, калі ласка, пра калектыў Цэнтра, адносіны паміж супрацоўнікамі, ну і, канешне, ваша стаўленне да "легенд"?
Што ж, як казаў Караткевіч, чалавек, а тым больш нетрадыцыйная ўстанова павінны абрастаць міфамі, нібы карабель ракавінкамі. Легенды дапамагаюць у будзённым жыцці, калі яны вырастаюць з рэальнасці. Але міфы пра "мозг Адраджэння” і "збор паэтаў", гаворачы словамі Марка Твэна, яўна перабольшаны. Мы хацелі б стаць "мозгам”, але пакуль што, хутчэй, з'яўляемся пальцамі на рабочай, мазольнай руцэ.
Што ж датычыцца паэтаў, дык іх у нас толькі двое Алесь Разанаў і Алег Бембель (Зьніч). Але плату яны атрымоўваюць (ці, прынамсі, павінны атрымоўвацьі не за літаратурную, а за навуковую творчасць. Алесь Разанаў яшчэ і ўдумлівы даследчык, кваліфікаваны рэдактар. Мецэнацтвам за кошт кволага дзяржбюджэту мы не маем права займацца. Гэта, мабыць, зразумела Галіна Дубянецкая, чые паэтычныя здольнасці я стаўлю вельмі высока, і падала заяву на звальненне. Для мяне гэта было трагедыяй, але непазбежнай. Як і паступленне ў аспірантуру Ігара Бабкова.
Але, як кажуць, незаменных людзей няма. Хто цяпер складае ядро калектыву, рэалізоўвае навуковыя праграмы?
Што датычыцца калектыву, то, я лічу, ён сапраўды складаецца ў сваёй большасці з Асоб. Адны з іх, да прыкладу Уладзімір Анічэнка, Генадзь Каханоўскі, Уладзімір
Конан, Вячаслаў Рагойша, Алесь Разанаў, Мая Яніцкая, ужо рэалізаваліся як творцы, як даследчыкі. Іншыя (Алесь Анціпенка, Эдуард Дубянецкі, Лідзія Кулажанка, Сяргей Купцоў, Захар Шыбека) актыўна выяўляюць сваё ікдывідуальнае "я". Прыходзяць неардынарныя людзі, якія пачынаюць новыя напрамкі: Юрка Вашкевіч "польскі", Янка Войніч "літоўскі", Віталь Зайка, які цяпер знаходзіцца на гадавой стажыроўцы ў Оксфардзе, "габрэйскі”, Мікола Матрунчык "праваслаўны", Святлана Грачухіна, якая атрымала трохгадовую стажыроўку у Рыме, "каталіцкі", Сяргей Абламейка "уніяцкі”. А чым не індывідуальнасці Вольга Гапоненка і Марыя Міцкевіч, што працуюць на паграніччы "фізікі" і "лірыкі", ці Юрась Жалезка, які вывучыў з дзесятак замежных моў, перакладае на кожную з іх і да таго пачаў пісаць вершы?!
Есць у нас і тмала "непрыкметных" у друку людзей (Валянціна Грышкевіч, Браніслава Котава, Уладзімір Ларчанка, Таццяна Махнач, Наталля Пятровіч, Галіна Урупіна), якія любяць "чарнавую" работу: запаўняюць бібліяграфічныя карткі для Банка інфармацыі, сістэматызуюць архіўныя крыніцы, складаюць даведнік "Літаратурныя мясціны Беларусі". Але гэта якраз тая глеба, без якой нельга ўзрасціць ураджай нацыянальнага адраджэння.
Як бы вы, спадар Мальдзіс, ні імкнуліся стварыць бачнасць бесканфліктнасці ў калектыве, мушу, аднак, вам запярэчыць... Непаразуменне між старэйшымі і малодшымі ў грамадстве ўвогуле, а ў гуманітарнай навуцы і пагатоў, існавала заўжды. Наколькі гэтая праблема актуальная для калектыву "скарынаўцаў"?
Сваім малодшым калегам я хацеў бы пажадаць толькі аднаго: пераўзысці нас. Пераўзысці найперш сваёй працавітасцю, павагаю да таго ж Факта. I больш смела, у параўнанні з нашым, усё ж закамплексаваным пакаленнем уваходзіць у Еўропу, лепш ведаць мовы, здабыткі заходняй культуры. А яшчэ ніколі не зведаць таго, што зведалі мы ў часы таталітарызму. Каўбаса (прынамсі, ліверная) тады нібыта і была. Але быў і страх.
Што ж, ваша пажаданне каб Богу ў вушы... Але, на маю думку, будзе справядлівым прызнаць, што маладое пакаленне застаецца заложнікам спадчыннага страху
старэйшага пакалення. Прыклады? He была адзначана дзяржаўнай прэміяй за 1992 год фундаментальная праца па скарыназнаўстве з-за таго, што ўзніклі рознатлумачэнні Іпадкінутыя збокуі імя I вераспавядання Скарыны: ці то "Францыск", ці то "Францішак”, ці то "Георгій”; ці то праваслаўны, ці то католік... Дзе тут ісціна, урэшце?
Імя Скарыны не прадмет для спекуляцый, тым больш у лістах, адрасаваных Камітэту па дзяржпрэміях, які на дзве трэці складаецца з прадстаўнікоў дакладных навук і таму не змог адразу разабрацца, адкуль і чаму пайшлі сумненні. Скарыну трэба называць толькі так, як ён называў (у прадмовах і пасляслоўях да перакладу Бібліі) сябе сам: Францыскам ІчасцейІ ці Францішкам (радзей). Безумоўна, да каталіцкага хрышчэння (для мяне гэта несумненны факт) у яго было праваслаўнае імя. Можа і Георгій. Але гэта трэба яшчэ даказаць абапіраючыся на дакументы, а не на магчымую апіску каралеўскага канцылярыста.
Што датычыцца веравызнання Скарыны, дык для мяне бясспрэчна, што, будучы католікам і адрасуючы свае выданні праваслаўнаму люду "посполнтому", паядноўваючы ўсходні і заходні абрады, ён найперш адчуваў сябе хрысціянінам, чым паказвае прыклад і нам. Абапіраўся на старажытнахрысціянскія традыцыі. Прадбачыў, што рэлігійнае супрацьстаянне фатальна адаб'ецца на лёсе яго народа, яго нацыянальнай самасвядомасці. Тут Скарына блізкі да ідэй сучаснага экуменізму. Як і полацкія бернардзінцы (паводле Я.Кантака, у іх, паслядоўнікаў св. Францішка, сям’я Скарынаў прыняла хрост), што, хрысцячы ў каталіцкую веру, прызнавалі важным і першы, праваслаўны хрост.
Адсюль і "надканфесійнасць" Скарыны, адчуванне належнасці і да праваслаўнага, і да каталіцкага светаў. Найперш Скарына Асоба, пачынальнік беларускага Адраджэння. Яго веліч (асабліва як перастваральніка Бібліі) мы, як паказвае практыка, цяпер толькі пачынаем усведамляць...
Быў Скарына і ці не першым беларускім прадпрымальнікам, што сам шукаў сродкі на выданне сваіх кніг, займаўся камерцыяй. Выдае, Скарынаўскі цэнтр не пазбег долі свайго патрона: вядома пра вашыя сувязі з фондам амерыканскага капіталіста Дж.Сораса. Па-ранейшаму за
мяжой лягчэй знайсці паразуменне ў культурных патрэбах, чым у роднай дзяржаве?
3 фондам "Сорас-Беларусь" у нас сапраўды ўсталёўваюцца добрыя адносіны. Яго кіраўнік, спадарыня Элізабет Смэдлі, прапанавала мне ўвайсці ў лік яго заснавальнікаў (вядома сімвалічных, бо ўклад тут магчымы толькі ў выглядзе ідэй). Але да якога канкрэтнага фінансавання яшчэ далекавата. Таму спадзяёмся найперш на свае сілы. Пры ўдзеле Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў створаны навукова-вытворчы цэнтр "Аднова", на чале якога стаў вопытны і ініцыятыўны прадпрымальнік Аляксей Кудрэйка. Зоймецца ён і выдавецкай дзейнасцю. A пры нашым Цэнтры ствараецца дабрачынны фонд "Скарынія”.
Адчуваем мы дапамогу і ад вядомай беларускай фірмы "Дайнова". Верыцца, нашы мамантавы, траццяковы і марозавы на падыходзе.
У комплексе праблем, звязаных з будоўляй Усебеларускага Дому, акрамя метафарычнай часткі, ёсць і зусім канкрэтныя. Напрыклад, працэс вяртання твораў матэрыяльнай ідухоўнай культуры беларусаў, што "шляхамі няправеднымі" апынуліся за мяжою. Вы, як вядома, уваходзіце ў абедзве "камісіі вяртання" Беларускага фонду культуры і Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. Вы можаце сёння параўнаць, які абем культурнай спадчыны беларусаў знаходзіцца тут, дома, а які па-за межамі краіны? / ці мажліва неяк храналагічна ўзнавіць працэс вывазу культурных каштоўнасцяў з тэрыторыі сучаснай Беларусі, калі ён пачаўся і ў якім кірунку вывезена больш на Захад ці на Усход?