• Газеты, часопісы і г.д.
  • Версіі  Юрась Залоска

    Версіі

    Юрась Залоска

    Выдавец: Тэхналогія
    Памер: 463с.
    Мінск 1995
    144.09 МБ
    Вываз каштоўнасцяў пачаўся яшчэ ў XVI стагоддзі: прыгадаем паход Івана Грознага, калі ў Маскву трапілі зборы з Полацка. Дарэчы, у друку прамільгнула вестка, што ў Аляксандраве выяўлена бібліятэка Івана Грознага. Калі гэта так, то трэба пацікавіцца, што там ёсць з полацкіх кніг рукапісных і друкаваных.
    Што ж датычыцца накірункаў, дык на ўсход трапіла больш, чым на захад. У пасляваенныя гады многае з таго, што было вывезена ў Германію, праследавала "транзітам” праз Беларусь у Расію. Да прыкладу каменныя "бабы” з Мінскага музея і інш.
    Над праблемай пошукаў, фіксавання і вяртання нашых скарбаў сёння ў нашым Цэнтры працуе цэлы аддзел. Выдадзены зборнік "Вяртанне”. 3 апублікаваных там дакументаў вынікае, што толькі ў Маскве і Пецярбурзе ці толькі ў Варшаве і Кракаве беларускіх матэрыяльных каштоўнасцяў болей, чым ва ўсіх зборах Беларусі, разам узятых. Усё гэта, у сілу сваіх магчымасцей, мы імкнёмся выявіць і вярнуць. He заўсёды, на жаль, для гэтага ёсць юрыдычныя падставы. У такім выпадку вяртанне гэта публікацыя, мікрафільмаванне або дэманстрацыя на абменных выставах.
    Ці існуе нейкая дзейсная працэдура вяртання духоўнай спадчыны хаця б у межах СНД, і чаго можна чакаць у гэтай справе ў бліжэйшы час?
    Дзеля гэтага створана спецыяльная міждзяржаўная камісія. Нядаўна ў Мінску адбылося яе першае пасяджэнне. Мы распрацавалі праект адпаведнага пагаднення паміж краінамі СНД, палажэнне аб дзейнасці камісіі. Але... прадстаўнікі Расійскай Федэрацыі на пасяджэнне не з’явіліся і нічым сваю адсутнасць не растлумачылі...
    Больш перспектыўна, на мой погляд, выглядаюць нашы двухбаковыя беларуска-украінскія, беларуска-літоўскія і беларуска-польскія ўзаемадачыненні. Перамовы, афіцыйныя і напаўафіцыйныя, тут ужо вядуцца, і яны могуць даць добры плён. Прынамсі, новы міністр культуры і адукацыі Літвы спадар Д.Трынкунас у час візіту ў Мінск прыхільна аднёсся да ідэі аднаўлення Віленскага беларускага музея, украінскія калегі да вяртання ў Гродна бібліятэкі Храптовічаў. У Наваградскі краязнаўчы музей перададзены архіў ураджэнца Беларусі, аднаго з пачынальнікаў амерыканскай астранаўтыкі прафесара Барыса Кіта, што цяпер жыве ў Германіі. Трэба думаць, працэс гэты будзе развівацца.
    Мне здаецца, наша грамадскасць яшчэ не ўсвядоміла як след, што гэта значыць не мець у сябе дома большую частку спадчыны... Дык на што, на якія рэаліі спадзявацца беларусам у такім становішчы? Вы, наколькі мне вядома, прыхільнік беларуска-літоўскага геапалітычнага паяднання?
    У будучыню гляджу аптымістычна. Бо ўнутраны, духоўны патэнцыял беларускай нацыі на сёння яшчэ далёка
    не рэалізаваны. I рэалізуецца ён, відаць, не раней, як у новым тысячагоддзі. Што ж датычыцца беларуска-літоўскай супольнасці, то само жыццё, эканамічны і палітычны крызіс падштурхоўваюць нас (як бы мы таму ні супраціўляліся) да такога з’яднання. Гэта адпавядала б нашай гістарычнай традыцыі {залаты век у Вялікім княстве Літоўскім), інтарэсам абодвух народаў. Тая граніца, на якую цяпер затрачваецца столькі сродкаў, была праведзена адвольна, "па жывому", і тое, што творыцца на гэтай граніцы Іда прыкладу, у маіх Гудагаях), нагадвае змрочны фарс, патрэбны хіба што прыхільнікам новых карабахаў ці босній...
    Беларуска-літоўская супольнасць павінна стаць часткай цэнтральнаеўрапейскай супольнасці. Нездарма географы сцвярджаюць, што цэнтр Еўропы знаходзіцца недалёка ад Мінска...
    Дзякуй, Адам Восіпавіч, за гутарку, іхай зладжваецца надалей праца Цэнтра імя Ф.Скарыны.
    Замест P.S. (Самацытата).
    "МІНСК НІКОЛІ HE БЫЎ ДЛЯ МЯНЕ ДОМАМ..."
    13 інтэрв’ю часопісу "Беларусь", лістапад 1992)
    -Калі сёння спрачаюцца, куды нам, беларусам, вяртацца у Еўропу ці' ў Азію, дык гэта ўсё адно штучныя, надуманыя кірункі вяртання. Вяртацца трэба да саміх сябе і ў біблейскім, і ў культурным, і ў геапалітычным сэнсах.
    Мы мусім сцвердзіць максіму БЕЛАРУСАЦЭНТРЫЗМУ, пачаць мысліць сябе цэнтрам саміх сябе і ўсяго астатняга. Бо мы перадусім цэнтр саміх сябе, а ўжо затым Еўропы ці больш маштабнай прасторы, скажам, Сонечнай сістэмы...
    Колісь цэнтрамдля беларусаў была Вільня горад беларускага жыцця, ашчадніца нацыянальнай духоўнасці. Усё пачалося ў ёй... Без Вільні мы засталіся без унутранага цэнтру, і паглядзіце, што сталася з культурай, яна дэградавала... Менск? Менск такую функцыю нацыянальнага урбаністычнага цэнтру ніколі не выконваў і, мабыць, не можа яе выконваць у прынцыпе з-за свае правінцыйнае гістарычнае прыроды. Менск, прынамсі, ніколі не быў для мяне Домам прыцягальным / свойскім, як бацькоўская хата...
    Вось дзе драма: як набыць не, не адваяваць канкрэтна Вільню ці што Іншае а набыць які-колечы праўдзіва-беларускі цэнтр, вакол якога ўзніклі б сілы прыцягнення. Магчыма, такіх
    унутраных "цэнтраў прыцягнення" можа быць некалькі Іімі вельмі нават верагодна што стануць у перспектыве абласныя гарады апроч гістарычных сталіц, такія гарады, як Маладзечна, Ліда, Ваўкавыск, Баранав/чы і інш.), але ўсё адно павінна ўзнікнуць сілавое поле культуры. У бязважкавым стане, без метафізічнае напругі нам наўрад ці ўдасца пераадолець мёртвую, удушлівую абалонку знешняга свету, прарвацца да саміх сябе.
    А трэба прарвацца.
    3 ДЗЕННІКА*
    9.12.1992
    * * *
    Мы ўсе раўнапраўныя ўладальнікі спадчыны. Кожны з нас, нашчадкаў беларускага роду, можа ў аднолькавай ступені разлічваць на ўладанне спадчынай пакаленняў прылучэнне да спракаветнай культурн ай традыцыі. Перад продкамі няма лепшых і горшых нашчадкаў, усе роўныя.
    Трэба толькі захацець быць моцным, і ты адчуеш, як твая існасць стане напаўняцца спадчынай. I не будзе канца-супынку гэтаму напаўненню, бо яно бясконцае. Бо ты, хто захацеў стаць моцным, таксама робішся бясконцым.
    Усё што-кольвек матэрыялізаванае і адухоўленае, што атачала наша дзяцінства і немаўляцтва, выпраменьвала на нас хвалі, сугучныя з Космасам... Драўляны ложак, нізкая столь, печ, смальнякі пад печчу; густая трава ўлетку пад нагамі, манументальныя сумёты снегу ўзімку; цёплы сырадой і пахмянае сена; сабака з катом; развораная ўвосень глеба, з якое выпадаюць белыя камы бульбы; бабульчыны аповяды пра вайну, пра паноў, пра бежанства ў 1914 годзе, пра царкоўнапрыходскія школы, у якіх за адзін год вучыліся чытаць і пісаць... Сваркі бацькоў, якія на чымсьці не пагадзіліся... Усё гэта дух цябестварыўшай рэчаіснасці, пяшчотная аўра дзяцінства.
    *
    Запісы пасля наведвання лекцый Міхася Раманюка; Міхась Хведаравіч РАМАНЮК кандыдат мастацтвазнаўства, прафесар, загадчык кафедры тэорыі і гісторыі мастацтва Беларускай акадэміі мастацтваў, аўтар унікальнай этнаграфічнай працы-альбома "Беларускае народнае адзенне" 11981).
    Аўра дзяцінства, сфармаваная ў бацькоўскай хаце, відаць, застаецца, застывае нязменнай у эфірнай прасторы. Мабыць, таму спалучэнне э атрыбутамі твайго крэўнага паходжання дае нечаканы ўэдым духоўнай энергіі ці то пасля наведвання музея, дзе ты пабачыў ззелянелыя бязмены і хамуты, ці то падчас спеваў гурта "Ліцьвіны", ці то гартаючы альбом М.Раманюка...
    Дома, аднак, ты даўно ўжо не раўнапраўны насельнік, a прышэлец. Звычайна бракуе часу, каб узнавіць цалкам страчаную повязь з домам. Чагосьці будзе не ставаць заўсёды...
    Але ты маеш права стаць "жыхаром свету" хіба толькі пасля таго, як застаўся адзін на гэтай зямлі. Сусветнасць стан душы ўжо адзінокіх, страціўшых сваіх родавых папярэднікаў бацьку і маці людзей... Пакуль жа ты ў повязі з бацькамі, пакуль чуеш іх жывыя галасы ты не можаш пачувацца жыхаром свету. Ты трошкі вышэй...
    Застаецца толькі адно: усёчасна вяртацца дамоў. Бо ён яшчэ стаіць, наш Дом, яшчэ жывыя і дыхаюць яго насельнікі нашы бацькі-вяскоўцы... Усё, як і раней: узыход / заход сонца, млоснае поле, ток мовы.^ Усё-такі глыбінны, субстанцыйны сэнс маюць для быцця чалавечага гэтак званыя канстанты нашага існавання, тое, што не мяняецца. Нездарма англічане так шануюць свае традыцыі і завядзёнкі ад даўніх часоў, такія кансерватары ў сферы побыту / норааах; невыпадкова дзяржаўнай рэлігіяй Японіі ажно да сярэдзіны XX стагоддзя быў спракаветны сінтаізм; не ад пустога ж у Кітаі сучасным існуюць нязменнымі культы старажытных эпох, жывыя даасізм, канфуцыянства, дзэн... Добра, калі табе ёсць куды вяртацца...
    ГАСПАДАР ГРААЛЯ Нарыс-эсэ
    "Адзіны наш павадыр гэта самота па доме".
    Герман ГЕСЭ. "Стэпавы Воўк"
    ...Рэчы насяляюць чалавечы свет, яго рэчаіснасць, і жыццё чалавека цячэ ў рэчышчы, абумоўленым рэчамі, не могучы выхіліцца з-пад іхняга ўплыву і не могучы заставацца там, дэе застаюцца яны.
    Страчваючы рэчы, чалавек сірацев, нібыта страчваюцца яго стрыечныя двайнікі, і набывае новыя магчымасці ў новай сустрэчы з імі.
    Чалавек трымаецца за рэчы, як за парэнчы, і яшчэ невядома, хто болей каго не хоча адпусціць ад сябе ці ён іх, ці яны яго.
    Алесь РАЗАНАЎ. "Рэчы"
    ...Як я апынуўся ў мініяцюрнай аўдыторыі Беларускай акадэміі мастацтваў на лекцыі М.Раманюка нават і не памятаю. Пэўна, ногі самі прывялі. Для нас, блудных сыноў вёскі, у гэтым спрэс прадказальным горадзе шмат што адбываецца бессвядома, "само". Асірочанае лібіда Іпа К.Юнгу, а не па сп. З.Фрэйду!) шукае вяртання да любых сілкавальных рэаліяў да таго свету, з якога ты выйшаў у "адкрыты Космас" здэградаванай, але прыцягальнай цывілізацыі. I вось ментальна ты ў Горадзе, а на г.зв. тонкім, душэўным, сфармаваным ад вясковага дзяцінства ўзроўні Дома, у вёсцы. I няма канца-краю гэтай драме "расшчэпленага духу"...
    Таму і здараецца, што а-гароджаны дух неўпрыцям шукае вяртання ў мінулае, у лона Першапрычыны і Цэласнасці.
    На эмпірычным узроўні гэта выяўляецца ў змене твайго зроку: вяртаючыся Інаездамі) дамоў, ты, ужо спазнаўшы самоту "расшчэпленасці", іншымі вачамі пачынаеш глядзець на вёску; звыклыя рэаліі робяцца незвычайнымі, набываюць ледзь не сімвалічны сэнс. Добра памятаю, напрыклад, як хату майго дзеда яго дзеці-гарадчукі, што прыязджалі
    ў летнія водпускі і жылі ў сястры, маёй маці, называлі жартам "музеем". "Пайшлі на Груд, у музей!" гаварылі, як збіраліся ісці ў адведкі з Навасадоў Інаша вёска) на малую радзіму, у суседнюю вёску Груд, скуль была маці. / сапраўды, то быў музей: захавалася даваеннай будоўлі хата Іу ёй ніхто пасля смерці дзеда не жыўі; на падвор'і хлявы, свіронак, пуня, дрывотня, істопка, склеп, калодзеж з асверам, садок з вуллямі Іпчолы перавяліся на другі год пасля смерці дзедаі. У хаце усё цэлае: печ, печка, сярэднявечныя даўгія лавы, столкі, шафы, кросны, начынне; у сенцах арэхавыя драбіны, кублы, цабры, саганы, кошыкі, начоўкі, жорны... На гарышчы пэўнага прызначэння кацёл, змеявік, ёмістасці... / адзенне: безліч фартухоў, "сачэкаў", нейкіх узораў, вышытых на кавалках матэрыі спраўных яшчэ кажухоў аўчыных. I асабліва ўражвала не так прыгоствам, як "удобствам" дзедава суконная шэрая бурка, пашытая да вайны паразоўскім шаўцом Зэйдхам адмыслова дзеля выездаў зімой у пушчу Іу прыбелавежскія балоты, па сена, якое там загатаўлялі). Казалі, дзед у ёй ніколі не замярзаў, нават у самыя моцныя маразы...