• Газеты, часопісы і г.д.
  • Версіі  Юрась Залоска

    Версіі

    Юрась Залоска

    Выдавец: Тэхналогія
    Памер: 463с.
    Мінск 1995
    144.09 МБ
    Дзеці, як бачым, нічога дзедавага не ўзялі з хаты: увесь скарб застаўся на месцы. Сапраўдны музей застаўся! Для мяне, аднак, істоты рамантычнай, дух дзедавай сялібы, дзедаўшчыны, сублімаваўся не ў бурку і не ў змеявік Іхоць, папраўдзе, гадуючыся змалку ў дзеда і бабы, часта-такі прысутнічаў, седзячы на каленях у дзеда, на містэрыі "капкап"...), а ў горка-церпкі пах палыну, якога на пясчанай зямлі расло немаведама колькі, і я, малы, часта блытаўся ў яго зарасніках і задыхаўся ад гэтага паху, ратуючыся ў палыне ад злосных гусей і пагрозліва-напышчаных індыкаў... Пах палыну пах майго дзяцінства, пах маёй радзімыпрарадзімы, пах мянестварыўшай рэчаіснасці...
    Вось нечакана спазнаўшы ў гэтым пачварным Менску, дзе сцены цябе не трымаюць і цяпло чалавечых адносін захоўваецца, мабыць, толькі ў межах асобных кватэр Іі то не ва ўсіх), тугу па музеі, я і прыйшоў у майстэрню Міхася Хведаравіча Раманюка. I не памыліўся: я знайшоў у ёй дух нашага музея. Зрэшты, я цвёрда ведаў, што не магу яго не знайсці хоць дзе-небудзь, калі не ў Беларусі савецкай, дык у свеце касмапалітычным; подступы да яго ўжо былі: у
    Вільні, уГорадні, дзе караскаўся да старажытна-недасяжнай Каложы... паўз гэткія ж параснікі палыну, як ля дзедавай сялібы Іа ў Вільні адчуваючы дзе-небудзь на вуліцы Субачяўс альбо ля Вострай Брамы дух музея Вялікага, Усебеларускага..]. У майстэрні Міхася Раманюка, на Танкавай у Менску Іу адным доме, дзе жыве / Васіль Быкаў, дзе таксама майстэрня Яўгена КулікаІ, я знайшоўдух музея малога, таго, дзедавага; музея-рэчы, музея-плоці, музеявобраза... Я зразумеў што калі хочаш свайму дзіцяці паказаць нешта музейнае, дык майстэрня Міхася Раманюка бадай што / будзе тым адзіным сапраўдным, нефалывывым музеем сярод усіх бачаных менскіх музеяў а ля "дзяржавусграндыёзус". Гэты, раманюкоўскі музей-майстэрня дыхае домам, а майстэрня-дом захоўвае пах музея...
    Кабнацыя мела свой твар, ёй патрэбны музеі. Я ведаю музеі і сталічныя і мясцовыя духу народа ў іх няма. У іх ганаровыя граматы і медалі, сцягі і "кубкі", а сапраўднага духу народа няма. Што сабрана ад "поль скага часу", тое яшчэ захоўваецца, а глыбей нічога няма. Работнікі музеяў пасля вайны амаль нічога / не сабралі... Патрэбны пэўныя тыпы музеяў Музей саломкі, напрыклад. У нас такія брамы XVIII стагоддзя... Пярліны. Hi ў воднага народа няма такіх... А літоўцы зрабілі музей бурштыну... Хіба што нашыя літаратары паспелі стварыць свае музеі. Мастакі ж на сёння не маюць нават карціннай галерэі. Няма куды весці дачку-школьніцу, каб паказаць у м у з е і гісторыю Беларусі. Такога музея няма...
    Ці тое ж праз карціны. Бо калі гэта народ, дык яго станаўленне павінна быць адлюстравана ў мастацкай творчасці. Украінцы выдаюць альбом "Украінскае вяселле", а мы такога не выдалі таму што мастакі не лічаць патрэбным такія з'явы фіксаваць...
    -	Можа, ім "не давалі" гэтага рабіць?
    -	Партыя сапраўды імкнулася ўсіх творчых людзей выраўняць у адзін рад. Распрацоўваліся адны й тыя ж тэмы, "нацыянальнае"лічылася толькі формай... Але ўсё залежыць ад памкненняў асобы. Я "палявік". У тыя часы формай
    творчага існавання для мяне была палявая работа Іпрафесіянальны выраз: азначае непасрэдны збор эмпірычнага навуковага матэрыялу, які яшчэ нідзе нікім не фіксаваўся, і ўвод яго ў навуковы ўжытак. Ю.З.І. Я тады ўсведамляў сваю місію найперш як місію збіральніка эмпірычнага матэрыялу з этнаграфіі беларусаў, фіксуючы яго ў дзённіках, апісаннях, фотаздымках, картатэках; урэшце, збіраючы аўтэнтычныя рэчы. Магчыма, збіральніцтву было аддадзена зашмат увагі і высілкаў нашмат больш, чым для сістэматызацыі і асэнсавання сабранага, але я, прынамсі, ведаў, што пасля мяне застанецца інфарм а ц ы я пра рэчы; зафіксаваная, не згубленая, застанецца памяць пра традыцыйную хультуру Інайперш матэрыяльную) для далейшай апрацоўкі, асэнсавання тымі, хто прыйдзе пасля мяне...
    ...У майстэрні-музеі рэчы спрэс аўтэнтычныя, сабраныя з усёй Беларусі, прадметы традыцыйнай культуры: ёсць і дзівосныя вырабы з саломкі, збаны і збанкі, драўляныя ляльхі, скульптура, маляванкі. Апроч рэальных рэчаў, ёсць рэчы ідэальныя, рэчы-інфармацыя: фотазбор, негатывы, апісанні, картатэка па розных праявах традыцыйнай культуры ў Беларусі. Напрыклад, пахавальны абрад зафіксаваны толькі Міхасём Раманюком: афармленне магіл і дамавін Іможа прачытаць цікаўным лекцыю "Арнамент дамавін"), апусканне нябожчыка ўмагілу, змесціва жаночага клуначка "на смерць" Іа гэты звычай і па сёння вядзецца ў вёсках, / што ты можаш адчуваць, пачуўшы раз ад маці, што яна ўжо падрыхтавала свой "клуначак", і ён будзе ляжаць вунь там?..І. Дарэчы, незмяняльны на працягу стагоддзяў пахавальны абрад адлюстроўвае, можна сказаць, саму сутнасць традыцыйнай культуры унікальнай, непадлеглай модзе. За гэтыя яе якасці Міхась Раманюк / прыкіпеў да вёскі найбольш...
    А пачыналася ўсё з другога курса Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута Іфакультэт дэкаратыўнапрыкладнога мастацтва, спецыяльнасць "мастак-мадэльер"І. Тады, пры канцы 1960-х, Міхась з'ездзіў у адну з першых
    этнаграфічных экспедыцый на поўнач Гродзеншчыны. Хоць сказаць ''экспедыцыя” было б, відаць, нацяжкай: проста вандроўка апантаных, захопленых ідэяй збору "народных" рэчаў студэнтаў. Першаадкрывальнікам вёскі пасля вайны быў не хто Іншы, як Лявон Баразна, які паводле сваіх вандраванняў па вёсках Гродзеншчыны склаў Імправізаваны, аматарскі альбом у асноўным са здымкаў адзення / прылад працы Ігэты рарытэтны альбом з беларускай этнаграфіі знаходзіцца ў архіве Міхася Хведаравіча, я яго гартаў. Ю.З.). Баразна I натхніў студэнтаў ідэяй этнаграфізму, заразіў сваёй мовай / патрыятызмам... Потым ужо яны самахоць рухаліся ў навуку I пракладвалі там новыя кірункі...
    Міхась Раманюк на дзесяцігоддзі аддаў сябе вёсцы; няма, бадай, на Беларусі зараз мястэчка ці буйной вёскі, дзе бён ні быў. Па сутнасці, ён ператварыўся ў сапраўднага "народніка", бо збор аўтэнтыкі быў толькі часгкай, можна сказаць, фармальнай, больш шырокага / глыбокага духоўнага пранікнення ў сялянскі свет Беларусі. Бо дзеля таго, каб заглянуць у той клуначак "на смерць", трэба было перш прайсці шлях да душы тае жанчыны, выслухаць яе, можа, найшчырэйшую за ўсё жыццёдушэўную споведзь, паспагадаць гаротніцам і небаракам... I толькі потым, можа, скарыстаць што-колечы з няхітрага скарбу, а то й не скарыстаць...
    Людзі перада мной адкрываліся, бо я не лез да Іх наўпрост, без жадных перасцярог, а знаёміўся спакваля, пытаўся заўжды спачатку пра лёс, долю, і толькі потым прасіў расчыніць куфар альбо камору. На ўвагу да іхняга жыццёвага лёсу людзі неяк удзячна адгукаліся; я адчуваў, што гавораць яны вельмі шчыра, спавядальна... Цяпер моцна шкадую, што не было ў мяне тады магнітафона, што не запісваў тыя спавяданні атрымалася б, відаць, цэлая энцыклапедыя лёсаўбеларускага сялянства... Сотні, тысячы сустрэч-знаёмстваў і столькі ж лёсаў-аповядаў... Потым, перазнаёміўшыся, людзі паказвалі і андарак "на смерць", / кашулю, / хустку... Вельмі шкадую, што не запісваў тых
    расповядаў...
    Затое збіралісярэчы, асабліва расла калекцыя народнага адзення. На яе аснове пазней і было зроблена Міхасём Хведаравічам мастацтвазнаўчае раянаванне народных строяў Беларусі і выдадзены альбом-энцыклапедыя галоўн ая, як ён лічыць, яго "заслуга” ў культуры. He йнакш дзякуючы таму Беларусь з канца 70-х пачала займаць свой "пасад між народамі" не ў чыім-небудзь, а ў сваім, адметным, аўтэнтычным убранні: калекцыя адзення М.Раманюка экспанавалася ў Парыжы, Ліёне, Санкт-Пецярбурзе, Кіеве... Пачалі знаходзіцца пэўныя падабенствы касцюма беларускай жанчыны канца XIX пачатку XX ст. і ўбрання жанчыны галандскай... і інш.
    ...Чаму літоўцы, эстонцы імкнуліся да незалежнасці мацней, чым мы? Таму што халі ў іх нацыянальнае свята, то інтэлігенцыя апранала народныя касцюмы і выходзіла на вуліцы, плошчы Ісам бачыў, калі вучыўся ў Вільні. Ю.З. Карнавалізацыя ўсёй краіны). У салонах-магазінах яны куплялі касцюмы, вырабленыя аўтэнтычнымі майстрамі, творчасць I праца якіх там заўсёды цанілася і цэніцца вельмі высоха, нашмат вышэй, чым у нас. Прысутнасць аўтэнтычных рэчаў у сям'і, у інтэр 'еры жытла для прыбалтаў безумоўная, бо яны, рэчы, індыкатары і вылучальнікі нацыянальнай энергіі, сродкі сімвалічнай сувязі з продкамі. Гэта і спрыяла самасцвярджэнню кулыуры Іі, можа, мацней, чым якія свядома-палітычныя сродкіі. На жаль, у нас хіба Максім Танк апранаў кашульку, калі яго маляваў Пётра Сергіевіч...
    -	Зноў жа у Вільні тое было...
    -	Так. Цяпер так апранаецца моладзь, яхая ладзіць вечарыны. Дарэчы, моладзь робіць касцюмы сваімі рукамі. Напрыклад, гурт "Ліцьвіны", Валянціна Якімовіч з коласаўскага ліцэя шмат кашуль вышывае.
    -	Такім чынам, рэчы застаюцца для наступных пакаленняў,
    што адрываюцца ад папярэдняй глебы, сымболямі панадчасавай сувязі пакаленняў?
    Акрамя таго, выхоўваецца звычайная пашана да тваіх уласных, жывых бацькоў і сваякоў. Японцы керамічны кубачак для гарбаты, які вырабіў прадзед, цэняць вышэй, чым вырабы з золата... Нам вельмі важна сёння стварыць як мага больш такіх рэчавых "індыкатараў", хаб яны траплялі ў кватэры. Бо ані тэлевізар, ані кіно не заменяць р э ч а ў...
    Y крамных вітрынах павыстаўляны рэчы мо для сустрэчы, а можа, для развітання.
    НІбы ля сваіх дарагіх нябожчыкаў, мы спыняемся каля іх, аглядаем Іх, убіраем іх у душу і ў памяць.
    I адчуваем, хвалюючыся, што з імі нас звязвае тайнае падабенства, бы нвкалі, напачатку, калі бог тварыў свет, мы былі гэтаксама рэчамі I будзем некалі зноў.
    Усё, чым багаты мы, гэта рэчы, I ўсё, перад чым мы аказваемся багамі, яны—
    Алвсь РАЗАНАЎ. "Рэчы-ІГ’
    Што да мяне II0.3J, дык я ўпершыню спазнаў пачуццё фарсу, прымерыўшы на галаве рэч дзедаўскі саламяны капялюш... не, не беларускі, нямецкага паходжання, баўэрскі; дзед прывёз яго дамоў з нямецкага палону, куды трапіў у 1939 Іжолнеж Войсха ПольскагаІ, а вызваліўся у 194-4... А сёння ў мяне з "нацыяналістычных"рэчаў хіба матчыны сурвэты, вышытыя маці ўдзявоцтве, на пасаг. Яны, накінутыя на ценнік настольнай лямпы, зрэдчас напамінаю ць мне пра іншае, цяплейшае, дамашняе цяпло на свеце...
    Толькі цяпер такіх сурвэтаў ніхто не вышывае...