• Газеты, часопісы і г.д.
  • Версіі  Юрась Залоска

    Версіі

    Юрась Залоска

    Выдавец: Тэхналогія
    Памер: 463с.
    Мінск 1995
    144.09 МБ
    3 каго &н утворыцца, гэты новы "сярэдні клас"? Павашаму, і беларускія паэты, г.зн. дзеячы культуры, ( "прыгонныя калгаснікі" да класа буржуазіі не далучацца нас, маўляў, чакае доля люмпенаў, і аб’ядноўвае нас іменна яна, а не любоў да мовы, не прыхільнасць да нацыянальнага беларускага адраджэння. Пытанне няпростае. 3 гісторы] вядома, што ва ўсіх краінах, якія станавіліся на
    шлях незалежнасці, маладая буржуазія падтрымлівала нацыянальна-вызваленчы рух. Але тое было даўно, і ў гісторыі раз на раз прыпадае не заўсёды. Ці павернецца тварам да Бацькаўшчыны "сярэдні клас" у Беларусі? Пакуль што прыкмет такога павароту, на вялікі жаль, не відно (асобныя, адзінкавыя праявы сімпатый прадпрымальнікаў да беларушчыны пагоды не робяць). Як не завалодала беларуская ідэя колішнімі гаспадарамі жыцця гэтак жа не спяшаюцца даць ёй месца ў сэрцы і тыя, хто повен амбіцый і нецярпення гаспадарыць сёння. Зрэшты, многія сённяшнія варацілы гэта тыя ж варацілы ўчарашнія, толькі ў пераніцаванай скуры. Скуру-то пераніцавалі, а душа дык засталася той самай чужой і сцюдзёнай, абыякавай да лёсу нашай мовы і культуры. "А прмчём здесь язык? крычыць тая скасабочаная душа. Я тоже за незавмсммость Беларусн, но прнчём здесь языкі?”
    I ўсё ж наднацыянальная хваля веру ў гэта! не пахавае пад сабой першыя парасткі беларускага нацыянальнага адраджэння. Паявяцца свядомыя патрыёты і сярод прадпрымальнікаў, і сярод высокапасадных чыноўнікаў, ( сярод людзей вайскозых. Яны ўжо паяўляюцца, і беларуская ідэя у гэтых сацыяльных сферах троху-патроху пачынае знаходзіць разуменне і падтрымку. Толькі трэба гэтую ідэю больш актыўна прапагандаваць і трактаваць яе як ідэю нацыянальнай згоды.
    Надзея на мову, натуральна, застаецца. (Нагад: 3 даклада Ніла Гілевіча на другім з'ездзе ТБМ імя Ф.Скарыны, чэрвень 1991 года: "...Вам трэба свабода, дзе не будзе гучаць беларускае слова?Мне такая свабода не патрэбна... Свабоду для Беларусі і беларускага слова можа здабыць толькі САМО беларускае слова, і трэба ваяваць гэтым словам... Мова павінна яднаць усіх нас"І. Аднак сёння варта ўдакладніць, ЯКАЯ мова нас можа з'яднаць. Ці можна чакаць перагляду Існуючага правапісуі вяртання ў аф/цыйную мову спадчыны Б.Тарашкевіча?
    Якая мова можа нас з'яднаць? Зразумала: наша родная, наша цудоўная беларуская мова. Адна з самых прыгожых і мілагучных моў не толькі ў славянскім свеце, але і на абшарах заселенай людзьмі планеты. Мова, прызнаная чалавецтвам ужо хаця б за тое, што на ёй
    створаны геніяльны фальклор I вялікая мастацкая літаратура. Але пытанне я разумею маецца на ўвазе тое, ШТО з нашай літаратурнай мовай зараз адбываецца. А адбываюцца рэчы, не дазволеныя нават ва ўмовах таго грамадскапалітычнага I духоўна-маральнага развалу, у якім мы сёння знаходзімся.
    Незадаволеныя правапісам, асноўныя прынцыпы якога былі ўзаконены ў 1933 годзе (удакладненні ў 1957 годзе мелі прыватны характар I лічыцца рэформай не могуць), мы пачалі перайначваць нашу літаратурную мову хто як разумее, кожны на свой лад. Вядома, рэформа правапісу 1933 года была нашай мове не на карысць, бо зыходзіла з вульгарных палітычных установак (зрабіць нашу мову як мага больш падобнай I фанетычна, I граматычна, I лексічна, I сінтаксічна на рускую мовуі. Наспела пільная неабходнасць вярнуцца да правапісу з тым, каб удасканаліць яго ў (нтарэсах нацыі, якая зусім не думае нівеліравацца I траціць сваё ўласнае аблічча.
    Патрыёты роднага слова няйначай як пачалі выходзіць з цярпення I самаўпраўна вяртацца на старонках друку або да граматыкі Б.Тарашкевіча, або да яшчэ ранейшых беларускіх граматык. Зразумець іх нецярпенне можна, але ўвогуле гэты шлях не з лепшых, бо вуха I вока масавага чытача прывучаецца да неймавернага моўнага разнабою, а ў выніку насаджаецца непісьменнасць. Лепш было б спачатку ўзаконіць неабходныя змены ў правапісе.
    Даўно кажам пра прафесіяналізм у адраджэнстве. Але бываеш у розных калектывах, установах I заўважаеш: усюды ці не аднолькавыя праблемы Іса слоўнікамі, літаратурай і да т.п.І, а думаюць над імі ўпаасобку, прыкладаючы гераічныя намаганні, зусім не ведаючы, што хтосьці клапоціцца аб тым жа. Вось бы тут злучыць высілкі... Ці не слушна было б мець адзіны каардынуючы адраджэнска-прафесійны орган, цэнтр, які б валодаў, напрыклад, грашыма / фінансаваў розныя захады, у тым ліку і прыватныя, па рэалізацыі Закона аб мовах / інш.?
    Вядома, усякую добрую справу трэба выконваць прафесіянальна, у тым ліку I работу па адраджэнню беларускай нацыі. Але справа гэта, апрача прафесіяналізму, вымагае перш за ўсё творчых адносін да яе, асабістай
    ініцыятывы, агульныя ж прынцыпы і правілы прадугледжаны законамі і дзяржаўнымі праграмамі. Для аб'яднання высілкаў па беларусізацыі, на маю думку, нейкі спецыяльна створаны "адраджэнска-прафесіянальны цэнтр” наўрад ці патрэбен. Рэспубліка Беларусь суверэнная, незалежная дзяржава, у якое ёсць урад ІСавет Міністраў), які абавязаны праводзіць у жыццё законы рэспублікі. У тым ліку Закон аб мовах, Закон аб культуры, Закон аб адукацыі, Закон аб грамадзянстве, тыя законы, што ў першую чаргу павінны абараняць нацыянальную годнасць народа.
    Што да праблемы са слоўнікамі, літаратурай і іншым матэрыялам, неабходным для правядзення ў жыццё Закона аб мовах, то такія праблемы, не будзем забываць, нярэдка ствараюцца наўмысна. Скажам, чыняцца перашкоды ў справе выдання беларускай літаратуры, часопісаў, газет і інш. Аднак нельга закрываць вочы і на тое, што праблемы час-пары ўзнікаюць і па прычыне нашага няўмення працаваць, нашай безыніцыятыўнасці і непаваротлівасці. Надта бо любім, каб нехта даў гатовае яечка ды яшчэ й аблупленае... Наш шлях наперад ляжыць праз выпрабаванні і пераадоленне перашкод. Іншая рэч, што мы да гэтага падрыхтаваны недастаткова, дакладней вельмі слаба падрыхтаваны. Выйсце адно набываць належную дзяржаўную форму, кажучы высокім стылем гартаваць дух свабоды і незалежнасці. 3 лакейскай аглядкай на гаспадара да запаветнай мэты не дойдзеш.
    Хроніка часу
    3 газетнай паласы: ”ЛІМ", 2.10.1992 ВЫВІХ ГІСТОРЫІ, ЦІ НЕПАЗБЕЖНЫ ПРАЦЭС РАЗВІЦЦЯ КУЛЬТУРЫ?..
    10 верасня ў Вярхоўным Савеце РэспублІкІ Беларусь адбылася прэс-канферэнцыя, наладжаная Камісіяй па адукацыі, культуры I захаванні гістарычнай спадчыны. На пытанні журналістаў адказвалі старшыня камісіі Ніл Плевіч, намеснік старшын) Алег Трусаў.
    Ва ўступным слове Н.ПлевІч выказаў засмучэнне пазіцыяй Прэзідыума Вярхоўнага Савета, які з прапанаваных камісіяй законапраектаў (па сферы кулыурыі да разгляду прыняў толькі адзін... "Недаацэньваць значнасць гуманітарнай сферы, ролю культуры ў жыцці народа няслушна ва ўсіх адносінах," казаў
    Н.Плевіч.
    Першае пытанне журналістаў, як I трэба было чакаць, тычылася ідэі ўзаконення двухмоўя, што апошнім часам запушчана ў сродках масавай ІнфармацыІ. А.Трусаў звярнуў увагу журналістаў на публікацыі А.Манаева на гэты конт, у якіх паказана псеўданавуковасць сацыялагічных апытанняў, што праводзіліся рознымі лабараторыямі па заказах фірмы "Эрыдан" I Іншых арганізацый. "Вынікі гэтых апытанняў аб быццам бы масавым адмаўленні беларусаў ад роднай мовы I масавым жаданні мець у якасці дзяржаўнай мовы мову рускую звычайная фальшыўка", заявіў А.Трусаў. Было паведамлена, што ў Камісію па культуры прыходзяць штодзённа дзесяткі пісьмаў ад грамадзян рэспублікі, у якіх выказваецца абурэнне рознага роду публікацыямі, дзе наўмысна пагардліва кажацца пра беларускую мову. Абсалютная большасць аўтараў лістоў выказваецца за захаванне ў якасці дзяржаўнай толькі адной мовы беларускай.
    Адказваючы на пытанне карэспандэнта "ЛіМа" пра стаўленне членаў камісіі да сітуацыі ў Беларускім дзяржаўным універсітэце, НЛлевІч выказаў засмучэнне расколам, што ўзнік сярод прафесуры філалагічнага факультэта. Прычыны яго, на думку Н.ПлевІча, у "неразуменні таго, што трэба мяняцца". Глабальныя працэсы ў развіцці культуры а такім ёсць нацыянальнае Адраджэнне вымагаюць адпаведных змен у самасвядомасці, асабліва Інтэлігенцыі, якая працуе ў вышэйшай школе. "Адкручваць назад развіццё культуры няўдзячны I безвыніковы занятак", сказаў Н.Плевіч.
    Было таксама зададэена пытанне па Законе "Аб мовах", у прыватнасці, ці не задоўгія тэрміны яго выканання. Разважаючы над Ім, Н.ПлевІч сказаў: "Самая надзейная палітыка гэта палітыка, якая грунтуецца на рэаліях. Пра тэрміны выканання закона мы шмат спрачаліся яшчэ ў рабочай групе, што рыхтавала законапраект для колішняга Вярхоўнага Савета БССР. Мая пазіцыя з тае пары не змянілася тэрміны вызначаны рэалістычна. Увогуле, што могуць значыць для мовы, для гісторыі народа дзесяць год? Мова катэгорыя вечная, I яе геній аніколькі не прыменшыцца ад некалькіх гадоў, вызначаных законам...
    3 газетнай паласы: "ЛІМ", 18.09.1992
    Па нашых назіраннях, з пачаткам асенняга палітычнага сезону рэзка пачала ўзрастаць папулярнасць дэмакратычнай апазіцыі... Добра, што ў нас ёсць моцная, актыўная апазіцыя... Аднак тыдзень завяршыўся актывізацыяй I Іншага полюсу апазіцыйных сіл: у чацвер, 17 верасня, на пляц НезалежнасцІ, гэтае апірышча БНФ,
    сабраліся партыі I суполкі неакамуністычнай накіраванасці. Нашага назіральніка ўразіла, што падобныя ідэі ну ніяк не пасобіла выказаць па-беларуску. Выдае, гэта дзве ў прынцыпе несумяшчальныя рэчы неакамунізм I беларуская мова...
    Нататкі пра культуру
    Працяг
    МЁРТВЫ СЕЗОН НА ПЛОШЧЫ СЛОЎ
    * * *
    У Беларусі крыві не было. ІРука ўжо памкнулася выпісаць: і наўрад ці буАзе...). He было якіхсьці стрэсаў, узрушэння як не было іх дзесяцігоддзі перад незалежнасцю. Гэта можа сведчыць, прынамсі, аб дзвюх рэчах: альбо народ ужо даўно здабыў тую жаданую незалежнасць, і афіцыйная дэмагогія на гэты конт яго не турбуе, альбо ў яго бракуе сілаў і мужнасці выйсці шчыльнымі радамі па незалежнасць.
    Такая пастаноўка пытання правамоцная толькі ў кантэксце "народа" самым агульным і невыразным, ідэалагічным. Усе гутаркі пра суверэнітэт і незалежнасць, гэтаксама як, дарэчы, і пра адраджэнне, дагэтуль вяліся менавіта ў агульным, ідэалагічным кантэксце, і таму не маглі не набыць дэкларатыўнага гучання. А дэкларацыі з цягам часу ўвогуле трацяць першапачатковы сэнс, нічога, акрамя раздражнёнасці не выклікаюць.