• Газеты, часопісы і г.д.
  • Версіі  Юрась Залоска

    Версіі

    Юрась Залоска

    Выдавец: Тэхналогія
    Памер: 463с.
    Мінск 1995
    144.09 МБ
    Мова, на маю думку, вяртаецца толькі тады, калі прыходзіць гістарычнае самаўсведамленне. Натуральна, што шэдэўры літаратуры можна стварыць толькі на роднай мове. Мова-пасрэднік прыдатная толькі да пэўнага часу.
    Вы, Алег Анатольевіч, зважаеце на генетычны базіс адраджэння, але ж існавала і сістэма-монстр, паліцэйская дзяржава, што грымала пад каўпаком інтэлігенцыю. Як жа яна, кволая нацыянальная інтэлігенцыя, здолела без дапамогі звонку, сваімі ўнутранымі сіламі дамагчыся прыняцця незалежнасці Беларусі?
    Кволая інтэлігенцыя не здолела б дамагчыся палітычнай незалежнасці дзяржавы. Аднак за адраджэнне змагалася зусім не эліта, якая цалкам прадалася кіруючай сістэме і зараз ёй служыць, а дробная шляхта інтэлігенцкая, калі можна так сказаць: мастакі не сябры Саюза мастакоў, архітэктары без званняў, гісторыкі без ступеняў... У Літве, паўтараю, карціна была адваротнай, там быў адзіны фронт змагання за незалежнасць, разыходжанні існавалі хіба ў метадах эмагання.
    Змены 1990-91 гадоў у Беларусі сталіся магчымымі таму, што асноўная маса гарадскога насельніцтва, беларускага па паходжанні, маўкліва падтрымала незалежнасць і не выступіла супраць. Акрамя таго, нам
    вельмі дапамагла такая фармальная акалічнасць як членства ў ААН. Што гэта дапаможа нам здабыць незалежнасць, я падсвядома здагадваўся раней. Калі б не было членства ў ААН, калі б БССР існавала як частка СССР, дык мы са сваёй аслабленай ментальнасцю маглі б і не ўзняцца... Расія пасля распаду Саюза магла б тут жа заявіць прэтэнзіі на "Северно-Западный край" як новую правінцыю Расіі. Увогуле, калі б не было БССР, беларусы наўрад ці захаваліся як нацыя: нас бы Расія асімілявала гэтак жа, як былі асіміляваны беларусы Смаленшчыны. Так што ўсё, што робіцца ў гісторыі народа, не робіцца выпадкова, а мае сваё гістарычнае значэнне.
    Як жа тады зразумець негатыўную пазіцыю цяперашняга ўрада адносна нацыянальнага адраджэння, яна таксама мае сваё значэнне?
    Цяперашнюю кіруючую сістэму ў Беларусі задавальняе найдаўжэйшае знаходжанне пад пратэктаратам Расіі. Кіруючай болывасці поўная незалежнасць не патрэбна, бо пры ёй яна не застанецца пры ўладзе. I дзве дзяржаўныя мовы ім патрэбны дзеля таго, каб не вывучаць беларускай мовы, захаваць і надалей сваю неадукаванасць. Бо калі адно толькі справаводства будзе цалкам пераведзена на беларускую мову з пратэктаратам будзе назаўжды пакончана. Зараз мы маем класічную сітуацыю пратэктарату. Самае галоўнае колькі гэта сітуацыя будзе доўжыцца. Усё залежыць ад таго, хто прыйдзе да ўлады...
    Хроніка часу
    3 газетнай паласы: "ЛіМ", 6.11.1992
    Мінулы тыдзень вызначаўся рэдкай для рэспублікі канцэнтрацыяй грамадска-палітычных і культурных падзей. Па-першае, 29 кастрычніка вырашаўся лёс рэферэндуму галасаваннем у Вярхоўным Савеце; па-другое, святкаваліся традыцыйныя ўгодкі з дня нараджэння Якуба Коласа; na-трэцяе, упершыню дзяржава святкавала дзень памінання продкаў Дзяды.
    На Дзяды грамадскасць рэспублікі панесла цяжкую, балючую страту памёр галоўны рэдактар "Беларускай ЭнцыклапедыГ, лідэр БСДГ, прафесар МІхась Ткачоў. У Дом літаратара, дзе адбывалася грамадзянская паніхіда, цяжка было прабіцца... Слова казалі С.ШушкевІч, А.Бутэвіч, І.ХаўратовІч, Я.ЛугІн, пасол
    Польшчы ў Беларусі сп. Э.Смулэк, уніяцкі святар а. Я.Матусевіч, абрад адпявання правялі Уладыка ФІларэт I а. Г.Латушка па праваслаўнай традыцыі. Пахаваны М.Ткачоў на Маскоўскіх могілках г.Мінска..
    3 ДЗЕННІКА 3.11.1992
    * * *
    Сёння пахавалі Міхася Ткачова.. ТкачоўІ Толькі згубіўшы чалавека, суайчынніка, суграмадзяніна ты ў адначассе раптам разумееш, колькі ён для цябе асабіста значыў, не будучы асабістым сябрам...
    Ен Міхась Ткачоў увайшоў у эмоцыі і думкі кожнага, хто апошнія гады тры цікавіўся палітыкай / культурай, перажываў падзеі на плошчы. Шмат для каго асоба Міхася Ткачова сталася сімвалам веры.
    I вось чалавека няма~ Вера, перш за ўсё вера зыходзіць з ім, пакідаючы нас сам-насам з быццём, з будучыняй, з цемрай піліпаўскіх вечароў.
    Шмат хто плакаў сёння...
    Такіх людзей балюча губляць яшчэ / таму, што вельмі ўжо вялікі цяжар адказнасці нясуць яны на сабе пры жыцці. Цяпер гэты цяжар кладзецца на асірацелых пабрацімаў, паплечнікаў, сяброў...
    P.S. У снежні 1992 г. адбыўся з'езд Грамады, на якім старшынёй Цэнтральнай Рады БСДГ быў абраны Алег Трусаў.
    Нататкі пра культуру
    Працяг
    ПРАГА САМОЙ КУЛЬТУРЫ
    * * *
    Функцыя дзяржавы як рухальніка адраджэння Іразвіцця культуры ўвогуле) абмежавана ідэалагічным уздзеяннем на грамадства; можна нават сказаць, што ‘дзяржава выканала сваю місію, абвясціўшы незалежнасць і прыняўшы адпаведныя законы ў сферы культуры. Чыноўнік з белчырвона-белымі кляйнотамі на мундзіры толькі швейцар на ўваходзе ў КУЛЬТУРУ, у лабірынтах якой кожны чалавек
    мусіць прабірацца самастойна, карыстаючыся адно агульнымі правіламі руху законамі. Можна сказаць і так: КУЛЬТУРА мусіць сама правесці чалавека праз свае лабірынты.
    Прамоўца дэкламатар беларушчыны толькі дыктар у лабірынтах КУЛЬТУРЫ, якога слухаюць пастолькі, паколькі карысныя дзеля далешага руху моўленыя словы. Калі яны, словы, узяты з інструкцыі ў швецара на ўваходзе то яны мёртвыя, яны як надпісы на пахавальных стужках на вянку культуры іх чытаюць з меркаванняў тактоўнасці, але не ПАТРЭБЫ.
    На законе місія дзяржавы ў адраджэнні і дыяпазон яе ўздзеяння на грамадства ханчаюцца, місія ж САМОЙ КУЛЬТУРЫ ад гэтага моманту толькі пачынаецца.
    * * *
    Адраджэнсхая ідэалогія, "словы" бяссільныя перад тым, што цяпер прынята называць экзістэнцыяй чалавеха. Любая ідэалогія, у тым ліку і нацыянал-адраджэнская, бяссільная перад інтымным чалавечым "Я": яно мусіць самастойна, без пасрэдніка ў асобе дзяржавы зрабіць выбар, прылічыць сябе менавіта да беларускай культуры.
    Рускамоўная беларуская інтэлігенцыя таму / вагаецца ў выбары, што не мае падставовых тэкстаў, каб зрабіць свядомы не ўзнёсла-рамантычны выбар на карысць нацыянальнай культуры. Апеляцыі да "душы", папрокі ў лянівасці, нізкай маральнасці і да т.п. тут няслушныя: гэта праслойка моцна адарвана ад вясковага краявіду, яе экзістэнцыйны шлях больш рацыяналізаваны, чым інтуітыўны {вось каму патрэбны "падставы рацыянальнага нацыяналізму").
    Акрамя таго, для эліты ўсялякая ідэалогія гэта гвалт, тым больш ідэалогія, што накідваецца ў якасці дзяржаўнай. Інтэлігент пастаўлены ў жорсткія ўмовы: знешняя сітуацыя скіроўвае яго ўвагу на месца, дзе ён знаходзіцца, месца гэтае ён прачытаць не можа, а дзяржава змушае яго прылучаць сябе да таго месца. Прылучэнне самаахвярнейшы акт асобы, ахвяра сваім "я" на карысць ЧАГОСЬЦІ. Каліж такі выбар робіцца пад прымусам, то гэта хутчэй адверне інтэлігента ад культуры, чым прылучыць да яе.
    Для сённяшняга інтэлігента, дый для любога іншага годнага чалавека заклік "Людзьмі звацца!" гучыць непамысна: ён скіраваны хутчэй да люмпенізаванай масы, чым для годных, думаючых людзей.
    3 ДЗЕННІКА
    6-13.05.1994
    ...Пасля паездкі ў Люблін адчувальна пахіснулася беззагананнасць веры ў сваю Радзіму... Тыя супярэчнасці, што смутна прадчуваліся раней, зараз замацаваліся ў выразнай пэўнасці: наш край то край Іу параўнанні з суседзямі/ досыцьтакі пасіўных, кансерватыўных людзей, "арыштаваных лёсам" і могучых заразіць сваёй коснасцю любы парастак акрыленасці... Цяпер я выдатна разумею С.Дубаўца, што асэнсавана пераехаў з уладкаванага Менска ў "чужую" Вільню; відаць, таксама адчуў гнятлівае тут атачэнне: самога места, людзей, скалечанай камунікацыямі прыроды... У мяне няма нічога, апроч спачування, да "паэтызатараў" менскага быту.
    ...У Любліне, выступаючы перад студэнтамі аддзялення беларускай мовы і літаратуры універсітэта М.Складоўскай-Кюры Ізапрошаны нашым выкладчыкам С.КавалёвымІ, нечакана назваў Мінск "амерыканізаванай сталіцай усходнееўрапейскай краіны", славянскім Нью-Еркам. Думаецца, не памыліўся.
    Культура... Беларуская культура на сёння нешта якраз аб'ектыўнае, а не эфемернае, ідэалёвае. Бо адзіны яе рэальны суб'ект рэальна Іаб'ектыўнаІ існуючае на сёння сялянства ці яго рэшткі. Сялянства гэта мова Іці яе рэшткіі. Затым гэта ж сялянства робіць жыццепадтрымальны ўнёсак у ВНП Івалавы нацыянальны прадукті у выглядзе харчу... Такім чынам, беларуская культура стварае / базіс жыцця Беларусі, аб'ектыўны базіс Гбытне", якое вызначае свядомасцьі культуры. Горад, далей, штучнае ўтварэнне на целе сялянскай нацыі; труцень-паразіт, што сілкуецца сокамі жыцця і яшчэ й плюе ў твар даўцу гэтых сокаў. Амаральнасць, пагарджальнасць, цынізм горада; таму я й глыбока пагарджаю Іу сваю чаргуі такім горадам мне яго ніколі не будзе шкада. I я не ўпэўнены, што гэткая несправядлівасць будзе доўжыцца вечна...
    "У Еўропу мы вернемся пры ўмове дэмакратызацыі, ператварэння нашай краіны ў незалежную, дэмакратычную, прававую дзяржаву. Гэта ідэал сацыял-дэмакратаў, і ён для Беларусі не новы: мы, беларусы, вяртаемся да таго, што было закладзена ва Устаўных граматах БНР. Зараз наш ідэал незалежная краіна э эканамічным, палітычным і культурным плюралізмам. Наш шлях шлях сацыяльнай дэмакратыі... Айцы-стваральнікі БНР змагаліся менавіта за сацыяльную дэмакратыю. Думаю, яны ў пэўнай ступені апярэдзілі свой час...
    Цяпер сацыял-дэмакраты, мабыць, упісваюцца ў кантэкст. Нас турбуе, што ёсць звышдэмакраты, прыхільнікі абсалютна свабоднага рынку; мы ведаем, што пры лк>бым ладзе ці камуністычным, ці то капіталістычным ёсць аматары пажывіцца за чужы кошт. Таму мы ставім на мэце бараніць інтарэсы слабейшых, інтарэсы работнікаў, змагацца за эканамічную і грамадскую роўнасць і свабоду, за тое, каб свабода аднаго грамадзяніна не абмяжоўвала свабоды іншых..."
    Анатоль СІДАРЭВІЧ
    "Грамада” вяртае ідэал і вяртае імёны ВЕДА ПРА ПАЧАТАК
    * * *
    Для многіх адраджэнцаў 80-х гадоў самаўсведамленне адбывалася праз ПАЛІТЫКУ самы апрошчаны, але й самы напружаны жанр сацыяльнай дзейнасці. Палітыка інтрыгавала нас усіх, хто выйшаў са спарахнелага шыняля марксізму-ленінізму і застаўся сам-насам з праблемай светапогляднага выбару. Памятаю, увосень 1989 года, вяртаючыся з войска, набыў у Вільні нумар "Навінаў БНФ" з матэрыяламі ўстаноўчага з 'езда Беларускага Народнага Фронту. Гэта была вяха ў асабістым жыцці... Пасля тая "самвыдатаўская" газетка доўга хадзіла ў вёсцы па руках, яе чыталі і перачытвалі, пыталіся, адкуль ТАКОЕ ў нашай краіне магло ўзяцца.