Версіі
Юрась Залоска
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 463с.
Мінск 1995
Аднак жа "ўзялося". Цяпер, на. пачатку 90-х, я пэўна разумею, што ідэі незалежнасці / суверэнітэту Беларусі не маглі не спарадзіцца як метастазы колішняй, трывалай хваробы хваробы, якую розныя лекары апекуны Беларусі спрабавалі лячыць гвалтам і хірургічнымі аперацыямі, усякаючьь тэрыторыю Беларусі на карысць то ўсходняга, то заходняга суседа. Але хвароба, загнаная ў сярэдзіну народнага арганізму, стала хранічнай. Мы памятаем Слуцкае паўстанне 1920 года, дзейнасць С.БулакБулаховіча, 100-тысячную "Грамаду" і Таварыства беларускай школы ў Заходняй Беларусі. Выявілася тая хвароба і ў часе другой сусветнай вайны, калі пад нямецкай акупацыяй зноў з'яўляюцца беларускія школы (што, зрэшты, было і ў першую сусветную вайнуі, ствараюцца нацыянальныя арганізацыі, мясцовыя жыхары ідуць служыць у г. зв паліцыю парадку, якая кантралю е цывільнае жыццё: большасць служачых тае паліцыі маладыя людзі, выхаваныя савецкай уладай, яны йшлі ў паліцыю свядома, пішучы ў заявах, што пахрыўджаныя савецкім ладам... ,
У Заходняй Беларусі хвароба праяўлялася і пасля вайны, калі сяляне, меўшыя пры паляках уласную гаспадарку, да пачатку 50-х гадоў не ўступалі ў калгасы, усяляк супрацівіліся камунізацыі працы, доўга трымаліся свайго падвор'я, хутароў, якія ўладам даводзілася бурыць трактарамі. Здагадваюся, што ўплывы тае хваробы выявіліся і ў наш час, калі праводзіўся рэферэндум аб захаванні СССР: у Беларусі найбольшы працэнт прагаласаваўшых "супраць" зафіксаваны ў Гродзенскай вобласці.
Кажу "хвароба", але лаўлю сябе на пытанні: а ці хвароба тое? Колькі сябе памятаю, быўшы на касавіцы ці пры другіх вясковых
клопатах, мужчыны старэйшага веку ў гутарках заўсёды бэсцілі савецкую ўладу, успамінаючы лепшым словам часы пад Пілсудскім, калі працавалася вальней. Ад тых гутарак дасюль застаўся ў памяці выраз: "Бальшавікі толькі на картовыя ганавіцы дадуць зарабіць". Дык ці хвароба тое? Ці можа быць хваробай устойлівы светапогляд, унутрана-нязменныя перакананні? Мусіць, не хваробай было ўсё павярхоўнае, відочнае жыццё, усе тыя штучныя "сацспаборніцтвы", "камударніцтва", нават ордэны і граматы іх вясковы люд успрымаў як нейхую несамавітую, нячэсную гульню. Шчырым было тое, што выказвалася супраць калгаснай рэчаіснасці; розныя "абавязацельствы" і "планы" выконваліся і пераконваліся хутчэй па інерцыі, ад немагчымасці працаваць нядбайна. Співаліся і лайдачылі на вёсцы не тыя, хто трымаўся свае сялібы і гаспадаркі, але тыя "блудныя дзеці", каго партыя і камсамол у юнацтве паклікалі на цалінныя землі, гарадскія будоўлі, у ФЗУ. Адтуль вясковыя хлопцы вярталіся парадкам падпсаваныя, зломленыя маральна нямногія здолелі ізноў вярнуцца да вясковае плыні жыцця...
Напрыканцы 1980-х хвароба нацыі ў чарговы раз узнаўляецца, толькі цяпер віруе горад, а вёска недаверліва вычэквае, прыглядаецца да хады падзей. Цэлае стагоддзе выспяваў новы нацыянальны выбух. Першы, у 1918 годзе, беларусы не здолелі дзяржаўна ўфармаваць, пакінуўшы "нацыяналізм" у якасці хваробы, а не вядучага прынцыпу дзяржаўна-культурнага будаўніцтва. Сёння хвароба вядомая, вядомыя і лекі, і, мусіць, у хворага на гэты час болей шанцаў змагчы нямогласць ён цяпер сам сабе лекар...
Летам 1990 года ў апазіцыйным друку з'явіліся "Нататкі незалежніка" публіцыста і гісторыка Анатоля Сідарэвіча, у якіх, бадай, упершыню за перабудовай была выказана ідэя дзяржаўнай незалежнасці Беларусі. Праз год, у сакавіку 1991 года аўтар "Нататкаў" выступае адным з ідэолагаў новай палітычнай партыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамады ІБСДП, праграмнай мэта^ каторай узята пабудова незалежнай, дэмакратычнай, прававой беларускай дзяржавы. Гэтае інтэрв'ю ў кастрычніку 1991 года Анатоль Сідарэвіч даваў мне перадусім у якасці палітыка.
* * *
Анатоль Міхайлавіч, ці слушна параўноўваць гістарычную місію сучасных беларускіх адраджэнцаў з місіяй нашых незалежнікаў у 1918 годзе, з той толькі розніцай, што зараз існуе рэальная перспектыва ажыццявіць свае намеры?
Вядома, сучасных адраджэнцаў можна параўнаць з незалежнікамі 1918 года, толькі трэба ўдакладніць, што і тыя і тыя з’яўляюцца адначасова і адраджэнцамі, і незалежнікамі. Паміж імі ёсць і прынцыповая розніца калі прааналізаваць знешнія падзеі ў свеце.
Што такое 1918 год? Гэта эпоха імперыялізму, прырода якога адбілася і на лёсе Беларусі. 3 сакавіка 1918 года: Нямеччына і Расія дзеляць Беларусь. 12 ліпеня 1920 года: Расія і Летува дзеляць Беларусь. 18 сакавіка 1921 года: Расія і Польшча дзеляць Беларусь. Яшчэ ў 1914 годзе А.Луцкевіч пісаў, што Беларусь зможа нечага дамагчыся толькі ў супольнасці з дэмакратыямі іншых краін. Беларуская дэмакратыя тады была яшчэ маладая, а дэмакратыя ў Францыі, Англіі была больш для ўнутранага ўжытку, таму беларусам НЕЛЬГА было нечага дамагчыся.
Возьмем такі прыклад: 1919 год, Антон Луцкевіч прадстаўляе Беларускую Народную Рэспубліку на Парыжскай мірнай канферэнцыі, там жа прадстаўнікі Летувы, Латвіі, Эстоніі, Украінскай Народнай Рэспублікі. Ані Брытанія, ані Францыя, ані ЗША не звярнулі ўвагі на іх прысутнасць, прызналі суверэнам Калчака. Пазней, калі эмяніліся абставіны, яны зрабілі стаўку на Пілсудскага, потым прызналі Леніна... I ў наш час Захад вельмі доўга не прызнаваў незалежнасці краін Балтыі, іншых рэспублік былога Савецкага Саюза. Такой маруднасці не трэба дзівіцца: заходнія краіны хацелі б мець зносіны з адным партнёрам, бо так ім зручней. Але сёлета ў нас, у адрозненне ад 1918 года, ёсць адна перавага, хоць падзякуй Сталіну прадстаўніцтва ў Арганізацыі Аб'яднаных Нацый. Ніякія тэрытарыяльныя прэтэнзіі нашых суседзяў да нас не могуць быць задаволены: Беларусь правадзейны сябар ААН, і ў кожным разе яна можа звярнуцца па дапамогу да міжнароднай супольнасці. Дарэчы, парадокс: хоць мы і сябар міжнароднай супольнасці, але нам яшчэ належыць улучыцца ў супольнасць еўрапейскую...
Узнікае пытанне: ЯКІМІ мы прыходзім / ці прыйдзем у Еўропу?
У Еўропу мы вернемся пры ўмове дэмакратызацыі, ператварэння нашай краіны ў незалежную, дэмакратычную, прававую дзяржаву. Гэта ідэал сацыял-дэмакратаў, і ён для
Беларусі не новы: мы, беларусы, вяртаемся да таго, што было закладзена беларускімі сацыялістамі ва Устаўных граматах БНР 1918 года.* Зараз наш ідэал незалежная дзяржава з эканамічным, палітычным і кулыурным плюраліэмам. Наш шлях шлях сацыяльнай дэмакратыі.
Дэмакратыя ў свеце йшла пакручастымі сцежкамі. Можна нагадаць афінскую рабаўладальніцкую дэмакратыю, полацкую дэмакратыю, якая таксама была абмежаванай... Нарэшце пралетарска-бальшавіцкая дэмакратыя дэмакратыя для меншасці і дыктатура для большасці. Сацыял-дэмакраты ў той час, калі бальшавікі змагаліся за дэмакратыю для меншасці і дыктатуру для большасці, высунулі лозунг САЦЫЯЛЬНАЙ ДЭМАКРАТЫІ. Гэта дэмакратыя для соцыуму, для ўсяго грамадства, усталяваная на прынцыпах свабоды, роўнасці і салідарнасці. Сацыялдэмакратыя дамаглася ў свеце ўсеагульнага, роўнага, прамога выбарчага права выключаючы гвалтоўныя метады барацьбы, уласцівыя бальшавікам і іншым левым экстрэмістам. •
Такая ж цывілізаваная тактыка была і ў нашых беларускіх незалежнікаў пачатку XX стагоддзя. Айцыстваральнікі БНР змагаліся менавіта за сацыяльную дэмакратыю.
- ...Якой тое грамадства яшчэ не ў стане было прыняць?
- Думаю, што яны ў пэўнай ступені апярэдзілі свой час, гэтаксама як і расійскія сацыял-дэмакраты, якія ішлі за Пляханавым, Мартавым, Данам. Стваральнікі БНР былі надта цывілізаванымі людзьмі для свайго часу. А якія гэта былі людзі і палітыкі Луцкевічы, Смоліч, Тарашкевіч, РакМіхайлоўскі, Лёсік! Яны для нас узор у сучасным аднаўленні беларускай сацыял-дэмакратыі, а іх спадчына
* Пры мностве спасылак на дакументы сам першасны тэкст быў доўгі час цалкам змешчаны толысі ва ўлётцы "Дзень волі 90", выдадзенай у сакавіку 1990/. групай энтузіястаў незалежнага друку А.Гурковым, С.Дубаўцом, П.Жуком. Рыхтеваў публікацыю Устаўных грамат БНР, карыстаючыся эміграцыйнымі крыніцамі, А.СідарэвІч. Ен жа змясціў ва ўлётцы артыхул "Як стваралася БНР".
Акрамя прыгаданае крыніцы { якая з цягам часу стала бібліяграфічнай рэдкасцю), гісторыі БНР прысвечана багата публікацый перыядычнага друху. Адэін з семых грунтоўных артыхулаў, на думху аўтара, артыхул
- той падмурак, на якім ствараецца БСДГ.
Размовы аб стварэнні партыі сацыял-дэмакратаў вяліся яшчэ падчас I з’езда БНФ. Многія палітычныя дакументы Фронта, захады парламенцкай апазіцыі распрацаваны сябрамі БСДГ.
- Ці не зашмат цывілізаваныя для нашага часу айцыстваральнікі БСДГ?
- Цяпер сацыял-дэмакраты, мабыць, упісваюцца ў кантэкст. Хоць мы не думаем, што станем масавай партыяй. Мы думаем, што будзем уплываць на грамадскія працэсы, дэякуючы інтэлектуальнаму патэнцыялу. Да нас ідуць эканамісты, юрысты, настаўнікі, навукова-тэхнічная інтэлігенцыя, высокакваліфікаваныя рабочыя і сяляне. Кожная парламенцкая партыя а такой БСДГ сябе ў перспектыве ўяўляе павінна браць не колькасцю, а перш за ўсё інтэлектам.
Нас турбуе, што ёсць эвышдэмакраты, якія кажуць аб прыярытэце прыватнай уласнасці, прыніжаючы ролю ўласнасці калектыўнай. Есць таксама прыхільнікі абсалютна свабоднага рынку. Рынак, аднак, рэгулюецца і ў ЗША: туды цяжка завесці тавар, які можа заглушыць пэўную галіну амерыканскай прамысловасці і г.д. Мы, сацыял-дэмакраты, ведаем, што пры любым ладзе ці камуністычным, ці то капіталістычным ёсць аматары пажывіцца за чужы кошт, і таму ставім на мэце бараніць інтарэсы слабейшых, інтарэсы работнікаў, г.зн. змагацца за эканамічную і грамадзянскую роўнасць і свабоду, за тое, каб свабода аднаго грамадзяніна не абмяжоўвала свабоды іншых. Такі наш прынцыповы падыход да пабудовы грамадства.
- Вы кажаце пераважна ад імя партыі, але яшчэ да стварэння БСДГ вы заявілі аб сабе як публіцыст / гісторык, знаўца палітычнай гісторыі Беларусі. Скажыце, Анатоль
У.Казберука "Паміж молатам I накавальняй" ("ЛіМ", нумары за 8,15 I 22 сакавіка1991). У 1991 г. кааперацыйна-выдавецкім таварыствам "Адраджэнне” Ісп. А.Жынкін) эроблена факсімільнае перавыданне працы А.Цвікевіча "Краткій очерк’ь вознікновенія Бвлорусской Народной Республнкм" «Іеў, 1918). Наклад выдання 3000 асобнкаў.
У сакавіку 1992 года, на чарговыя ўгодкі ебвяшчэння незалежнасці БНР, тэксты Устаўных грамат нарэшце надрукавалі некаторыя афіцыйныя, дэяржаўныя выданні.