• Газеты, часопісы і г.д.
  • Версіі  Юрась Залоска

    Версіі

    Юрась Залоска

    Выдавец: Тэхналогія
    Памер: 463с.
    Мінск 1995
    144.09 МБ
    Dum spiro, spero.
    Dum vivo, quaero. Пакуль жыву шукаю.
    Вобраз, зрузуменне ТРАДЫЦЫІ. Як быццам АДНЕКУЛЬ, адтуль, з-за нас пасылаецца промень святла наперад, цераз пагоркі і раллю быцця, і шлях прахоАжання промня адзначаецца разнастайнымі воАСветамі, блікамі, ад якіх у сваю чаргу сыходзяць адлюстравачні. Важна разглеАзець УВЕСЬ гэты шлях, усю Азрогу адлюстраванняў і рэфлексаў што ад чаго пайшло і што ад чаго ВАбітае...
    Традыцыя тое, што пастаянна аднаўляецца, узнаўляецца як звышсэнсавая Аухоўная задача. Гэта перманентныя высілкі духу. Гэта, калі заўгодна, парадыгма Іірацыянальная) творчасці, спантанныя ўзлёты духу, увенчаныя здабыццём нейкай ісціны ці ідзалу-іАЭі...
    Карацей, перш чым дбаць пра нацыянальную трад ы ц ы ю мусім як след паапенавацца традыцыяй асабістай вопытам духоўнага росту. Як пісаў Мераб Мамардашвілі, "Ісус Хрыстос мог нарадзіцца колькі заўгодна разоў, але калі ў адзін цудоўны дзень ён не народзіцца ў табе, ты загінуў„"
    "У сучаснай Беларусі больш натуральным мне ўяўляецца інтэлігент-беларус, скаваны ланцугом неабходнага дзеяння, чым эстэт у белых пальчатках... Гістарычна так яно і праглядаецца: белыя пальчаткі разняволенага духу заўсёды ляжалі поруч з цяжкімі кайданамі неабходнасці. Сам тэрмін "адраджэнец", раўназначны паняццю свядомага інтэлігвнтабеларуса, ужо апрыёрна заключаў у сабе дзве несумяшчальныя рэчы кайданы I пальчаткі. Каб надзець пальчаткі, кайданы трэба скінуць. А вось гэтага якраз і не можа сабе дазволіць беларуская інтэлігенцыя. Гэта наша, беларускае пракляцце...
    За апошнія 30 год школа змянілася непазнавальна. Тыя, хто ў 60-я гады вызначаў духоўную атмасферу школы, мяккія 1 добрыя інтэлігенты "адлігі", сёння амаль не вызначаюць школьнае аблічча. На змену ім у 70-я гады прыйшла кагорта хваткіх настаўнікаў. Добрыя арганіэатары I прадметнікі, яны, аднак, не неслі ў сабе шарму духоўнасці сваіх папярэднікаў. На змену ім заступае "страчанае пакаленне"... У школу трэба вяртаць асобу духоўную. Усё, што мы робім на факультэце беларускай філалогіі I культуры, гэта спроба, дослед, мэта якога уладкаванне такой атмасферы навучання, калі сутнасць кожнай асобы будзе вызначацца перш за ўсё голадам па духоўнасці..."
    Ігар ЖУК
    Беларускі інтэлігент паміж кайданамі неабходнасці і пальчаткамі свабоды
    "ЗНОЎКУ, УВЕСЬ ЧАС, ПЕРМАНЕНТНА ПАТРАБУЮЦЦА АГРОМНІСТЫЯ ЗВЫШВЫДАТКІ ДУХОУНЫХ СІЛ..."
    * * ♦
    Нацыянальную ідэю, ях і кожную іншую, твораць мысляры тыя, хто крытычна абдумвае рэальнасць і прапануе свой праект яе ўдасканалення. У большасці краін свету, яхія жывуць паводле нацыянальнай ідэі, мыслярамі ад пачатку і зараз з'яўляецца Інтэлігенцыя Ібяру унікальна-расейскае слова; там, дзе яно не прыжылося, кажуць "эліта"). Па сутнасці, у РасіІ ханца XIX стагоддзя інтэлігенцыя ўяўляла сабой класічны прыклад "эліты", а яе духоўная вытворчасць прыклад "элітарнай культуры", як антытэзы культуры масавай.
    Расейская інтэлігенцыя-эліта XIX ст. стварыла рускую ідэю. Пачатах ідэятворчасці паклаў ці не Пушкін у сваім "Современннку". Часопісы ў Pad! XIX стагоддзя сталіся адмысловымі грамадскімі клубамі, у якіх можна было абмяркоўваць свае, "дамашнія" праблемы, рэфлехсаваць у глыбіню расейскае душы, будаваць геапалітычныя пражэкты... На мой погляд, менавіта традыцыя часопіснага думання паспрыяла з'яўленню напрыханцы стагоддзя "чыстых" філосафаў У.Самўёва, М.Бярдзяева, В.Розанава, іншых. Такім чынам, Інтэлігенцыя здолела прамовіць рускую ідэю на розных узроўнях паэзіі, дэкламацыі, рыторыкі, філасофіі, стварыць ідэйны космас расейскай культуры.
    3 рускае ідэі паўстала руская супольнасць, нацыя.
    У БЕЛАРУСАЎ НАЦЫЯНАЛЬНАЙ ІНТЭЛІГЕНЦЫІ ПАДОБНАГА КШТАЛТУ НІКОЛІ HE БЫЛО.
    Зрэшты, існуе гіпотеза, што беларуская Інтэлігенцыя канца XIX пачатку XX стагоддзя, хоць I выйшла ў бальшыні з вёскі, сялянскіх сем'яў, але з'яўляецца працягам беларускіх асветнікаў XVI стагоддзя: многія шляхетныя рады праз стагоддзі перайшлі ў сялянства, і менавіта перапыненая традыцыя асветніцтва выхлікала нараджэнне беларускай інтэлігенцыі напрыканцы XIX стагоддзя. Аднах^ у нас ніколі не было нацыянальнай інтэлігенцыі ў сучасным яе разуменні. "Маладая ўсхалось", што спрабавала брацца за нацыянальную справу хвалямі, пачынаючы ад другой паловы XIX стагоддзя вынішчалася амаль адразу пасля з'яўлення, прычым тзндэнцыя фізічнага вынішчэння ўзмацнялася ў часе і стала зусім дамінуючай у 30-я гады, калі ГУЛАГ паглынуў лепшыя нацыянальныя сілы.
    Беларуская самасвядомасць Ізноў апынулася ў духоўным
    падполлі, як да нашаніўсхае пары.
    Трагедыя беларускай інтзлігенцыі ў XX стагоддзі палягае ці не на тым, што яна не здолела, не паспела ў 20-30-я гады закласці механізм самааднаўлення праз вышэйшую школу, навуку, літаратурныя клубы, прэсу. Усё што-яолечы "нацыянальнае" у гэтых сферах было пасгаўлена па-эа законам, быў фактычна забаронены сам беларусхі тып мыслення яго замяніла сацыялістычная ідзалогія, перакладзеная на беларускую мову. Сама мова набыла рысы мёртвай мовы, бо на ёй казалася / пісалася пра неіснуючую рзальнасць-
    Можна ўявіць сабе экзістэнцыйную драму беларускага інтэлігента пасляваеннага часу: ён ніяк не мог набыць закончанага, тоеснага сваёй сутнасці самаўсведамлення, запыняўся на паўдарозе да самога сябе. Але адначасова мусіў імітаваць відавочную інтэлектуальную задаволенасць, лаяльнасць у стаўленні да ўлад. А сітуацыя яшчэ больш паглыбляла расшчэпленасць свядомасці беларускага пісьменніка, вучонага, узмацняючы матыў непаўнавартаснасці, выклікаючы амаль блазенскія адносіны да акаляючага свету. Настаўнік беларускай мовы і літаратуры ў школе ў / 980-я гады трагікамічны сацыяльны тып Із націскам на rpari-L
    Ала канфлікт паміж унутраным "я" беларускага інтэлігента і яго знешняй свядомасцю рана ці позна не мог не адбыцца. Ен выспяваў на працягу дзесяцігоддзяў як выніх ненармальнай зкзістэнцыйнай сітуацыі. Як толькі паслаб таталітарна-ідэалагічны ўціск, унутранае "я" беларусхага інтэлігента загаварыла на поўны голас, выказваючы самае запаветнае, што доўгі час таймавалася ў глыбінях душы.
    БЕЛАРУСКАЯ ІНТЭЛІГЕНЦЫЯ ПАЧАЛА СЦВЯРДЖАЦЬ СВАЮ МІСІЮ АДРАДЖАЦЬ НАЦЫЯНААЬНЫ ТЫПМЫСЛЕННЯ, ВЫКАЗВАЦЬ БЕЛАРУСКУЮ ІДЭЮ.
    Літаратуразнаўца I літаратурны крытык Ігар Жук, дэкан факультэта беларускай філалогіі / культуры Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы, лічыць, што ашчадніхамі нацыянальнай мысліцельнай энергіі павінны стаць універсітэты. Наша гутарка адбылася ў лістападзе 1991 года, калі на факультэце вучыліся студэнты першага прыёму, калі сам ГродзенскІ універсітэт тольхі пачынаў усталёўваць пад сабой грунт беларускай дзяржавы...
    * * * 	
    Ігар Васільевіч, прапанову "палетуценіць на тэму інтэлігенцыі" вы сустракаеце сакраментальным "I ты, Брут?...". Пагаджаюся, нашага інтэлігента-сямідзесятніка канчаткова зацкавалі пад часамі перабудовы і галоснасці зараз ён яшчэ большы "ўнутраны эмігрант", чым калінебудзь. Але нават разумеючы гэтыя маральныя цяжкасці, запрашаю інтэлігента-'чорнарабочага" палетуценіць пра... інтэлігента-эстэта. Мне думаецца, што зараз надыходзіць пара адраджэнцаў-эстэтаў, нацыяналаў у белых пальчатках і адначасна прафесіяналаў беларускай справы, знаўцаў і носьбітаў аўтэнтычнай культуры. Ці падзяляеце вы такую ацэнку сітуацыі?
    Інтэлігенты-адраджэнцы у белых пальчатках? Нішто сабе. Гэткае мройлівае сненне аб удасканаленым і вольным стане беларускага адраджэння, беларускага духу, прызнацца, да мяне яшчэ не прыходзіла. Бо сам беларускі рух, бо сама беларуская ідэя яшчэ мусяць курчыцца ў аковах неабходнасці. Кашчэіста-крывавыя знакі кайданаў на руках нацыяналаў-адраджэнцаў, па ўсім відаць, яшчэ на добрае пакаленне пажыццёва застануцца ў спадчыну невытручанымі плямкамі і, калі хочаце, своеасаблівай радзімкай іх свядомасці. У сучаснай Беларусі больш натуральным мне ўяўляецца інтэлігентбеларус, скаваны ланцугом неабходнага дзеяння, чым эстэт у белых пальчатках.
    Вось выток глыбокай супярэчнасці: дзеля таго, каб беларускі рух не пайшоў па замкнёным коле, вельмі важна займець інтэлектуальную эліту беларускай нацыі, і ў той жа час сёння мы не можам яе мець, паколькі нацыяналы мусяць быць чорнарабочымі нацыянальнай ідэі. Гістарычна так яно і праглядаецца: белыя пальчаткі разняволенага руху заўсёды ляжалі поруч з цяжкімі кайданамі неабходнасці. Сам тэрмін "адраджэнец", раўназначны паняццю свядомага інтэлігента-беларуса, сама неабходнасць філасофскага асэнсавання этапаў беларускага адраджэння ўжо апрыёрна заключаюць у сабе дзве несумяшчальныя рэчы кайданы і пальчаткі. Каб надзець пальчаткі, кайданы трэба скінуць. А вось гэтага якраз і не можа сабе дазволіць беларуская
    інтэлігенцыя. Гэта наша, беларускае пракляцце.
    Андрэй Лабановіч з трылогіі "На ростанях" класічны прыклад і класічны сімвал. Коласаўскі герой прыйшоў у Цельшына, у свой народ з недурной і вельмі высакароднай місіяй духоўна-асветніцкай дзейнасці, а жыццё зрабіла яго "чорнарабочым валом", палоннікам і ахвярай гэтай ідэі. Максім Багдановіч таксама быў найвялікшым эстэтам беларускага руху, і ў той жа час намёртва схоплены тым, што я называю аковамі неабходнасці.
    Самая магутная хваля беларускага адраджэння пачатку XX стагоддзя рухалася ў эстэцкім напрамку. Гэта быў час, калі беларусы аб'ектыўна трапілі на вось еўрапейскага духоўнага развіцця (самавызначэнне пасля развалу шэрагу імперый). Беларускі народ натуральна вылушчваў са сваіх нетраў не адзінкі, але масава, у масавым маштабе нацыянальную інтэлігенцыю, якая здолела не проста абслугоўваць першасныя запатрабаванні народа, але і актыўна фарміраваць яго духоўную самасць. Дзякуючы не ў апошнюю чаргу гэтамў часу Іскажам так "восеваму часу"| стаўся магчымым яркі росчырк 20-х гадоў на шпальтах беларускай ідэі. Росчырк быў такі зіхоткі, паветрана лёгкі, што і сапраўды здавалася, быццам ён здзейснены ў белых пальчатках.
    -	Хоць гэта было зусім не так...
    -	Безумоўна. Мяне час ад часу свідруе і не адпускае фантастычная думка. Фантастычная, бо грунтуецца пераважна на псіхалогіі інтуітыўнага пазнання. Сэнс яе ў тым, што закуты знак "чорнарабочай неабходнасці" ў 20-я гады беларускай інтэлігенцыі дапамагалі зняць з сябе і інтэлігенты-небеларусы, якія проста і шчыра служылі беларускай ідэі. Іх дзейнасць у пэўнай ступені развейвала псіхалагічны дыскамфорт паміж неабходнасцю служыць