Версіі
Юрась Залоска
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 463с.
Мінск 1995
Ігар Васільевіч ЖУК нарадзіўся ў вёсцы Зані Мядзельскага раёна ў сям’і вясковых настаўнікаў. Закончыў філалагічны факультэт Белдзяржуніаерсітэта (1979) і аспірантуру. 3 1982 года выкладае літаратураэнаўства ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы, кандыдат філалагічных навук, дацэнт, з вясны 1991 года дэкан факультэта беларускай філалогіі і культуры.
першачарговым патрэбам і слугаваннем вечнасці. Фактычна мог скласціся новы тып самапачування беларускага дзеяча, аднак д'ябальскае паляванне на інтэлект, раз'ятраная сталінская машына прывялі да чарговай наканаванасці усё пачынаць ледзь не з падмурка.
Па характары задач і па колькасным складзе цяперашняя адраджэнская інтэлігенцыя аказалася адкінутай на стагоддзе, калі не больш. Па прарэджанасці ў народным масіве беларус-нацыянал "пасяленец" XIX стагоддзя (чаму беларускі рух разбіўся "паштучна" пытанне вялікай асобнай гаворкі), па грунтоўнасці і сутнасці ідэалу пачатку XX стагоддзя. Цікава, што якраз моладзь выявіла асаблівасць сённяшняй ментальнасці дастаткова выразна цераз настальгію па героях-касінерах, па настроях нашаніўскага перыяду. У расіян своеасаблівым сколкам з гэтага рашуча заяўленая і прынятая моладдзю настальгія па паручніках і есаулах, імітацыя іх насгрояў і пачуццяў. Натуральная гэтая настальгія: у часы пахінутага менталітэту позірк заўсёды шукае падтрымкі ў гераічных перыядах народнага жыцця.
Але трэба разумець, што гэта ў нейкім сэнсе толысі імітацыя, падробка пад есаулаў ці нашаніўцаў. Высакародная імітацыя, але калі яна стане масавай з'явай, то мы з непазбежнасцю сутыкнёмся з вульгарызацыяй ідэалу, вульгарызацыяй кулыуры (надрыўна-безгалосыя спевы наваяўленых есаулаў красамоўна на гэта паказваюць). Трэба зразумець, што мы іншыя, што ў нас інакшы стыль і ўклад жыцця... Мы з поўным правам можам накрэсліць на сваіх штандарах нашаніўскі ідэал, але шляхі яго рэалізацыі шмат у чым не могуць супасці. Істотна падобным застаецца адно: ЗНОУКУ, УВЕСЬ ЧАС, ПЕРМАНЕНТНА ПАТРАБУЮЦЦА АГРОМНІСТЫЯ ЗВЫШВЫДАТКІ ДУХОУНЫХ СІЛ.
Пра супадзенне ідэалаў можна спрачацца. Ва ўсякім разе дзеля стварэння інтэлектуальнай эліты што ёсць звышзадачай сучаснага беларускага Адраджэння недастаткова патэтыкі і рамантыкі нашаніўскай пары. Трэба прарывацца ў сферу рэфлексіі, у інтэлектуальна-філасофскі космас, бо эліта гэта перадусім спажыўцы і ўладальнікі ідэяў, што назапашаны чалавецтвам. Але ці гатовая да
звышвыдаткаў духоўных сіл тая канфармісцкая, плебейская пабытова і духоўна інтэлігенцыя, якая ў савецкі час пазбылася духу пратэсту, апазіцыі?
У нас увогуле вельмі тонкі пладаносны слой інтэлігенцыі. Прафільтраваныя навучальнымі ўстановамі ў духу бальшавіцкай веры, пралетарскага цара, абэцэдаршчыны, маладыя людзі з дыпломамі ВНУ станавіліся на дзяржаўную службу, а штодзённая муштра зазвычай дабівала і тыя парасткі свядомасці, што з большым ці меншым поспехам закідваліся ў душу сейбітамі "разумнага, добрага, вечнага". Імперскай дзяржаве гэта было страшэнна зручна. Лічы, дармавая рабочая сіла кідалася ў пошуках выйсця тудысюды, але ўсюды ўпіралася ў безвыходнасць: наўкол была адна манапольная ўстанова, а дзяржаўная служба ў гэтай установе нагадвала агромністую прыгонную кабалу. Выпускнік, ашчасліўлены дыпломам, тут жа трапляў пад ярмо інтэлектуальнага і службовага прыгону... Гэта была прыгонная інтэлігенцыя, а не плебейская. Прыгоннае існаванне спараджала і сваю правінцыйна-прыгонную псіхалогію. А тут яшчэ дзяржаўная афіцыёзная прэса дзесяткамі гадоў свядома большую ўвагу ўдзяляла жывёлагадоўлі, чым чалавечаму духу. Вось і ўзнікла дзікунскае супрацьстаянне: ці кілбаса, ці мова. А калі ёсць супрацьстаянне, то ўзнікае неабходнасць выбару. Я не асуджаю тых, хто, скалечаны жабрацкім існаваннем, падсвядома пацягнуўся да кілбасы; я асуджаю тых, хто на кілбасе купіўся...
ТАК не можам мы "людзьмі звацца"! Іншы Купалаў герой казаў: трэба разбіць спрадвечную ману, што мы не ёсць мы, што мы "нешта нейкае", як быдлё, якое накарміў, дык і сыта будзе... Абэцэдаршчына небяспечная не толькі самім фактам фальсіфікацыі гісторыі, колькі духоўным самаедствам, паглынаннем саміх сябе ў імя гэтай спрадвечнай маны. Сістэма сацыяльнай міфатворчасці была заснавана на выкарыстанні найперш нацыянальных кадраў, а таму доўгажывучая. Карані яе традыцыі працінаюць тоўшчу стагоддзяў, і адным мэнтам духоўная касабокасць выпраўлена быць не можа.
Таму настаўнікі найперш павінны быць выпрабаваны гісторыяй залатым скарбам духоўнай моцы Беларусі.
Спадзяюся, зразумела, якія постаці маюцца на ўаазе.
Як бы вы ўвогуле ацанілі сітуацыю ў школе: які кшталт сучасных настаўнікаў?
За апошнія 30 год школа змянілася непазнавальна. Тыя, хто ў 60-я гады вызначаў духоўную атмасферу школы, мяккія і добрыя інтэлігенты "адлігі", сёння амаль не вызначаюць школьнае аблічча. На змену ім у 70-я гады прыйшла своеасаблівая кагорта хваткіх настаўнікаў. Добрыя арганізатары і някепскія прадметнікі, яны, аднак, не неслі ў сабе шарму духоўнасці сваіх папярэднікаў. На змену ім заступае "страчанае пакаленне", якое не мае ні першага, ні другога, ні трэцяга. Я не хацеў бы, каб гэта ўспрымалася "аблыжным" абвінавачваннем, але ў масе сваёй гэта так.
У школу трэба вяртаць асобу духоўную. Усё, што мы робім на факультэце беларускай філалогіі і культуры, гэта спроба, эксперымент, дослед, мэта якога уладкаванне такой псіхалагічнай атмасферы навучання, калі сутнасць кожнай асобы будзе вызначацца перш за ўсё голадам па духоўнасці.
Задача, так бы мовіць, філасофска-прыкладная: ідэалёвая духоўнасць і практычныя, прагматычныя крокі да яе. Якія ж хрокі вы спрабуеце рабіць у сябе на факультэце?
Рэч у тым, што сучасная сістэма адукацыі непаваротлівая. Часта ў яе вязкасці грузнуць, патанаюць арыгінальныя і смелыя педагагічныя ідэі, вырвацца з учэпістых схем грувасткага навучальнага працэсу вельмі цяжка. А малады чалавек ён і ёсць малады чалавек, для яго эфект навізны і эаймальнасці адыгрывае ледзь не вырашальную ролю дзеля канчатковага выбару.
Што мы паспрабавалі здзесніць?
Перш за ўсё імкнуліся разарваць цягучы рытм філалагічнай адукацыі. Прапанавалі вывучаць дысцыпліны досыць хутка, кампактна, у лагічных повязях-блоках. Рызыкнулі нават на своеасаблівы "грэх" аб'ядналі практыку фальклорную і дыялектную, тым самым з'явілася ніша для новай практыкі краязнаўчай, і яна, здаецца, набыла поспех.
Увялі новыя курсы: "Уводзіны ў беларусазнаўства", "Старажытнабеларуская міфалогія", "Псторыя грамадскай і філасофскай думкі Беларусі", вялікі, разлічаны на два гады, стабільны курс па гісторыі беларускай культуры. Па
задумцы, усе стацыянарныя дысцыпліны разбіваюцца веерам спецыяльных праблемных курсаў. Пачынаючы з 5га семестра кожны студэнт будзе слухаць на тыдзень па 3-4 лекцыі такіх спецдысцыплін. Што і якія дысцыпліны захоча ён выбера сам. Гэта і будзе праўдзівай спробай рэалізаваць прынцып вольнага наведвання: студэнт вольны не ў тым, хадзіць ці не хадзіць на заняткі, такога выбару ў яго і не павінна быць, студэнт вольны ў выбары таго, што ён хоча слухаць.
Больш складана рэалізаваць задуму, так бы мовіць, інтэгруючага навучання, каб адна дысцыпліна, не трацячы сваёй спецыфікі, знаходзіла падтрымку другой, трэцяй і наадварот. Інтэгральным звяном тут з'яўляецца, безумоўна, культура. Мова як фактар культуры, а не толькі як звод правіл і арфаграм; літаратура як асобная форма духоўнай дзейнасці. Гэта значыць, што мы стаім перад неабходнасцю, дагэтуль яшчэ нязнанай неабходнасцю распрацоўкі тэорыі нацыянальнай культуры. Тут, на ўзбочынах розных навуковых "ланшафтаў", спадзяёмся на самыя нечаканыя здагадкі дзеля тварэння нацыянальнай канцэпцыі адукацыі і выхавання. Акрамя таго, калі студэнт з розных бакоў гляне на твор гэта ж цудоўна! Беларускія летапісы як гістарычная крыніца, як твор старажытнай літаратуры, як жанр летапісання, нарэшце, як помнік старажытнабеларускай мовы і г.д. Здаецца, за тры-чатыры падыходы можна чагосьці і дабіцца, прынамсі, хоць раз ды дачытаць твор да канца...
Дарэчы, з усяго дыдактычнага працэсу выпала менавіта гэтае важнае звяно веды. Веды не як прынука, страх перад сесіяй, але як духоўнае запатрабаванне. I прыкра, што разам з гэтым звяном страцілася і яднаючае прафесара і шкаляра пачуццё КАЛЕЖСКАСЦІ па вытвору духоўнага прадукту.
У нашых планах таксама стварэнне творчых лабараторый і майстэрань народных рамёстваў, літаратурнай гасцёўні, фарміраванне якаснай бібліятэкі, здабыванне і капіраванне архіўных матэрыялаў. А яшчэ хацелася 6 завесці якінебудзь "салон прыгожых манер". Хлопцаў у нас мала, майстэрству рыцарскага фехтавання вучыць не даводзіцца, а вось дзяўчатам арганізаваць семінар, дзе яны маглі б
прафесійна знаёміцца з напрамкамі моды, культуры прычоскі, нават проста грацыёзнай паходкі і ўмення трымаць сябе перад аўдыторыяй, такі семінар стварыць варта. Дэеці часта капіруюць сваіх настаўнікаў, дык няхай жа капіруюць прыгожае.
Але культуру на пальцах не пакажаш патрэбна якасная тэхніка, дызайн, за якія трэба плаціць грошы. Грошай беларускаму адраджэнню, культуры, бракавала заўжды, брахуе і сёння. Культура, аднак, вымагае інтэлектуальных унёсах менавіта сёння, цяпер не зважаючы на матэрыяльнае ўбоства навучальных устаноў. Як жа задаволіць патрэбы культуры ў такіх варунках?
Tax, усе задумы ўпіраюцца ў "ціхую ўладу магчымасцяў". Эканамічная самастойнасць факультэта пакуль жаданы ідэал. Дзяржава нашая яшчэ слабая, глеба для мецэнацтва яшчэ не выстаялася. У такіх варунках застаецца адзіны зрэшты, традыцыйны для многіх культураў "ідэалістычнарамантычны" сродак выхавання: цераз адухоўленасць пазнання роднага краю. У гэтай справе нам цяжка нешта зрабіць толькі сваімі сіламі, нават сіламі навуковай грамадскасці рэспублікі: варта заклікаць беларусазнаўцаў з-за мяжы. Мы замыслілі нетрадыцыйны лекторый па беларусазнаўстве, і першыя падваліны заклалі калегі з Польшчы Алесь Барскі і Ян Чыквін. Асабіста я мару пра пашырэнне геаграфіі лекторыя: каб лепшыя беларусісты Еўропы, Амерыкі, Канады чыталі лекцыі ў нас. Гэта быў бы смяротны ўдар па той жа абэцэдараўшчыне з яе дамарослым прынцыпам, што "мы не ёсць мы". Гэта было б крушэннем іміджу правінцыйнай Беларусі, а Гародні як правінцыі Беларусі...