• Газеты, часопісы і г.д.
  • Версіі  Юрась Залоска

    Версіі

    Юрась Залоска

    Выдавец: Тэхналогія
    Памер: 463с.
    Мінск 1995
    144.09 МБ
    Міхайлавіч, як вы адукоўваліся на незалежніцкі кшталт?
    Было шмат шляхоў. Нават у часы брэжнеўшчыны чалавек, які не ленаваўся, мог прачытаць тое, што было забаронена. Каб прачытаць Салжаніцына ці Сахарава, існавалі адны каналы, каб пазнаёміцца з кнігамі і публіцыстыкай Луцкевіча, Ластоўскага, Цвікевіча, Ігнатоўскага і іншых існавалі другія каналы. Заставалася старая беларуская інтэлігенцыя, якая мела патрэбныя кнігі. Многае можна было прачытаць у Віленскай акадэмічнай і універсітэцкай бібліятэках, сёе-тое знаходзілася ў нашай Дзяржаўнай бібліятэцы. Змагаючыся з "нацыяналістамі”, тадышнія ідэалагічныя цэрберы не ўцямілі, што тыя "нацыяналісты" многія ідэі ўзялі ў царскіх гісторыкаў Галубоўскага, Сапунова, Данілевіча і іншых, якія, здаралася, выступалі большымі "нацыяналістамі”, чым Мікола Ермаловіч. Зрэшты, калі кнігі Ластоўскага, Ігнатоўскага, Смоліча забараняліся ў БССР, іх можна было свабодна прачытаць у Маскве і ў Ленінградзе, бо там яны чамусь не патрапілі ў спісы забароненых і свабодна выдаваліся, гэтаксама як падшыўкі беларускай перыёдыкі.
    Уся бяда ў тым, што наша школа адвучвала людзей самастойна шукаць веды і звесткі, інфармацыю, адвучвала ад акадэмічнай працавітасці. Нас, старэйшых адраджэнцаў, бывае запыняюць і пытаюцца: ці пішаце вы падручнік? У мяне тады ўзнікае сустрэчнае пытанне: а што робіце вы, маладыя? Іх, нашых маладых патрыётаў, я мала бачу ў чытальнях і аўдыторыях, і самая прыкрая рэч яны не хочуць працаваць у школе, скончыўшы універсітэт, усімі праўдамі і няпраўдамі яе пазбягаць. I ўнікаюць працы на вёсцы. Але вёска гэта той мацярык, тая Атлантыда, якую
    Анатоль Міхайлавіч СІДАРЭВІЧ нарадэіўся ў 1948 годзе на хутары Доўгі Лес, што на мяжы Пінскага і Ганцавіцкага раёнаў, у сялянскай сям’і. 3 шаснаццаці год на ўласным хлебе. Завочна скончыў філасофскае аддзяленне БДУ (1977), вучыўся ў аспірантуры. Працаваў у раённых газетах, настаўнікам у школе, супрацоўнікам "ЛіМа” і часопіса "Крыніца". 3 вясны 1992 года выкладае паліталогію, філасофскую прапедэўтыку, логіку I гісторыю рэлігіі ў Беларускім гуманітарным ліцэі ў Менску.
    трэба падняць, асвеціць... Вёска не адразу стане вёскай свабодных гаспадароў. Дарэчы, мае вучні нават у самыя застойныя часы а ў школе я працаваў амаль 9 гадоў ведалі, што бел-чырвона-белы сцяг гэта наш сцяг, a "Пагоня" гэта наш герб...
    Адсюль вынікае мой песімізм: шмат "прастарэквання", але мала работнікаў. Многія з насумеюць казаць слушныя рэчы, але ў народ трэба несці перадусім друкаванае слова. Самы час сядаць за пісьмовы стол і пісаць, каб падзяліцца сваімі інтэлектуальнымі набыткамі з іншымі. Толькі на такую працу нашым інтэлектуалам бракуе часу альбо нечага іншага...
    Ваш песімізм распаўсюджваецца, як гэта бачна з вашых артыкулаў, і на рэлігійнае жыццё Беларусі. Гэта адкуль: ад аналізу сітуацыі ці з-за асабістага атэізму?
    Перадусім мушу зазначыць, што я не атэіст. Я католік усходняга абраду, уніят; натуральна, прысутнічаю на багаслужбах, бяру прычасце і г.д. I тое, што я сацыялдэмакрат, анітрохі не пярэчыць маёй рэлігійнасці. Новы Запавет на беларускую мову таксама пераклаў сацыялдэмакрат Антон Луцкевіч разам з баптыстам ДзекуцьМалеем...
    У мяне аднолькава непрыязнае стаўленне і да польскакаталіцкага духавенства, і да руска-праваслаўнай іерархіі, таму што на сённяшні дзень і рыма-катг.*.;цкі, і праваслаўны клір з'яўляюцца ў Беларусі ПРАВАДНІКАМІ ІНТАРЭСАЎ ЧУЖЫХ ДЗЯРЖАЎ. Менавіта: Польшчы і Расіі. Гэтыя групоўкі знаходзяцца па-за беларускаю культураю, па-за працэсам станаўлення беларускай дзяржаўнасці. Тыя нешматлікія каталіцкія і праваслаўныя святары, якія адпраўляюць багаслужбу па-беларуску, вартыя ўсякай маральнай падтрымкі. Пакуль жа палітыка Рыма-Каталіцкай і Рускай Праваслаўнай Царквы будзе ігнараваць інтарэсы беларускай дзяржавы, культуры да таго часу я буду змагацца з іерархіяй. Але, змагаючыся з іерархіяй, я не змагаюся з Богам, я, паўтараю, не атэіст...
    Перспектыва гэта будаўніцтва Беларускай Каталіцкай і Беларускай Праваслаўнай Цэркваў. Рыма-Каталіцкая Царква больш гнуткая, яна навучылася самастойна жыць і весці самастойную палітыку. Руская Праваслаўная Царква
    таго не можа, бо ўвесь час знаходзілася пад пятой вялікіх князёў маскоўскіх, цароў і імператараў. Усталяванне беларускай незалежнай дзяржавы прымусіць, аднак жа, абедзве цэрквы мяняць сваю палітыку і "паступацца прынцыпамі".
    Раней, да палітычнай дзейнасці, вы багата пісалі нацыясофскіх нататкаў. Як лічыце: цяпер чаго нам бракуе, каб стацца нацыяй?
    Я хацеў бы, каб да стварэння нацыі вяла партыйная работа БСДГ.
    У адным лісце Уладзімір Жылка неяк пісаў: у Менску, маўляў, хваляцца, што на Беларусі няма ніякай буржуазіі; яно было б добра, піша далей Жылка, калі б буржуазіі не было ўвогуле, а раз яна ёсць, дык трэба, каб была і беларуская буржуазія. БУРЖУАЗІЯ ГЭТА АДЗНАКА СТАЛАСЦІ НАЦЫІ. Усе нацыі з'явіліся толькі тады, калі з’явілася нацыянальная буржуазія. Так было ў Францыі, гэтак рабілася ў Нямеччыне, іншых краінах Еўропы. I ў Беларусі адбываліся падобныя працэсы, толькі іх спыніла нашэсце бальшавізму. Я хачу, каб Беларусь мела нармальную буржуазію: багатую, але не скнарую, якая б фундавала на карцінныя галерэі і на будаўніцтва тэатраў, на ўтрыманне акторскіх труп і на выпуск газет і часопісаў. Апірышча сацыяльнай дэмакратыі моцны сярэдні клас, які сімвалізуе сабой заможнасць грамадства і неадступна пільнуецца свабоды.
    Але галоўнае ўсё-такі духоўныя, інтэлектуальныя высілкі, кулыурная работа ў вёсцы, станаўленне беларускай навукі і школы, беларускай царквы штодзённая праца на ніве асветы...
    * * *
    "...ЗАПЭЎНІЦЬ МАГЧЫМАСЬЦЬ ГРАМАДЗЯНСКАЙ ТВОРЧАСЬЦІ МЫ МОЖАМ ТОЛЬКІ У РАЗЕ АДСУТНАСЬЦІ ПЕРШ-НАПЕРШ ЧУЖЫНСКАГА ПРЫМУСУ. 3 ГЭТАГА ВЫПЛЫВАЕ ПАДСТАВА ДА НЕАБХОДНАСЬЦІ ПАЛІТЫЧНАЙ НЕЗАЛЕЖНАСЬЦІ, ЯК ПЕРШАЯ ПАДСТАВА ДЛЯ НАРОДУ БЫЦЬ САМІМ САБОЙ... Але трэба адзначыць, што дамаганьню незалежнасьці, як падставе грамадзкай творчасьці, гэтай творчасьці і не хапіла. Трэба прызнацца, што справа незалежнасьці толькі ў першыя часы
    свае неазначальнасьці мела свой праўдзівы, шчыры характар, за што той перыяд (ураду АЛуцкевіча) I можна назваць "утапічным", рамантычным. Калі ж справа незалежнасьці скіравалася на практычны шлях сучаснай палітычнай працы, яна апынулася ў шпонах палітычнага прымусу, палітычнаклясавай зацікаўленасьці, і ад сучаснай палітыкі мала чаго можа чакаць народ, быццам ён выкарыстае яе для свае народнае творчасьці...”
    ♦ * ♦
    "На жаль усё тое, што цяпер робіцца ў грамадзянскім жыцьцЬвельмі далёка ад дасягненьня сацыяльнай творчасьці, ад узгадваньня творчай адэінкі... Ня здолелі актыўныя палкычныя партыі разьвязаць справу вольнай творчай асобы і сацыяльнай творчасьці, бо ў ідэале кожнай быў ланцуг, прымус, дыктатура, як для іншых, так і на саміх сябе... У сучасных умовах так далёка нам яшчэ да запаўненьня грамадзянскай творчасьці шляхам адной палітычнай працы... Палітычная дзейнасьць у кірунку незалежнасьці, падгрунтованая на захапленьні ўлады палітычна-клясавымі органамі, мала можна эадаволіць сумленнага чалавека. Яна не дасягне ўсё роўна забесьпячэньня грамадзкае самадзейнасьці і можа выклікаць новую роспач 1 нездавальненьне..."
    * * ♦
    "Час пераканацца, што няма формаў унівэрсальных, формаў, ахопліваючых усё жыцьцё і яму адпаведных. He затрымалася чалавечае сумленьне ні адной форме, цудоўны цяг імкне яго далей, вышэй. Упалі ўсе формы, якія хацелі панаваць над чалавекам, бо ня можна з чыстым сумленьнем пасьвячаць ім сваю душу... Ня мёртвыя формы, а сам чалавек гаспадар свайго жыцьця. Ен творыць усе формы жыцьця, яны залежны ад чалавека, а не чалавек мусіць эаставацца пад мёртвай уладай струхлеўшых формаўЧас зразумець, што жыцьцё кіруець формамі, ане наадварот, што сам чалавек, яго вялікая, родная сонечным косам душа, яе натуральныя памкненьні да сьвятла, хараства, праўды зьмест жыцьця, што ў праўдзівым незалежным жыцьці няма месца н I Ідэал а м, н I ахвярам (раэрадка мая Ю.3.)._"
    Ігнат КАНЧЭЎСКІ. "Адвечным шляхам"
    Хроніка часу
    3 газетнай паласы: "AIM", 4.09.1992 ХАЦЕЛАСЯ Б ПАМЫЛІЦЦА_.
    У асяроддзі мінскай навуковай I культурнай інтэлігенцыі ходзяць чуткі, што недзе ў канцы верасня ўрад нашай краіны мае намер зрабіць Рускай Праваслаўнай Царкве ў асобе мітрапаліта ФІларэта да "тысячагоддзя праваслаўя на Беларусі" каштоўны падарунак полацкі храм Св.СафІі. Што будзе далей, прадбачыць няцяжка: з храма будзе выкінуты арган, на фасадзе з'явіцца праваслаўная мазаіка, будзе збіта са сцен барочная аздоба»
    Хацелася б думаць, што ўсй гэта толькі чуткі, што ўрад не пойдзе на тое, каб абразіць нацыянальныя пачуцці беларускага народа, перадаўшы ва ўласнасць Іншай дзяржаве... галоўны храм БеларусІ, спрадвечны Із часоў Полацкай дзяржавы) сімвал яе незалежнасці I духоўнай сілы.
    Наша газета з задавальненнем надрукавала б абвяржэнне чутак I прынесла б прабачэнні ўраду за тое, што так кепска пра яго падумала... ІАўтар працытаванай нататкі супрацоўнік "ЛіМа” Пётра ВасІлеўскіІ.
    3 газетнай паласы: "ЛіМ", 25.09.1992 ХАЦЕЛАСЯ Б ПАМЫЛІЦЦА ЯШЧЭ РАЗ_
    Шчыра кажучы, рэдакцыя не чакала такога розгаласу, які выклікала невялічкая нататка "Хацелася б памыл!цца_". Гутарка йшла пра магчымую перадачу праваслаўнай царкве напярэдадні святкавання 1000-годдзя хрысціянства на БеларусІ полацкага храма Св.Сафіі. Быказвалася ў сувязі з гэтым сумненне ў мэтазгоднасці такога "падарунка" царкве, якая яшчэ не набыла нацыянальнага аблічча, фактычна падпарадкоўваецца Маскоўскаму патрыярху I праводзіць яго Інтарэсы на тэрыторыі нашай краіны. Такая царква не можа прэтэндаваць на манапольнае ўладанне галоўным храмам Беларусі, сімвалам яе незалежнасці I духоўнай моцы. Газета выказала гатоўнасць надрукаваць афіцыйнае абвяржэнне чутак пра перадачу СафІйкІ праваслаўнай царкве.
    Як паказала далейшае развіццё падзей, невялічкая зацемка выклікала проста-такі выбуховую рэакцыю з боку Беларускага Экзархата. Жодзінскі святар А.Шынкевіч выступіў па "Радыёфакту", а затым на прэс-канферэнцыі ў Менскім епархіяльным упраўленн) з заявай ад імя святароў у абарону годнасці мітрапаліта ФІларэта, быццам бы зняважанага публікацыяй "ЛІМа". Гэты ж святар заявіў, што "AIM" пасгаянна нападае на праваслаўе, ганьбіць гэту царкву. Карэспандэнта "ЛіМа" моцна здзівіла такая