Версіі
Юрась Залоска
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 463с.
Мінск 1995
Калі аналізуеш палітыку мясцовых улад, то прыходзіш да роспачнага вываду універсітэт для большасці гродзенскіх чыноўнікаў знаходзіцца на задворках іх свядомасці. I трэба даказваць відавочную рэч што Гродна MAE УНІВЕРСІТЭТ; што ёсць на свеце і такі універсітэцкі! горад; што універсітэт гэта своеасаблівае магдэбурскае права на гуманізм і цывілізацыю... Зрэшты, такі стан аб'ектыўны: недастаткова глыбока асэнсавана патрэба змены імперскай сістэмы адукацыі нацыянальнай сістэмай адукацыі і выхавання. Хоць сёння ўсе разумеюць, што
выступаць напрамую супраць нацыянальнай ідэі досыць рызыкоўна. Нават у катэгарычных непрыхільнікаў беларушчыны нацыянальныя фарбы паступова становяцца казырнай картай дзеля доказу свайго права быць "на паверхні"... Такім чынам можа адбыцца чарговая вульгарызацыя важнейшай грамадскай з'явы: нацыянальная работа ператвараецца ў гульню ў жмуркі з нацыяй.
Але пагадзіцеся: можна патрабаваць хіба абслугоўвання культуры / задавальнення патрэб эліты. Усё ж самае істотнае самаразвіццё культуры, яе ўнутранае ўзбагачэнне. Што можа паспрыяць гэтаму цяпер?
Універсітэты, перш за ўсё універсітэты павінны стаць беларускімі па сваім духу. Навуковыя адкрыцці не кучкуюцца ў адным месцы, а прапісаны ў розных куточках планеты. Працэс доказу, тэмперамент логікі непазбежна ўключае непаўторныя рысы логікі і тэмпераменту вучонага як асобы нацыянальнай. I толькі аднаму Богу вядома, колькі няздзейсненых адкрыццяў не дабрала і не выкарыстала чалавецтва з-за вымусовай адсутнасці ў прыродзе беларускага тыпу мыслення. Вось чаму і беларуская мова павінна як мага хутчэй акрыяць у навуцы і навучальных установах як натуральная форма выяўлення нацыянальнай мысліцельнай энергіі.
Універсітэт, каб сцвердзіць сябе як навучальная ўстанова, павінен сталяваць пад сабой грунт беларускай дзяржавы...
* * *
P.S. Духоўныя работнікі ў народзе, сейбіты духоўнага... У Расіі мінулага стагоддзя Імі былі земскія ўрачы і настаўнікі, павятовыя юрысты / свяшчэннікі. У Беларусі Іх сваіх не было. Былі расейскія, польскія, яўрэйскія інтэлігенты, якія заўгодна, толькі не свае. Да рэвалюцыі Іу Заходняй Беларусі і пад Пілсудскім) тая іншародная інтэлігенцыя была такой жа, як / ў іншых частхах Расейсхай імперыі ІПольшчыІ, праводзіла адзіную рускую ІпольскуюІ ідэю і мела для таго матэрыяльныя магчымасці. Напрыклад, настаўніку ў польскай школе ў 30-я гады дзе-небудзь на Наваградчыне можна было наняць работнікаў на гаспадарху, набываць кнігі, трымаць пакаёвак, мець прыстойны, не абцяжараны матэрыяльнай нястачай побыт. Гэта была каста, яхой нішто не эамінала выконваць сваю місію слугаваць пэўнай ідэі, Ідэалогіі.
Запатрабавальшчыхі ідэі, улады ведалі, наколькі гэта свяшчэнная справа прапаганда агульнадзяржаўнай Ідэі, і не шкадавалі адпаведных сродкаў.
Ці зразумеюць такім чынам сваю місію сучасныя беларускія ўлады? У нас сёння ўсё ўзаемазавязана і ўзаемаабумоўлена: / ўладу, і ідэю, / інтэлігенцыю даводзіцца ствараць адначасова, у драматычнай напрузе нацыянальных сілаў, найперш — сілаў эліты. Сілаў, якіх у нас так мала...
3 ДЗЕННІКА 28.05.1992*
* * *
...Здольнік маладая ўскалось, інтэлігент у першым пакаленні. Выхадзец з вёсхі надзея "цёмнага і забітага" народа. Місія Янкі Здольніка, настаўніка, калі браць удухоўным, вышэйшым сэнсе паняцця, не проста настаўніцтва, але асэнсаванне свайго народа, прамаўленне яго ідэі. 3 тае прычыны гэты народ / "цёмны, забіты", што не мае свае ідэі. Ен пакуль што "тутэйшы" сын гэтых краявідаў, насельнік. гзтай прасторы. Яна яго прастора, але хтб ў ёй ён гэтага пакуль яму не дадзена ведаць.
Янка Здольнік I пачынае прамаўляць ідэю свайго народа, падаючы агульную праўду ў форме лозунга, рамантычнаўзнёслых прамоў / летуценняў. Глядач спектакля Ірэжысёрпастаноўшчык Мікалай ПінігінІ, чалавек канца стагоддзя, пасмейваецца, слухаючы "скрозь-беларускія"маналогі Здольніка Івыканаўца ролі артыст Аляксандр Лабуш). Смяшыць яго прамалінейнасць, нацыянал-артадаксальнасць Ікалі мець на ўвазе нематываваны, дэкларатыўны "нацыяналізм"І; ён цвёрда часам да пацешнага цвёрда стаіць за беларускае жыццё.
Здольніку-Лабушу не дазволены штукі, што вытварае на сцэне яго антытып калежскі рэгістратар Мікіта Зносах {артыст Віктар МанаеўІ, які можа колькі заўгодна іранізаваць / блазнаваць. Зносак "тутэйшы", знаходзіцца ў прасторы тутэйшасці і вольна сябе ў ёй паводзіць. ЕН СВАБОДНЫ, у адрозненне ад Здольніка.
Здольнік такой магчымасці пазбаўлены, бо ён ужо не атаесамляе сябе э "тутэйшасцю" і таму губляе яе. Здольніх бярэцца пераасэнсоўваць тутэйшую прастору, і ўсведамленне
‘Амаль эсэ. Запіс пасля чарговага прагляду трагікамічных сцэнаў у 2-х частках "Тутэйшыя" ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Я.Купалы.
"тутэйшасці" паступова здымаецца праз усведамленне "беларускасці", якая I дэкларуецца настаўнікам. Дэкларацыі рэжуць слух, але пры ўсёй штучнасці яны натуральная форма замацавання новай, ледзь-ледзь выяўленай ідэі. Прыняць правілы гульні гандляра-чыноўніка Зносака настаўнік Янка Здольнік не можа аб'ектыўна: гэта была б пагібель, растварэнне навароджанай ідэі ў тутэйшасці. Таму Здольнік фатальна пазбаўлены магчымасці кампрамісу і асуджаны на нацыянальную артадаксальнасць.
Рэч, аднак, у тым, што ІНАКШАЕ падачы беларускай ідэі Іі інакшага тыпу беларускай інтэлігенцыі адпаведна) тады не магло быць. Ідэя тольхі нараджалася / замацоўвалася найперш у форме маніфесту, а не рафініраванага, прадуманага ведання. Веданне заўжды больш жаданае, чым ідэалагічнага гучання маніфест: ідэалогія ў мастацкім творы выклікае ўнутраны пратэст гледача ці чытача. Можа таму глядач "Тутэйшых" і аддае больш сімпатый Зносаху-Манаеву, а не Здольніху-Лабушу, што лінія жыцця першага "вельмі простая", а душа "рэальная" ("хто мне лепей плаціць, таму / служу / кіхаць хачу на ўсякія ідэі").
Янка Здольнік ужо заварожаны ІДЭЯЙ, / таму яго душа "ідэальная". Напачатку ён хацеў бы бараніць Гсаміх сябе'1 ад навалы зносакаў, але потым унікае змагання, з'язджае на вёску. Здольнік і смяшыць гледача дзіцячай упартасцю ад 'ехаць у сяло і там заняцца асветніцтвам Іхрытык-рацыяналіст скажа: трэ было не ўцякаць на вёску, а заставацца ў горадзе і займацца перадусім палітыхай, бо ў палітыцы тады вырашыўся лёс нацыіі. Мне здаецца, што вёска для Здольніка не ўцёкі, але НАТУРАЛЬНЫ выбар прасторы, найбольш адпаведнай, па-першае, дзеля зжыцця свае першапачатковае артадаксальнасці, падругое, дзеля адаптацыі "злоўленае" нацыянальнае ідэі да нацыянальнай рэальнасці. Гэта зусім натуральны свядомы акт аб'ехтывацыі ідэі, пераправеркі сваіх перакананняў.
Але самае, бадай, цікавае пытанне што Здольнік мог бы рабіць пасля. Хутчэй за ўсё прыехаў бы ён у Менск зноў і працаваў бы ці то ў Інбелкульце, ці дзе яшчэ. Пачаўся б новы, рэфлексійны этап стварэння нацыянальнай ідэі. Далей можна ўзгадаць што заўгодна: асвету, літаратуру, навуку... I стаў бы Здольнік акадэмікам...
Аднак чырвоны малох зліквідаваў і Здольніка, і Зносака, і папоў з ксяндзамі. ІАкадэмікі, праўда, з'явіліся, толькі па большасці прышлыяі. Засталася тая самая вёска, што так цягнула да сябе Янку Здольніка. У вёсцы / па сёння захоўваецца нацыянальная энергетыка, што ажыўляе беларусаў як народ, адухаўляе грамадскі рух за адраджэнне. ШляхІ зноў вядуць у вёску... Паўтараецца планіда Здольніка? Прынамсі, новы віток
беларускай спіралі пачынаецца, як і на пачатку стагоддзя, у вёсцы; куды ж, да якіх рэаліяу ён вывядзе?..
3 ДЗЕННІКА
14.05.1994
* * *
...Пэўная катэгорыя людзей жыве ўслухоўваннем у рэчаіснасць, не спыняецца ў экзістэнцыі, ідэе да сутнасці... Таму пэўная рэчаіснасць можа ў часе набыць зусім іншы сэнс, чым раней, страціць водгук ці магчымасць адгукацца... Тое робіцца з Менскам. Праз гады ён^стаў маім бо не мог такім стаць. Гэта я яго засвоіў, а не ён стаўся маім. Іцяпер нават рэшткі рэха знікаюць, і горад усё больш для мяне замаўкае, аддаляецца, ніякавее {робіцца ніякімі...
* * *
"Рацыяналізм" прыкмета такога небяскрыўднага стану свядомасці і псіхікі, калі і свядомасць, / "самасць", / "экзістэнцыя" патрапляюць, пастаўлены ў залежнасць не ад розуму нават ад нейкіх схладзеных напярод "меркаванняў", то бох сфармуляваных у словах мэтаў, дэеянняў, крокаў... Усе сілы свядомасці мабілізуюцца на дасягненне, спраўджанне тых "меркаванняў"; экзістэнцыя, такім чынам, патрапляе ў палон "ідэі", інтэлекту.
Сапраўднае быццё тымчасам застаецца збоку, па-за ўвагаю істоты, патэнцыяльнага суб'екта быцця. Істота стаецца аўгаматам, што жыве штучным і нават марным жыццём. Такіх людзей прынамсі, у Менску большасць; найперш гэта чыноўнікі і дзяржслужбоўцы Івось адкуль сарказм Ніцшэ па іх адрасе...І. Стасавацца з такімі людзьмі мне асабіста цяжка да нудоты быццам марна траціцца час. На жаль, ёсць тахія / ў творчых арганізацыях; тады сродкам "аўтаматызацыі" асобы стаецца пэўны засвоены абсяг прафесійных прыёмаў Іслова, фарба, гук...), умельства абыходжання з якімі надае ўпэўненасці ў сваіх сілах, заспакойвае... / не дае рухацца наперад. Таму і бачым у рэдакцыях газет і часопісаў бальшыню "ўпэўненых" / меншыню "апантаных", г.зн. творцаў у сваім кірунку ІСлова, Фарба, Гук...). Менавіта творцы працярэбліваюць шлях наперад, штурмуюць муры ўстаноўкі на заспакоенасць I ўрэшце выводзяць сваё атачэнне на новы ўскраек змагання з быццём. Нехта тут жа пачынае будаваць "ідэалогію спакою", а нехта, спачыўшы, цэліць наперад,далей,да прадчувальнага
нязведанага. Менавіта таму "творца" ёсць рэалістычны містык, a не проста містык; гэга містыка адмысловага кшталту, маючая падтрымку рэчаіснасці.
* * *
"Сіла, якая супрацьстаіць рэакцыі, гэта не рэвалюцыя, a творчасць. Свет пастаянна знаходзіцца ў стане рэакцыі, I таму яму пастаянна пагражае рэвалюцыя. Прагрэс жа папраўдэе абумоўлены тым, што пры любых парадках творцы нястомна знаходзяць такія формы, якія пераадольваюць дух рэакцыі і ІнерцыІ, I таму адпадае патрэба рэвалюцыі. Калі творчыя лю дэі перастаюць э'яўляцца, рэвалюцыя непазбежна".
А.КАМЮ. 3 нататнікаў 1951 1959 гг.
"У этналогіі ёсць тэорыя "спавернутага гвалту", паводле якой народ, якога гвалтавалі ў гісторыі, абавязкова той гвалт верне... Але беларусам ніколі не былі ўласцівы помслівасць і нянавісць да іншых народаў як рысы нацыянальнага характару...