• Газеты, часопісы і г.д.
  • Версіі  Юрась Залоска

    Версіі

    Юрась Залоска

    Выдавец: Тэхналогія
    Памер: 463с.
    Мінск 1995
    144.09 МБ
    За якія-небудзь 30-40 гадоў камуністычнаму рэжыму ўдалося зрабіць тое, чаго не эдолелі дамагчыся ані польскія, ані расейскія асімілятары за некалькі стагоддзяў. Гэта быў крок назад, у прымітыўнае грамадства. Сэнс адбудовы беларускага грамадства палягае сёння найперш у стварэнні дасканалай сістэмы этнізацыі, узнаўлення ўсіх яе інстытутаў. Бо працэсы дээтнізацыі не прыпынены этнас працягвае распадацца. Новая хваля нацыянальнага руху (1979-1990-я гады) здолела толькі прыпыніць гэты згубны працэс, але саму сістэму забеспячэння жыццядзейнасці этнасу яшчэ маем стварыць...
    Суверэнізацыя I "нацыяналізацыя” рэспублік былога Саюза працэс аб'ектыўны і непазбежны. Рускае насельніцтва паўсюль страчвае камфортныя ўмовы пражывання; адаптацыя рускіх да новых умоў будзе адбывацца няпроста I няхутка... Ці здолее руская меншасць усвядомійь сваю роўнасць з іншымі народамі? Зразумела адно: захаваць статус-кво рускай абшчыне ў Беларусі не ўдасца; галоўнае, каб самавызначэнне рускіх як меншасці адбывалася натуральным чынам, без падштурхоўвання і прынукі. Адказная роля ў гэта справе будзе належаць дзяржаве..."
    Павел ЦЕРАШКОВІЧ
    Новая тэорыя даследуе і прагназуе ПРА СПАВЕРНУТАСЦЬ I НЕСПАВЕРНУТАСЦЬ ГВАЛТУ Ў ГІСТОРЫІ
    * * ♦
    Адраджэнскаму руху спатрэбілася каля пяці гадоў 11986­19911, хаб вырасці ў грамадскі рух склзанік грамадскага жыцця БеларусІ. Тыя пяць гоа яшчэ можна назваць часам адраджэнскай стыхіі, эмоцыі. Яны былі неабходны каб адбыўся нацыянальны катарсіс, у выніку якога наступіла душэўная палёгка для многіх людзей. Tax заўсёды здараецца ў культуры, калі ЖЫВОЕ доўгі час знаходзіцца пад прэсінгам іншае культуры, I народ стагоддзямі маўчыць. Першыя гукі вырываюцца таму вельмі напружана I няроўна, з надрывам, які кагосьці бянтэжыць, а то й абражае. Ды надрыўны зых мусіць прагучаць-прастагнацца каб зняўся душэўны цяжар, які перашкаджае гаварыць спакойна.
    Але як толькі народ набывае нармалёвую "культурную форму", здольнасць гаварыць спакойна, узнікае патрэба ў тым, ШТО гаварыць і, адпаведна, што рабіць. Тут ужо эмоцыі, самыя патрыятычныя, не выратоўваюць: адраджэнне, культура не пасунуцца ні на крок без дасведчанасці, рацыянальнага досвсду, адукаванасці. Для адраджэнства надыходзіць момант пераходу з вуліц 1 плошчаў, з мітынгаў I імпрэз у аўдыторыі і лекцыйныя залы, архівы I чытальні. Адраджэнне пачынае набываць "асвечаны твар".
    Паўстае, такім чынам, праблема н о в а й т э о р ы I. Раней была адзіная тэорыя-метадалогія, марксісцка-ленінская. Ею перахварэлі многія адраджэнцы сучаснікі "перабудовы", але затым запыніліся перад тэарэтычным вахуумам, бо за час дысіАЗнцтва мала хто дбаў аб інтэлехтуальных набытках напісанні кніг, навуховых прац. У нейкай ступені запоўніла інтэлехтуальны вакуум энцыклапедыя "Этнаграфія Беларусі", у якой тэорыя нацыі, прынамсі, выкладзена адрозна ад мархсісцкай традыцыі. Аўтарам таго энцыклапедычнага артыкула з'яўляецца гісторык I этнолаг Павел Церашховіч.
    ...Як падалося напачатку, гутарха ў нас атрымалася лекцыйнага, акадэмічнага характару бо прадметам яе была абрана адмысловая тэорыя этнасу інфармацыйная, прыхільнікам якой з'яўляецца навуковец. Але роэгалас у прэсе засведчыў, што тэорыя гэта звязана з жыццём грамадства, а значыць вартая ўвагі...
    * * *
    Павел Усеваладавіч, векХХстаўся эпохай нацыяналізму ці, дакладней кажучы, "нацыяналізмаў". Беларусы таксама перажываюць зараз свой "нацыяналізм", успамінаюць гісторыю, мову, традыцыі. Сусветны вопыт паказвае, што нацыяналізм ёсць глабальная з'ява ў культуры, адмысловы рухавік самой культуры, што выводзіць яе на агульначалавечы ўзровень. Разам з тым нацыяналізм заўсёды крытыкаваўся, а яго носьбіты ў пэўныя перыяды гісторыі патраплялі ў гурмы альбо ўвогуле знішчаліся як у Савецкім Саюзе ў часы сталіншчыны. Але ніводзін рэжым і ніводная ідэалогія не маглі зліквідаваць сам феномен нацыю. Што гэта за феномен, ях ён узнікае ў гісторыі?
    У этналогіі існуе шмат тэорый, якімі нельга грэбаваць. Усе яны ў нейкай ступені ўэаемадапаўняльныя, бо раскрываюць асобныя бакі досведу. Але мы доўгі час жылі пры духоўным таталітарызме: да 1990-х гадоў ва ўсіх грамадскіх навуках дамінавала марксісцкая тэорыя, і ў этналогіі таксама. Я, напрыклад, падчас вучобы ў аспірантуры доўгі час не мог пазбавіцца гіпнозу марксісцкай тэорыі нацыі, пакуль не зразумеў, што трэба шукаць новую, прыдатную, сваю тэорыю каб перапыніць інтэлектуальны "бег на месцы" і як-колечы пасунуцца наперад у даследаванні этнасу і яго гісторыі. Марксізм, наколькі гэта разумеецца зараз, не быў і не з'яўляецца м е т а д ал а г і ч н а й тэорыяй; ён тэорыя ідэалагічная, а таму не прыдатная для навукі.
    Тэорыю, прыдатную для вывучэння этнасу, у тым ліку і этнасу беларускага, шукаў каля васьмі гадоў. Адштурхнуўся ад адной з найбольш фундаментальных ідэй у гісторыі сусветнай сацыялагічнай думкі (ад А.Конта і Э.Дзюркгейма да Д.Бэла і У.Растоу) аб прынцыповых адрозненнях паміж "традыцыйнымі" (ці прымітыўнымі, даіндустрыяльнымі) грамадствамі і грамадствамі "сучаснымі" Ііндустрыяльнымі, ці дынамічнымі). Варта адзначыць яшчэ асаблівую карыснасць дзеля фармавання новага падыходу "спецыялізаваных" тэорый К.Бюхера, які ўсю гісторыю цывілізацыі разглядаў скрозь прызму супрацьпастаўлення натуральнай і таварнай гаспадарак, і Х.Цёніса, які зрабіў грунтоўнае параўнанне сацыяльных сістэм, заснаваных на
    грамадзе-абшчыне, з сучасным грамадствам.
    Выкарыстана таксама распрацаваная ў 70-я гады С.Аруцюнавым і М.Чэбаксаравым інфармацыйнакамунікатыўная тэорыя этнасу, згодна з якой неабходнай умовай існавання этнічных супольнасцяў з'яўляюцца механізмы міжпакаленных сувязяў. Этнічная гісторыя чалавецтва і асобнага этнасу прадстаўляецца як працэс павелічэння інфармацыйных плыняў у грамадстве. Прычым, істотна важна, як транслюецца пакаленная інфармацыя у вуснай Іфальклорнай) форме, ці праз грамадскі інстытут этнізацыі, які складаюць сродкі масавай інфармацыі, мастацкая культура і асвета. У "данацыянальным" грамадстве пераважае першая форма: міжпакаленныя формы, сацыялізацыя і этнізацыя асобы ажыццяўляюцца ў межах сям'і і грамады-абшчыны. Адзінства данацыянальных супольнасцяў з'яўляецца вынікам агульнасці іхняга паходжання.
    Узнікненне нацыі гэта вынік кансалідацыйнага ўздзеяння грамадскіх інстытутаў, у першую чаргу таго камунікатыўнага механізма, які існуе па-за сям’ёй і пры дапамозе якога адбываецца тыражаванне тэкстаў праз сродкі масавай інфармацыі і мастацкую культуру. Этнізацыя ў гэтым выпадку забяспечваецца не асобнай сям ей, але грамадствам праз агульнаграмадскую сістэму выхавання і адукацыі. На данацыянальнай ступені развіцця самасвядомасць народа яшчэ не ёсць цэласная і скансалідаваная, яна раздробленая. Нацыя ж мае сваім адпаведнікам цэласную нацыянальную самасвядомасць, якая ўзнікае на аснове мэтанакіравана створанай нацыянальнай ідэалогіі, на ўсведамленні сябрамі супольнасці свайго моўна-культурнага
    Павел Усеваладавіч ЦЕРАШКОВІЧ, кандыдат гістарычных навук, выкладчык БДУ. Нарадэіўся ў 1958 годэе ў СевастопалІ ў сям'і ваеннаслужачага, э 1975 года жыве ў Мінску. Закончыў гістфак БДУ (1980) і аспірантуру. Працаваў настаўнікам геаграфіі, супрацоўнікам менскіх музеяў, навуковым супрацоўнікам Інстытута мастацтваэнаўства, этнаграфіі і фальклору АНБ. Укладальнік кнігі збору дакументаў ’Трамадскі рух у Беларусі 1986 1991 гг.". Аўтар больш за 40 навуковых артыкулаў.
    падабенства і агульнасці паходжання.
    Такім чынам, этнас пачынае кансалідавацца ў нацыю праз дзеянне грамадскага інстытута этнізацыі. Ніводзін чалавек не нараджаецца адразу сябрам пэўнай нацыянальнай супольнасці Ірускім, беларусам, украінцамі: ім трэба стаць праз сістэму выхавання, адукацыі, засваенне літаратуры і ведаў праз сродкі масавай інфармацыі. Гэтыя інстытуты назапашваюць, перапрацоўваюць і фармулююць агульнаэтнічную самасвядомасць, якая паступова набывае якасць нацыянальнай свядомасці, і транслююць яе грамадству, новым пакаленням.
    Якім жа чынам працэс узнікнення нацыі звязаны з агульнагістарычнай эвалюцыяй ад традыцыйнага грамадства да індустрыяльнага, / калі менавіта этнас ператвараецца ў нацыю?
    Менавіта ў дынамічным грамадстве этнас становіцца нацыяй. Гэтае грамадства характарызуецца наяўнасцю таварна-грашовых зносін, гандлю, адпаведных сацыяльных стратаў (класаўі і інш. Прыкметы індустрыяльнасці выяўляюцца за некалькі тысячагоддзяў да ўсталявання сучаснага індустрыяльнага грамадства. Напрыклад, элементы гандлю, пачынаючы ад прымітыўнага міжпляменнага абмену, заўсёды прысутнічалі ў гісторыі чалавецтва. I сімптаматычным выглядае тое, што менавіта першы гандлёвы народ фінікійцы стварыў фанетычнае пісьмо, якое ляжыць у аснове таго пісьма, якім карыстаемся і мы. Паўсюль, дзе гандаль пачынае адыгрываць прыярытэтную ролю ў жыцці грамадства, узнікаюць этнічныя з'явы, падобныя нацыянальным, мастацкая літаратура і культура найперш. На гандлі заснаваны і росхвіт антычнай культуры, якая вельмі нагадвае сучасную нацыянальную культуру.
    Успамінаецца таксама такая акалічнасць, што ў старажытнай Грэцыі была пашырана рэспубліканская форма кіравання. Можна, такім чынам, зафіксаваць наступную карэляцыю: РЫНКАВАЯ ЭКАНОМІКА ІСНАВАННЕ НАЦЫІ ДЭМАКРАТЫЧНЫ ЛАД; альбо наадварот: АДСУТНАСЦЬ РЫНКАВАЙ ЭКАНОМІКІ АДСУТНАСЦЬ НАЦЫІ АДСУТНАСЦЬ ДЭМАКРАТЫІ. Апошняя карэляцыя ўдасціва даіндустрыяльнаму,традыцыйнаму грамадству. Калі агульную гісторыю чалавецтва раэглядаць як працэс пераходу ад
    натуральнай гаспадаркі да таварнай, ад традыцыйнага грамадства да індустрыяльнага, дык адмысловая парадыгма гэтага пераходу: як у старажытнай Грэцыі, дык там улада ад зямельнай арыстакратыі да дэмакратыі пераходзіць праз тыранію. Да сучаснага грамадства ўзяліся пераходзіць і мы, і вельмі складана ўнікнуць тае агульнае гістарычнае парадыгмы Івось скуль бярэцца пагроза путчаў і пераваротаў, аўтарытарызму).
    Што да гісторыі асобнага народа, дык сэнс згаданае парадыгмы зусім канкрэтны: пасля этнагенезу развіваецца працэс кансалідацыі народа ў нацыянальную супольнасць сінхронна з індустрыялізацыяй грамадства. Для Еўропы ІЗаходняй, Сярэдняй і Усходняй) пераломны момант ва ўсталяванні індустрыяльнага грамадства Рэнесанс.