• Газеты, часопісы і г.д.
  • Версіі  Юрась Залоска

    Версіі

    Юрась Залоска

    Выдавец: Тэхналогія
    Памер: 463с.
    Мінск 1995
    144.09 МБ
    Лейтматывам прэс-канферэнцыі ў Камісіі Вярхоўнага Савета па нацыянальнай палітыцы і міжнацыянальных зносінах стала думка, якую можна сфармуляваць так: кудьтура ўратуе нас, толькі будаваць культуру патрэбна разам і нароўні...
    ЗАПІСЫ 3 НАГОДЫ НАЦЫЯНАЛІЗМУ
    * * *
    Нацыянальны чалавек усё-такі Ідэалагічны чалавек, а не псіхалагічны. Псіхалагічна чалавек ёсць не кім іншым, як касмапалітам, жыхаром свету, Сусвегу. Але ў зямным свеце, які падзелены на загоны для народаў краіны, дзяржавы, калоніі, псіхалагічна касмапалітычны чалавек мусова становіцца нацыянальным каб як мага зменшыць верагоднасць патраплення
    ў найгоршы загон.
    * * *
    Сытаму / задаволенаму жыццём чалавеку не трэба нацыянальнасць, нацыянальнае самаўсведамленне, гэтаксама як I Бог: Бога і нацыянальнасці шукаюць у выпадку абнішчання, згаладаласці, усялякіх жыццёвых прыцясненняў / крыўд. Нацыянальнае пачуццё сцяг пакрыўджаных.
    * * *
    Шлях пазнання не залежыць ад нацыянальнасці. Нацыянальнасць не ёсць твая асабістая заслуга, не ёсць плён намаганняў; гэта толькі зададзены стан твайго шляху. I ты робіш крокі па Ім, зважаючы Іпераадольваючы ягоі на гэты стан. Гэтаксама як калі ты, хочучы працаваць, мусіш зважаць ьа стан свайго здароўя, на хваробу, калі нездарова сябе адчуваеш. Ты ўлічваеш свой хваравіты стан, але не больш: Інакш плён твае працы будзе цалкам хваравіты у ёй будзе больш ад хваробы, чым ад здароўя.
    Нацыянальнасць таксама можа стацца хваробай хваробай АУХў
    * * *
    У апошнім выпадку нацыянальнае самаўсведамленне падмяняецца "самасцю". Так лягчэй "адраджацца": нічога не трэба даказваць, даводзіць. Псіхіка вызвалена ад бясконцых высілкаў па доказе свайго існавання, прысутнасці ў свеце, па доказах прысутнасці гэтага свету ў нас / вахол нас. У такім "адраджэнні" няма месца напружанай душэўнай рабоце, прарывам духу; скрозь рэляцыі і дэкларацыі.
    Ды гэта пыха.
    Сам па сабе ты яшчэ нічога не вызначаеш; ты толькі сродак свайго адраджэння. Наперадзе ў цябе шлях.
    "Культура і гуманістычная традыцыя пастаянна мяняюць свае формы, перацякаючы э аднае формы ў іншую, з прыступкі на прыступку, са сферы ў сферу. Іншы раэ моваю культуры гаворыць горад, затым вёска. Гэтыя рэчы... валодаюць надзвычайнай здольнасцю да рэгенерацыі і змены функцый. На нейкім гістарычным адрээку культура і гуманітарная традыцыя найбольш голасна гавораць аб сабе моваю архітэктуры, на іншым кнігадрукаваннем, на яшчэ нейкім росквітам інтуітывізму... Стагоддзямі гісторыя і геапалітыка працавалі супраць беларусаў, пазбаўляючы Іх традыцый: традыцыі дзяржаўнасці, традыцыі гарадскога жыцця, традыцыі вайсковай справы, традыцыі кнігадрукавання... і шмат яшчэ якіх традыцый. Зараз... у Беларусі ёсць шанец аднавіць парушаныя традыцыі.
    Што датычыцца пошуку традыцыі, то я схільны Ісці следам эа Фрыдрыхам Аўгустам фон Хаекам: "Традыцыі знаходзяцца паміж інстынктам і розумам у лагічным, псіхалагічным і часавым сэнсе". Упэўнены, што інстынктам беларусаў Бог не абдзяліў; сустракаемся таксама і з праявамі розуму, значыць, палетак для пошуку традыцыі ёсць. Трэба шукацьк"
    Андрэй КІШТЫМАЎ
    Традыцыя паміж розумам і інстынктам "ПАЛЕТАК ДЛЯ ПОШУКУ ТРАДЫЦЫІ ЁСЦЬ. ТРЭБА ШУКАЦЫ.."
    * * *
    Напэўна, пасля выбараў першага прэзідэнта Беларусі ўжо нельга будэе пісаць без "папраўкі" на Іх вынікі. Татальная залежнасць ад палітыкі атруціла культурнае жыццё БеларусІ ў 1990-х гадах. Грамадства палітолагаў I палітолагі-самавукі... Урэшце збанкрутавана палітыка / перакручана паспалітае жыццё. Пытанне пра ўдзел-няўдэел у палітыцы тымчасам набыло сафістычнае адценне: яно зацямняе больш сутнае, галоўнае пытанне пра тое, ЦІПАВІННЫ БЫЦЬ У ПРЫНЦЫПЕ сферы, вольныя ад палітыкі.
    Для Захаду такой сферай традыцыйна з'яўляецца сфера intelligibilis, Інтэлігібельны абшар. Менавіта таму ў культурным топасе Еўропы арганічна пачуваюцца людзі прадстаўнік/ г.зв. суполкі "інтэлектуалаў". Для нас жа па сёння незалежнасць сферы розуму выклікае падазрэнне / менавіта таму пытанне бясконца дыскутуецца. Між тым, ад Скарыны Іі гэта ўмоўная кропка адлікуі былі на БеларусІ-Літве людзі, што займаліся звыклай еўрапейскай працай філасофска-тэалагічнымі штудыямі, матэматыкай, мовазнаўствам... Была процьма каталіцкіх ордэнаў, выдавецтваў, таемных таварыстваў... Ды каб не было свайго напрацаванага падмурку мыслення, то ці паўстал/ б у XX стагоддзі нашы Акадэмія навук, вышэйшыя навучальныя ўстановы, фундаментальная навука сусветнага класа? I, па сутнасці, наш татальна залежны ад ІдэалогіІ I палітыкі працаўнік "разумовага фронту" I ўвасабляў Ідэю, прынцып mtelligibilis на свой, савецкі капыл.
    / дзякуй Богу, што навука / думка пад нядаўнімі часам/ на БеларусІ не змарнелі; дзякуй Богу, што сёння мы можам спрачацца з нагоды гістарыясофскіх пытанняў, HE ЎЛІЧВАЮЧЫ вынікаў прэзідэнцкіх выбараў. Прэзідэнты прыходзяць / сыходзяць, а прага мыслення застаецца. I ніводзін "прэзідэнт", ніводзін "лад" ці "парадак" не вырашаць праблем чалавечай думкі. Яна сама, высілкамі нямногіх, праз смугу часу пасоўваецца сваім шляхам, пакідаючы на цалікумовы ледзь прыкметныя баразёнкі (М.ХайдэгерІ. Псторык Андрэй КІштымаў схільны бачыць вартасць гуманітарнай навукі найперш у яе метадалагічным падмурку.
    * * *
    У "ЛіМе" ўвосень 1993 года друкаваўся вялікі гістарычны нарыс Вітаўта Чаропкі "Гісторыя нашага імя" як бы ў працяг росшукаў, пачатых Міколам Ермаловічам Іпабачыла свет I кніга нарысаў В.Чаропкі "Імя ў летапісе"). Звычайна такія, напаўнавуковыя-напаўмастацкія, росшукі магчымы, калі ёсць глеба, спрыяльная міфатворчасці у адваротным выпадку прызнаецца нейкая асновалеглая, пануючая канцэпцыя гісторыі і затым толькі ўдакладняецца гістарычная прастора вакол яе. Што гісторыя Беларусі, сама Беларусь для вас: усё-такі рэальнасць ці ў большай ступені міф?
    Гісторыя Беларусі рэальнасць, і рэальнасць настолькі суровая, што гэта і правакуе схавацца за міф. Дазволю сабе доўгую цытату з М.Кіселя: "Ухваляючы рамесныя вырабы, якія сведчаць публіцы толькі тое, што яна хоча чуць, публіка выяўляе сваё нежаданне разабрацца ў эмоцыях, якія сапраўды ёю авалодалі. He жадае пранікаць ва ўласныя пачуцці, таму што цьмяна прадчуе праўду і баіцца яе, баіцца, бо ўсведамленне сітуацыі запатрабуе прыняцця адказных рашэнняў, а плыць па цячэнні і лягчэй і прыемней. Плата эа страх душэўнае спусташэнне і паралізуючае пачуццё абыякавасці..."
    На мой погляд, здольнасць да бязлітаснага самааналізу ёсць неабходная ступень у станаўленні нацыянальнай свядомасці. Нагадаю, што для станаўлення англійскай нацыі англійскі памфлет зрабіў не меней, чым Шэкспір. A Расія? Больш суровых слоў пра рускі народ, чым Радзішчаў, Пушкін, Герцэн, Салтыкоў-Шчадрын і філосафы "срэбнага веку", не казаў ніхто...
    Мы хочам аздаравіць нацыю. Ідучы да сябе і ад сябе. Гістарычнае пазнанне толькі адна з форм нацыянальнай свядомасці. Гэта лекі, лекі моцныя. А моцныя лекі нярэдка бываюць горкімі. Можна, канешне, выкарыстоўваць гісторыю, прыпраўленую пікулямі, але я аддам перавагу менш экзатычнаму: гісторыі ў чыстым выглядэе, аўтэнтычнаму прадукту. Папулярны сёння М.Ермаловіч, даючы ўласную карціну гісторыі Беларусі ад першавытокаў да аналізу поглядаў класікаў марксізму-ленінізму на Беларусь, акрэсліў
    гіганцкую гістарычную рамку ў 15 стагоддзяў. Далейшыя яго даследаванні ўнутры гэтай рамкі сутыкнуліся э непераадольнымі цяжкасцямі, сярод якіх рэзкае павелічэнне ліку гістарычных крыніц і прац і рост прафесійнага майстэрства беларускіх гісторыкаў..
    Дарэчы, пра Ермаловіча. Вы, як не заангажаваны ніякім палітычным рухам навуковец, пэўна, можаце з неабходнай мерай крытычнасці выказацца адносна ролі і заслуг у навуцы гэтага даследчыка-самавука. Такім чынам, як успрыняты гістарычнай навукай працы Міколы Ермаловіча, яго выказванні наконт нашай сярэднявечнай гісторыі? Як ацэньваеце яго ідэі асабіста вы?
    Што ж, калі б не было на Беларусі Міколы Ермаловіча, яго трэба было б выдумаць... I калі пра яго будзе выдадзена кніга, дык назва для яе ўжо ёсць "Па слядах аднаго міфа". He дзеля крыўды Міколы Іванавіча скажу, што ён на сёння знаходзіцца па-за рамкамі афіцыйнай гістарычнай навукі і, на маю думку, можа ганарыцца тым, што не з'яўляецца прадуктам яе развіцця. Усё адбылося з дакладнасцю наадварот: гістарычная навука ішла і ідзе сама па сабе, Ермаловіч сам па сабе.
    Грамадскі рэзананс артыкулаўі манаграфій М.Ермаловіча намнога перабольшыў рэагаванне на іх у навуковых колах. На яго працы практычна няма рэцэнзій навукоўцаў, іх амаль не цытуюць; Ермаловіч застаецца па-за акадэмічнай і універсітэцкай гістарычнай навукай... Затое яго жыццё і погляды улюбёная тэма беларускіх журналістаў. I справа тут не толькі ў тым, што Ермаловіч "пабранзавеў” як-ніяк лаўрэат Дзяржаўнай прэміі. Лаўрэатаў у нас хапала ва ўсе часы... Узважаная ацэнка гістарыяграфіі Ермаловіча ўскладняецца тым, што ў беларускай публіцыстыцы пануе міф аб ім, як аб чалавеку, якога "дзесяцігоддзямі не
    Андрэй Леанідавіч КІШТЫМАЎ нарадзіўся ў 1954 годзе ў сям’і вайскоўца. Гісторык, скончыў БДУ. Працуе навуковым супрацоўнкам у Інстытуце гісторыі Акадэміі навук Беларусі (аддэел гісторыі Беларусі XIX пачатку XX стагоддэя); публіцыст пытанні геапалітыкі, унутранай і знешняй палітыкі Беларусі, гісторыі прамысловасці, прадпрымальніцтва і фарміравання навукова-тэхнічнай культуры Беларусі.
    друкавалі, ганьбавалі і шальмавалі", і як аб аўтары толькі дзвюх кніг "Па слядах аднаго міфа" і "Старажытная Беларусь", "якія вартыя іншых бібліятэк" ці "шматлікіх тамоў". У гэтым міфе адзінай праўдзівай рысай ёсць толькі "фанатычная апантанасць" М.Ермаловіча, усё астатняе не адпавядае сапраўднасці. Напрыклад, свой першы твор М.Ермаловіч надрукаваў яшчэ ў 15 гадоў, а ў 1948-1959 гадах і з 1969 года да нашых дзён не было і года без з'яўлення яго публікацый.
    На дылетанта звычайна робіць надзвычайнае ўражанне колькасць крыніц, выкарыстаных М.Ермаловічам, і ён поўніцца даверам да аўтара, не падазраючы, што яшчэ большая колькасць крыніц, супярэчных канцэпцыі М.Ермаловіча, не выкарыстана. He бясспрэчна яго асноўнае сцвярджэнне наконт таго, што "Вялікае княства Літоўскае было поліэтнічнай дзяржавай, аднак па гісторыі свайго ўтварэння на тэрыторыі Беларусі, дзе знаходзіцца яе ядро, па панаванні ў ёй беларускай культуры і мовы яна была найперш беларускай дзяржавай". У гэтым сцвярджэнні спачатку гутарка ідзе аб этнічнай ацэнцы, затым аб геаграфічнай, потым аб культуралагічнай, а выснова з гэтага робіцца чамусьці палітычная...